Чтение онлайн

на главную

Жанры

Змагарныя дарогi
Шрифт:

– Iдуць, знаеш, немцы ад фронту. Эсэсманы пераважна, старыя, аброслыя, паперакiдаўшы зброю цераз плечы, плятуцца. А я пытаюся ў iх - wie gehts?* А яны, братка, як ашчэрылiся на мяне, як зачалi злосна лаяць, зьелi-б, здаецца...

* Як маецеся? (ням.)

– Ну ў цябе-ж розуму хапiла. Гэта-ж уявiце толькi: тыя, пэўна, у азадак добра ад амэрыканцаў дасталi, а тут вось па дарозе нейкi блазан iдзе зь дзiцячым возiкам перад сабою й пытаецца - wie gehts. Гэта-ж, братка, зьнявага проста...

– Ну i заелiся-ж былi. Я думаў, што каторы аплявушыць кiнецца.

– Табе толькi заставалася яшчэ спаднiцу бабскую надзець ды хусьцiнку павязаць - можа-б, тады амэрыканцы ў госьцi прынялi...

– Якiя амэрыканцы?

Як то якiя? А хто-ж там на другiм баку?

– Дзе там амэрыканцы! Французы на другiм баку, вось хто. Кажуць навет, што чужаземны легiён, брат. Я-ж, пэўна, не разабраўся яшчэ, нiкога не бачыў, але-ж iншыя кажуць.

– Чужаземны легiён, кажуць?

– Няўжо-ж...

– Дык там-жа крымiнальнiкi з усяго сьвету...

– А чорт iх ведае, братка, хто там. Зрэшты, можа, яшчэ даведаемся й пабачым. Але цяпер слухай-жа, што было далей.

– Ну, расказвай.

– Мiнулi мы першы ўзгорак з правага боку каля дарогi. Там бачыў я нямецкiя гаўбiцы - акапаныя стаялi. Ажно падыходзiм пад нейкую вёску (гэта была Балерсдорф на захад ад Альткiрха). Загадана нам легчы й сачыць, што наперадзе робiцца. Вiдаць з правага боку пры дарозе касьцельная вежа, там цi не назiральнiк артылерыйны сядзеў толькi. Заўважылi нашы нейкiх падазроных людзей, рух наперадзе. "Давай, - кажа дружыновы, - папробуем". Чуваць было таксама воддаль каля дарогi ў кустах, як танкi равуць. Нашы кулямётчыкi давай псяюрыць па кустах, а мiнамётчыкi - мiны пускаць у ход. Але-ж, братка, доўга й чакаць не давялося. Мусiць, з таго боку добра нас угледзелi, асаблiва з той касьцельнай вежы. Як сьцягнулi мы на сябе агонь, ратуначку няма. Французы як прыпсяюрылi па тым узгорку, што мы мiнулi з правага боку каля дарогi, дык гаўбiцы нямецкiя ажно ўверх падскокваюць. Найгорш, што й нiдзе схавацца няма, каб хаця дзе якую ямку выкапалi. Так нам прысмажылi, што я аж увесь са страху пачаў калацiцца. Братка ты мой, я й сам ня ведаю дакладна, як i што сталася пасьля. Ня помню, калi я пастанавiў уцякаць i цi наагул я пастанаўляў. Мусiць, ногi самi мяне адтуль панесьлi. Адно апамятаўся тады, як ужо пару кiлямэтраў назад зрабiў i перад Рэшатавым апынуўся.

– Як гэта - перад Рэшатавым? Дык ён так далёка застаўся ззаду?

– Так, братка. Ён зусiм з намi не хадзiў. З падафiцэрамi наперад пхнуў, а сам ззаду застаўся, маскалюга пракляты.

– Дык якi зь яго тады камандзер? Цi Вiньнiцкi яму дазволiў? Гэта-ж камандзеры зьвязаў на першыя пазыцыi разам з войскам мусяць iсьцi.

– Кажу табе, што з намi не пайшоў, а ззаду застаўся.

– Вось якi ваяка, значыцца.

– Ён ваяка толькi з канюхамi, а не на фронце.

– Ну добра, расказвай далей.

– Дык тут i пачалося самае цiкавейшае. Як пабачыў мяне й iншых Рэшатаў ды як запенiўся, як пачаў раўцi, то я думаў, што застрэлiць на месцы. "Караткевiч!
– раве на мяне.
– Дэзэртыр ты! Дзе твая зброя, амунiцыя? Як ты сьмеў усё на полi пакiнуць?!" Але-ж i запенiўся. Я не на жарты перапалохаўся. I ведаеш што? Загадвае мне, каб я йшоў назад i ўсю мною пакiнутую амунiцыю й стрэльбу прынёс. Я тлумачыў, што там ужо нiкога з нашых няма, бо й сам-жа ён бачыў, што ўсе паўцякалi, дык нiчога не памагае. "Iдзi!
– раве.
– Прынясi назад стрэльбу й амунiцыю, а то застрэлю зараз, як сабаку". Штож было рабiць? Мне прыйшло ў галаву, што цi ад Рэшатава кулю дастаць, цi ад французаў, дык фактычна няма рознiцы. Ня мог я сказаць, што ня выканаю загаду. Дык i паплёўся я назад па тую амунiцыю, iзноў мне аж той дзiцячы возiк прыпомнiўся. У канцы канцоў, - думаю, - як ужо траплю да французаў у палон, дык таксама не прайграю. Тут надыходзiў ужо й вечар, дык, думаю, пакуль дайду, то й сьцямнеецца. Iду, й лыткi мае ад страху дрыжаць. Дзе пабачу якi куст цi якi цень - хоць тых ценяў i ня было, бо дробны дожджык iмжыў, - дык мне здаецца, што за кожным

француз сядзiць. Iзноў-жа - як я туды зайшоў, як знайшоў тое месца, як прыцягнуў назад тую амунiцыю з возiкам, дык i сам ня цямлю. Адно што, здаецца, каб другi раз мне так нехта загадаў, дык i не пайшоў-бы. Вось, браце, як я ваяваў. Можаш сабе ўявiць.

– Як той ваяка Швэйк.

– Падобна.

Караткевiч змоўк. Гутарка адбывалася надвечар другога дня пасьля Вiктаравых прыгодаў, у Гальфiнгэне на сене ў пунi.

– А што там чуваць пра вынiкi баёў iншых?
– спытаў пасьля кароткага маўчаньня Сымон.

– Якiя там наагул баi! Нашы людзi, братка, наагул баёў унiкаюць. Ужо дзе калi прыпруць i выхаду няма, дык адбiваюцца.

– Дык усе, значыцца, так, як ты, адразу драпака смарганулi?

– Ды ня ўсе. Былi сутычкi ў iншых. Але ўсе адступiлi. На заходнiм прадмесьцi Альткiрха, ужо пазьней ноччу, першая наша рота адзiн танк францускi зьнiшчыла, але такiх паважнейшых i большых баёў ня было, адно сутычкi. Нашы ўцякаюць, бо папраўдзе дык i ваяваць няма чым. Ну як ты затрымаеш танкi? Кулаком? На адну роту далi па чатыры панцырфаўсты. Дык добра-ж, калi яшчэ пападзеш, а то й напуста пусьцiш каторы. Дык i ўцякалi. Колькi ўжо ў палон да французаў папалася...

– I ў палон ужо?

– О, так. Ужо многiх не далiчылiся.

– Дык дзе-ж цяпер нашае войска?

– Ужо на гэтым баку Альткiрха, па гэтым беразе рэчкi ў вёсцы Асбах загадана вакопвацца. Увесь батальён тут.

– Слухай, а чаму-ж ты аж сюды прыбег? Цi над табою добрае сэрца Рэшатава зьмiлавалася ды адпусьцiў цябе на адпачынак?

– Смяешся? Уцёк я, вот i ўсё.

– А ты знаеш, што цябе чакае, як зловяць?

– Дык я-ж пры сваiм абозе. Што-ж яны зробяць? Адпачну й пайду назад.

– Але-ж зь цябе й ваяка. Ты-ж без загаду, самадумам нiчога не павiнен рабiць. Што ты - маленькi, цi што?

– Ат, - махнуў рукою Вiктар, - неяк будзе. Вось давай лепш пасьпiм, а тады буду бачыць, што рабiць. Можа, Рэшатаў навет i ня ведае, што я тут...

– Як то ня ведае?

– Мо ўжо думае, што я да французаў папаўся. Не аднаго-ж мяне не стае.

– Ну, глядзi. Не кажы, што я цябе не папярэдзiў.

Але змучаны Вiктар, выпрастаўшыся на сене, ужо драмаў. Сымон перастаў яго турбаваць. Знадворку чуваць было конскае хрупаньне й частае фырканьне, а з захаду лёгкi восеньскi вецер часьценька прыносiў глухi гул гарматаў. Сымон лёг каля сябры i, перадумаўшы ўсё расказанае Вiктарам, заснуў.

V

Прыйшла ў вабоз у Гальфiнгэн вестка, што два францускiя танкi заехалi назад у вёску Гаймсбрун i, заняўшы пазыцыi на могiльнiку пры шашы, перасеклi адну з галоўных артэрыяў сувязi фронту з тылам. Вёска Гаймсбрун ляжала ў адлегласьцi трох кiлямэтраў проста на поўнач ад Гальфiнгэна i кiлямэтраў восем на захад ад Мюльгаўзэна. Лiнiя фронту, што бегла па рэчцы Iл ад швайцарскай мяжы ды лукам абгiнала з захаду Мюльгаўзэн, зусiм блiзка падыходзiла да Гаймсбруна. Танкi выканалi зручны манэўр, адрэзаўшы адзiн шлях сувязi й даставаў. Ня было нiякай мовы аб праезьдзе немцамi дарогай цераз Гаймсбрун на фронт.

Шаша лёгкай дугой абгiнала могiльнiк. Адзiн танк, заняўшы пазыцыю на адным краi, сачыў за дарогай на поўдзень, другi-ж, стаўшы на другiм баку, - за дарогай на поўнач. Тут-жа, насупраць могiльнiку, на другiм баку вулiцы, стаяў касьцёл. На званiцу паслалi французы пару кулямётчыкаў, што назiралi за дарогамi, а пры дапамозе пераноснага радыё паведамлялi танкiстам унiзе аб усякiм руху, што адбываўся на шашы. У той дзень, 24 лiстапада, калi немцы наважылi зьлiквiдаваць няпрыяцельскiя танкi, у вабоз канюхоў у вёску Гальфiнгэн зьявiўся Вiтвiцкi. Ён прыйшоў мабiлiзаваць канюхоў для выкананьня баявога заданьня. Сабраў восем чалавек, у iх лiку й нашых двух гэрояў, уручыў iм два панцырфаўсты, кулямёт, i такi баявы адзьдзел накiраваўся ў Гаймсбрун.

Поделиться:
Популярные книги

Машенька и опер Медведев

Рам Янка
1. Накосячившие опера
Любовные романы:
современные любовные романы
6.40
рейтинг книги
Машенька и опер Медведев

Идущий в тени 4

Амврелий Марк
4. Идущий в тени
Фантастика:
боевая фантастика
6.58
рейтинг книги
Идущий в тени 4

Real-Rpg. Еретик

Жгулёв Пётр Николаевич
2. Real-Rpg
Фантастика:
фэнтези
8.19
рейтинг книги
Real-Rpg. Еретик

Газлайтер. Том 8

Володин Григорий
8. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 8

(Противо)показаны друг другу

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.25
рейтинг книги
(Противо)показаны друг другу

Афганский рубеж

Дорин Михаил
1. Рубеж
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.50
рейтинг книги
Афганский рубеж

Последний Паладин. Том 7

Саваровский Роман
7. Путь Паладина
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Последний Паладин. Том 7

Мымра!

Фад Диана
1. Мымрики
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Мымра!

Волк 5: Лихие 90-е

Киров Никита
5. Волков
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Волк 5: Лихие 90-е

Новый Рал

Северный Лис
1. Рал!
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.70
рейтинг книги
Новый Рал

На границе империй. Том 7. Часть 2

INDIGO
8. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
6.13
рейтинг книги
На границе империй. Том 7. Часть 2

Системный Нуб

Тактарин Ринат
1. Ловец душ
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Системный Нуб

Приручитель женщин-монстров. Том 5

Дорничев Дмитрий
5. Покемоны? Какие покемоны?
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Приручитель женщин-монстров. Том 5

Неверный. Свободный роман

Лакс Айрин
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Неверный. Свободный роман