Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Змагарныя дарогi
Шрифт:

Ня так шмат часу патрэбна ўжо фюрэру: мо пару месяцаў, паўгода, у найгоршым выпадку год. Ужо Лёндан стогне пад агнём "V-2", супраць якое англiчане не ведаюць абароны. Але ж гэта адно пачатак. Што ж ракеты "V-2" у параўнаньнi з той зброяй, што мае на думцы фюрэр i над якой дзень i ноч працуюць найбольш вартасныя нямецкiя мазгi! Абы час дазволiў, абы ўсё не развалiлася, ня скрышылася. Цяпер усё асноўнае й зводзiцца да здабыцьця часу. Дык за любую цану трэба ўтрымацца, загарадзiць, ня пусьцiць.

На мапе, бывае, акрамя фюрэравага пальца зьявiцца побач i iншы, што ўслужлiва стараецца дапамагчы першаму. I вось фюрэраў палец

даязджае ў сваю чаргу й на эльзаскi адрэзак, тыцкае на тую далiну мiж Вагезамi й Альпамi.

– А як сытуацыя тут?
– чуецца хрыплаваты голас.

– Калi-б можна...
– пачынае iншы.

– Тут вельмi важны адрэзак, - перабiвае яго той першы, - тут працiўнiк будзе старацца прарвацца любой цаною, бо гэта асноўны падыход да Рэйну з паўдня.

– Не дапусьцiць яго! Галоўная абаронная лiнiя на Рэйне мусiць яшчэ лепш умацавацца. Якое цяпер становiшча?

– Наступ ворага затрыманы. Фронт статычны. Акцыi зводзяцца да разьведак. Працiўнiк падцягвае вялiкiя сiлы, запасы, рыхтуецца да наступу. Адзьдзелы нашы аслабленыя, змучаныя ад доўгага адступленьня з паўдзённай Францыi й патрабуюць перагрупоўкi.

– Якi стан рэзэрваў?
– гаркае фюрэр. Другi голас называе колькi адзьдзелаў.

– Ёсьць там i трыццатая пяхотная расейская дывiзiя, - заканчвае ён.

– У якiм стане?

– Канчае вышкаленьне.

– Даць яе супраць французаў. Матэрыял гэта другарадны, але, умела пакамандаваўшы, можна яго добра выкарыстаць. Французам яны павiнны даць рады. Неадкладна дайце дыспазыцыi ў гэтым кiрунку.

Фюрэраў палец пасоўваецца на поўдзень, да Iталii.

За пару гадзiнаў з Воўчага Логава зашыфраваныя загады паляцелi ва ўсе канцы, у меншыя воўчыя логавы. Ляцiць той голас па дроцiку i ў штаб трыццатай. I там ужо выпрастоўваецца шыя й плечы дзяжурнага афiцэра, пачынаецца рух у штабе. Стукаюць падковы, гаркаюцца ў тэлефонныя трубкi загады, бразгаюць дзьверы. Галоўны загад дзелiцца на кавалачкi, на дзесяткi, сотнi меншых. I далей ужо, у самых меншых адзьдзелах, ён яшчэ больш драбiцца, ажно пакуль, як той кiй у муравейнiку, не спрычынiцца да агульнага, гарачкавага руху. А там ужо, гэтым разам з самых нiзоў, ад самых найменшых выканальнiкаў, чуюцца сакавiтыя камэнтарыi, заўвагi. Дый якiя-ж цiкавыя яны бываюць...

III

У пакойчыку, пры цьмяным сьвятле маленькай лямпы, Вiктар Караткевiч даўно выводзiў свае храпунскiя рулады. Ня было тут нiякiх пасьцеляў - усё жыцьцё адбывалася на падлозе. Побач Вiктара, прылёгшы на сеньнiку, аблакацiўшыся на правую руку, Сымон прыглядаўся да тройкi сяброў, што гулялi ў вачко, а то зноў вяртаўся да свайго занятку - набiваньня табакаю папяросных гiльзаў. Ужо амаль даехаў да сотнi. Табакi ўдалося прыдбаць ад баўэра. Стараўся хлопец зрабiць запас на будучыню. Трое ўкраiнцаў - Лавiнскi, Антаненка й Панамарэнка - так загулялiся ў карты, што забылiся аб часе й iснаваньнi.

Раптоўна й хутка адчынiлiся дзьверы, й дзяжурны падафiцэр крыкнуў:

– Алярм! Хуценька пакаваць усё да самага найменшага. Прыгатовiць конi й хурманкi. Не марудзiць! Няма часу!

Шах-барах-бам. Пачаўся грукат, рух, суматоха. Чулiся сакавiтыя слоўцы з прычыны страты тае цi iншае рэчы. Беганiна на двары, запраганьне коней, ладаваньне ўсякай усячыны. Нарэшце ўсё гатова, й пачынаецца чаканьне аж да ранiцы. Жаўнеры ў поўнай гатоўнасьцi апошнi раз кладуцца, дзе хто пападзе, стараюцца схапiць крышку сну.

А гадзiне чацьвёртай над ранiцай войска пакiнула Iльгойзэрн i накiравалася на тую самую дарогу, якой калiсьцi прыйшло з Францыi. Iзноў прыйшлi днi й ночы ў маршы, з адпачынкам - дзе й як давядзецца.

20 лiстапада ў лiку iншых адзьдзелаў дывiзii батальён Мураўёва наблiзiўся да вёскi Гальфiнгэн, непадалёк Альткiрха. Цэлую ноч выразна чулася рэха гарматаў з захаду. Агонь гарматных залпаў частымi проблiскамi асьвятляў заходнi гарызонт. Цярушыў дробненькi густы ыазойлiвы дожджык.

А другой гадзiне ночы прыбылыя ў вёску Гальфiнгэн жаўнеры разьмясьцiлiся па гаспадарскiх пунях. Схапiўшы колькi мага сну, ужо каля гадзiны дзясятай ранiцою войска было на нагах. Атрымалi прадукты, новенькiя нямецкiя стрэльбы, амунiцыю. Кожная рота, акрамя бальшавiцкiх кулямётаў i мiнамётаў, прывезеных зь Беларусi, атрымала па чатыры супрацьтанкавыя панцырфаўсты. Тут-жа, напагатове, коратка было й выясьнена, як iх ужываць. Справа зусiм просьценькая, здаецца. Трымаеш панцырфаўст пад пахай, уважаючы, каб канец трубкi тырчаў на пядзi тры ззаду, каб у часе стрэлу ня ўдарыла ў цябе полымя, - а там ужо толькi прыцэлiўся ды прыцiснуў курок.

Зараэ пасьля паўдня на нямецкiх аўтамашынах войска выехала на фронт. Пад вечар пакiнуў вёску й вабоз разам з кухнямi. Жаўнеры надзеялiся, што мо нарэшце перастануць ужо кармiць iх канiнай, тым больш што бачылi, як ад фронту нямецкiя жаўнеры гналi табуны чырвоных эльзаскiх кароў.

Вабоз з кухнямi затрымаўся на паляне сярод лесу, на ўсход ад вёскi Асбах, што цераз рэчку межавала з Альткiрхам. Але нядоўга давялося яму там быць. На наступны дзень, пад цяжкiм мiнамётным агнём працiўнiка, вялiкая частка вабозу пакiнула паляну й вярнулася назад у Гальфiнгэн.

Ужо надвечар таго самага дня пачалi зьяўляцца першыя ўцекачы з фронту, што апавядалi пра баявое хрышчэньне.

IV

– Ты ведаеш, братка, ну i наваяваў-жа я, - апавядаў Вiктар Сымону.

– Гэта ўчорака нас як забралi адсюль на машынах, дык завезьлi аж на другi бок Альткiрха. Высадзiлi й давай фармаваць. Чуем там за нейкiм узгоркам стралянiну, але рэдкую. Кажуць нам туды йсьцi. Наш зьвязовы, гэты сабака Рэшатаў, сам ня йдзе на першы агонь сустракаць працiўнiка, а выпраўляе нас ды сам ззаду пляцецца. Мне загадалi несьцi амунiцыю да "дзегцярова". Ну што-ж, думаю, можа, з "дзегцяровым" будзе зручней, чым са стрэльбаю. Але-ж, каб цябе халерачкi, цяжкавата трошкi. Трэба гэтую качаргу на плячы тарабанiць дый дзьве скрынi амунiцыi, дык i нялёгка, чорт вазьмi. Як-жа тут, думаю, даць сабе рады? Iдзём так дарогай шнуркамi па абодва бакi каля канаваў, каб у выпадку чаго зручней скрыцца было, а я ўсё думаю, як бы тут з гэтым цяжарам палагодзiць. Аж тут проста мне быццам на падмогу каля дарогi пакiнуты дзiцячы возiк бокам ляжыць...

– Якi возiк?

– Дзiцячы, звычайны дзiцячы возiк на чатырох калёсцах i ў добрым стане навет.

– Што ты кажаш...

– Сапраўды, - запэўнiваў недаверлiвага сябру Вiктар.
– Вось дык, думаю, шчасьце. Я цап за яго, палажыў скрынкi з амунiцыяй, стрэльбу й пхну яго сабе па дарозе, быццам нi ў чым не бывала. Iншыя толькi паглядаюць на мяне, пальцамi сябрам паказваюць ды рагочуць. А мне што? Я iду, як на тым парадзе, быццам баба з дзiцём па гарадзкой вулiцы, ды пасьвiстваю.

– Ха-ха-ха!
– рагатаў Сымон.

Поделиться:
Популярные книги

На границе империй. Том 6

INDIGO
6. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.31
рейтинг книги
На границе империй. Том 6

Курсант: Назад в СССР 4

Дамиров Рафаэль
4. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.76
рейтинг книги
Курсант: Назад в СССР 4

С Новым Гадом

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
7.14
рейтинг книги
С Новым Гадом

Наследник

Кулаков Алексей Иванович
1. Рюрикова кровь
Фантастика:
научная фантастика
попаданцы
альтернативная история
8.69
рейтинг книги
Наследник

Приручитель женщин-монстров. Том 6

Дорничев Дмитрий
6. Покемоны? Какие покемоны?
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Приручитель женщин-монстров. Том 6

Убивать чтобы жить 3

Бор Жорж
3. УЧЖ
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать чтобы жить 3

Убивать, чтобы жить

Бор Жорж
1. УЧЖ
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать, чтобы жить

Релокант. Вестник

Ascold Flow
2. Релокант в другой мир
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Релокант. Вестник

Неудержимый. Книга XIX

Боярский Андрей
19. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XIX

Моя (не) на одну ночь. Бесконтрактная любовь

Тоцка Тала
4. Шикарные Аверины
Любовные романы:
современные любовные романы
7.70
рейтинг книги
Моя (не) на одну ночь. Бесконтрактная любовь

Папина дочка

Рам Янка
4. Самбисты
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Папина дочка

Первый пользователь. Книга 3

Сластин Артем
3. Первый пользователь
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Первый пользователь. Книга 3

Назад в СССР: 1985 Книга 2

Гаусс Максим
2. Спасти ЧАЭС
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.00
рейтинг книги
Назад в СССР: 1985 Книга 2

В теле пацана 4

Павлов Игорь Васильевич
4. Великое плато Вита
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
В теле пацана 4