Чтение онлайн

на главную

Жанры

Змагарныя дарогi
Шрифт:

– Як яны маглi нас так аддаць, быццам сваiх палонных?

Гнеў быў усеагульны. Нянавiсьць да макiсаў узрастала. Колiшнiя кадэты з Менску не надта ведалi, чаго яны чакалi ад хаўрусьнiкаў. Кожны мяркаваў, што будуць зь iмi амэрыканцы лiчыцца, як з хаўрусьнiкамi, што, мабыць, пусьцяць як вольных людзей, што атрымаюць магчымасьць выбараў далейшых шляхоў у жыцьцi. Нiхто не спадзяваўся, што здраджаныя францускiмi макiсамi, перададзеныя амэрыканцам, як быццам палонныя, апынуцца ў нейкiм хляве, каб займацца пахаваньнем трупаў на суседнiм могiльнiку... Гэтага анiяк нiхто не спадзяваўся.

Праца на могiльнiку была цяжкая. Кожны мусiў выкапаць адну яму ў дзень. Зямля была цвёрдая, быццам скала - хоць

ты зубамi грызi. I тут былыя менскiя кадэты . зачалi сапраўды адзiн другога пазнаваць. Калi хто не спраўляўся са сваiм заданьнем, дык iншыя, сiльнейшыя, дапамагалi слабейшым. Адны ездзiлi пад самы фронт i зьбiралi трупы, iншыя "апраналi" прывезенае ў мяшкi, трэцiя капалi ямы, а чацвёртыя звакопвалi. Праца йшла ледзь не канвеерам, як на амэрыканскiх хвабрыках. Адно есьцi было малавата, хоць яда была наагул нядрэнная. Цяжка папрацаваўшы, арганiзм дамагаўся дастатковай пажывы. Нянавiсьць да амэрыканцаў пабольшылася, калi аднаго дня прывезлi яны й разьмясьцiлi побач нямецкiх палонных. Беларусы чулiся надта пакрыўджанымi. Некаторыя бажылiся, пры наплыве злосьцi, што, калi-б другi раз апынулiся пры нямецкай армii й мелi выбар - уцякаць да макiсаў цi заставацца пры немцах, больш не зрабiлi-б памылкi.

– Я-б, братка, бiў гадаўё гэтае, пакуль амунiцыi ставала. Пасьля пайшоў бы ў палон, i тое самае было-б. Адно, што лiшняга гада са сьвету звёў-бы, вось што!
– казаў Кастусь Дзежка. З Кастусёвай думкай згаджалася цэлая група.

VI

У Вiктара Сянькевiча пад пахаю вырасла вялiкая скула. Ён ня мог больш працаваць з рыдлёўкаю цi кiркай. Амэрыканскi вайсковы лекар, агледзеўшы яго, сказаў, каб больш нiчога на могiлках не рабiў, пакуль не адашлюць у шпiталь. Вiктар атрымаў новую функцыю, якую й сам ня ведаў як-бы назваць: нi то парадкавага, нi то падручнага да ўсiх працаў. Зьбiраў сьмецьце, падмятаў памяшканьнi, дзе жылi амэрыканцы, выконваў iншыя дробязi. Акрамя сьмецьця Сянькевiч зьбiраў гарэхi, яблыкi, грушы па суседнiх садох, недакуркi ў абозе. Усю такую здабычу зносiў у хлеў i дзялiў сярод сяброў вечарам пасьля працы. Часьценька даставаў ад амэрыканцаў шакаладу, пячэньне й iншыя прысмакi. Асаблiвую цану мелi ў групе акуркi, бо хлопцы цярпелi на нястачу табакi. Гэткi Вiктараў занятак патрываў з тыдзень часу. Амэрыканцы адвезьлi яго ў шпiталь у Бэзансон, дзе праляжаў сем дзён. Адтуль быў высланы ў Авiньён каля Марсэля. Група Грамыкi, папрацаваўшы каля трох тыдняў магiльшчыкамi, таксама ў бальшынi сваёй апынулася пасьля ў абозе ў Авiньёне, а адтуль трапiла ў Другi корпус Андэрса ў Iталiю.

ЛЕЙТАНАНТ СЬЦЕРВIН

I

Яшчэ за дзень перад гэnай няўдачнай выправай канюхоў у Гаймсбрун давялося Сымону Спарышу везьцi на фронт на сваёй хурманцы харчы. Чатыры вазы, у тым лiку й Сымонаў, паехалi ў галоўны харчавы склад, што быў у гумне суседняй вёскi, i, наладаваўшы свае возiкi, павалаклiся ў кiрунку Асбаха. Ужо на ўсходнiм беразе вёскi заўважыў Спарыш там-сям па абодвух баках дарогi нямецкiя гарматы, што папрытулялiся, нахутка акапаныя, каля дрэваў i кустоў. Характэрна, што нiдзе ня вiдаць было цяжкiх гарматаў, танкаў цi панцырных машынаў. У галаве не надта спрактыкаванага ў ваенных справах канюха Сымона паўстала пытаньне: якiя мэты мелi немцы на гэтым адрэзку фронту? Цi спадзявалiся яго доўга ўтрымаць? Калi так, то дзе-ж была ўся неабходная зброя?

Элемэнты трыцдатай дывiзii, месцамi ўперамешку зь iншымi адзьдзеламi, займалi адрэзак фронту ад швайцарскай мяжы, праз Альткiрх, i дугой абгiналi на захадзе Мюльгаўзэн. Iншыя, адарваныя ад дывiзii адзьдзелы, былi параскiданыя яшчэ далей на поўнач i на захад - баронячы й так даволi недаступныя шляхi ў Вагезах.

Жаўнеры з "трыццаткi", седзячы ў вакопах на самым левым фланзе каля швайцарскай мяжы, ноччу маглi бачыць сьвятло на швейцарскiх межавых

вышках. Усе адзьдзелы былi лёгка ўзброеныя. Цi-ж яны маглi трымаць ворага кулямётамi й мiнамётамi навет у тым выпадку, калi-б старалiся й хацелi? Шмат хто думаў, што на фронце прыйдуць на дапамогу панцырныя часьцi, цяжкая артылерыя, самалёты. Але вось прыйшоў фронт, i нiчога таго ня было вiдаць. Немцы разлiчвалi, вiдаць, адно на затрыманьне наступу працiўнiка, каб, такiм чынам, ззаду на лiнii Зiгфрыда за Рэйнам даць больш часу для падрыхтоўкi ўмацаваньняў. А там ужо зiма й цяжкi для фарсiраваньня Рэйн прыйдуць абаронцам Нямеччыны на дапамогу.

Прайшло каля трох гадзiнаў з часу, як вярнулiся канюхi з баявога паходу на францускiя танкi ў Гаймсбрун. Вiктар Караткевiч усё яшчэ круцiўся каля Сымона й варажыў, што рабiць: цi лепш самому вярнуцца на фронт, цi чакаць на тое, што лёс прынясе. Дарма турбаваўся хлапец, бо лёс зусiм неспадзявана вырашыў праблему. Надвечар зьявiлiся ў вёсцы два афiцэры, заданьнем якiх было сабраць усiх дэзэртыраў i адвесьцi на фронт. Адзiн зь iх, капiтан са штаба Мураўёва, паклiкаў падафiцэра, што наглядаў за канюхамi, i пачаў распытваць пра дэзэртыраў.

Выявiлася, што ў вёсцы было iх колькi дзесяткаў. Найчасьцей скрывалiся пры канюхах у сялянскiх хатах. Некаторыя ўжо пасьпелi ўпiцца добрым мясцовым вiном, ня беручы на ўвагу пратэстаў сялян, шнырачы па iхных вiнных i фруктовых складох.

Мабiлiзацыя дэзэртыраў заняла звыш дзьвюх гадзiн. Сяляне памагалi афiцэрам шукаць, пазбываючыся няпрошаных i шкодных "гасьцей". На скрыжаваньнi вулiц у цэнтры Гальфiнгэна сабралася ладная група ўцёклых з фронту жаўнераў, а ўсё яшчэ знаходзiлi новых. Вiктар Караткевiч ня кiдаўся ў нiякiя хiтрыкi, а спакойна павесiў на плячо "качаргу" й далучыўся да натоўпу. Агулам сабрана было трыццаць два чалавекi. Сымон наважыў пацiкавiцца тым, што робiцца, i таксама падышоў да месца зборкi. Стаяў побач, прыглядаючыся.

– А ты што робiш?
– клiкнуў яго капiтан.
– Давай далучайся!
– Канюх зьбянтэжыўся. Думаў, што капiтан не да яго гаворыць, i азiрнуўся назад, каб пабачыць, цi хто за iм не стаiць, але там нiкога ня было. Гэны рух спасьцярог капiтан.

– Ты, ты! Я да цябе гавару!
– паказаў на канюха пальцам.
– Чаго аглядаешся? Давай, станавiся ў калёну! Хутчэй!

– Гаспадзiн капiтан, я-ж канюх, а не дэзэртыр.

– Няважна, хто ты. Ногi маеш здаровыя, стрэльбу насiць можаш, дык i далучайся.

– Дык як-жа конь мой сам застанецца?
– спрабаваў Сымон.

– Даволi! ДалучайсяI Дзе твая зброя?

– На возе.

– Бяжыце й прынясiце ягоную стрэльбу i ўсё iншае, - загадаў капiтан падафiцэру. Той хутка пабег у пуню, каля якой стаяла Сымонава хурманка, i вярнуўся з "качаргой", шлемам i торбай-хлебаком.

"Цьфу на цябе!
– кляў сам сябе Сымон.
– I чаго мяне сюды чорт нёс? Цi ня мог гэта я дзе збоку, здалёк ад iхняга вока перачакаць? Але хто-ж там угадае, дзе цяпер лепш".

– Ха-ха-ха!
– сьмяяўся Караткевiч.
– Папаўся, галубок!

– Ну, добра. Табе ўжо буду кумпанiю трымаць. Прынамсi, пад маiм наглядам ад цяперашняга часу будзеш ды другi раз з фронту не ўцячэш.

– Ты глянь, якi ваяка! Пабачым, як ты сам устоiш!

II

Дробненькi асеньнi дожджык ня ўнiмаўся. Густыя зрэбныя хмары паўзьлi нiзка над зямлёй. Зьмяркалася рана. З-за хмараў час-ад-часу выглядаў тоненькi серп маладзiка. Ужо ладна сьцямнела, калi адзьдзел змабiлiзаваных дэзэртыраў, у iх лiку й канюх Сымон Спарыш, пакiнуў Гальфiнгэн i накiраваўся дарогаю на Альткiрх. Iшлi моўчкi. Навет тыя, што былi нядрэнна падпiлi пры сялянскiх вiнных бочках, хутка працьверазелi. На чале адзьдзелу йшоў лейтанант Сьцервiн. Капiтан, з якiм ён зьявiўся ў вёску, яшчэ раней ад'ехаў на самакаце, сьпяшаючы ў батальён.

Поделиться:
Популярные книги

В зоне особого внимания

Иванов Дмитрий
12. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
В зоне особого внимания

Сильнейший ученик. Том 2

Ткачев Андрей Юрьевич
2. Пробуждение крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Сильнейший ученик. Том 2

Нищенка в элитной академии

Зимина Юлия
4. Академия юных сердец
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Нищенка в элитной академии

Назад в СССР 5

Дамиров Рафаэль
5. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.64
рейтинг книги
Назад в СССР 5

Столичный доктор. Том III

Вязовский Алексей
3. Столичный доктор
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Столичный доктор. Том III

Секретарша генерального

Зайцева Мария
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
короткие любовные романы
8.46
рейтинг книги
Секретарша генерального

Мастер Разума III

Кронос Александр
3. Мастер Разума
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.25
рейтинг книги
Мастер Разума III

Идеальный мир для Социопата 3

Сапфир Олег
3. Социопат
Фантастика:
боевая фантастика
6.17
рейтинг книги
Идеальный мир для Социопата 3

Ученик

Первухин Андрей Евгеньевич
1. Ученик
Фантастика:
фэнтези
6.20
рейтинг книги
Ученик

Попытка возврата. Тетралогия

Конюшевский Владислав Николаевич
Попытка возврата
Фантастика:
альтернативная история
9.26
рейтинг книги
Попытка возврата. Тетралогия

Ищу жену для своего мужа

Кат Зозо
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.17
рейтинг книги
Ищу жену для своего мужа

Сила рода. Том 3

Вяч Павел
2. Претендент
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
6.17
рейтинг книги
Сила рода. Том 3

Крестоносец

Ланцов Михаил Алексеевич
7. Помещик
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Крестоносец

На границе империй. Том 10. Часть 4

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 10. Часть 4