Чтение онлайн

на главную

Жанры

Змагарныя дарогi
Шрифт:

Сымон захапiў у бараку кнiжку i, крышку памяркаваўшы, прыйшоў да выснаву, што надта ня выпадае бедаваць, бо, пэўна, усё добра скончыцца. Узяўся за чытаньне. Але й чытаючы, колькi разоў хаця-нехаця вяртаўся да трывожнага пытаньня: "А што, калi возьмiць i застрэлiць? Чорт яму верыць, маскалюгу гэтаму!"

Яшчэ нiколi раней ня сустрэўся Сымон лоб у лоб з пытаньнем аб магчымай сьмерцi. Навет калiсь пад вагонамi пад час тога пекла ў Вiльнi, калi жыўцом гарэлi параненыя сябры, нiяк ня прыходзiла ў галаву, што яго могуць забiць. Калiсьцi й дзесьцi - а дзе дакладна, дык не патрапiў-бы й сказаць - ён пастанавiў,

што не павiнен дарма прапасьцi ў гэтай вайне, а мусiць перажыць яе за ўсякую цану. Трэба-ж было яшчэ так шмат зрабiць для сваiх родных i Бацькаўшчыны. Цi-ж ён, малады, здаровы, поўны сiл, сьведамы сваёй беларускасьцi юнак, мог дараваць усе крыўды, цгго ворагi зрабiлi ягонаму народу? О, не! Сто разоў не! Як i што ён будзе рабiць - Сымон ня ведаў, ды цi й быў цяпер час над тым думаць. Галоўнае вось, каб жыцьцё захаваць, а там дзесь ужо неяк праясьнiцца й будзе вiдаць, што рабiць трэба. Дык усё й зводзiлася да захаваньня жыцьця.

I цяпер Сымон аж жахнуўся пры думцы, што так лёгка й зусiм за дурнiцу мог налажыць галавой. Але гэта былi толькi хвiлiнныя, як джала, пякучыя думкi, што хутка адыходзiлi й не пакiдалi па сабе сьледу. Ня верыў-жа юнак, што сапраўды за нейкi дурны патрон могуць яго застрэлiць.

"Вось, пэўна, настрашыць яму ўздумалася. I Налепа-ж казаў, што, пэўна, вечарам выпусьцяць, - супакойваў сябе юнак.
– Але-ж чаму я такi легкадумны? Няхай-бы ён ужо згарэў, той патрон. Як быў загад спынiць стралянiну, дык чаму-ж я не паслухаў? Калi ўжо неяк тут з гэтага клопату выкарабкаюся, дык трэба будзе пiльней прыслухоўвацца да загадаў i падпарадкоўвацца. Такая-ж во бязглуздзiца й да чаго можа чалавека давесьцi".

Вiктар прынёс Сымону кацялок зупы й "фарфлюктар". Пад'еўшы, хлапец ужо больш супакоiўся й амаль цэлае паабедзьдзе чытаў. Каля шостай гадзiны прыбег да бункера дзяжурны афiцэр.

– Гэта ты сядзiш за дваццаты патрон?
– спытаў Сымона.

– Я.

– Бяжы да маёра.

Перад баракам стаяла група афiцэраў. Яны пакурвалi, жартавалi. Вечар быў сонечны й цёплы. Сымон адразу спасьцярог, што ўсе афiцэры, у тым лiку й Мураўёў, былi ў добрым настроi. Гэта яму дадало шмат адвагi.

– Ты за што сядзеў?
– пачаў Мураўёў.

– За сяньняшнi выстрал, - бойка адказаў хлапец, хоць дрыжыкi ўсё яшчэ бегалi па лытках.

– А ты куды страляў?

– Уверх.

– А куды было загадана страляць?

– У насып.

– Цi-ж у насып? А ня ў мiшэнi?

Усе прысутныя афiцэры змоўклi й прыслухоўвалiся. Усьмешкi бегалi па некаторых тварах.

– У мiшэнi, - згадзiўся Сымон.

– Дык вось бачыш, якая рэч... На тым баку Рэйна працуе шмат людзей пры вакопах, i толькi цяпер званiлi мне, што ёсьць адзiн паранены.

Калi-б Сымон тады меў час думаць над тым, што сказаў камандзер батальёна, дык пазнаў-бы хлусьню. Бо й як-жа, каб з такой колькасьцi людзей, ды яшчэ й дзесь далёка за тым Рэйнам, якраз ягоны, Сымонаў, нефартунны стрэл некага паранiў? Эх, ужо-ж i ня ўмеў Мураўёў выдумляць.

– Праўда, - прадаўжаў маёр, - уверх стралялi й iншыя... Але што я цяпер павiнен з табою зрабiць? Як ты думаеш? Цi, па-твойму, вiнаваты ты, цi не?

– Вiнаваты.

– Дык што я павiнен з табою зрабiць? Як пакараць? Ты прыдумай сам - якую-б ты даў сабе кару? Сымон маўчаў. Мураўёў паўтарыў пытаньне.

– Маё ўяўленьне, спадар маёр, занадта абмежаванае, каб прыдумаць сабе кару, - адпалiў Сымон.

– Эх ты, хiтрун! Ну ладна. На гэты раз дарую. Глядзi, каб у будучым слухаў загадаў. Уматвайся ў роту!

Сымон як скаблянуў адтуль у свой барак, дык аж костачкi бразджэлi.

Такая была гiсторыя з дваццатым патронам.

V

Каб блiжэй пазнаёмiцца зь людзьмi, што складалi батальён Мураўёва, варта нам, паважаны чытач, прыслухацца да адной даволi цiкавай гутаркi, якая аднойчы адбылася ў бараку другой роты, да якой належалi Сымон i Вiктар.

Каля даўгога стала сядзеў старшына роты сяржант Налепа й каля дзесятка хлапцоў, што чысьцiлi зброю, рыхтуючыся йсьцi на варту. У лiку iх з колiшняй афiцэрскай школы БКА былi Пiсаронак, Войнiк, Вiктар Караткевiч, Жылякоўскi й Сымон Спарыш. Усе iншыя служылi ў Беларусi ў палiцыi. Да iх належаў Курленя, што, паводле ягоных-жа словаў, быў калiсьцi капралам у польскiм войску, Земет - зусiм неадукаваны селянiн-паляшук, Шэмет, якому таксама варта было-б скончыць, прынамсi, пачатковую школу й якi вырозьнiваўся адно высокiм ростам i даўгiмi нагамi, ды Гвардзейчык - малажавы хлапец, што вельмi любiў парадак i чысьцiню, як у вопратцы, так i ўсюды. Гаварылi аб дробных штодзённых справах. Гутарка не вязалася.

– Але ты, Гвардзейчык, гаворыш па-расейску, якраз як паляк, - сказаў Сымон.
– Можа, ты й ёсьць паляк?
– спытаў ён.

Гвардзейчык ледзь заўважна пачырванеў.

– Адкуль ты ўзяў, што я гавару, як паляк?
– адказаў пытаньнем.

– Акцэнт дык у цябе, братка, якраз як у паляка, што вось толькi што наламаўся па-расейску. Вось няхай-жа iншыя скажуць.
– Пры гэтых словах Спарыш зiрнуў уважна на сяброў, быццам спадзяючыся iхняй падтрымкi.

– Чорт яго знае, - адказаў Гвардзейчык, - язык зьмяшаўся, й сам ня ведаеш, як гаворыш.

– Ты кажаш, - зьвярнуўся да Сымона Земет, - што ён гавора, як паляк. А ты-ж як гаворыш?

– Па-беларуску.

Так, ты гаворыш па-беларуску... Ты сам ня ведаеш, як гаворыш.

– Ён-то ведае, - падтрымаў Сымона Вiктар.
– Ён гавора па-беларуску. Але ты ведаеш? Наагул, цi ведаеш, хто ты ёсьць?

Земет натапырыўся.

– Я гавару так, як усе гавораць, а па якому...

– Ты й сам ня ведаеш, - дакончыў за яго Пiсаронак, i ўсе навокал засьмяялiся.

– Нейкай ломанай мовай, - казаў далей Земет, - пэўна-ж, i не па-беларуску. Чорт яе тую беларускую мову ведае. Гаварыць гэтак, як цяпер пiсалi ў беларускiх газэтах, дык можна й язык паламаць. Нейкi-ж дурань такое выдумаў.

– Дурань, кажаш, выдумаў?
– заатакаваў Земета Вiктар Караткевiч.
– Цi ведаеш ты, такi разумны, сам хто ты ёсьць?

– А цiкава, цi ведаеш, хто ты ёсьць?
– памог Пiсаронак.

– Зь якога ты гэта народу?

– Як быў дома, дык казаў, што тутэйшы, а тут дык i ня ведаю, - тлумачыў паляшук.

– А цяпер, мусiць, таксама тутэйшы!
– укiнуў сваю капейку Гвардзейчык.

Усе голасна зарагаталi.

– Эх, брат, дык, мусiць, твая нацыянальнасьць тады залежыць ад месца жыхарства, калi ты ўсюды тутэйшы, - рагатаў Жылякоўскi.

Поделиться:
Популярные книги

Неудержимый. Книга XVIII

Боярский Андрей
18. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XVIII

Защитник

Кораблев Родион
11. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Защитник

Ратник

Ланцов Михаил Алексеевич
3. Помещик
Фантастика:
альтернативная история
7.11
рейтинг книги
Ратник

Последняя жена Синей Бороды

Зика Натаэль
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Последняя жена Синей Бороды

Дракон с подарком

Суббота Светлана
3. Королевская академия Драко
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.62
рейтинг книги
Дракон с подарком

Огненный князь 4

Машуков Тимур
4. Багряный восход
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Огненный князь 4

Диверсант

Вайс Александр
2. Фронтир
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Диверсант

Вперед в прошлое 6

Ратманов Денис
6. Вперед в прошлое
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Вперед в прошлое 6

Жена по ошибке

Ардова Алиса
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.71
рейтинг книги
Жена по ошибке

На границе империй. Том 7. Часть 3

INDIGO
9. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.40
рейтинг книги
На границе империй. Том 7. Часть 3

Дайте поспать!

Матисов Павел
1. Вечный Сон
Фантастика:
юмористическое фэнтези
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Дайте поспать!

Медиум

Злобин Михаил
1. О чем молчат могилы
Фантастика:
фэнтези
7.90
рейтинг книги
Медиум

Черный Маг Императора 5

Герда Александр
5. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 5

Я не Монте-Кристо

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
5.57
рейтинг книги
Я не Монте-Кристо