Чтение онлайн

на главную

Жанры

Оруэлл Джордж

Шрифт:

Слоўнік В. Слоўнік В складаўся са слоў, штучна створаных дзеля пэўных палітычных мэтаў: гэта значыць слоў, якія не толькі ў кожным выпадку мелі палітычны сэнс, але і настройвалі на пажаданы манер думкі тых, хто іх ужываў. Без поўнага разумення прынцыпаў Ангсоцу было цяжка ўжываць гэтыя словы правільна. У некаторых выпадках яны маглі быць перакладзеныя на старамоўе і нават на словы са слоўніка А, але звычайна гэта патрабавала доўгіх апісальных зваротаў і заўсёды губляліся пэўныя адценні. Словы са слоўніка В былі своеасаблівай стэнаграфіяй, калі цэлы шэраг паняццяў змяшчаўся ў некалькіх складах, і разам з тым яны былі больш дакладныя і пераканальныя, чым у звычайнай мове.

Словы са слоўніка В былі ва ўсіх выпадках складанымі словамі [2] . Яны будаваліся з двух ці болей слоў або кавалкаў слоў, злучаных разам у лёгкую для вымаўлення форму. У выніку атрымліваўся заўсёды назоўнік-дзеяслоў, які падлягаў агульным правілам словазмянення. Прывядзём адзін прыклад: слова дабрадум, якое вельмі прыблізна можна перакласці як «добранадзейнасць», або, калі разглядаць яго як дзеяслоў,

«думаць добранадзейна». Яно змянялася гэтак: назоўнік-дзеяслоў дабрадум; мінулы час добрадумаў; цяперашні час добрадумае; прыметнік дабрадумны; прыслоўе дабрадумна; аддзеяслоўны назоўнік дабрадумнік.

2

Складаныя словы, як, напрыклад, мовапіс, сустракаліся, вядома ж, і ў слоўніку А, але гэта былі ўсяго толькі зручныя скароты, якія не мелі адмысловай ідэалагічнай афарбоўкі.

Словы ў слоўніку В будаваліся без ніякіх этымалагічных прынцыпаў. Словы, з якіх яны складаліся, маглі належаць да любой часціны мовы, маглі быць размешчаны ў любым парадку і маглі быць зменены любым манерам, каб толькі іх было лёгка вымаўляць і можна было распазнаць зыходныя формы. У слове злачындум (думзлачынства), напрыклад, дум стаяла на другім месцы, а ў слове думпол (Паліцыя Думак) — на першым, да таго ж у другім спалучэнні слова паліцыя страціла сваю другую частку. У слоўніку В захаваць мілагучнасць было цяжэй, і таму адхіленні ад агульных правілаў сустракаліся тут часцей, чым у слоўніку А.

Некаторыя словы са слоўніка В мелі вельмі тонкія адценні значэнняў, амаль няўлоўныя для тых, хто не меў цэласнага ўяўлення пра навамоўе. Разгледзім, напрыклад, такі тыповы сказ з перадавога артыкула «Таймз» Старадумы ненутромчуюць Ангсоц. На старамоўі найкарацейшым чынам гэта можна было б перадаць так: «Тыя людзі, чый светапогляд сфармаваўся да Рэвалюцыі, не могуць дасягнуць поўнага пачуццёвага разумення прынцыпаў Ангельскага Сацыялізму». Але гэты пераклад недакладны. Па-першае, каб цалкам ахапіць сэнс працытаванага вышэй навамоўнага сказа, неабходна было мець выразнае ўяўленне пра тое, што значыць Ангсоц. Да таго ж толькі той, хто старанна засвоіў прынцыпы Ангсоцу, мог ацаніць усю вобразную моц слова нутромчуць, якое азначала сляпую, безаглядную згоду з чым-небудзь, амаль неўяўляльную сёння; або слова старадум, неадрыўна звязанага з паняццямі злачыннай заганы і ўпадніцтва. Але адмысловым прызначэннем некаторых навамоўных слоў, у тым ліку і слова старадум, было не так выказваць значэнні, як разбураць іх. Гэтыя словы, дарэчы, нешматлікія, пашырылі свае значэнні да гэткай ступені, што ўвабралі ў сябе цэлыя плоймы слоў, якія цяпер можна было скасаваць і забыць, бо для выказання іх сэнсу дастаткова аднаго добра зразумелага слова. Найвялікшай цяжкасцю, якая паўставала перад складальнікамі Слоўніка Навамоўя, было не прыдумляць новыя словы, а, прыдумаўшы іх, вызначыць, што яны значылі, а прасцей кажучы, вызначыць, якія шэрагі слоў можна выкінуць з мовы.

Як мы ўжо бачылі ў выпадку са словам свабодны, словы, якія некалі мелі шкодныя значэнні, часам захоўваліся ў мове дзеля зручнасці, папярэдне ачышчаныя ад гэтых непажаданых значэнняў. Безліч іншых слоў, як, напрыклад, гонар, справядлівасць, маральнасць, інтэрнацыяналізм, дэмакратыя, навука і рэлігія, проста перасталі існаваць. Некалькі агульных слоў цалкам ахаплялі іх сэнс і, ахапіўшы, паглыналі іх. Усе словы, згрупаваныя вакол паняццяў «свабода» і «роўнасць», уліліся ў адзінае слова злачындум, а ўсе словы, што групаваліся вакол паняццяў «аб'ектыўнасць» і «здаровы розум», замяніліся цяпер адзіным словам старадум. Большая дакладнасць магла б быць небяспечнай. Ад сябры Партыі патрабаваўся погляд на свет, падобны да таго, які мелі старажытныя жыды, якія ведалі, што ўсе народы, апроч іхнага, пакланяліся «фальшывым багам». Ім не трэба было ведаць, што тыя багі зваліся Ваал, Асірыс, Малох, Аштарта і гэтак далей: відаць, чым меней яны пра іх ведалі, тым лепей было для іх прававернасці. Яны ведалі Ягвэ і прыказанні Ягвэ, і таму яны ведалі, што ўсе багі з іншымі імёнамі або іншымі атрыбутамі былі фальшывыя. Падобным чынам сябра Партыі ведаў, што лічылася добрымі паводзінамі, і вельмі цьмяна, у агульных рысах — магчымыя ад іх адхіленні. Яго палавое жыццё, напрыклад, цалкам рэгулявалася двума навамоўнымі словамі: ползлачын (палавая амаральнасць) і дабрапол (цнатлівасць). Ползлачын ахапляў усе магчымыя амаральныя палавыя ўчынкі — блудадзейства, чужаложніцтва, мужаблуддзе і іншыя праявы распусты, а таксама звычайныя палавыя зносіны, калі яны не мелі за мэту працяг роду. Не было патрэбы мець для іх паасобныя назвы, бо ўсе яны былі аднолькава злачынныя і часцей за ўсё гэтак жа аднолькава караліся смерцю. У слоўніку С, які складаўся з навукова-тэхнічнай тэрміналогіі, часам узнікала патрэба даць адмысловыя назвы пэўным палавым адхіленням, але звычайнаму грамадзяніну такія словы былі непатрэбныя. Ён ведаў, што значыла слова дабрапол — звычайныя палавыя зносіны паміж мужчынам і жанчынай з адзінаю мэтай нарадзіць дзяцей, пры гэтым без фізічнага задавальнення жанчыны, усё астатняе было ползлачынам. У навамоўі часцей за ўсё было немагчыма прасачыць развіццё шкоднай думкі далей за разуменне таго, што яна шкодная; за гэтай мяжою проста не існавала патрэбных слоў.

Ніводнае слова ў слоўніку В не было ідэалагічна нейтральнае. Вялікая частка іх была эўфемізмамі. Такія словы, напрыклад, як радлаг (лагер прымусовай працы) або Мінмір (Міністэрства Міру, г. зн. Міністэрства Вайны), значылі амаль дакладна адваротнае таму, што яны меліся значыць. З другога

боку, некаторыя словы выяўлялі адкрытае і пагардлівае разуменне сапраўднай сутнасці акіянійскага грамадства. Прыклад — слова пролхарч, якое значыла танныя забавы і хлуслівыя навіны, якімі Партыя карміла масы. Іншыя ж словы былі двухсэнсоўныя і мелі «добрае» значэнне, калі ўжываліся ў дачыненні да Партыі, і «дрэннае» ў дачыненні да яе ворагаў. Да таго ж было шмат слоў, якія на першы погляд здаваліся простымі скаротамі і выводзілі сваю ідэалагічную афарбоўку не ад значэння, а ад самой структуры.

Усе словы, якія мелі або маглі мець хоць нейкае палітычнае значэнне, былі, наколькі гэта магчыма, прыстасаваны да слоўніка В. Назвы ўсіх арганізацый, таварыстваў, вучэнняў, краін, установаў, грамадскіх будынкаў скарачаліся да звыклае формы, гэта значыць да адзінага лёгкага ў вымаўленні слова з мінімальнай колькасцю складоў, неабходных для разумення сэнсу. У Міністэрстве Праўды, напрыклад, аддзел дакументацыі, дзе працаваў Ўінстан Сміт, называўся аддок, аддзел мастацкай літаратуры называўся адліт, аддзел тэлепраграм называўся адтэл і гэтак далей. Гэта рабілася не толькі з мэтай эканоміі часу. Ужо ў першыя дзесяцігоддзі дваццатага стагоддзя складанаскарочаныя словы і сказы былі адной з характэрных уласцівасцяў палітычнае мовы. Было заўважана, што тэндэнцыя да ўжывання скаротаў такога тыпу найбольш выявілася ў таталітарных краінах і таталітарных арганізацыях. Прыкладамі могуць быць такія словы, як нацы, гестапа, Камінтэрн, рабкор, агітпроп. Напачатку практыка ўжывання такіх слоў была адвольная і выпадковая, у навамоўі ж яны ўжываліся свядома. Было заўважана, што разам са скарачэннем слова звужалася і трансфармавалася яго значэнне, яно губляла большасць уласцівых яму раней асацыяцый. Словы Камуністычны Інтэрнацыянал, напрыклад, выклікаюць ва ўяўленні вобраз усеагульнага братэрства людзей, чырвоныя сцягі, барыкады, Карла Маркса і Парыжскую Камуну. Калі ж узяць слова Камінтэрн, дык яно хутчэй нагадае нам пра цесна згуртаваную арганізацыю і выразна акрэсленыя ідэалагічныя прынцыпы. За ім стаіць штосьці гэткае ж звычайнае і сцісла мэтазгоднае, як крэсла або стол. Слова Камінтэрн можна вымавіць амаль не задумваючыся, тым часам як Камуністычны Інтэрнацыянал — гэта ўжо цэлае словаспалучэнне, над якім хочаш ці не, але затрымаешся хоць на хвілінку. Гэтак жа сама асацыяцыі, выкліканыя словам Мінпраў, меншыя колькасцю і больш падаюцца кантролю, чым асацыяцыі, выкліканыя спалучэннем Міністэрства Праўды. Гэтым тлумачылася не толькі схільнасць скарачаць словы там, дзе толькі магчыма, але і залішняе дбанне аб тым, каб кожнае слова лёгка вымаўлялася.

У навамоўі зручнасць вымаўлення пераважала над усімі іншымі характарыстыкамі слова, апроч дакладнасці значэння. Дзеля яе, там, дзе гэта было неабходна, заўсёды ахвяравалі рэгулярнасцю граматыкі. І ў гэтым была свая рацыя, бо дзеля палітычных меркаванняў якраз і патрабаваліся кароткія ўрывістыя словы з беспамылкова зразумелым значэннем, якія вымаўляліся хутка і выклікалі ў галаве ў прамоўцы як найменей асацыяцый. Словы са слоўніка В нават яшчэ і выйгравалі ад таго, што амаль усе яны былі падобныя між сабою. Амаль заўсёды гэтыя словы — дабрадум, Мінмір, пролхарч, ползлачын, радлаг, Ангсоц, нутромчуць, думпол і незлічоныя іншыя — былі двух— або трохскладовымі словамі з націскам, аднастайна размеркаваным на ўсіх складах. Ужыванне такіх слоў рабіла гаворку траскатлівай, адначасова ўрывістай і аднастайнай. А гэта было якраз тое, што патрабавалася. Мэтаю было зрабіць маўленне, асабліва калі гаворка ішла на тэмы ідэалагічнага характару, як мага больш незалежным ад свядомасці. Дзеля патрэб штодзённага жыцця без сумнення было неабходна, хоць бы час ад часу, падумаць, перш чым сказаць, але калі сябру Партыі даецца слова, каб выказаць палітычныя або этычныя меркаванні, правільныя думкі і ацэнкі павінны аўтаматычна вылятаць у яго з вуснаў, як кулі з аўтамата. Гэта дасягалася старанным вышкаленнем, мова давала надзейны і просты інструмент, а структура слоў, іх рэзкаватае гучанне і нават пэўная наўмысная нязграбнасць — адпаведна духу Ангсоцу, яшчэ болей аблягчала справу.

Аблягчала справу і сціслая абмежаванасць выбару слоў. У параўнанні з цяперашняй мовай, навамоўе мела вельмі ўбогі слоўнік, а новыя спосабы яго скарачэння ўвесь час распрацоўваліся. І сапраўды, у адрозненне ад усіх іншых моў, колькасць слоў у навамоўі замест таго, каб расці з кожным годам, усё болей і болей памяншалася. Кожная страта была дасягненнем, бо чым меншы выбар, тым меншая спакуса разважаць. Канчатковай мэтай было зрабіць так, каб словы ішлі непасрэдна з глоткі, без ніякага ўдзелу вышэйшых мазгавых цэнтраў. Мэта гэтая адкрыта выказвалася ў навамоўным слове качакрак, якое значыла «кракаць як качка». Як шматлікія іншыя словы слоўніка В, качакрак мела два адрозныя значэнні. Калі толькі думкі, выкраканыя прамоўцам, былі ідэалагічна слушныя, яно значыла пахвалу і калі «Таймз» называў аднаго з партыйных прамоўцаў звышплюсдобры качакракар, дык гэта значыла сардэчны і поўны павагі камплімент.

Слоўнік С. Слоўнік С меў дапаможны характар у дачыненні да двух папярэдніх і цалкам складаўся з навукова-тэхнічных тэрмінаў. Яны нагадвалі навуковыя тэрміны, што ўжываюцца сёння, і былі пабудаваныя з тых самых каранёў, але, як звычайна, сэнс іх быў сцісла акрэслены і былі зліквідаваныя ўсе непажаданыя значэнні. Яны падпарадкоўваліся тым самым граматычным правілам, што і словы з двух папярэдніх слоўнікаў. Вельмі мала слоў слоўніка С ужываліся ў паўсядзённых гутарках або палітычных прамовах. Любы навуковец або тэхнічны спецыяліст мог знайсці ўсе патрэбныя яму словы ў адмысловым спісе, складзеным выключна для яго спецыяльнасці, і часцей за ўсё ён меў вельмі цьмянае ўяўленне пра словы, што ўваходзілі ў іншыя спісы. Толькі вельмі нязначная колькасць слоў была агульная для ўсіх спісаў, і не існавала ўвогуле слоў, якія б апісвалі функцыі навукі як складу розуму або метаду мыслення, незалежна ад нейкіх канкрэтных яе галін. Не існавала нават і слова для паняцця «навука», а ўсе значэнні, якія магло заключаць у сабе гэтае паняцце, з дастатковай поўнасцю ахапляліся словам Ангсоц.

Поделиться:
Популярные книги

Кровь Василиска

Тайниковский
1. Кровь Василиска
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
4.25
рейтинг книги
Кровь Василиска

Венецианский купец

Распопов Дмитрий Викторович
1. Венецианский купец
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
альтернативная история
7.31
рейтинг книги
Венецианский купец

Сопряжение 9

Астахов Евгений Евгеньевич
9. Сопряжение
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
технофэнтези
рпг
5.00
рейтинг книги
Сопряжение 9

На три фронта

Бредвик Алекс
3. Иной
Фантастика:
фэнтези
рпг
5.00
рейтинг книги
На три фронта

Авиатор: назад в СССР 11

Дорин Михаил
11. Покоряя небо
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Авиатор: назад в СССР 11

Санек

Седой Василий
1. Санек
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
4.00
рейтинг книги
Санек

Лорд Системы 8

Токсик Саша
8. Лорд Системы
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Лорд Системы 8

Мерзавец

Шагаева Наталья
3. Братья Майоровы
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
короткие любовные романы
5.00
рейтинг книги
Мерзавец

Игра топа. Между двух огней

Вяч Павел
2. Игра топа
Фантастика:
фэнтези
7.57
рейтинг книги
Игра топа. Между двух огней

Провинциал. Книга 2

Лопарев Игорь Викторович
2. Провинциал
Фантастика:
космическая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Провинциал. Книга 2

Идущий в тени 6

Амврелий Марк
6. Идущий в тени
Фантастика:
фэнтези
рпг
5.57
рейтинг книги
Идущий в тени 6

На границе империй. Том 9. Часть 4

INDIGO
17. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 9. Часть 4

Крестоносец

Ланцов Михаил Алексеевич
7. Помещик
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Крестоносец

Идеальный мир для Лекаря 10

Сапфир Олег
10. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 10