Чтение онлайн

на главную

Жанры

80000 кіламетраў пад вадой

Верн Жуль

Шрифт:

Мы хутка апрануліся ў скафандры. Нам на спіну надзелі рэзервуар з вялікім запасам паветра. Але апаратаў Румкорфа і электрычных лямп нам не далі.

Я звярнуў на гэта ўвагу капітана.

— Яны не спатрэбяцца нам, — адказаў ён.

Мне здалося, што я не зусім пачуў, але паўтарыць сваю заўвагу я не змог, бо капітан ужо прасунуў галаву ў каску. Я паследваў яго прыкладу. Мне сунулі ў руку акаваны жалезам кій, і праз некалькі хвілін, пасля звычайных працэдур, мы ступілі на дно Атлантычнага акіяна на глыбіні трыста метраў.

Набліжалася поўнач. У вадзе было зусім цёмна, але капітан Нэма паказаў мне на нейкую чырвоную кропку, мільгаючую быццам вогнішча за дзве мілі ад «Наўтылуса». Што гэта быў за агонь, што падтрымлівала яго, як і чаму ён гарэў пад вадою, я не мог сабе ўявіць. Як-бы там ні было, але ён асвятляў нам шлях, няхай слаба, але дастаткова, каб не адчуць патрэбы ў апаратах Румкорфа.

Я ішоў побач з капітанам Нэма прама на гэты агонь. Дно, роўнае раней, цяпер значна павышалася.

Мы ішлі вялікімі крокамі, абапіраючыся на палкі, але, не гледзячы на гэта, наогул рухаліся даволі марудна, бо ногі нашы часта грузлі ў твані.

Усю дарогу над маёй галавою чутны быў нейкі трэск; часамі трэск павялічваўся, нагадваючы барабанны бой. Неўзабаве я здагадаўся аб прычынах гэтага шуму. Над паверхняю акіяна ішоў дождж, і каплі яго бесперапынна стукаліся аб паверхню хваляў. Я спачатку спалохаўся, што прамокну, але тут-жа рассмяяўся ад гэткай думкі. Страшыцца дажджу, знаходзячыся пад вадою! Але справа ў тым, што пад скафандрам не адчуваеш, што знаходзішся ў вадзе, і заўважаеш хіба толькі, што навакольнае асяроддзе шчыльней за паветра.

Пасля паўгадзіны хады глеба зрабілася камяністай. Медузы, мікраскапічныя ракападобныя асвятлялі яе слабым фасфарычным блескам. Некаторыя камяні былі ўсеяны зоафітамі, іншыя параслі водарасцямі. Я некалькі разоў паслізнуўся на глейкім дне. І каб не было ў мяне кія, я, без сумнення, не раз упаў-бы. Азіраючыся назад, я ўвесь час бачыў пражэктар «Наўтылуса», які пачынаў ужо бляднець на адлегласці.

Крушні каменняў былі размешчаны на дне акіяна як быццам не выпадкова, а ў пэўным строгім парадку.

Я бачыў у цемры нейкія гіганцкія прамыя выемкі альбо барозны. Я назіраў яшчэ нейкія дзіўнасці, якіх таксама не мог растлумачыць сабе. Мне здавалася, што мае цяжкія, падбітыя свінцом боты ступаюць па касцях і з сухім трэскам трушчаць іх. Якім дзіўным месцам была гэтая прасторная даліна, па якой мы ішлі!

Я хацеў задаць пытанне капітану, але не ведаў тых умоўных знакаў, пры дапамозе якіх ён гутарыў са сваімі матросамі, калі яны суправаджалі яго ў падводныя экскурсіі.

Між тым чырванаватае святло, што служыла нам праводнай зоркай, узмацнялася і залівала цяпер увесь кругавід. Гэты агонь, які гарыць пад вадой, распаліў да крайнасці маю цікавасць. Ці было гэта электрычнае святло? Або гэта які-небудзь феномен, невядомы зямным вучоным? А можа, — і такая думка мільганула ў маёй галаве, — гэта агонь, які падтрымлівае чалавек? Можа ў гэтых глыбокіх пластах вады я сустрэнуся з таварышамі і аднадумцамі капітана Нэма, якія вядуць такое-ж дзівоснае жыццё як і ён. Няўжо я знайду тут цэлую калонію выгнаннікаў, якія стаміліся ад людской несправядлівасці і стварылі незалежны і спакойны прытулак на дне акіяна?

Гэтыя бязглуздыя, недарэчныя думкі не выходзілі з маёй галавы. Ды і не дзіва. У тым становішчы вечнага ўзбуджэння, у якім мяне трымала бесперапыннае сузіранне ўсё новых цудаў, я-б нават не здзівіўся, натрапіўшы ў глыбіні мора на адзін з гэтых падводных гарадоў, аб якіх марыў капітан Нэма.

Наш шлях асвятляўся ўсё ярчэй і ярчэй. Крыніца святла знаходзілася недзе за верхавінай гары, што падымалася футаў на восемсот над дном. Святло, разлітае вакол мяне, было толькі пераломленымі ў вадзе праменнямі гэтае крыніцы, а само яно па-ранейшаму заставалася нябачным.

Капітан Нэма ішоў упэўнена па каменнаму лабірынту дна. Ён добра ведаў гэтую цёмную дарогу. Відаць, ён часта праходзіў па ёй, бо не баяўся зблудзіць. Я ішоў за ім, поўны давер’я. Ён здаваўся мне нейкай надзвычайнай істотай, падводным геніем, і я любаваўся яго высокай фігурай, цёмны контур якой адзначаўся на светлым фоне кругавіда.

Было ўжо каля гадзіны поўначы. Мы падышлі да падножжа гары. Але ўзбірацца на яе ў лоб было немагчыма, і мы пачалі караскацца па вузкіх сцежках у густым лесе.

Так, гэта быў лес, няхай з мёртвых, пазбаўленых лісця дрэў, скамянелых у салёнай вадзе, але ўсё-такі сапраўдны лес. Над гэтым лесам месцамі ўсё яшчэ ўзвышаліся гіганцкія сосны. Гэта быў каменны вугаль, яшчэ не сціснуты ў пласты, яшчэ стаячы прама, учапіўшыся мёртвымі каранямі за размытую глебу; галлё скамянелых дрэў усё яшчэ прасціралася ва ўсе бакі, выразна адзначаючыся сваёй ажурнай чарнатой у асвятлёнай вадзе. Сцяжынкі зараслі водарасцямі, у якіх варушыліся тысячы ракападобных. Я ўзбіраўся на скалы, пераскокваючы праз зваленыя даўнімі бурамі камлі дрэў, разрываў павуцінне марскіх ліян, якія загароджвалі мне дарогу, пудзіў рыб, як быццам пералятаўшых з галіны на галіну. Захапіўшыся, я не адчуваў стомы і не адставаў ад свайго правадніка, які, відаць, таксама не адчуваў зморанасці.

Якое незабыўнае відовішча! Як перадаць яго словамі? Якімі фарбамі намаляваць дрэвы і скалы ў вадзе, іхнія хмурыя падножжы і афарбаваныя ў чырвонае верхавіны, што яскравіліся і пераліваліся вясёлкаю у рассеяным святле пераламаных праменняў?

Мы пераскоквалі з кучы на кучу і чулі, як толькі што пакінутыя намі скалы коцяцца ўніз з глухім грукатам снежнай лавіны. Направа і налева ішлі ў далячыню змрочныя алеі, у глыбіні якіх губляўся змрок. Мы бачылі прасторныя лужайкі, здавалася расчышчаныя рукамі чалавека, і я мімаволі, пытаў сябе: а што, калі раптам перад намі з’явіцца адзін з жыхароў гэтай падводнай краіны?..

Капітан Нэма ўсё ішоў ды ішоў наперад. Я не хацеў адставаць і адважна следваў за ім. Мая палка давала мне рэальную дапамогу. Адзін няверны крок мог быць гібельным на гэтых вузкіх, пралягаючых па берагах бяздоння сцяжынках. Але я ўпэўнена прасоўваўся наперад, не адчуваючы ніякага галавакружэння. Я скакаў праз расколіны, глыбіня якіх — сустрэнься яны мне ў ледавіках зямлі — прымусіла-б мяне адступіць. Я адважваўся пераходзіць праз бяздонні па хісткіх ствалах дрэў, перакінутых з аднаго боку на другі, ні разу не зірнуўшы сабе пад ногі і не перастаючы захапляцца незвычайнай прыгожасцю раскінутых перада мною пейзажаў. Велічныя скалы, якія схіліліся на сваіх дзівачна высечаных падставах, здавалася, абвяргалі ўсе законы раўнавагі. Побач шырокія, размытыя спады віселі над сцежкамі пад такім кутом, які законы цяжару не дапусцілі-б на зямлі.

Популярные книги

Белые погоны

Лисина Александра
3. Гибрид
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
технофэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Белые погоны

Возвышение Меркурия. Книга 4

Кронос Александр
4. Меркурий
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 4

Энфис 5

Кронос Александр
5. Эрра
Фантастика:
героическая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Энфис 5

Генерал Империи

Ланцов Михаил Алексеевич
4. Безумный Макс
Фантастика:
альтернативная история
5.62
рейтинг книги
Генерал Империи

Здравствуй, 1985-й

Иванов Дмитрий
2. Девяностые
Фантастика:
альтернативная история
5.25
рейтинг книги
Здравствуй, 1985-й

Боец: лихие 90-е

Гуров Валерий Александрович
1. Боец
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Боец: лихие 90-е

Наваждение генерала драконов

Лунёва Мария
3. Генералы драконов
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Наваждение генерала драконов

Последняя Арена 10

Греков Сергей
10. Последняя Арена
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Последняя Арена 10

На границе империй. Том 8. Часть 2

INDIGO
13. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 8. Часть 2

Отверженный VII: Долг

Опсокополос Алексис
7. Отверженный
Фантастика:
городское фэнтези
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Отверженный VII: Долг

Виконт. Книга 3. Знамена Легиона

Юллем Евгений
3. Псевдоним `Испанец`
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
7.00
рейтинг книги
Виконт. Книга 3. Знамена Легиона

Искатель боли

Злобин Михаил
3. Пророк Дьявола
Фантастика:
фэнтези
6.85
рейтинг книги
Искатель боли

Кодекс Охотника. Книга XII

Винокуров Юрий
12. Кодекс Охотника
Фантастика:
боевая фантастика
городское фэнтези
аниме
7.50
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XII

Идеальный мир для Лекаря 15

Сапфир Олег
15. Лекарь
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 15