Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Змагарныя дарогi
Шрифт:

На поўднi, вызвалiўшы тры чвэрцi Iталii, стаяў добра дагледжаны, накормлены, апрануты, дасканала ўзброены й вышкалены жаўнер хаўрусьнiцкiх армiяў. Навет iтальянскiя фашысты ведалi, што абарона паўночнае часткi краiны была бяссэнсоўнай. Самi-ж былi занятыя праблемаю, якую нiяк нельга было адкладваць: як змыцца ў нейтральную Швайцарыю або прыхавацца-прытаiцца ў iншым зацiшным куточку.

Народ-жа бачыў, што ўся вайна была фактычна нямецкай. Дык няхай тады немцы й ваююць. Народу - абы захаваць у цэласьцi свой здабытак. Узяўшы-ж на ўвагу, што галодныя немцы жывiлiся рабункамi мясцовага насельнiцтва, гэта якраз i

было найцяжэйшым заданьнем. Iснавала ў немцаў за плячыма, пераважна ў гарах, iтальянская партызанка. Былi партызаны нацыянальныя й чырвоныя, адны й другiя вельмi слаба актыўныя. Абмяжоўвалiся дробным сабатажам, а калi ўваходзiлi ў збройнае змаганьне зь немцамi, дык адно там, дзе былi ў абсалютнай лiчбавай перавазе.

II

2 сакавiка 1945 году iтальянскi мараплаў "Аргенцiна" прыбыў з Брындызi ў Анкону i выладаваў новыя рэзэрвы для франтавых адзьдзелаў Другога корпусу. Анкона ў той пэрыяд была найбольш высунутым на поўнач, вызваленым ад немцаў портам на Адрыятычным моры. У лiку прыбыўшых былi Вiктар Караткевiч, Сымон Спарыш, Аляксандр Лабун, Кастусь Дзежка й iншыя сябры. Транспартныя машыны, заладаваўшы жаўнераў, накiравалiся шырокай прыгожай шашой па самым узьбярэжжы мора, у паўночным кiрунку. Надвечар пакiнуўшы Анкону, калёна ехала цэлую ноч. Мiнула Пэсаро, Рымiнi, Форлi й павярнула ў бок на Брызыгэлю. Тут знаходзiлiся сямнаццаты й чатырнаццаты батальёны пяхотнай 6-й Львоўскай брыгады. Адзiн Караткевiч трапiў у чатырнаццаты батальён, уся рэшта сяброў - у сямнаццаты. Дзежка, Самароб i Чарнецкi былi прыдзеленыя ў другую роту, а Сымон, Лабун i Ялонскi - у чацьвёртую. Сымону не пашанцавала: ён адзiн трапiў у зьвяз "кар'ераў" роты.

Для паiнфармаваньня чытача мусiм зьвярнуць увагу на "кар'ер". Слова гэтае, жыўцом узятае з ангельскае мовы, азначае "носьбiт". У войску "кар'ерам" называўся лёгкi панцырны, з адкрытым верхам, воз на гусенiцах. Апрача шафёра звычайна ў iм памяшчалася двое кулямётчыкаў i ставала месца на запас амунiцыi. Будучы хуткабежным i надта паваротлiвым, "кар'ер" ужываўся для перавозу амунiцыi на перадавыя пазыцыi, надаваўся на ўдарныя патрулi й наогул быў успамагальнай адзiнкай для пяхоты. Маючы такiя ўласьцiвасьцi, як вялiкую сiлу агню, хуткасьць i паваротлiвасьць, "кар'ер" часьценька выкарыстоўваўся ў пагонях за адступаючым працiўнiкам. У першыя днi побыту на фронце Сымону давялося пераканацца, што "кар'ер" служыў i iншым патрэбам, зусiм не прадугледжаным анi яго канструктарамi, анi камандзерамi.

Адным з шафёраў чатырох "кар'ераў" у зьвязе бых звыш саракагадовы, чарнявы, сярэдняга росту, шыракаплечы Пранук Бонк. Стары жаўнер, узяты бальшавiкамi ў палон у 1939 годзе, перажыўшы шмат у Сiбiры, пасьля, прайшоўшы Сярэднi Ўсход i ваенную кампанiю ў Афрыцы, Пранук чуўся ў войску быццам дома. Меў усе прыкметы старога жаўнера: няшмат думаў, быў вясёлым, нiчым надта не клапацiўся й на вайне чуўся быццам той селянiн з касою на сенажацi. Гаварыў шмат, пераважна аб драбнiцах, вельмi любiў выпiць i пагуляць з жанчынамi. Вiна ў Iталii даволi было ўсюды, а тым больш пры фронце, дзе ў пакiнутых гаспадарках стаялi вялiкiя, напоўненыя вiном бочкi.

Зьвяз "кар'ераў" чацьвёртае роты заняў пакiнутую iтальянцамi фэрму ў адлегласьцi 300-400 мэтраў ад нямецкiх перадавых пазыцыяў. Была раньняя вясна, навокал усё прыгожа зелянiлася. Трымалася залатая сонечная пагода. Неяк надвечар Пранук Бонк i ягоны сябра, званы Кашыбанда, вясёлыя вярнулiся ў хату, што служыла перадавым абаронным пунктам (ПАП). Iншыя то трымалi варту, то поркалiся каля зброi або кар'ераў. Пранук з самага пачатку трапiўся быў Сымону на вока як тып самага перасечнага польскага жаўнера. Ён часьценька любiў тое-сёе зацягнуць сваiм прапiтым хрыплаватым басам. Гэтак i цяпер, ужо амаль на зьмярканьнi, ззаду хаты мiж садовых дрэў заскрыпеў Пранукоў бас:

...наварыла майму Тонi макаронi, ого!

макаронi, ого! Iтальяно.

О-о-о макаронi.

Нон капiрэ iтальяно, ого-о-о!

Гэта пародыя на нейкую iтальянскую песьню пашыраная была па цэлай армii. Пранук з Кашыбандам ня вельмi ўжо роўным крокам прыблiжалiся ззаду да хаты.

– Чаго ты гарлапанiш?
– асьцярог падпiтага шафёра капрал, што сядзеў каля парогу.

– Ты ведаеш што, пане капрал, - кiнуўся перад iм Пранук, - ведаеш, што мы знайшлi ў суседняй пунi?

– Ну што?

– Ого-о што! Ну, адгадай!
– памог Кашыбанда.

– Нямецкiя вошы?
– жартаваў капрал.

– От фраер! Вошы? Якiя там вошы, пане капрал! Цi-ж мы-б, на вошы паглядзеўшы, упiлiся?

– Дык вы там пiлi?

– Ня пiлi, пане капрал, але вось крышку пацягнулi, каб смагу прагнаць, вось што...

– Вiдаць, што й казаць...

Некалькi жаўнераў выйшла з хаты, прыблiзiлiся i тыя, што поркалiся каля кар'ераў, каб пачуць навiну.

– Я вам кажу, пане капрал, - прадаўжаў Пранук, - вось такую, з гэтую хату, бочку вiна мы найшлi, дый не адну, вось што. Так, пане капрал, вось як...

– Не жартуеш?
– заблiшчэлi ў капрала вочы.
– То надта добра. Але ты, браце, перш iдзi, дакладзi сяржанту, а пасьля аб вiне...

– Ну, што там новага прынесьлi?
– пытаўся Пранука й Кашыбанду сяржант Ядлецкi, седзячы пры стале й разглядаючы нейкiя паперы.

– Пане сяржанце, усё добрае, - пачаў Пранук.

– Ёсьць там хто ў той хаце?

– Нiкога няма, пане сяржанце, толькi...

– Толькi?

Нядаўна нехта там быў.

– Як вы гэта ведаеце?
– Сяржант устаў ад стала.

– Нехта прастрэлiў вялiзную кадушку з вiном; такая вялiкая яна, што, можа, пяць тысяч лiтраў мае i больш чым напалавiну поўная. Дзюркi мы так-сяк пазаторквалi, але вiно ўцякае. Трэба было б...

I тут Кашыбанда, дапамагаючы Бонку словамi, у якiх вычуваўся жаль п'янiцы, што ўцякае "боскi нэктар", лямантаваў, што трацiцца так цэнная й зусiм неабходная для жаўнерскага жыцьця вадкасьць. На ягоную думку, варта было-б перашкодзiць поўнай катастрофе - пад'ехаць туды на "кар'еры" i напоўнiць пару бочак вiном.

III

Хата, аб якой была мова, знаходзiлася на правым флянгу ад пункта зьвяза "кар'ераў", нейкiх мэтраў за дзьвесьце ўзад. Яшчэ раней сяржант выслаў Бонка й Кашыбанду ў гэны бок на разьведку й вось цяпер атрымаў такi рапарт. Разьведчыкi даводзiлi, што немцаў нiдзе ня бачылi, што вiно было сярэдняй моцы й добрай якасьцi, хоць i "б'янко" (белае), ды што яны ўжо зусiм нядрэнна, паспрабавалi.

У гэтым апошнiм сяржант Ядлецкi ня меў сумлеваў, добра ведаючы ўсiх людзей свайго зьвязу, зь якiмi зжыўся на працягу вайны, за выняткам хiба новага Сымона.

Поделиться:
Популярные книги

Дядя самых честных правил 7

Горбов Александр Михайлович
7. Дядя самых честных правил
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Дядя самых честных правил 7

Хозяйка старой усадьбы

Скор Элен
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
8.07
рейтинг книги
Хозяйка старой усадьбы

Кодекс Охотника. Книга X

Винокуров Юрий
10. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
6.25
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга X

Шатун. Лесной гамбит

Трофимов Ерофей
2. Шатун
Фантастика:
боевая фантастика
7.43
рейтинг книги
Шатун. Лесной гамбит

Proxy bellum

Ланцов Михаил Алексеевич
5. Фрунзе
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
4.25
рейтинг книги
Proxy bellum

Последний попаданец 2

Зубов Константин
2. Последний попаданец
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
рпг
7.50
рейтинг книги
Последний попаданец 2

Средневековая история. Тетралогия

Гончарова Галина Дмитриевна
Средневековая история
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
9.16
рейтинг книги
Средневековая история. Тетралогия

Дворянская кровь

Седой Василий
1. Дворянская кровь
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.00
рейтинг книги
Дворянская кровь

Дайте поспать! Том IV

Матисов Павел
4. Вечный Сон
Фантастика:
городское фэнтези
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Дайте поспать! Том IV

Запределье

Михайлов Дем Алексеевич
6. Мир Вальдиры
Фантастика:
фэнтези
рпг
9.06
рейтинг книги
Запределье

Совок 4

Агарев Вадим
4. Совок
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.29
рейтинг книги
Совок 4

Идеальный мир для Лекаря 8

Сапфир Олег
8. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
7.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 8

Жандарм 3

Семин Никита
3. Жандарм
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Жандарм 3

Мастер 3

Чащин Валерий
3. Мастер
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Мастер 3