Чтение онлайн

на главную

Жанры

Змагарныя дарогi
Шрифт:

– Што-ж... Як хочаце, дык пад'едзьце. Толькi не цяпер, а як сьцямнее. Ды ўважайце, каб пацiхеньку, каб часамi не папасьцiся.

Гэтага толькi й трэба было. Два разы не давялося паўтараць. Хутка на адным, звольненым ад амунiцыi й зброi "кар'еры" зьявiлiся дзве пустыя бочкi й лейкi, знойдзеныя тут-жа, на месцы. Чатыры чалавекi, у тым лiку й Сымон, якога папрасiлi дапамагчы ў такой важнай апэрацыi, ледзь маглi дачакацца цямна.

Ноч была цiхая й цёмная. У шматллiкiх месцах фронт гудзеў перастрэламi. З польскага боку адзывалiся "брэны", а з нямецкага - "спандалы" (гэтак хаўруснiкi

называлi нямецкiя кулямёты "машынгэвэр цвай унд фiрцыг" ад месца iх прадукцыi ў Спандаў каля Бэрлiну). Радзей шумелi ў паветры снарады зь мiнамётаў. Ня маючы дакладна вызначанай мэты, яны стралялiся адно з мэтай дакучаньня працiўнiку й атрымалi мянушку зводзячых.

Па гладзенькай, вылажанай каменьнямi мiжхутарнай дарожцы несамавiта гудзеў гнаны Бонкам "кар'ер".

– Павальней! Сьцiшы матор!
– асьцерагаў шафёра адзiн зь ездакоў.

– Надта-ж, халера, чуваць. Каб хаця швабы не аблажылi нас мiнамi.

Ледзь пасьпеў перасьцерагчы, як непадалёк вялiкiм рэхам тарганулася начная цiшыня. Адна мiна, другая, трэцяя. Усе кулём пакацiлiся на зямлю. Пачакаўшы колькi часу, з поўначы прынесла яшчэ тры.

– Пся крэў! Цi-ж яны не разумеюць, што не на баявое заданьне едзем?!

– А чаго гонiш, як вар'ят!

– Халерныя швабы! Дачакаецеся, сукiны сыны!

– I як то нас так хутка абмацалi!

– Усё ў парадку? Дык давайце далей.

– Ты пад'едзь сам, а мы тут ужо трушком.

– О'кэй!

Мэта хутка была дасягнутая. Катастрофа ў трысьцене, дзе стаялi дзве велiзарныя бочкi, па тры мэтры вышынi й столькi ж у дыямэтры, была вялiкай. Вiно выцякала праз папрастрэльваныя дзiркi. Яно вышынёй на пядзю залiло ўжо цэлы трысьцен.

– Пся крэў! То-ж мы заторкнулi. А Божа-ж каханы, столькi выцекла за гэты час. Як то магло стацца?
– жалiўся Пранук Бонк.

– Мусiць, мы слаба пазаторквалi, калi зноў пацякло, - паясьнiў Кашыбанда.

– Вы самi, мусiць, не памятаеце, цi заторкнулi. Напiлiся, як бэлi, ды п'яныя назад папаўзьлi.

– Не гавары-ж ты мне дурнiц. Як Бога кахаю, заторкнулi, - бажыўся, стукаючы кулаком у грудзi, нецьвярозы яшчэ шафёр.

– Ну, добра. Давайце за працу!
– скамандаваў капрал.
– Ты, Спарыш, стой там на дварэ на варце, а мы самi справiмся.

– Каго ты пасылаеш, такога зялёнага?!

– Як то зялёнага? Варту ня ўмее трымаць? Дык чаго-ж тады на фронт прыехаў? Давайце за працу.

Сымон з "томсанам" напагатове выйшаў на двор i, прыслухоўваючыся да адгалоскаў навокал, пiў зрокам цемру. У трысьцене тройка не марудзiла. Вiдаць было па iхнiх рухах, што аперацыю такую даводзiлася праводзiць не ў пяршыню. Кашыбанда вялiкiмi глыткамi сёрбаў з кожнага напоўненага вядра, а пасьля напаўняў бочкi празь лейку, зь якой аж цераз берагi цякло. За нейкае паўгадзiны абедзьве бочкi былi поўныя, добра заторкнутыя. Пасьля цяжкiх уздыханьняў, паценьняў, стагнаньняў i "псякрэваў" былi яны заладаваныя на "кар'ер". Да фэрмы, дзе стаяў зьвяз, "кар'ер" папоўз чарапахай. Матор чхаў, заiкаўся й душыўся пад цяжарам ладунку.

Назаўтра Кашыбанда аднекуль прынёс скручаную мядзяную трубку й колькi пасудзiнаў - цэлы самагонны апарат. Разлажыўшы ў вялiкiм iтальянскiм камiнку малое вогнiшча, пачаў пераганяць вiно на сьпiрт. Сымон здагадаўся, назiраючы за працаю самагоншчыка, што той меў у гэтым прыдатным рамястве вялiкую практыку, крышку быў зьдзiўлены, што такая дзейнасьць адбываецца з дазволу сяржанта - шэфа зьвязу, што наогул нiхто таму не пярэчыў, што ўсе любiлi выпiць, i прыйшоў да выснаву, што ў такiх абставiнах было гэта зусiм нармальным.

IV

Зьвяз "кар'ераў" быў падзелены й высланы на старожу мастоў на невялiкiм канале - па чатыры чалавекi на кожны мост. Сымон з трыма iншымi трапiў на мост, адлеглы мо на паўкiлямэтра ад першага абарончага пункта. Канал бег паралельна да ракi Сэньё. Усе рэчкi, якiя да гэтага часу давялося бачыць Сымону, былi з абодвух бакоў абложаны высокiмi, мо на мэтраў шэсьць вышынi, процiпаводнымi насыпамi. Немцы, быццам тыя краты, павыкопвалi ў iх цэлыя лабiрынты акопаў i бункераў. Мелi адтуль добры нагляд над суседняй раўнiнай.

Пры мосьце стаяла ангельская шасьцiфунтавая супрацьтанкавая гармата. Побач былi руiны мураванкi з падзiраўленымi снарадамi сьценамi й згарэлай страхой. У ёй кватаравалi брытанскiя артылерысты. Новапрыбылыя са зьвязу "кар'ераў" людзi двойкамi трымалi варту пры мосьце. "Кар'ер" свой i рэчы пакiнулi ў адлеглай на мэтраў дзьвесьце направа ад моста фэрме. Сымон зьдзiвiўся, убачыўшы на хутары цывiльных. Як выглядала, яны зусiм нармальна жылi, хоць мо ня зусiм нармальна гаспадарылi. Беручы пад увагу, што рака Сэньё й нямецкiя перадавыя пазiцыi былi адлеглымi не далей як на паўкiлямэтра, трэба было дзiвiцца сьмеласьцi iтальянцаў.

Праўда, канал ня быў пярэдняй лiнiяй хаўрусьнiкаў. Наперадзе былi адзьдзелы пяхоты. Усё-ткi, калi-б пайшло на благое, калi-б разбушаваў артылерыйскi агонь, iтальянцы маглi-б пацярпець ня толькi маёмасьцю, але й жыцьцём. Немцы-ж ведалi, што войска з гэтага боку часта памяшчалася ў дамах цi iншых сялянскiх будынках. Жаўнеры неахвотна сядзелi пад голым небам, хiба ў выпадку крайняй патрэбы.

Маючы пад бокам цывiльных, Сымон назiраў за iхным жыцьцём. Гэта быў вялiкi кантраст у параўнаньнi з жыхарамi паўдзённай Iталii. Зямля была ўраджайная, багатая садамi, вiнаградам. пшанiцаю, гароднiнай. Калi на поўднi ўсюды сьвяцiлася бяда, дык тут навет i цяпер, пад час вайны, - дастатак. Далiна По правiльна ўважалася сьвiрнам перанаселенай Iталii. Яе найлепш можна было-б прыраўнаць да вядомай ужо чытачам Эльзаскай раўнiны.

Перастрэлка на фронце была слабая. Зь нямецкага боку актыўнасьць была мiнiмальная. Часамi прыляталi на паўдзённы бок мiны, радзей - артылерыйскiя снарады. Шмат зь iх ня дэтанавала. Факт гэты тлумачыўся тым, што ў нямецкiх фабрыках было шмат чужых i варожых немцам работнiкаў, якiя займалiся сабатажам. Людзей, такiм чынам, усьцераглi ад калецтва й сьмерцi. З боку хаўруснiкаў артылерыя была даволi актыўная. У кожны ясны й пагодны дзень над лiнiяй фронту бурчэў у паветры маленькi двухкрылы самалёт-разьведчык. Там артылерыйскi назiральнiк, звычайна афiцэр, дакладна сачыў за непрыяцелем i па радыё iнфармаваў артылерыйскiя пазыцыi. Немцы баялiся ўдзень выкарыстоўваць сваю старанна замаскаваную цяжэйшую артылерыю, трывожачыся, каб двухкрылы назiральнiк не асачыў яе.

Поделиться:
Популярные книги

Дядя самых честных правил 7

Горбов Александр Михайлович
7. Дядя самых честных правил
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Дядя самых честных правил 7

Хозяйка старой усадьбы

Скор Элен
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
8.07
рейтинг книги
Хозяйка старой усадьбы

Кодекс Охотника. Книга X

Винокуров Юрий
10. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
6.25
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга X

Шатун. Лесной гамбит

Трофимов Ерофей
2. Шатун
Фантастика:
боевая фантастика
7.43
рейтинг книги
Шатун. Лесной гамбит

Proxy bellum

Ланцов Михаил Алексеевич
5. Фрунзе
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
4.25
рейтинг книги
Proxy bellum

Последний попаданец 2

Зубов Константин
2. Последний попаданец
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
рпг
7.50
рейтинг книги
Последний попаданец 2

Средневековая история. Тетралогия

Гончарова Галина Дмитриевна
Средневековая история
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
9.16
рейтинг книги
Средневековая история. Тетралогия

Дворянская кровь

Седой Василий
1. Дворянская кровь
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.00
рейтинг книги
Дворянская кровь

Дайте поспать! Том IV

Матисов Павел
4. Вечный Сон
Фантастика:
городское фэнтези
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Дайте поспать! Том IV

Запределье

Михайлов Дем Алексеевич
6. Мир Вальдиры
Фантастика:
фэнтези
рпг
9.06
рейтинг книги
Запределье

Совок 4

Агарев Вадим
4. Совок
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.29
рейтинг книги
Совок 4

Идеальный мир для Лекаря 8

Сапфир Олег
8. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
7.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 8

Жандарм 3

Семин Никита
3. Жандарм
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Жандарм 3

Мастер 3

Чащин Валерий
3. Мастер
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Мастер 3