Чтение онлайн

на главную

Жанры

Змагарныя дарогi
Шрифт:

IV

Iдучы на чале адзьдзелу дэзэртыраў па дарозе на фронт у Асбах, Сьцервiн не сягаў зрокам на свой жыцьцёвы шлях. Думаў тое-сёе пра цяперашняе. Дый думаць было цяжкавата. Так, як i шмат iншых афiцэраў, ён быў амаль пэўны, што раней цi пазьней прыйдзецца апынуцца на другiм баку, а там ужо давядзецца носам на ўсе бакi пачмыхаць, пашохаць, паглядзець, разьведаць. Мо й там дзе якое "карыта" будзе, калi ўдасца, калi грахоў ня прыпомняць. Дый "карыта"-ж мо будзе ня зусiм такое, як у Беларусi. Хто-ж яго ведае...

Задатак-жа нейкi ў яго пры сабе ёсьць. Вось, успомнiўшы аб задатку, гэтым жалезным капiтале, былы камандант аж крыху павесялеў. Як-жа хвалiў сябе цяпер за мудрасьць i далёказорнасьць: у гарачы час, калi эвакуiраваўся з Бацькаўшчыны, стукнула яму ў галаву iдэя жменьку цi другую залатых манетаў паўшываць у розныя месцы

мундзiру, улучна з тым самым бясьпечным месцам.. Адно-ж уцеха ўцехай, але каб хаця капiтал як захаваць, каб вось неяк чэрцi не знайшлi. Хто яго ведае, як там будзе з тым пераходам. Трэба будзе старацца, камбiнаваць.

Гэтак Сьцервiн, вядучы калёну, найбольш цяпер i думаў аб тым капiтале. Пару разоў для пэўнасьцi й рукамi там-сям па швах i па гузiках памацаў, улучна аж i з тым найбольш бясьпечным месцам. Ажно весялей неяк зрабiлася.

"Ужо калi-б на тым баку дзе й давялося цяжкавата, дык, можа, пры дапамозе жменькi гэтых манетаў удасца дарогу як-небудзь прачысьцiць. Людзi-ж нiдзе ня без грахоў. Можна намовiць, перакупiць. Хто-ж мог бы на мiкалаеўскiя не паахвоцiцца?" - разважаў былы камандант.

Прыходзiла часамi на думку Сьцервiну й ягоная сям'я: жонка й двое дзетак. Ня было часу забраць iх з сабою, уцякаючы, так горача было. Што-ж зробiш... Нельга было прыхiнуць сям'i, дык хаця самому трэба было ратавацца. Ня мог-жа заставацца на пэўную сьмерць. I не вiнавацiў сябе за тое. Ды наагул калi-небудзь i пры большых "справах" цi вiнавацiў сябе ён? Усё-ж рабiлася для палепшаньня будучынi. Дык i навошта было гуляць нейкiмi апраўданьнямi? Цi-ж то ён устанавiў правы жыцьця? Жыцьцё-ж, паводле Сьцервiна, гэта былi джунглi, дзе мацнейшыя й хiтрэйшыя заўсёды былi наверсе, а слабейшыя й пакрыўджаныя крычалi аб праве, праўдзе й iншых драбнiцах. Бяда была ў тым, што жаўнеры ня ведалi гэтага прыродна-жыцьцёвага права, што палягалi на сумленьнi, справядлiвасьцi, гарэлi нейкiм патрыятызмам, верай у Бога цi яшчэ чым.

"Цьфу на гэта ўсё! То было для iншых, а не для яго, Сьцервiна, што рана пазнаў асноўную жыцьцёвую праўду. Ведаў, што ў жыцьцi, асаблiва дзеля большых здабыткаў, цi нат для собскага ратунку ў выпадку небясьпекi, ахвяры трэба было несьцi. Дык i што-ж такое, калi ён тут у ахвяру прынёс сям'ю сваю? Выхаду-ж ня было. Ня мог-жа з сабою забраць. Калi-б дзеля сям'i застаўся, дык усе разам пацярпелi-б - у гэтым не магло быць сумлеву. Дык i чорт яе там з бабай другая будзе. Падумаеш, баба! Крышку шкада было дзетак, дзяўчынкi й хлопчыка. Пэўна, бальшавiкi iх зьлiквiдуюць. Але як-жа йнакш льга было..."

Ад гэткага разважаньня ў думках Сьцервiн зноў перакiнуўся да цяперашняй сытуацыi, i няпэўнасьць пачала закрадацца ў яго сьведамасьць.

"А што, калi знойдзецца такi адзiн цi два, што на другiм баку данясуць, пастараюцца ўсе ягоныя мiнулыя грашкi прыпомнiць? Нямала ёсьць ворагаў. I тут у дывiзii, хаць i, здавалася, што не заўважыў нiкога, - хто-ж яго там ведае... Мала што можа здарыцца? I хiба-ж калi навет дзе хто й быў, што трымаў яго на воку, дык цi-ж ён вылезе цяпер наверх? Гэта там, ужо на другi бок дастаўшыся, трэба будзе ўважней прыглядацца. Ужо калi што дзе вылезе, пакажацца, пастараецца паклiкаць яго да адказнасьцi цi на нейкi суд перад нейкай уладай (а ўлада-ж там, як-бы яна нi выглядала цi называлася, усё-ж будзе), дык, пэўна-ж, - на другiм баку. Але, што-ж меў цяпер рабiць, каб гэтаму запабегчы? Нiчога. Зробленага - ня вернеш. Трэба падрыхтавацца на найгоршае, а там ужо няхай будзе, што будзе, што мае быць. Добра вось, што яшчэ жменьку гэтых залаценькiх неяк захаваў. Мо на помач прыйдуць. Дый калi-ж не яны, у выпадку няшчасьця, дык хто-ж тады мае памагчы? Трэба сьцерагчы й хаваць iх, быццам сваё вока. Можа, у iх будзе пачатак i канец ягоных непрадугледжаных цяжкасьцяў? Абавязкова, абавязкова трэба дапiльнаваць, каб не адабралi. Гэта-ж, можа, апошнi ратунак".

Гэтак Сьцервiн, заглыбiўшыся ў свае думкi, валачыўся з правага боку на чале калёны. Ад некаторага часу крыху звольнiў кроку i, маршыруючы амаль на ўзроўнi сярэдзiны групы, адным вухам падслухоўваў, як нешта ўсё вурчаў свайму сябру той канюх, якога прыпадкова залiчылi ў лiк дэзэртыраў i паслалi зь iмi на фронт. Не падабаўся Сьцервiну хлопец. "Хто яго ведае чаму?
– думаў сабе. Можа, ён што пра мяне ведае? Чаго так уважна колькi разоў да мяне прыглядаўся? Навет i тады, калi яго арыштавалi за лiшнi выстралены патрон i калi Мураўёў ужо надвечар

выклiкаў з бункера, калi ўсе афiцэры стаялi каля бараку, дык надта-ж неяк дзiўна быў уталопiўся ў мяне. Няўжо-ж мяне знае? Ня можа быць. Хлопец, здаецца, зусiм незнаёмы. Каб ведаў, каб быў пэўны, дык, можа-б, дзе тут пры фронце як-небудзь набок яго ўдалося? I чаму ён мне не падабаецца? Мо таму, што заголасна заўсёды выказваецца са сваiм патрыятызмам? Гэта-ж i ад Рэшатава пару разоў пра яго й пра ягонага, сябру чуў. А патрыёты - асаблiва цяперашнiя, беларускiя - гэта-ж вар'яты. Яны там за нешта ўзьнёслае, уяўленае, няiснуючае стаяць, дык i гатовы добраму, практычнаму, такому, як ён, чалавеку крыўды прынесьцi".

Сьцервiн уважней наставiў вуха й стараўся слухаць, што гаварыў канюх. Той колькi разоў пазiраў на яго i, вiдаць, нешта хацеў сказаць.

– Спадар лейтанант, - нарэшце асьмелiўся, гаворачы чысьценька па-беларуску.

– Ну, что?

– Пусьцiце мяне назад у вабоз. Мяне-ж памылкова забралi.

– Как то? Да при чем здесь я? Разве я тебя забрал?

– Хоць, можа, i ня вы, а капiтан той, але-ж я канюхом быў i толькi прыпадкова папаўся яму пад руку. Дый конь мой застаўся сам, даглядаць за iм няма каму. Пусьцiце, спадар лейтанант.

– Если и была ошибка, то не моя, конечно. Пускать тебя назад я не имею права.

– То-ж вы цяпер камандзер. Як-жа не маеце права?

– А тебе какое дело? Разве я должен тебе докладывать о том, что делаю? Пры гэтым Сьцервiн накасавурыўся i ўжо даволi пагрозьлiва зiрнуў на канюха.

– Пакiнь ты!
– таўхануў пад бок Сымона Вiктар.
– Чаму ты яго просiш? Будзем во разам.

– Я-ж думаў, што мо чалавек зразумее, ажно...

Сымон ня сяньня заўважыў фарсiстага афiцэра. Ня змог-бы пэўна вытлумачыць, чаму той яму так не спадабаўся з выгляду. Ня йшла гаворка аб вопратцы цi аб тых блiскучках, але найбольш - аб самiм твары. Сымону здавалася, што гэта наскрозь хвальшывы чалавек. Хоць блiжэй яго й ня ведаў, назiраў адно здалёку, але-ж хто мог не спасьцерагчы ягонай празьмернай лiсьлiвасьцi да сяброў-афiцэраў, асаблiва да старэйшых камандзераў сваiх, i той абыякавасьцi, штучнай адлегласьцi, на якой трымаў сябе Сьцервiн у дачыненьнi да малодшых чынамi?

Цяпер-жа Сымон першы раз трапiў пад ягоную ўладу. Чуў раней, што быццам Сьцервiн быў беларусам. Дык i чаму-ж, калi iншыя афiцэры гаварылi па-беларуску й па-ўкраiнску, памiнаючы ўжо толькi чыста вайсковую расейскую каманду, чаму ён - гэты францiк з шэрагам залатых зубоў наперадзе, анiяк не хацеў зь iм, Сымонам, навет i цяпер гаварыць па-беларуску? Няўжо-ж ён быў аж настолькi маскаль?

"Эх, тут нешта ня тое. I цiкава, чаму гэты чалавек мне так не падабаецца? Цi ня варта было-б крышку больш аб iм пранюхаць?"

V

– Гальт!
– пачулася зь цемры наперадзе, й два ручныя лiхтарыкi з абодвух бакоў дарогi вузенькiмi палоскамi сьвятла прарэзалi восеньскую цемру ды коўзалi па тварах затрыманых Сьцервiным людзей. Дарожная старожа нямецкае вайсковае палiцыi сачыла за рухам у абодвух кiрунках, лавiла й затрымоўвала падазроных й дэзэртыраў.

Сьцервiн падыйшоў наперад да немцаў, замянiўшыся зь iмi колькiмi сказамi, i малая калёна паволi рушыла наперад. Яшчэ зрабiлi адзiн кiлямэтр. Пад узгоркам шаша павярнула дугой налева ды пасьля стужкаю выпрасталася ў кiрунку Асбаха. З правага боку, ледзь заўважныя ў цемры, тырчалi густаватыя зарасьнiкi. Дарога была пад сталым абстрэлам артылерыi працiўнiка. Ледзь заўважны цёмны гарызонт асьветлiцца водблiскам гарматных стрэлаў, да вушэй прыбяжыць сьвiст снарадаў. Гул узрываў спыняе манатонна-нуднае выцьцё асеньняга ветру. Працiўнiк страляе вобмацкам, наўгад. Вось iзноў чуваць, як дзесьцi за ўзгоркам зарагаталi жалезныя глоткi, i сотнi кiляграмаў жалеза зь няпрыемным дэмаралiзуючым енкам лятуць у кiрунку малое групы дэзэртыраў. Сьцервiн ня турбуецца. Яшчэ з Бацькаўшчыны, а то й з апавяданьняў ведае, што ня трэба баяцца тых снарадаў, сьвiст якiх чуеш загадзя. Сьвiшчуць толькi пералётныя. Тых, што могуць у цябе трапiць або не далятуць, сьвiсту нiколi не пачуеш. Дык Сьцервiн i ня турбуецца. Ня тое, каб ён адважным быў. Зусiм не. Цi раз дома даводзiлася, не аглядаючыся, назад пяткi падмазваць, а то часамi й камбiнаваць, каб дзе пад лiвень агню ня трапiць. Праўда, была ў Сьцервiна адвага iншага роду: прыкладам, у селянiна самагонку адабраць цi над жыдамi пазьдзекавацца, абрабаваць дзе каго пад час "выкананьня службовых абавязкаў". Баёвой-жа адвагай не грашыў...

Поделиться:
Популярные книги

Идущий в тени 4

Амврелий Марк
4. Идущий в тени
Фантастика:
боевая фантастика
6.58
рейтинг книги
Идущий в тени 4

Дракон с подарком

Суббота Светлана
3. Королевская академия Драко
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.62
рейтинг книги
Дракон с подарком

Я снова не князь! Книга XVII

Дрейк Сириус
17. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я снова не князь! Книга XVII

Метка драконов. Княжеский отбор

Максименко Анастасия
Фантастика:
фэнтези
5.50
рейтинг книги
Метка драконов. Княжеский отбор

Авиатор: назад в СССР 11

Дорин Михаил
11. Покоряя небо
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Авиатор: назад в СССР 11

На границе империй. Том 7. Часть 5

INDIGO
11. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 7. Часть 5

Темный охотник 6

Розальев Андрей
6. КО: Темный охотник
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный охотник 6

Корпулентные достоинства, или Знатный переполох. Дилогия

Цвик Катерина Александровна
Фантастика:
юмористическая фантастика
7.53
рейтинг книги
Корпулентные достоинства, или Знатный переполох. Дилогия

Все еще не Герой!. Том 2

Довыдовский Кирилл Сергеевич
2. Путешествие Героя
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
рпг
5.00
рейтинг книги
Все еще не Герой!. Том 2

Довлатов. Сонный лекарь 3

Голд Джон
3. Не вывожу
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Довлатов. Сонный лекарь 3

Попаданка в деле, или Ваш любимый доктор - 2

Марей Соня
2. Попаданка в деле, или Ваш любимый доктор
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.43
рейтинг книги
Попаданка в деле, или Ваш любимый доктор - 2

Возмездие

Злобин Михаил
4. О чем молчат могилы
Фантастика:
фэнтези
7.47
рейтинг книги
Возмездие

Ваше Сиятельство 8

Моури Эрли
8. Ваше Сиятельство
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство 8

Чемпион

Демиров Леонид
3. Мания крафта
Фантастика:
фэнтези
рпг
5.38
рейтинг книги
Чемпион