Чтение онлайн

на главную

Жанры

Оруэлл Джордж

Шрифт:

Фанфары абудзілі неверагодны шум. Узрушаны голас ужо нешта балабоніў з тэлегляда, але не паспеў ён пачаць, як патануў у буры радасных крыкаў з вуліцы. Навіна з дзівоснай хуткасцю разляцелася па горадзе. З таго, што ён мог разабраць у сказаным з тэлегляда, ён зразумеў: адбылося тое, што ён прадбачыў: патаемна сабраная і перакінутая па моры магутная армада, нечаканы ўдар па супраціўніку з тылу, белая стрэлка адрэзала хвост чорнай. Урыўкі радасных сказаў прабіваліся праз гаману: «Шырокі стратэгічны манеўр — дасканалая каардынацыя — канчатковы разгром — паўмільёна палонных — поўная дэмаралізацыя — кантроль над усёй Афрыкай — вайна адчувальна наблізілася да канца — перамога — найвялікшая перамога ў гісторыі чалавецтва — перамога, перамога, перамога!»

Ўінстанавы ногі міжвольна торгаліся пад сталом. Ён не зрушыўся з месца, але ў думках ён бег, бег што было моцы, ён быў з натоўпам на вуліцы і аглушальна крычаў ад радасці. Ён зноў паглядзеў на партрэт Вялікага Брата. Волат, які асядлаў планету! Скала, аб якую

разбіліся азіяцкія орды! Ён падумаў, што яшчэ дзесяць хвілін таму — так, усяго дзесяць хвілін — ён усё яшчэ сумняваўся ў душы, не ведаючы, якую вестку прынясуць навіны з фронту — перамогу ці паражэнне. О, было пераможана штосьці большае за эўразійскую армію! Шмат што змянілася ў ім з таго першага дня ў Міністэрстве Любові, але канчатковая, неабходная, збаўчая змена адбылася толькі цяпер.

Голас з тэлегляда яшчэ нешта казаў пра палонных, пра трафеі і пра страты, але крыкі на вуліцы ўжо трохі суціхлі. Афіцыянты вярнуліся да сваёй працы. Адзін з іх падышоў з бутэлькай джыну. Ўінстан, акунуўшыся ў шчасныя летуценні, не заўважыў, як напоўнілася яго шклянка. Ён ужо болей не бег і не крычаў. Ён зноў быў у Міністэрстве Любові, усё было прабачана, душа ў яго была чыстая, як шкельца. Ён быў на лаве падсудных, ён прызнаўся ва ўсім, ён выдаў усіх. Ён ішоў па калідоры з белымі кафлянымі сценамі, з адчуваннем, што гуляе пад сонцам, а ззаду ішоў узброены ахоўнік. Доўгачаканая куля прабіла яму галаву.

Ён паглядзеў на вялізны твар. Сорак гадоў пайшло ў яго на тое, каб даведацца, што за ўсмешка хавалася за чорнымі вусамі. О, прыкрае недарэчнае непаразуменне! О, упартае самавольнае выгнанне ад дарагога ўлоння! Дзве прапахлыя джынам слязіны скаціліся па шчоках. Але ўсё было добра, усё было выдатна. Змаганне завяршылася. Ён перамог самога сябе. Ён любіў Вялікага Брата.

Прынцыпы навамоўя

Навамоўе было афіцыйнай моваю Акіяніі. Яно было распрацавана дзеля забеспячэння ідэалагічных патрэб Ангсоцу, або Ангельскага Сацыялізму. У 1984 годзе не было яшчэ нікога, хто б карыстаўся навамоўем як адзіным сродкам вусных і пісьмовых зносін. На навамоўі друкаваліся рэдакцыйныя артыкулы ў «Таймз», але гэта было складанай працай, на якую былі здатныя толькі спецыялісты. Меркавалася, што навамоўе канчаткова заменіць старамоўе (ці літаратурную (ангельскую) мову, як бы мы яе назвалі) да 2050 года. Пакуль жа навамоўе паступова заваёўвала ўсё новыя пазіцыі, і сябры Партыі ўсё часцей ужывалі навамоўныя словы і граматычныя канструкцыі ў штодзённых размовах. Варыянт, ужываны ў 1984 годзе і замацаваны ў Дзевятым і Дзесятым выданнях Слоўніка Навамоўя, быў толькі часовым варыянтам, у якім было яшчэ шмат лішніх слоў і архаічных формаў, што пазней мусілі быць скасаваныя. Разгледзім цяпер канчатковы, удасканалены варыянт, пададзены ў Адзінаццатым выданні Слоўніка.

Мэтаю навамоўя было не толькі забяспечыць сродкамі выказвання светапогляд і разумовыя звычкі прыхільнікаў Ангсоцу, але і зрабіць немагчымым любы іншы лад мыслення. Лічылася, што калі ўжо навамоўе будзе раз і назаўсёды прынятае да ўжытку, а старамоўе будае забытае, дык любая ерэтычная думка, гэта значыць думка, што адхіляецца ад прынцыпаў Ангсоцу — будзе немагчымая, прынамсі, у той меры, у якой думка залежыць ад словаў. Слоўнік навамоўя быў пабудаваны такім чынам, што дазваляў перадаць дакладна і часам вельмі трапна тыя сэнсавыя значэнні, якія сябру Партыі хацелася б выказаць, разам з тым усе іншыя значэнні выключаліся, было немагчыма выйсці на іх нават ускосным шляхам. Гэта дасягалася часткова вынаходніцтвам новых слоў, але галоўным чынам — праз скасаванне непажаданых слоў і ліквідаванне ў астатніх словах нядобранадзейных значэнняў ды ўвогуле ўсіх пераносных значэнняў там, дзе гэта магчыма. Прывядзём толькі адзін прыклад. Слова свабодны яшчэ існавала ў навамоўі, але яно магло ўжывацца толькі ў выказваннях накшталт «Сабака свабодны ад аброжкі» або «Поле свабоднае ад пустазелля». Яно не магло ўжывацца ў сваім старым сэнсе «палітычна свабодны» або «інтэлектуальна свабодны», бо палітычная і інтэлектуальная свабода не існавалі ўжо нават як паняцці і таму не мелі наймення. У адрозненне ад скасавання відавочна шкодных слоў, скарачэнне слоўніка разглядалася як самамэта, і ніводнае слова, без якога можна абысціся, не мела права на выжыванне. Навамоўе прадугледжвала не пашырэнне, а звужэнне абсягу думкі, і скарачэнне да мінімуму выбару слоў пэўным чынам спрыяла дасягненню гэтае мэты.

Навамоўе грунтавалася на ангельскай мове, якую мы ведаем цяпер, хоць шмат якія навамоўныя выказванні, нават калі ў іх і няма новаствораных слоў, наўрад ці былі б зразумелыя ў наш час. Словы ў навамоўі дзяліліся на тры асобныя класы, вядомыя пад назвамі слоўнік А, слоўнік В (або складаныя словы) і слоўнік С. Будзе прасцей абмеркаваць кожны клас асобна, а граматычныя асаблівасці мовы можна будзе разгледзець у частцы, прысвечанай слоўніку А, бо тыя самыя правілы стасуюцца да ўсіх трох класаў.

Слоўнік А. У слоўнік А ўваходзяць словы, неабходныя ў штодзённым жыцці, напрыклад,

пры ядзенні, піцці, працы, адзяванні, падніманні і апусканні па сходах, езджанні транспартам, гатаванні і гэтак далей. Ён амаль цалкам складаецца са слоў, якія мы ўжо маем, такіх як: біць, бегчы, сабака, дрэва, цукар, дом, поле — але ў параўнанні з сённяшнім слоўнікам колькасць іх абмежавана, а сэнс сцісла акрэслены. Яны былі ачышчаны ад усіх двухсэнсоўнасцяў і няяснасцяў. Наколькі гэта было магчыма, навамоўнае слова гэтага класу ўяўляла сабою просты гук стаката, які азначаў адзінае вузкаакрэсленае паняцце. Было цалкам немагчыма ўжываць слоўнік А для літаратурных мэтаў або ў палітычнай ці філасофскай дыскусіі. Ён прызначаўся для выказвання простых і мэтазгодных думак, што датычыліся звычайна канкрэтных рэчаў або фізічных дзеянняў.

Граматыка навамоўя мела дзве выдатныя асаблівасці. Першай была амаль поўная ўзаемазамяняльнасць паміж рознымі часцінамі мовы. Любое слова ў мове (гэта датычылася нават найбольш абстрактных слоў, як, напрыклад, калі або як) магло быць ужытае як дзеяслоў, як назоўнік, як прыметнік і як прыслоўе. Не было ніякае розніцы паміж формамі дзеяслова і назоўніка, калі яны паходзілі ад аднаго кораня, і ўжо адно гэта прыводзіла да знішчэння шматлікіх архаічных формаў. Слова думка, напрыклад, у навамоўі не існавала. Яно было заменена на дум, якое магло быць і дзеясловам і назоўнікам. Пры ўтварэнні такіх слоў не вытрымліваўся пэўны этымалагічны прынцып: часам у якасці адзінай бралася форма дзеяслова, а часам — назоўніка. Нават калі блізкія сэнсам дзеяслоў і назоўнік паходзілі ад розных каранёў, адзін з іх часта касаваўся. Напрыклад, не існавала слова рэзаць, яго сэнс з дастатковай поўнасцю выказваўся назоўнікам, дзеясловам нож. Прыметнікі ўтвараліся дадаваннем да назоўніка-дзеяслова суфікса — ны, а прыслоўі — суфікса — на. Так, напрыклад, прыметнік ад слова праўд быў праўдны, а прыслоўе — праўдна. Былі захаваныя некаторыя цяперашнія прыметнікі, напрыклад, добры, дужы, вялікі, чорны, мяккі, але іх было вельмі мала. Яны былі малаўжываныя, бо практычна любы прыметнік можна было ўтварыць, дадаўшы — ны да назоўніка-дзеяслова. Не захавалася ніводнага цяперашняга прыслоўя, акрамя невялікае колькасці тых, што ўжо канчаліся на — на. Канчатак — на быў абавязковы. Слова шмат было, напрыклад, заменена на вялікна.

Да таго ж, кожнае слова — гэта датычылася ў прынцыпе любога слова ў мове — магло прыняць адмоўную форму праз дадаванне прыстаўкі не-. Сэнс слова ўзмацняўся прыстаўкай плюс-, а найбольш — прыстаўкай звышплюс-. Так, напрыклад, нехалодны значыла «цёплы», а плюсхалодны і звышплюсхалодны значыла адпаведна «вельмі халодны» і «надзвычай халодны». Як і ў цяперашняй мове, змест амаль кожнага слова можна было змяніць, дадаўшы да яго прыстаўкі-прыназоўнікі, гэткія як перад-, па-, над-, пад— і гэтак далей. Дзякуючы ўсяму гэтаму ўдалося нязмерна скараціць слоўнік. Скажам, калі ёсць слова добры, няма патрэбы ў слове дрэнны, бо неабходны сэнс гэтак жа добра, ці нават яшчэ і лепш, выказваецца словам нядобры. У выпадку, калі два словы ўтваралі антанімічную пару, трэба было проста вырашыць, якое з гэтых слоў скасаваць. Цёмны, напрыклад, можна было замяніць на нясветлы, або светлы на няцёмны, як каму падабаецца.

Другой адметнаю рысай навамоўнае граматыкі была яе рэгулярнасць. Усе граматычныя формы, за нешматлікімі выключэннямі, падпарадкоўваліся аднолькавым правілам.

Тымі класамі слоў, якім дазвалялася змяняцца насуперак агульным правілам, былі займеннікі і дапаможныя дзеясловы. Усе яны захавалі свае ранейшыя формы, апроч займенніка каму, які быў скасаваны дзеля непатрэбнасці. Зніклі таксама мадальныя дзеясловы магу, можаш, хачу, хочаш, іх сэнс быў цалкам ахоплены дзеясловам мушу, мусіш. Былі таксама пэўныя адхіленні ў словаўтварэнні, выкліканыя патрэбамі паскарэння і спрашчэння маўлення. Слова, якое цяжка вымавіць або можна зблытаць з іншым словам, аўтаматычна лічылася дрэнным словам. Тады часам дзеля мілагучнасці ўстаўляліся дадатковыя гукі або захоўвалася архаічная форма. Асабліва выразна гэта адчуваецца ў слоўніку В. Чаму зручнасці вымаўлення надавалася такая вялікая ўвага, станецца зразумела далей.

Поделиться:
Популярные книги

Кровь Василиска

Тайниковский
1. Кровь Василиска
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
4.25
рейтинг книги
Кровь Василиска

Венецианский купец

Распопов Дмитрий Викторович
1. Венецианский купец
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
альтернативная история
7.31
рейтинг книги
Венецианский купец

Сопряжение 9

Астахов Евгений Евгеньевич
9. Сопряжение
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
технофэнтези
рпг
5.00
рейтинг книги
Сопряжение 9

На три фронта

Бредвик Алекс
3. Иной
Фантастика:
фэнтези
рпг
5.00
рейтинг книги
На три фронта

Авиатор: назад в СССР 11

Дорин Михаил
11. Покоряя небо
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Авиатор: назад в СССР 11

Санек

Седой Василий
1. Санек
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
4.00
рейтинг книги
Санек

Лорд Системы 8

Токсик Саша
8. Лорд Системы
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Лорд Системы 8

Мерзавец

Шагаева Наталья
3. Братья Майоровы
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
короткие любовные романы
5.00
рейтинг книги
Мерзавец

Игра топа. Между двух огней

Вяч Павел
2. Игра топа
Фантастика:
фэнтези
7.57
рейтинг книги
Игра топа. Между двух огней

Провинциал. Книга 2

Лопарев Игорь Викторович
2. Провинциал
Фантастика:
космическая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Провинциал. Книга 2

Идущий в тени 6

Амврелий Марк
6. Идущий в тени
Фантастика:
фэнтези
рпг
5.57
рейтинг книги
Идущий в тени 6

На границе империй. Том 9. Часть 4

INDIGO
17. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 9. Часть 4

Крестоносец

Ланцов Михаил Алексеевич
7. Помещик
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Крестоносец

Идеальный мир для Лекаря 10

Сапфир Олег
10. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 10