Чтение онлайн

на главную

Жанры

Знак бяды

Быкаў Васіль

Шрифт:

— Матка, гіп яйка!

— Матка, шпэк! — падхапіў другі і наўздагон шпурлянуў у яе чымсь светлым, што пляснулася ў гразь ля яе босых ног.

Яна не сказала ім ніводнага слова, яна толькі глядзела, як яны, вясёлыя, маладыя і дураслівыя, пранесліся з такім форсам ля яе, спакутаванай, старой, чужой маці, ледзьве не забітай дзве ночы назад, і ніводная жылка не трапянулася на яе твары. Як ні дзіўна, але цяпер яна іх не баялася, і яна б не сказала ім ніводнага слова, калі б яны звярнуліся да яе. У яе свядомасці яны так і не сталі людзьмі, а засталіся пачварамі, гаварыць з якімі было для яе абразай. Міжвольна яна пашкадавала цяпер, што той ноччу не кінула

яшчэ што ў калодзеж, не падпаліла хаты — хай бы згарэлі разам са сваім афіцэрам. Тады яна надта асцярожнічала з імі, можа, пабойвалася. А навошта? Хіба цяпер што залежыць ад страху? Вунь Пятрок нашто ўжо баяўся, асцярожнічаў, дагаджаў, так ужо дбаў, каб усё абышлося ціха. Але чаго ён дабіўся гэтым? Забралі без дай прычыны. І яшчэ заб'юць ці павесяць.

Колькі яна натузалася за жыццё з гэтым Петраком ды і насварылася колькі, а во шкада чалавека, аж хочацца плакаць. Ну што ён зрабіў ім? Каму ў чым перашкодзіў? Калі і не памог нікому, дык жа такі характар. Але на кепскае ён не здатны. Быў аж залішне добры па цяперашнім часе, ды і па ранейшым таксама. Гэткая ўжо натура: хутчэй аддасць, чым возьме. Лягчэй саступіць, чымсі даб'ецца. Не любіў сварыцца, яму ўсё каб ціха. А без сваркі, паціху чаго даможашся ў жыцці? Ды ён і не дамагаўся нічога.

Яна ўспомніла, як некалі ганяла яго ў Менск да Чарвякова, і каторы раз сумелася ад прыкрасці: ці па Петраку гэта было? Але ж і сама не магла — паўтара тыдня прастыргікала па падворку з хворай нагой.

Доўга яна падазравала яго: можа, не аддаў. Не знайшоў, не паспеў, пабаяўся. Колькі дацінала яго допытамі, аднак Пятрок стаяў на адным: аддаў міліцыянеру. Словам — усё ў парадку, і трэба толькі адно: чакаць.

І яны чакалі, што ж яшчэ заставалася. Толькі марна чакалі ўсе тры гады, аж покуль не прыйшлі немцы. Тут ужо стала не да Лявона.

Немцы не прымалі іх за людзей, глядзелі і абыходзіліся, як са скацінай, — мусіць, гэтак жа трэба ставіцца і ім да немцаў. З поўнай пагардай, з нянавісцю, з непакорнасцю ўсюды, дзе толькі можна. Тым болей што іншыя адносіны да іх дабра не дадуць. Выпадак з Петраком добра засведчыў гэта.

Гасцінцам яна перайшла сасоннічак, паазірала надта раскапаную яміну ў жвіры на паваротцы і ўрэшце ўбачыла крайнія местачковыя хаты, дах пажарнае вышкі, таполі над вуліцай. Над некаторымі комінамі вецер ірваў шызы дым, быў ранак, паліліся печы. Пасля таго як пабілі жыдоў, многія хаты пуставалі, іншыя заняла розная набрыдзь, паліцыя. Звонку там мала што і змянілася, у тым мястэчку, дзе, мабыць, і зараз ішло звычайнае, як і да вайны, жыццё. Затое нешта змянілася на гасцінцы — на свежым дарожным насыпе над ракой жаўцелі новыя парэнчы моста, якога не было тут з палавіны лета, ды і насып быў разварочаны бомбамі, нібы яго перакапалі свінні. А цяпер, глядзі ты, — пабудавалі. Пабудавалі, каб ездзіць, ганяць свае машыны далей на ўсход, да фронту, каб вазіць сваёй арміі ўсё, што ёй трэба. Мусіць, шмат што ёй трэба, калі прыгадзіўся і такі несамавіты гасцінчык з такім во на дваццаць крокаў мастком цераз іх балацяністую рачулку.

Значыць, стала патрэбна.

Запаволеным крокам яна падышла да моста і з нейкаю душэўнай няпэўнасцю ступіла на гразкія, але яшчэ новыя дошкі насцілу, пакратала рукой пагабляванае дрэва парэнчы. Усё было тоўстае, грубое, моцна збітае і звінчанае балтамі, мусіць, разлічанае надоўга. Значыцца, так і будзе цяпер — будуць ездзіць немцы, гойсаць паліцаі, будуць хапаць людзей і вазіць па гэтым мосце ў мястэчка, каторых вешаць на тэлеграфных слупах, а каторых саджаць у царкоўны склеп ці закопваць у кар'еры

па той бок мястэчка. Дужа патрэбны мост, нічога не скажаш. Жыцця праз яго не будзе.

А як добра было ў тыя некалькі месяцаў, калі замест яго тырчэлі тут голыя палі, быў ушчэнт разварочаны насып і цераз рэчку нельга было перабрацца — рэдкі прахожы набіраўся адвагі па дзвюх хісткіх жэрдках перайсці на той бок ракі. Тады пажылі нядоўгі час у спакоі, ніхто па начах не ламіўся ў дзверы, немцы не паказваліся не толькі на хутары, але нават і ў Выселках, а вёскі, што былі далей па гасцінцы, апынуліся як у Хрыста за пазухай. Новая ўлада да іх не дапялася.

Сцепаніда ўжо была перайшла мост і спынілася: а во каб яго падпаліць! Усё ж драўляны, можа б, загарэўся і згарэў, і настала б тады тое жыццё, што было без яго. Сапраўды, калі выліць на яго газу, што расстараўся Пятрок…

Сцепаніда зноў вярнулася на мост і неўпрыкмет босай ступнёй памацала яго гразкія сырыя дошкі — не, халера на іх, мусіць, такія не ўпаліш і газай. Каб хоць улетку, а цяпер усё скрозь мокрае, сырое, са свежай лясіны, не, такое не ўпаліш… Во каб сюды тую бомбу!.. Нечаканая гэта думка так уразіла Сцепаніду, што яна перастала адчуваць сябе на гэтай дарозе і забылася, куды ішла і па што. Яна ўспомніла нядаўнія словы Петрака і ў нейкім азарэнні сцяміла, што яно ж так і ёсць! Яна надта добра ведала высялкоўскага Карнілу, каб адразу ўпэўніцца, што без яго тут не абышлося. Але ж Карніла!.. А можа, цяпер паслухаецца яе? Яна яго ўпросіць.

І яна хуценька пайшла назад па гасцінцы, ад рэчкі да хвойніку, за якім якраз насупраць Яхімоўшчыны была паваротка ў другі бок — на гару ў Выселкі.

На гасцінцы ніхто ёй не трапіўся, толькі далёка ззаду нехта нетаропка дыбаў з мястэчка. Але на высялкоўскай дарожцы яна напаткала Александрыну, колішнюю сваю равесніцу, з якой зналася ад самага дзяцінства, яны нават разам выходзілі замуж, помніцца, абедзве вянчаліся ў царкве зімой на Вадохрышча. Яшчэ, памятае, у той дзень вараны жарабок Александрынінага бацькі зламаў нагу на тым самым мосце, праваліўшыся ў дзіравым насціле, такі быў паганы мост. Александрына памалу ішла, павязаная хусткай рагамі пад пахі, і вяла за руку хваравітага, тоненькага, вельмі цёпла апранутага хлопчыка.

Яны павіталіся.

— Даўно не бачыліся, Сцепанідка, куды ж ты, як маешся?

— Ды так, ведаеш… Цяпер жа так, — трохі сумелася Сцепаніда, засцігнутая знянацку гэтым пытаннем. Яна проста не ведала, як адказаць, і хуценька запыталася: — А ты ж як?

— Ай, Сцепанідка, во горачка навалілася, вяду ж хлопчыка да доктара, з'еў нешта благое, дык рады няма, пяты дзень мучаецца, — ахвотна загаманіла Александрына, адразу забыўшыся на сваё пытанне. — Гэта ж трэба на мяне такое сёлета, — яна засцярожліва азірнулася на дарогу і цішэй сказала: — Гэта ж, ведаеш, Віця прыйшоў мой, камандзір, ледзьве выбавіўся…

— Віктар? А што ён — з вайны? — здзівілася Сцепаніда.

— Ай, якая вайна! Кантузіла яго дужа, галава баліць, рукі трасуцца. Ой, якое горачка было там, на фронце, расказвае…

— Трудна?

— Ой, не кажы! Танкамі, кажа, душыць усіх, а ў нас жа адны вінтовачкі, і тыя… Паразбягаліся каторыя па лясах, каторыя ў палон, а каторыя во дамоў, каму недалёка…

— Во як!

Сцепаніда слухала, але нешта ў ёй міжволі насцярожылася да гэтай кабеты, колішняй яе сяброўкі, нешта не спадабалася ёй, і яна думала: яе Віктар прыйшоў, а дзе мой Федзька? Федзька напэўна не пабяжыць і ў палон не здасца, і калі няма ад яго ніякага знаку, дык… Дык, пэўна, у сырой зямельцы ўжо Федзька.

Поделиться:
Популярные книги

Live-rpg. эволюция-3

Кронос Александр
3. Эволюция. Live-RPG
Фантастика:
боевая фантастика
6.59
рейтинг книги
Live-rpg. эволюция-3

Пушкарь. Пенталогия

Корчевский Юрий Григорьевич
Фантастика:
альтернативная история
8.11
рейтинг книги
Пушкарь. Пенталогия

Хроники разрушителя миров. Книга 8

Ермоленков Алексей
8. Хроники разрушителя миров
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Хроники разрушителя миров. Книга 8

Адъютант

Демиров Леонид
2. Мания крафта
Фантастика:
фэнтези
6.43
рейтинг книги
Адъютант

Эфир. Терра 13. #2

Скабер Артемий
2. Совет Видящих
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Эфир. Терра 13. #2

Кодекс Крови. Книга VI

Борзых М.
6. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга VI

Измена

Рей Полина
Любовные романы:
современные любовные романы
5.38
рейтинг книги
Измена

Я – Орк. Том 2

Лисицин Евгений
2. Я — Орк
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я – Орк. Том 2

Законы Рода. Том 2

Flow Ascold
2. Граф Берестьев
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 2

Корпулентные достоинства, или Знатный переполох. Дилогия

Цвик Катерина Александровна
Фантастика:
юмористическая фантастика
7.53
рейтинг книги
Корпулентные достоинства, или Знатный переполох. Дилогия

Тринадцатый

NikL
1. Видящий смерть
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
6.80
рейтинг книги
Тринадцатый

Темный Патриарх Светлого Рода

Лисицин Евгений
1. Темный Патриарх Светлого Рода
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Патриарх Светлого Рода

Раб и солдат

Greko
1. Штык и кинжал
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Раб и солдат

Волк 5: Лихие 90-е

Киров Никита
5. Волков
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Волк 5: Лихие 90-е