Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Змагарныя дарогi
Шрифт:

Камандзерам другой роты быў капiтан Вiньнiцкi - сярэдняга веку высокi ўкраiнец, якi асаблiва нiчым не вырознiваўся. У роце былi чатыры зьвязы й камандзерам кожнага быў афiцэр. Першым зьвязам, да якога належалi Сымон Спарыш i Вiктар Караткевiч, загадваў старшы лейтанант Рэшатаў - расеец самай чысьцюсенькай вады. Гэта быў дробненькi ростам, круглатвары, крышку курносенькi, з малымi зласьлiвымi вочкамi былы чырвонаармеец. Рэшатаў быў вельмi рухавы й энергiчны. Калi гаварыў да каго, вочкi ягоныя, быццам два сьвярдзельчыкi, здавалася, вярцелi яго

наскрозь - нiчога ад iх не схаваецца. Малы маскалёк найбольш i даўся Сымону й Вiктару ў знакi, асаблiва-ж першаму.

Трэба зацемiць, што хлопцы давалi вялiкую волю сваiм языкам, будучы часьценька зусiм неасьцярожнымi. А асьцярожнасьць была асаблiва патрэбная, проста неабходная. Яшчэ ў абозе над Рэйнам аднойчы капiтан Вiньнiцкi прыпамiнаў роце, што нiхто ня мае права выказваць свайго незадаваленьня, шырыць розныя, шкодныя Нямеччыне чуткi. "Усе вы, - казаў капiтан, - прыйшлi ў гэты батальён добраахвотнiкамi. Мы раней пыталiся тых, што ня хочуць у нас служыць, каб выявiлiся. Для iх ёсьць шмат месца ў працоўных лягерах. Калi-ж вы засталiся, дык цяпер трымайцеся й не наракайце".

Папярэджаньне было пагрозьлiвае, бязь нiякiх недаказанасьцяў. Яно, адылi, не падзейнiчала анi на Вiктара, анi на Сымона. Яны й далей давалi поўную волю языкам. Сымон даўно заўважыў, што Рэшатаў чапiўся да яго без патрэбы. У войску-ж, ведама, як трапiш свайму начальству на вока - яно будзе памятаць цябе цэлы час.

Гэтак i з крымiнальнiкам: хоць i адбудзе сваю першую кару, навет i будзе старацца паправiцца, палiцыя ўсё роўна цэлае жыцьцё будзе за iм сачыць. Калi здарыцца дзе што ў ваколiцы, яго першага правяраюць, паклiкаючы на допыты.

Рэшатаў-жа чапiўся да Сымона й Вiктара Бог ведае за што. Мо заўважыў, што iхныя языкi гладка хадзiлi, асаблiва-ж Сымонаў. Што Рэшатаў ня любiў Сымонавага языка - у гэтым юнак хутка пераканаўся. Гэтак аднойчы ў вёсцы Iльгойзэрн, хутка пасьля пераезду туды, хлапец паехаў на канi да батальённага вэтэрынара. Ня тое каб гнядому чаго не хапала цi хворы быў, але-ж вэтэрынар мусiў мець нейкi занятак, дый конi рэгулярна хадзiлi на праверку здароўя ў войску - так, як i людзi. Сымон затрымаўся ў гаспадарскiм панадворку, там, дзе кватараваў вэтэрынар, i, чакаючы яго, сядзеў на возе ды ад нечага рабiць жаваў саломiну. Вулiцаю праходзiў Стыкар i яшчэ пару вайсковых.

– А ты што тут робiш?
– спытаў Спарыша Стыкар.

– Адпачываю.

– Ты, Спарыш, там будзь больш асьцярожным. Учора чуў я, як обер-лейтанант Рэшатаў казаў, што трэба будзе цябе ўсьцiшыць, бо ты незадаволены й надта шумна сябе вядзеш. Тых чатырох ужо "форт"!
– пры гэтым апошнiм слове махнуў рукой. Стыкар гаварыў аб чатырох, што ў мiнулую нядзелю напiлiся гарэлкi ды, даўшы волю п'янаму ўяўленьню, зрабiлi засадку на камандзера чацвёртага зьвяза Юхневiча. Мелi намер яго забiць. Нехта, вiдаць, даказаў, бо штучка iм не ўдалася, i ўсiх чатырох выслалi ў рабочы лягер.
– Так што глядзi, - асьцерагаў Стыкар канюха, - крыху стрымайся.

– А чаму-ж Рэшатаў так гаварыў?

– Ды ў сувязi з высылкай тых чатырох.

Бачыш, што вырабляецца, разважаў Сымон. Прыйшло яму ў галаву, што Рэшатаў, пэўна, меў у роце сваiх давераных людзей, якiя ўсё яму даносiлi. Гэта й ня дзiва: у батальёне iснавала шпiёнская сетка. Афiцэры ў бальшынi паходзiлi з савецкае армii, дзе начальства мела сярод байцоў заўсёды надзейныя вочы й вушы. Чаму-ж i тут не практыкаваць старых прывычак?

Сымон надта-ж ненавiдзеў таго паршывенькага, як ён называў Рэшатава. I курносенькi маскалёк, калi зьвяртаўся да канюха, дык заўсёды са зьнявагамi, прычэпкамi. Вельмi-ж злосна бегалi малыя обер-лейтанантавы вочкi й моршчыўся, падымаўся курносенькi нос.

Чысьцiць, бывала, Сымон свайго гнядога гадзiнамi цэлымi. Загадаюць. Выглянцаваць мусiш так, каб аж зьзяў. От-жа i ўелася яму тая чыстка. Блiшчыць ужо конiк з усiх бакоў - здаецца, вычысьцiў так, хоць ты вядзi на выстаўку. Прыйдзе Рэшатаў ды плясь конiку па азадку. Возьме ды пацягне, прыцiскаючы, далоньню па баках, пад жывот навет злазiць. Пасьля выме з кiшэнi чысьцюсенькую белую хусьцiнку, уважна абатрэ даланю, i... тут ужо пачынаецца. Як гэта так? Чаму на чыстай хусьцiнцы цэлая жменя пылу?

– А это что? Чистил, говоришь? Да какая же это чистка? Ты почисти как сьледует, дурака-то валять мне нечего! Давай-ка опять за работу!

З такой лютасьцю й нянавiсьцю пазiрае тады Сымон на скрыўлены обер-лейтанантаў твар, так цярэбяцца рукi. "От бы-ж i зьехаў аплявуху, - думае хлапец, але паўстрымоўваецца ў пару.
– Каб ты здох, пракляты маскалюга!"

– Ну, чего стоишь?
– грымiць той.
– Давай-ка, поди. Берись за работу немедленно!

Сымон вурчыць, злуецца, плюе дый зноў пачынае ад конскай морды. Бывае, без малага цэлы дзень скрабе.

"I цi-ж гэта ня зьдзекi?
– разважае ў думках.
– Ну навошта-ж гэту падлу так скрабцi? Эх, чакай-жа ты, ня мiнеш маiх рук!" - пагражае канюх у думках Рэшатаву.

VII

Сымонава нянавiсьць падвоiлася, калi аднойчы атрымаў у апеку обер-лейтанантавага верхавога. Гэта быў вялiкi, спрытны, беглавы конь.

– Ты уже с одной разленился-то, - гаварыў Рэшатаў, - мало работаешь. Так вот тебе другая. И смотри, - пры гэтым махаў пальцам, - чтобы была чистой как следует. И не только лошадь, а и седло.

"Ах, каб ты здох, гiцаль, дзе ты на маю галаву ўзяўся!" - кляў сам сабе пад носам Спарыш.

Яшчэ колькi разоў паўтаралася гiсторыя з хустачкай i пылам з той рознiцай, што Сымон зьвяртаў цяпер найбольшую ўвагу на верхавога. Прыйшлося папацець удвая, а мо i ўтрая больш, чымся раней. Усё роўна не мог задаволiць маленькага расейца. Вычарпалася аж да дна юнакова цярпеньне. Раз неяк заўважыў, што два раменьчыкi ў сядле з правага боку, якiмi падшпiльвалася падпруга, былi надарваныя. Сымон патузаў iх, пакруцiў, надарваў яшчэ больш перагнiлыя нiткi, так што яны ледзь трымалiся.

Поделиться:
Популярные книги

На границе империй. Том 6

INDIGO
6. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.31
рейтинг книги
На границе империй. Том 6

Курсант: Назад в СССР 4

Дамиров Рафаэль
4. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.76
рейтинг книги
Курсант: Назад в СССР 4

С Новым Гадом

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
7.14
рейтинг книги
С Новым Гадом

Наследник

Кулаков Алексей Иванович
1. Рюрикова кровь
Фантастика:
научная фантастика
попаданцы
альтернативная история
8.69
рейтинг книги
Наследник

Приручитель женщин-монстров. Том 6

Дорничев Дмитрий
6. Покемоны? Какие покемоны?
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Приручитель женщин-монстров. Том 6

Убивать чтобы жить 3

Бор Жорж
3. УЧЖ
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать чтобы жить 3

Убивать, чтобы жить

Бор Жорж
1. УЧЖ
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать, чтобы жить

Релокант. Вестник

Ascold Flow
2. Релокант в другой мир
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Релокант. Вестник

Неудержимый. Книга XIX

Боярский Андрей
19. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XIX

Моя (не) на одну ночь. Бесконтрактная любовь

Тоцка Тала
4. Шикарные Аверины
Любовные романы:
современные любовные романы
7.70
рейтинг книги
Моя (не) на одну ночь. Бесконтрактная любовь

Папина дочка

Рам Янка
4. Самбисты
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Папина дочка

Первый пользователь. Книга 3

Сластин Артем
3. Первый пользователь
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Первый пользователь. Книга 3

Назад в СССР: 1985 Книга 2

Гаусс Максим
2. Спасти ЧАЭС
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.00
рейтинг книги
Назад в СССР: 1985 Книга 2

В теле пацана 4

Павлов Игорь Васильевич
4. Великое плато Вита
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
В теле пацана 4