Чтение онлайн

на главную

Жанры

Оруэлл Джордж

Шрифт:

Маска наблізілася да твару. Дрот дакрануўся да шчакі. І тады — не, гэта была не палёгка, толькі надзея, маленькая, ледзь заўважная надзея. Запозна, мабыць, ужо запозна. І раптам ён зразумеў, што ва ўсім свеце быў толькі адзін чалавек, на якога ён мог перанесці гэтае пакаранне, — толькі адно цела ён мог прасунуць паміж сабою і пацукамі. І ён закрычаў немым голасам:

— Зрабіце гэта Джуліі! Зрабіце гэта Джуліі! Не мне! Джуліі! Мне ўсё роўна, што вы з ёю зробіце. Раздзярыце ёй твар, абгрызіце да касцей. Толькі не мне! Джуліі! Не мне!

І ён праваліўся назад, у нязмерныя глыбіні, далей ад пацукоў. Ён усё яшчэ сядзеў на крэсле, але ён ужо праваліўся праз падлогу, праз сцены будынка, праз зямлю, праз

акіяны, праз атмасферу, у адкрыты космас, у міжзорную прастору — далей, далей, далей ад пацукоў. Ён быў за светлавыя гады адсюль, але О'Браэн па-ранейшаму стаяў побач з ім. Ён усё яшчэ адчуваў халодны дотык дроту да шчакі. Але праз цямноцце, што ахінула яго, ён пачуў, як нешта яшчэ раз металічна пстрыкнула, і зразумеў, што дзверы ў клетку не расчыніліся, а зачыніліся.

6

У «Каштане» было амаль пуста. Косыя промні сонца высвечвалі жоўтыя плямы на пыльных століках. Была пятнаццатая гадзіна, паўсюль было ціха. З тэлеглядаў лілася духавая музыка.

Ўінстан сядзеў у сваім звычайным кутку, пазіраючы ў пустую шклянку. Зноў і зноў ён паднімаў вочы на вялікі твар, што глядзеў на яго з супрацьлеглай сцяны. ВЯЛІКІ БРАТ ГЛЯДЗІЦЬ НА ЦЯБЕ, казаў надпіс пад партрэтам. Без ніякай замовы прыйшоў афіцыянт і напоўніў шклянку джынам «Перамога», капнуўшы туды пару кропляў з другой бутэлькі праз саломінку, што тырчала з корка. Гэта быў сахарын, прыпраўлены гваздзікай — фірменная асаблівасць кавярні.

Ўінстан слухаў тэлегляд. Пакуль што з яго гучала толькі музыка, але ў любы момант маглі пачаць перадаваць спецыяльныя паведамленні Міністэрства Міру. Навіны з Афрыканскага фронту былі надзвычай трывожныя. Думкі пра гэта непакоілі яго ўвесь дзень. Эўразійская армія (Акіянія ваявала з Эўразіяй — Акіянія заўсёды ваявала з Эўразіяй) пасоўвалася на поўдзень з жахлівай хуткасцю. Паўдзённы выпуск навінаў не згадаў ніякіх канкрэтных тэрыторый, але было цалкам верагодна, што баі ідуць ужо ў дэльце Конга. Бразавілю і Леапольдвілю пагражала небяспека. Не трэба было глядзець на карту, каб зразумець, што гэта значыць. Гаворка тут ішла не проста пра страту Цэнтральнай Афрыкі: упершыню за ўсю вайну тэрыторыя самой Акіяніі была пад пагрозай.

Гвалтоўнае пачуццё, не так страху, як нейкай няпэўнай узрушанасці, успыхнула ў ім, а пасля зноў патухла. Ён перастаў думаць пра вайну. Апошнімі днямі ён не мог засяродзіць сваёй увагі на нечым адным больш чым на некалькі хвілін. Ён падняў шклянку і асушыў яе адным глытком. Як заўсёды, джын прымусіў яго здрыгануцца і адрыгнуць. Гэта была страшэнная бурда. Гваздзіка і сахарын, самі па-свойму агідныя, не маглі заглушыць алеістага смуроду джыну; і што самае страшнае — пах джыну, які неадчэпна спадарожнічаў яму ўдзень і ўначы, быў з невядомае прычыны змяшаны ў яго свядомасці з пахам тых…

Ён ніколі не называў іх, нават у думках, і, наколькі гэта было магчыма, ніколі не ўяўляў іх візуальна. Яны былі нечым прывідным, што заўсёды лунала недзе побач з тварам, яны былі пахам, што лез няспынна ў ноздры. Калі джынавыя выпарэнні падняліся да горла, ён адрыгнуў праз барвовыя вусны. З таго часу, як яго выпусцілі, ён патаўсцеў і да яго вярнуўся былы румянец — і нават болей чым вярнуўся. Рысы твару ў яго пагрубелі, скура на носе і на скулах пачырванела, нават лысы чэрап зрабіўся цёмна-ружовы. Афіцыянт, зноў без запрашэння, прынёс шахматную дошку і свежы нумар «Таймз», адгорнуты на шахматнай старонцы. Пабачыўшы, што шклянка ў Ўінстана пустая, ён прынёс бутэльку з джынам і напоўніў яе. Замовы былі непатрэбныя. Тут ведалі яго звычкі. Шахматная дошка заўсёды яго чакала, яго столік у кутку быў заўсёды зарэзерваваны; нават калі ў кавярні было поўна, столік быў вольны, бо ніхто не хацеў быць заўважаным побач з ім. Ён нават ніколі не лічыў, колькі выпівае. Час ад часу яму паказвалі брудны абрывак паперы, які яны называлі рахункам, але яму здавалася, што яго заўсёды аблічвалі. Зрэшты, яму было ўсё роўна. Цяпер у яго было багата грошай. У яго нават была праца, сінекура, за якую яму плацілі значна болей, чым за колішнюю.

Музыка

ў тэлеглядзе змоўкла, яе змяніў голас дыктара. Ўінстан падняў галаву і прыслухаўся. Аднак гэта было не паведамленне з фронту, а проста кароткая абвестка Міністэрства Дастатку. У мінулым квартале, як аказалася, план Дзесятай Трохгодкі па вытворчасці матузкоў на чаравікі быў перавыкананы на 98 адсоткаў.

Ён праглядзеў шахматную задачу і расставіў фігуры. Гэта была хітрая канцоўка з удзелам двух коней. «Белыя пачынаюць і ставяць мат за два хады». Ўінстан падняў вочы на партрэт Вялікага Брата. Белыя заўсёды ставяць мат, падумаў ён з няяснай таемнасцю. Заўсёды, без выключэнняў, усё абладжана так. Ні ў воднай шахматнай задачы ад стварэння свету ніколі не выйгравалі чорныя. Ці не сімвалізавала гэта адвечны і неадменны трыумф Добрага над Злым? Вялізны твар глядзеў на яго, поўны спакойнае велічы. Белыя заўсёды выйграюць.

Голас у тэлеглядзе сціх, пасля дадаў іншым, паважнейшым тонам:

— Просім вас паслухаць важнае паведамленне ў пятнаццаць трыццаць. Пятнаццаць трыццаць! Навіны надзвычайнай важнасці. Просьба не прапусціць. Пятнаццаць трыццаць!

І з тэлегляда зноў забрынкала музыка.

Ўінстанава сэрца сціснулася. Гэта мусіла быць паведамленне з фронту; інстынктыўна ён прадчуваў, што навіны благія. Цэлы дзень, разам з кароткімі ўспышкамі ўзрушанасці, яму не давала спакою думка пра знішчальнае паражэнне ў Афрыцы. Ён ужо ўяўляў сабе, як эўразійская армія прарывае непарушную дагэтуль граніцу і, нібы споўзішча мурашак, мкне да поўдня Афрыкі. Няўжо немагчыма было іх неяк адбіць? Абрысы заходнеафрыканскага ўзбярэжжа выразна стаялі ў яго ўваччу. Ён узяў белага каня і перасунуў яго на дошцы. Вось куды трэба было паставіць. Бачачы, як чорныя орды пасоўваюцца на поўдзень, ён бачыў і іншую сілу, таемна згуртаваную, якая нечакана абрынулася на чорных з тылу і адрэзала іх камунікацыі на моры і на сушы. Ён адчуў, як сіла гэтая ўзнікла з ягонае волі. Але трэба было дзейнічаць хутка. Калі яны возьмуць пад свой кантроль усю Афрыку, калі яны размесцяць на Мысе свае аэрадромы і базы падводных лодак, Акіянія будзе перарэзаная напалам. Гэта можа значыць усё што заўгодна: паражэнне, распад, перападзел свету, знішчэнне Партыі! Ён глыбока ўздыхнуў. Дзіўная мешаніна пачуццяў — а дакладней кажучы, шматслойны пласт пачуццяў, дзе было невядома, які слой найглыбейшы, — змагаліся між сабою ў яго душы.

Прыступ мінуўся. Ён вярнуў белага каня на сваё месца, але нейкую хвіліну не мог спакойна засяродзіцца на задачы. Ягоныя думкі зноў заблыталіся. Амаль несвядома ён накрэсліў пальцам на пыле, што ўкрываў столік:

2+2=

«Яны не могуць залезці нам у душу», — сказала неяк яна. Але ж яны здолелі залезці ў душу. «Тое, што адбываецца з вамі тут — гэта назаўсёды», — казаў О'Браэн. Слушныя словы. Адбыліся такія рэчы, у тым ліку і ўласныя ўчынкі, ад якіх ужо ніколі не акрыяеш. Нешта ўнутры было забіта, выпалена, вынішчана.

Неяк ён бачыў яе, ён нават гаварыў з ёй. Гэта не было небяспечна. Неяк інстынктыўна ён адчуваў, што цяпер ім амаль не цікавяцца. Ён мог бы сустрэцца з ёй і другі раз, калі б ён ці яна гэтага захацелі. Фактычна яны сустрэліся выпадкова. Гэта было ў парку, пахмурным і золкім сакавіцкім днём, калі зямля была як жалеза, трава здавалася мёртвай, нідзе не было ні покаўкі, і толькі некалькі крокусаў прабіваліся ўгору і былі здратаваныя злым ветрам. Ён ішоў паспешлівым крокам, рукі ў яго змерзлі, вочы наліліся слязьмі, калі раптам убачыў яе метраў за дзесяць ад сябе. Яго адразу ўразіла тое, што яна неяк невызначальна змянілася. Яны амаль прамінулі адно аднаго, не падаўшы знаку, тады ён павярнуўся і пайшоў за ёй, без вялікай ахвоты. Ён ведаў, што ім нічога не пагражае, што ніхто імі не зацікавіцца. Яна маўчала. Яна павярнула і пайшла наўскос па траве, быццам хацела ад яго пазбавіцца, але ўрэшце, здаецца, пагадзілася з яго прысутнасцю. Цяпер яны былі сярод купы голых калматых кустоў, якія не хавалі ні ад чужых вачэй, ні ад ветру. Яны спыніліся. Было золка. Вецер свістаў у голлі і абрываў самотныя брудныя кветкі крокусаў. Ён абняў яе за талію.

Поделиться:
Популярные книги

Кровь Василиска

Тайниковский
1. Кровь Василиска
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
4.25
рейтинг книги
Кровь Василиска

Венецианский купец

Распопов Дмитрий Викторович
1. Венецианский купец
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
альтернативная история
7.31
рейтинг книги
Венецианский купец

Сопряжение 9

Астахов Евгений Евгеньевич
9. Сопряжение
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
технофэнтези
рпг
5.00
рейтинг книги
Сопряжение 9

На три фронта

Бредвик Алекс
3. Иной
Фантастика:
фэнтези
рпг
5.00
рейтинг книги
На три фронта

Авиатор: назад в СССР 11

Дорин Михаил
11. Покоряя небо
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Авиатор: назад в СССР 11

Санек

Седой Василий
1. Санек
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
4.00
рейтинг книги
Санек

Лорд Системы 8

Токсик Саша
8. Лорд Системы
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Лорд Системы 8

Мерзавец

Шагаева Наталья
3. Братья Майоровы
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
короткие любовные романы
5.00
рейтинг книги
Мерзавец

Игра топа. Между двух огней

Вяч Павел
2. Игра топа
Фантастика:
фэнтези
7.57
рейтинг книги
Игра топа. Между двух огней

Провинциал. Книга 2

Лопарев Игорь Викторович
2. Провинциал
Фантастика:
космическая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Провинциал. Книга 2

Идущий в тени 6

Амврелий Марк
6. Идущий в тени
Фантастика:
фэнтези
рпг
5.57
рейтинг книги
Идущий в тени 6

На границе империй. Том 9. Часть 4

INDIGO
17. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 9. Часть 4

Крестоносец

Ланцов Михаил Алексеевич
7. Помещик
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Крестоносец

Идеальный мир для Лекаря 10

Сапфир Олег
10. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 10