Чтение онлайн

на главную

Жанры

Знак бяды

Быкаў Васіль

Шрифт:

— Што такое? Што з табой?

— Бацьку… ноччу… забралі…

Касцы знерухомелі, бліжнія моўчкі ўторкнулі ў пожню косы, дальнія яшчэ дакошвалі рады, але па адным ішлі да ельніку — ужо зразумелі, што сталася. Лявона Багацьку? За што?

Неяк супакоілі хлопца, нядружна, напаўсілы дакасілі да снедання, хоць болей сядзелі, курылі, скупа выказвалі рознае. Некаторыя цвярдзілі: памылка, ужо Лявона не возьмуць, бо ён жа не вораг, не ўрадзіцель, ніколі не ішоў напроціў, некалі пацярпеў за Савецкую ўладу. Ясна, што тут недагляд, памылка, каму трэба, разбяруцца і праз дзень-другі выпусцяць.

Калі Пятрок прыплёўся з касою дамоў, Сцепаніды ў хаце яшчэ не было, не прыйшла яна і ў полудзень, і ён

не ведаў, куды яна знікла, па якой патрэбе. Здарэнне з Лявонам збянтэжыла ўсіх, бы аглушыла, людзі не ведалі, што думаць і што рабіць. З паўдня Пятрок на касьбу не пайшоў — у яго апусціліся рукі, зноў жа ён надта трывожыўся за Сцепаніду, думаў: хоць бы не забралі і яе.

Сцепаніда прыбегла надвячоркам — задыханая, спатнелая, без хусцінкі на раскудлачанай галаве, у прапацелай паркалёвай кофце — аказалася, яна ўжо збегала ў мястэчка, у райкам, міліцыю, дазнавалася, завошта — Лявона? Ды марна. Ніхто ёй не сказаў нічога, усе ваўкавата маўчалі, яна пасварылася са старшынёй выканкама Капустай, якога прасіла заступіцца, ды той сказаў — не. На падворку стомлена ўпала на прызбу, паныла адказала на ўзрушаныя Петраковы пытанні і пасля роздуму, трохі супакоіўшыся, аб'явіла:

— Нада збіраць подпісы.

— Якія подпісы? — здзівіўся Пятрок.

— За Лявона. Што ён свой, бальшавік, не ўрадзіцель.

Пятрок падзівіўся, падумаў.

— А тады што?

— А тады падаць у НКВД. Хай паглядзяць.

Той жа вечар у Феньчыным сшытку пісала нешта старонках на трох і, прыхапіўшы хімічны аловак, пабегла ў Выселкі. Хутка мелася прыйсці з пашы карова, трэба было даіць, а гаспадыня знікла да поўначы. Аббегала ўсе двары ў Выселках, вярнулася ноччу маўклівая і ўзрушаная і, што-нішто зрабіўшы па гаспадарцы, павалілася спаць. Пятрок таксама лёг позна, хоць назаўтра планавалі расчаць новую лугавіну за ельнікам, ісці туды было няблізка, уставаць трэба было яшчэ раней. Падняўся, як толькі пачало днець, толькі засінелася неба на ўсходзе, а Сцепаніды ўжо не было, пабегла ўжо. Карову мелася выгнаць Феня, але Феня так салодка спала, што Пятрок памарудзіў браць касу, выгнаў карову сам. Але ж адчуваў, што гэта непарадак, гэта разарэнне для гаспадаркі, калі ад яе адцуралася гаспадыня.

І праўда, што адцуралася. Якіх дні тры Пятрок яе быццам не бачыў на хутары, толькі мільгне дзе, ранкам ці ўвечары, а так усё на нагах. Аббегала тры вёскі і, праўда, назбірала нямала подпісаў, — Лявона шкадавалі, быў ён чалавек свой, памяркоўны, не злосны і не помслівы. Ніхто не мог паверыць, што ён вораг ці які ўрадзіцель. Людзі не разумелі, завошта яго ўзялі ў такі час, пакінулі калгас без кіраўніцтва. Праўда, кіраваў гаспадаркай брыгадзір трэцяй брыгады Аўтух з Заграззя, і дзіва — чалавек, які быццам няблага ладзіў са старшынёй, ніколі быццам з ім не сварыўся, падпісаць хадайніцтва за Лявона адмовіўся: «А скуль я ведаю, урадзіцель ён ці не. Калі органы ўзялі, дык нешта знаюць». Сцепаніда не дужа ўгаворвала, раззлавалася, абазвала яго ваўкалакам, як часам звалі Аўтуха па злосці, і пабегла цераз лес у раён.

Адтуль яна вярнулася не хутка, ужо гналі з пашы кароў, і Пятрок толькі прывалокся з касьбы, здавалася, сам без рук і без ног, стомлены і злосны — на жыццё, жонку, работу. Маўкліва адкроіў лусту сала з кубёлка, адламаў кавалак калючага, з мякінай, хлеба — дужа хацелася есці, ажно калаціліся ногі ў каленях. І тады ўбачыў на падворку жонку. У панылай знясіленасці Сцепаніда паціху клыпала ад варотцаў, дужа кульгаючы на адну нагу, і ён успомніў: дні два таму жалілася, што баліць пята, мусіць, занозіла дзе — ведама ж, з Вялікадня босая, бегае па палях, пожнях, лясах, а цяпер яшчэ і па вёсках. Сцепаніда павалілася, ледзьве дабрыўшы да прызбы, трохі пасля Пятрок падышоў да яе, коўтаючы ў бяззубым роце цвярдую скарынку.

— Ну

што? Што сказалі?

— Во! Вярнулі, — яна кінула на прызбу складзеную ў чатыры столкі паперыну.

— Ай-яй! Што ж рабіць?

— А я знаю?

Яна спрабавала ўстаць і тут жа асела долу — пята балюча нарывала, без кія Сцепаніда ўжо не магла перайсці ў хату. У той вечар яна нават не даіла карову, неяк падаілі Пятрок з дачкой, пасля Пятрок нарваў пад парканам лісця дзядоўніку і абвязаў ім распухлую, гарачую ступню. Сцепаніда стала нязвыкла раздражнёнай, усё ёй было няўлад, яна коратка-злосна гыркала то на яго, то на Феню, але Пятрок разумеў і не крыўдзіўся: ведаў, бяда дабрэйшай не робіць. Ён сам пазаганяў курэй, накарміў парсюка, прынёс суды вады з калодзежа і толькі прылёг на лаве ў сенцах, дзе спаў гэтыя дні, як Сцепаніда гукнула з запечча:

— Пятрок, хадзі сюды.

Перасільваючы страшэнную стому, ён неахвотна ўстаў, праз расчыненыя дзверы прывалокся да яе ў споднім.

— Пятрок, трэба з'ездзіць у Менск, — ціха, але цвёрда сказала яна.

— У Менск?

— Ага. Да таварыша Чарвякова.

Пятрок ужо здагадаўся, у чым справа, і маўчаў як аглушаны — не жартачкі, у Менск. І ехаць яму, чалавеку, каторы і ў Полацку быў усяго тры разы і то два з іх — калі быў маладзейшы, яшчэ за царом. Але ж і яна не можа, сам бачыў, куды ёй з такою нагой, а Лявона папраўдзе было шкада. Як не памагчы чалавеку? Але і памагчы немаведама як.

— Заўтра і паедзеш. Два чырвонцы я пазычыла ў Карнілы. Сама хацела, ды во…

— Але дзе я там знайду Чарвякова? Мусіць, няпроста: горад.

— А там жа ёсць Дом урада. Пісалі ж газеты, што паставілі Дом урада. Значыць, там і Чарвякоў.

— Гм… Але куды ісці? Што я… Не быў жа ні разу.

— Во і пабудзеш. А што! Спытаеш. Людзі пакажуць. А то што ж, прападаць чалавеку?

Пятрок маўчаў. Кепска, канешне, калі прападае харошы чалавек, шкада яго. Але і сябе таксама шкада, бо чорт яго ведае, дзе той Менск, дзе Дом урада, як туды трапіць? Чуў некалі ад мужчын, што трэба ехаць на Воршу, там перасадка, трэба купляць білет — хоць бы ведаць, колькі гэта каштуе. Мусіць, нямала. Пятрок проста быў ашаломлены тым, што на яго абрынула гэтым вечарам жонка. Але ён ведаў, што калі яна ўжо надумалася, дык не адступіць.

Прыйдзецца ехаць.

— І не кажы нікому. Калі што, брыгадзіру скажу — да доктара. Бо хворы.

— Але ж…

— Ну што — але ж? Ён жа нам бытта знаёмы, Чарвякоў. Можа, заступіцца. Убачыш, напомні, як зімой, на Вадохрышча, грэцца заходзілі. І чырвонец пазычыў. Во і аддасі.

— Яно так. Але ж…

Дужа не хацелася яму выпраўляцца ў тую нязнаную дарогу, на край свету — у Менск, да старшыні ўрада. Проста браў жах, як спрабаваў уявіць сабе, што з тым звязана.

24

Праз дзень ранкам Пятрок вылазіў па крутых сходцах з вагона на людным пероне ў Менску.

Адной рукой ён дужа трымаўся за слізкі жалезны поручань, а другой не менш моцна сціскаў старанна звязаны матузком кужэльны мяшэчак з сякім-такім харчам: абцярушаным кавалкам хлеба, лустай сала, цыбулінай і двума крута зваранымі яйкамі. Яшчэ там было трохі солі ў паперцы і на сподзе ляжаў стары счарнелы складанчык з напалову абламаным лязом. Апранута на Петраку было ўсё лепшае для такога выпадку: не новыя, але чыстыя картовыя штаны, вымытая Сцепанідай сацінавая кашуля, трохі, праўда, залапленая ля каўняра ззаду. Але лапікла таго не было відаць, бо на плячах быў надзеты руды, даматканага сукна пінжак, у нутраной, зашпіленай кішэні якога ляжала Сцепанідзіна хадайніцтва з дваццацю сямю подпісамі. Там жа быў і чырвонец. Другі чырвонец ён размяняў у Леплі, як купляў білет у вагон; рэшту трэба было ашчаджаць, каб вярнуцца.

Поделиться:
Популярные книги

Sos! Мой босс кровосос!

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Sos! Мой босс кровосос!

Черный Маг Императора 7 (CИ)

Герда Александр
7. Черный маг императора
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 7 (CИ)

Я – Орк

Лисицин Евгений
1. Я — Орк
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я – Орк

Купеческая дочь замуж не желает

Шах Ольга
Фантастика:
фэнтези
6.89
рейтинг книги
Купеческая дочь замуж не желает

Возвышение Меркурия. Книга 4

Кронос Александр
4. Меркурий
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 4

Газлайтер. Том 6

Володин Григорий
6. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 6

Наследник и новый Новосиб

Тарс Элиан
7. Десять Принцев Российской Империи
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Наследник и новый Новосиб

Законы Рода. Том 4

Flow Ascold
4. Граф Берестьев
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 4

Промышленникъ

Кулаков Алексей Иванович
3. Александр Агренев
Приключения:
исторические приключения
9.13
рейтинг книги
Промышленникъ

Адъютант

Демиров Леонид
2. Мания крафта
Фантастика:
фэнтези
6.43
рейтинг книги
Адъютант

Зауряд-врач

Дроздов Анатолий Федорович
1. Зауряд-врач
Фантастика:
альтернативная история
8.64
рейтинг книги
Зауряд-врач

Измена. Не прощу

Леманн Анастасия
1. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
4.00
рейтинг книги
Измена. Не прощу

Я еще не князь. Книга XIV

Дрейк Сириус
14. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я еще не князь. Книга XIV

Тринадцатый

NikL
1. Видящий смерть
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
6.80
рейтинг книги
Тринадцатый