Чтение онлайн

на главную

Жанры

80000 кіламетраў пад вадой

Верн Жуль

Шрифт:

«Наўтылус» ішоў у гэты дзень з сярэдняй хуткасцю; здавалася, яму не было куды спяшацца. Я заўважыў, што вада Чырвонага мора рабілася ўсё менш салёнай па меры таго, як мы набліжаліся да Суэца.

Каля пяці гадзін пасля поўдня мы ўбачылі на поўначы мыс Рас-Махамед. Гэты мыс з’яўляецца канцом камяністай Аравіі, якая ляжыць паміж Суэцкай затокай і затокай Акабы.

«Наўтылус» зайшоў у Суэцкую затоку. Я выразна ўбачыў высокую гару над мысам Рас-Махамед. Гэта была гара Арэб.

У шэсць гадзін вечара «Наўтылус», то пад вадой,

то на паверхні, прайшоў каля Тора, які ляжаў у глыбіні бухты. Вада гэтай бухты, як мне казаў ужо капітан Нэма, сапраўды мела чырвонае адценне.

Ноч прыйшла раптоўна, сярод цяжкага маўчання, толькі зрэдку парушаемага крыкамі пеліканаў і нейкіх начных птушак, шумам прыбоя аб рыфы і далёкімі гудкамі параходаў.

Паміж васьмю і дзевяццю гадзінамі вечара «Наўтылус» апусціўся на некалькі метраў пад ваду. Па маіх разліках мы павінны былі быць дзесьці вельмі блізка ад Суэца. У акно салона я бачыў падставы берагавых скал, ярка асветленыя электрычным пражэктарам. У мяне стваралася ўражанне, што затока ўсё больш звужаецца.

У 9 гадзін 15 хвілін карабель зноў усплыў на паверхню. Мне не цярпелася хутчэй убачыць Аравійскі тунель капітан Нэма. Не знаходзячы сабе месца ўнізе, я падняўся на палубу.

Неўзабаве я ўбачыў на адлегласці, прыкладна, мілі ад нас аслабленае вячэрнім туманам святло.

— Гэта плывучы маяк, — вымавіў голас каля мяне.

Я здрыгануўся ад нечаканасці і, абярнуўшыся, пазнаў капітана Нэма.

— Гэта Суэцкі плывучы маяк, — паўтарыў ён. — Мы хутка падыйдзем да шчыліны тунеля.

— Трэба думаць, што ўвайсці ў яго не так і проста? — запытаўся я.

— Так, гэта даволі небяспечнае месца. Таму я ўзяў за правіла пры ўваходзе ў яго быць ля стырна і асабіста кіраваць суднам. А цяпер, спадар прафесар, калі спусціцеся ўніз, «Наўтылус» апусціцца ў ваду і зноў выйдзе на паверхню ўжо ў Міжземным моры, мінуючы Аравійскі тунель.

Я паследваў за капітанам Нэма. Люк зачыніўся, рэзервуары напоўніліся вадою, і судна апусцілася зноў на глыбіню дзесяць метраў.

У тую хвіліну, калі я збіраўся вярнуцца ў сваю каюту, капітан Нэма спыніў мяне.

— Спадар прафесар, — сказаў ён, — ці не хочаце падзяжурыць разам са мной у штурвальнай рубцы?

— Я не адважыўся прасіць вас аб гэтым, капітан, — адказаў я.

— Тады пойдзем. Адгэтуль вы ўбачыце ўсё, што можна бачыць у час гэтага падземнага і разам з тым падводнага плавання.

Мы падняліся па лесвіцы, якая вядзе на палубу, да сярэдзіны яе. Тут капітан Нэма адчыніў дзверы, і мы апынуліся ў вузкім і невысокім калідоры, у канцы якога знаходзілася штурвальная рубка, якая ўзвышалася, як вядома, на носе карабля.

Гэта была каюта плошчай шэсць на шэсць футаў, г. зн. такога-ж, прыкладна, памеру, як на параходах, што плаваюць па Місісіпі і Гудзон-Рыверу. Пасярэдзіне яе быў штурвал, злучаны штуртросамі са стырном на карме. Чатыры ілюмінатары ў чатырох сценах каюты, з чачавіцападобнага шкла, дазвалялі стырнавому глядзець

ва ўсе бакі.

У рубцы было цёмна, але хутка мае вочы прызвычаіліся да цемры, і я ўбачыў стырнавога, здаравеннага дзяцюка, трымаўшага абедзве рукі на штурвале. Па кантрасту з цемрай, панаваўшай у рубцы, мора, асвятлёнае праменнымі пражэктара, здавалася залітым святлом.

— Зараз, — сказаў капітан Нэма, — пашукаем уваход у тунель.

Электрычныя правады злучалі стырнавую рубку з машынным аддзяленнем, і капітан мог, не адыходзячы ад штурвала, сігналамі загадваць, каб павялічылі ці зменшылі хуткасць судна.

Капітан Нэма паціснуў металёвую кнопку, і ў тую-ж хвіліну вінт зменшыў колькасць абаротаў у два разы.

Я моўчкі глядзеў на стромкую гранітную сцяну — непахіснае падножжа сухазем’я, — уздоўж якой мы ішлі на адлегласці некалькіх метраў на працягу амаль гадзіны. Капітан Нэма не спускаў вачэй з компаса, і па яго ўказаннях стырнавы варочаў штурвал, увесь час змяняючы кірунак карабля.

У 10 гадзін 15 хвілін капітан Нэма сам стаў за штурвал. Перад намі адкрываўся ўваход у шырокую і глыбокую галерэю. «Наўтылус» смела ўвайшоў у яе.

Жалезная абшыўка карабля нязвычна загудзела. Гэта быў шум вод Чырвонага мора, скідаўшыхся па схілу ў Міжземнае мора. Паток цягнуў «Наўтылус» уперад з хуткасцю стралы, не гледзячы на тое, што для тармажэння руху машына круціла вінт наадварот з найвялікшай хуткасцю.

На сценках тунеля пры такой неймавернай шпаркасці можна было ўбачыць толькі мігаючыя палосы святла ад электрычнага пражэктара. Сэрца маё шалёна стукала, і я трымаў яго рукою, каб сцішыць гэтае стуканне.

У 10 гадзін 35 хвілін капітан Нэма перадаў штурвал стырнавому і, павярнуўшыся да мяне, сказаў:

— Мы ў Міжземным моры.

Захоплены патокам, «Наўтылус» менш як за дваццаць хвілін перасек пад зямлёй Суэцкі перашыек.

Раздзел шосты

Грэцкі архіпелаг

На другі дзень, 12 лютага, досвіткам, «Наўтылус» усплыў на паверхню. Я паспяшыў падняцца на палубу. У трох мілях на поўдзень ад нас цмяна вызначаўся ў ранішнім тумане контур старадаўняга Пелузіума, на руінах якога пабудаваны сучасны Порт-Саід.

Імклівы паток раптам перанёс нас з аднаго мора ў другое. Але гэты тунель, па якім лёгка было спускацца, павінен быў быць зусім непраходным у зваротным напрамку — з Міжземнага мора ў Чырвонае.

Каля сямі гадзін раніцы Нэд Лэнд і Кансель далучыліся да мяне. Гэтыя неразлучныя прыяцелі спакойна сабе спалі і ані трохі не цікавіліся начнымі геройствамі «Наўтылуса».

— Ну-с, спадар прафесар, — насмешліва запытаўся канадзец, — а дзе-ж абяцанае Міжземнае мора?

— Мы плывём па яго паверхні, дарагі Нэд, — адказаў я.

Поделиться:
Популярные книги

Наваждение генерала драконов

Лунёва Мария
3. Генералы драконов
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Наваждение генерала драконов

Средневековая история. Тетралогия

Гончарова Галина Дмитриевна
Средневековая история
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
9.16
рейтинг книги
Средневековая история. Тетралогия

Прогрессор поневоле

Распопов Дмитрий Викторович
2. Фараон
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Прогрессор поневоле

Тайный наследник для миллиардера

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
5.20
рейтинг книги
Тайный наследник для миллиардера

Лорд Системы 4

Токсик Саша
4. Лорд Системы
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Лорд Системы 4

Вперед в прошлое 5

Ратманов Денис
5. Вперед в прошлое
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Вперед в прошлое 5

Энфис 4

Кронос Александр
4. Эрра
Фантастика:
городское фэнтези
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Энфис 4

Князь

Мазин Александр Владимирович
3. Варяг
Фантастика:
альтернативная история
9.15
рейтинг книги
Князь

В теле пацана

Павлов Игорь Васильевич
1. Великое плато Вита
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
В теле пацана

Авиатор: назад в СССР

Дорин Михаил
1. Авиатор
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.25
рейтинг книги
Авиатор: назад в СССР

Сонный лекарь 7

Голд Джон
7. Сонный лекарь
Фантастика:
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Сонный лекарь 7

Я снова граф. Книга XI

Дрейк Сириус
11. Дорогой барон!
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я снова граф. Книга XI

Огни Эйнара. Долгожданная

Макушева Магда
1. Эйнар
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Огни Эйнара. Долгожданная

Я – Орк. Том 3

Лисицин Евгений
3. Я — Орк
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Я – Орк. Том 3