Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

80000 кіламетраў пад вадой

Верн Жуль

Шрифт:

— Так, гэта было-б неасцярожна, — спакойна адказаў ён.

Ён даў загад. «Наўтылус» зноў крануўся і хутка аддаліўся ад гэтага жэрала, прабыванне ў якім пагражала нам пагібеллю. Праз чвэртку гадзіны мы прагна ўдыхалі свежае паветра на паверхні мора.

Мне прыйшло ў галаву, што, калі-б Нэд Лэнд выбраў гэтае месца для ўцёкаў, мы зварыліся-б у ім жыўцом…

Назаўтра, 16-га лютага, «Наўтылус» абмінуў мыс Матапан і развітаўся з Грэцкім архіпелагам.

Раздзел сёмы

У сорак восем гадзін праз Міжземнае мора

Блакітнае Міжземнае мора, «Вялікае Мора» старадаўніх яўрэяў, «Мора» старадаўніх грэкаў, «Наша мора» старадаўніх рымлян, абкружанае высокімі

горамі, аблямаванае квітнеючымі садамі з апельсінавых дрэў, алоэ, кактусаў, марскіх сосен, з чыстым паветрам і пахам мірт, — Міжземнае мора з’яўляецца арэнай вечнай барацьбы, барацьбы паміж агнём і вадою. Плутон і Нептун [41] змагаюцца тут за ўладу над светам.

«На берагах і ў водах гэтага мора, — пісаў Мішле, — у гэтым лепшым у свеце клімаце, чалавек знаходзіць новыя сілы і здароўе». Але мне ўдалося толькі мімаходзь убачыць гэты славуты сваёй прыгожасцю водны басейн, які займае плошчу ў два мільёны сто тысяч квадратных кіламетраў.

41

У грэцкай міфалогіі Плутон — бог падземнага агню; Нептун — бог мора.

Я не мог папоўніць свае невялікія назіранні нават роспытамі ў капітана Нэма, бо гэты загадкавы чалавек ні разу не паказаўся за ўвесь час нашага пераходу па Міжземнаму мору. Дарэчы кажучы, ішлі мы з вельмі значнай хуткасцю, і «Наўтылус» прайшоў пад вадою за двое сутак дзве тысячы чатырыста кіламетраў: выйшаўшы 16 лютага з Грэцкага архіпелага, досвіткам 18 лютага мы ўжо абмінулі Гібралтарскую пратоку.

Мне было ясна, што капітан Нэма не любіць гэтага мора, з усіх бакоў абкружанага зямлёй, ад якой ён уцякаў. Можа хвалі і вятры яго прыносілі з сабою непрыемныя ўспаміны альбо, яшчэ горш, будзілі жаль аб згубленым? А можа яго злавала немагчымасць такога вольнага і незалежнага плавання, як у акіянах, і «Наўтылусу» проста было цесна паміж збліжанымі берагамі Еўропы і Афрыкі?

Так ці інакш, але мы ішлі з хуткасцю дванаццаць лье, альбо сорак восем кіламетраў у гадзіну. Зразумела, Нэду Лэнду прышлося кінуць усякую думку аб уцёках, хоць ён і надта шкадаваў аб гэтым. Ён не мог скарыстаць шлюпку пры хуткасці ў дванаццаць — трынаццаць метраў у секунду. Гэта было раўназначна скоку з вагона цягніка, які імчыцца з такой самай хуткасцю, — скоку, які абяцае мала прыемнага храбрацу. Прытым «Наўтылус» падымаўся на паверхню вады, каб аднавіць запас паветра, толькі глыбокай ноччу, а ўвесь астатні час ішоў, кіруючыся паказаннямі компаса і лага.

Таму, я бачыў у Міжземным моры тое самае, што пасажыр кур’ерскага поезда бачыць з акна свайго купэ, — далёкія кругавіды, а не бліжэйшыя да палатна дарогі месцы, мільгаючыя, як маланка, перад яго вачыма.

Аднак Канселю і мне ўдалося разгледзець асобных Міжземных рыб, якія са сваімі магутнымі плаўнікамі маглі некаторы час спаборнічаць у хуткасці з «Наўтылусам». Мы па цэлых гадзінах стаялі ля акон салона, і зробленыя тады няпоўныя нататкі дазваляюць мне намаляваць зараз у агульных рысах іхтыялагічную карціну гэтых вод.

З шматлікіх рыб, засяляючых Міжземнае мора, адных я назіраў адносна доўга, другіх бачыў мімаходзь, а трэціх — з-за хуткасці нашага бегу не бачыў зусім.

Няхай-жа будзе мне дазволена апісваць іх у адпаведнасці з гэтай фантастычнай класіфікацыяй — яна правільней перадасць мае мімалётныя ўражанні.

У ярка асветленых электрычнасцю водных таўшчынях віліся вузкія, у метр даўжынёй міногі, якія плодзяцца амаль ва ўсіх морах. Калючкаватыя скаты, дасягаючыя чатырох метраў у даўжыню пры двух-трох у шырыню, з шурпатай скурай, усеянай у маладых асобін тонкімі і ў старых — буйнымі вострымі калючкамі, з белым жыватом і карычневай са светлымі плямамі афарбоўкай спіны, — паласкаліся ў вадзе, нібы вялікія хусткі, знесеныя цячэннем.

Іншыя разнавіднасці скатаў мільгалі перад нашымі вачыма і знікалі з такой шпаркасцю, што я не мог праверыць, ці заслужылі яны дадзеную ім старадаўнімі грэкамі назву марскіх арлоў, альбо да іх больш падыходзяць зняважлівыя клічкі пацукоў, жаб і кажаноў, якімі іх надзяляюць сучасныя маракі. Сельдзевыя акулы, якія належаць да сямейства дэльфінавых акул, асабліва небяспечных для рыбакоў, спаборнічалі з намі ў хуткасці. Мы бачылі таксама марскіх лісіц, — рыб, якія належаць да атрада акул, даўжынёй у чатыры і болей метраў і з’яўляюцца самымі хітрымі з марскіх жывёл; спіны і бакі іхнія цёмна-блакітныя, ніжняя частка цела — белавата-плямістая.

Далей нам трапляліся дарады з сямейства спаравых рыб; некаторыя з іх дасягалі ста трыццаці сантыметраў у даўжыню; дарады блішчэлі ў сваёй срабрыста-блакітнай вопратцы, якая рабілася яшчэ больш прыгожай ад жоўтай афарбоўкі іхніх плаўнікоў; гэтыя каштоўныя рыбы, уласцівыя ўсім прэсным і салёным вадаёмам — рэкам і азёрам, морам і акіянам, — жывуць ва ўсіх кліматах, пераносяць усялякія тэмпературы і, ведучы свой род ад першых жыхароў зямлі, сучаснікаў вялікіх геалагічных працэсаў, захавалі ўсю сваю першабытную прыгожасць.

Раскошныя бялугі, даўжынёй дзевяць-дзесяць метраў, заглядвалі ў акно салона і, не маючы сілы змагацца з намі ў хуткасці, адставалі, паказваючы блакітную спіну з маленькімі карычневымі плямамі: бялугі падобны да акул, але яны слабей за іх; большую частку жыцця яны знаходзяцца ў моры, а напрадвесні заплываюць у рэкі, змагаючыся з цячэннямі Волгі, Дуная, По, Рэйна, Луары і Одэра; яны жывяцца селядцамі, макрэллю і іншымі невялічкімі рыбамі. Калісьці злоўленую бялугу з урачыстасцю неслі да стала вялікага рымскага гастранома Лукула.

Але з усіх жыхароў Міжземных вод лепш за ўсё я пазнаёміўся з тунцамі, спіна якіх афарбавана ў чорна-сіні колер, грудны панцыр — у блакітны, а бакі і бруха — шэраватыя з срабрыста-белымі плямамі. Аб тунцах расказваюць, што яны ідуць побач з караблямі, хаваюцца ў іхняй цені ад гарачых праменняў трапічнага сонца, і яны не абверглі гэтага сцвярджэння, суправаджаючы «Наўтылус», як некалі праваджалі караблі Лаперуза. На працягу доўгіх гадзін яны ні на сантыметр не адставалі ад «Наўтылуса».

Я залюбаваўся гэтымі рыбамі, нібы спецыяльна створанымі прыродай для ўдзелу ў хуткасных спаборніцтвах, — з маленькай вузкай галавою, з верацёнападобным целам у тры і нават чатыры метры даўжыні, з моцнымі груднымі і раздвоенымі хваставымі плаўнікамі. Яны плылі, пастроіўшыся правільным трохкутнікам, як зграі некаторых пералётных птушак. Гэты строй дазваляў старадаўнім народам сцвярджаць, што тунцы ведаюць геаметрыю і элементы стратэгіі.

Аднак «вучонасць» не выратоўвае тунцоў ад праследвання правансальскіх рыбакоў, паважаючых іх так-жа высока, як і жыхары старадаўніх Прапанціды і Іспаніі, і гэтыя цудоўныя рыбы слепа і шалёна сотнямі тысяч гінуць кожны год у марсельскіх нератах.

Пералічваю толькі для памяці тых з Міжземнаморскіх рыб, якіх ні Канселю, ні мне не ўдалося бачыць. Гэта электрычны і сапраўдны вугры, мільгаўшыя каля нас, як здань; траска, печань якой дае каштоўны лекавы прадукт; трыглы, якіх паэты называюць рыбай-лірай, а маракі — рыбай-свістуном, галава якой мае трохкутныя палоскі, нагадваючыя інструмент старадаўняга пяўца Гамера; трыглы-ластаўкі, плаваючыя з хуткасцю птушак, назву якіх яны носяць; хімеры з гладкай скурай, афарбаванай у пераліўчатыя залаціста-жоўтыя, бурыя і белыя колеры; раскошныя палтусы, гэтыя марскія фазаны, з жоўтымі плаўнікамі, усеянымі чорнымі кропкамі, верхні бок якіх — левы — афарбаваны бура-жоўтымі і мармуровымі плямамі; нарэшце залацістыя султанкі, сапраўдныя марскія райскія птушкі, за якіх рымляне плацілі па дзесяць тысяч сестэрцый, каб за сталом мілавацца зменамі афарбоўкі іхняга цела, — ад рубінава-чырвонага колеру жыцця да бледна-белага колеру смерці.

Поделиться:
Популярные книги

Безумный Макс. Поручик Империи

Ланцов Михаил Алексеевич
1. Безумный Макс
Фантастика:
героическая фантастика
альтернативная история
7.64
рейтинг книги
Безумный Макс. Поручик Империи

Черный Маг Императора 10

Герда Александр
10. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 10

Академия

Сай Ярослав
2. Медорфенов
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Академия

Шведский стол

Ланцов Михаил Алексеевич
3. Сын Петра
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Шведский стол

Болотник

Панченко Андрей Алексеевич
1. Болотник
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.50
рейтинг книги
Болотник

Свои чужие

Джокер Ольга
2. Не родные
Любовные романы:
современные любовные романы
6.71
рейтинг книги
Свои чужие

Законы Рода. Том 6

Flow Ascold
6. Граф Берестьев
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 6

Кодекс Охотника. Книга XIII

Винокуров Юрий
13. Кодекс Охотника
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
7.50
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XIII

Черный дембель. Часть 5

Федин Андрей Анатольевич
5. Черный дембель
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Черный дембель. Часть 5

Невеста на откуп

Белецкая Наталья
2. Невеста на откуп
Фантастика:
фэнтези
5.83
рейтинг книги
Невеста на откуп

Совершенный: охота

Vector
3. Совершенный
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Совершенный: охота

Никто и звать никак

Ром Полина
Фантастика:
фэнтези
7.18
рейтинг книги
Никто и звать никак

Третье правило дворянина

Герда Александр
3. Истинный дворянин
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Третье правило дворянина

Убивать чтобы жить 2

Бор Жорж
2. УЧЖ
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать чтобы жить 2