Чтение онлайн

на главную

Жанры

80000 кіламетраў пад вадой

Верн Жуль

Шрифт:

— Відаць, што гэтым гісторыкам не давялося плысці на борце «Наўтылуса», — дадаў я.

— Зусім правільна, — усміхнуўся капітан Нэма. — Аднак у гэтых адносінах становішча сучасных гісторыкаў не лепшае, як старадаўніх. Патрабавалася шмат вякоў, каб знайсці механічную сілу, якая знаходзіцца ў пары. Хто ведае, ці ўбачыць свет і праз сто гадоў другі «Наўтылус»? Тэхнічны прагрэс, спадар прафесар, — гэта марудная рэч!

— Праўда, — сказаў я, — ваш карабель на цэлы век, калі не на цэлыя вякі, выперадзіў сваю эпоху. Якое няшчасце, што сакрэт яго памрэ разам з яго вынаходцам!

Капітан Нэма не адказаў мне.

Пасля некалькіх хвілін маўчання ён зноў загаварыў:

— Мы

гутарылі, здаецца, аб поглядах старадаўніх гісторыкаў наконт небяспекі плавання па Чырвонаму мору.

— Але, — сказаў я, — ці не лічыце вы, што іхняя сцеражлівасць была крыху перавялічанай?

— І так і не так, спадар прафесар, — адказаў мне капітан Нэма, які, відаць, добра вывучыў Чырвонае мора. — Тое, што не з’яўляецца небяспекай для сучаснага карабля, грунтоўна пабудаванага, маючага добрыя прылады, вольна выбіраючага свой шлях, дзякуючы паслухмянай пары, — усё гэта пагражала ўсялякімі нечаканасцямі караблям старадаўніх мораплаўцаў. Трэба ўявіць сабе гэтыя дашчатыя судзёнцы, шытыя пальмавымі вяроўкамі, праканапачаныя смалой і дэльфінавай тлустасцю! У іх не было ніякіх прылад для азначэння кірунку, і яны плылі наўздагад сярод невядомых цячэнняў. У гэтых умовах крушэнні былі — не маглі не быць — звычайным з’явішчам. Але ў нашы дні параходам, выконваючым рэйсы паміж Суэцкім перашыйкам і морамі паўднёвага паўшар’я, няма чаго баяцца бур Чырвонага мора, ні сустрэчных мусонаў. Капітанам, камандзе і пасажырам гэтых караблёў не трэба прыносіць перад адплыццём ніякіх адкупных ахвяр, і вярнуўшыся, яны не павінны з гірляндамі кветак ісці ў бліжэйшы храм дзякаваць багоў за ласку…

— Так, пара сцерла падзяку ў сэрцах маракоў, — жартаўліва сказаў я. — Дарэчы, капітан, вы так грунтоўна вывучылі гісторыю гэтага мора, што, мажліва, вы растлумачыце мне, чаму, уласна кажучы, яго называюць Чырвоным?

— Калісьці далі яму гэтае імя за дзіўную афарбоўку вады ў некаторых яго частках, — адказаў капітан Нэма.

— Аднак, да гэтага часу мы бачылі толькі зусім празрыстую, ніяк не афарбаваную ваду.

— Правільна, але калі мы пройдзем далей, да канца затокі, вы ўбачыце, што там вада мае чырвонае адценне. Я ўспамінаю, што аднойчы бачыў у бухце Тор зусім чырвоную ваду, як быццам цэлае возера крыві.

— Чым тлумачыцца гэтая афарбоўка? Якімі-небудзь макраскапічнымі водарасцямі?

— Так. Гэта слізістыя вылучэнні мікраскапічных раслінак, трыхадэсмій, сорак тысяч якіх змяшчаюцца на плошчы ў адзін квадратны міліметр. Магчыма, вам таксама ўдасца назіраць гэты феномен, калі мы наведаем бухту Тор.

— Значыцца, вы не першы раз наведваеце Чырвонае мора на «Наўтылусе», капітан?

— Не ўпершыню. Я быў тут, калі толькі што пачалася работа па пракапанню Суэцкага канала.

— Гэты канал зусім бескарысны для такога судна, як «Наўтылус», — сказаў я.

— Але затое ён карысны ўсяму свету, — адказаў капітан Нэма. — Старадаўнія людзі добра разумелі, якую вялізную выгоду для гандлю даў-бы прамы шлях з Міжземнага мора ў Чырвонае. Але яны не падумалі аб тым, што можна проста пракапаць канал ад мора да мора, і выбралі больш доўгі шлях: злучылі цячэнне Ніла з Чырвоным морам. Пабудова гэтага Нільскага канала, мяркуючы па некаторых звестках, была пачата пры фараоне Сезострысе. У кожным разе пэўна тое, што ўжо ў 615 годзе да нашай эры фараон Нэхо распачаў працу па правядзенню канала ад Ніла цераз тую частку егіпецкай нізіны, якая накірована да Аравіі. Шлях па гэтаму каналу ад Ніла да Чырвонага мора павінен быў адняць у суднаў чатыры дні, а шырыня яго павінна была дазволіць двум трырэмам плысці па ім побач. Будаўніцтва канала працягвалася пры Дарыі, сыне Гістаспа, скончылася,

відаць, пры Пталамее другім. Страбон бачыў яго ўжо ў дзейнасці; але недастатковая глыбіня канала дазваляла плаваць па ім толькі на працягу вясенніх месяцаў, калі вада высока стаяла ў Ніле. Канал нёс сваю службу да века Антанінаў; пасля гэтага ён абмялеў, заняпаў і зрабіўся несуднаходным. Па загаду халіфа Омара ён быў адноўлены, але ў 761 ці 762 годзе нашай эры канчаткова быў засыпаны халіфам Аль-Манзорам, які хацеў затрымаць дастаўку прыпасаў паўстаўшаму супраць яго Махамед-бею Абдулаху. У часе егіпецкага паходу генерал Банапарт знайшоў сляды гэтага канала ў пустыні каля Суэца і ледзь не загінуў, нечакана захоплены прылівам.

— Ну што-ж, капітан, тое, што не ўдалося старадаўнім — злучэнне двух мораў, якое скароціць на дзевяць тысяч кіламетраў дарогу з Кадыкса ў Індыю, — тое зробіць Лесепс! У самым хуткім часе ён зробіць Афрыку вялікім востравам, адрэзаўшы яе Суэцкім каналам ад Азіі.

— Так, спадар Аранакс, вы маеце права ганарыцца сваім земляком. Гэты чалавек прыносіць больш гонару сваёй радзіме, як самы славуты ваенны начальнік! Ён перасіліў на сваім шляху незлічоныя перашкоды і дабіўся перамогі, бо ў яго геніяльнасць злучаецца з моцнай воляй! Прыкра падумаць, што гэтае стварэнне, якое павінна было стаць міжнароднай справай, сустрэла шалёнае супраціўленне і ўзяло верх толькі дзякуючы велізарнай энергіі аднаго чалавека. Гонар і слава Фердынанду Лесепсу! — Так, гонар і слава гэтаму вялікаму грамадзяніну! — крыкнуў я, цішком здзіўляючыся нечаканаму запалу капітана Нэма.

— Шкада, вядома, што я не здолею паказаць вам Суэцкі канал, — казаў далей капітан Нэма, — але вы ўбачыце даўгія ўзбярэжжы Порт Саіда паслязаўтра, калі мы выйдзем у Міжземнае мора.

— У Міжземнае мора?! — ускрыкнуў я.

— Так, спадар прафесар. Чаму вы так здзівіліся?

— Мяне здзівілі вашы словы, што мы будзем там паслязаўтра.

— Сапраўды?

— Так, капітан, хоць я даўно ўжо павінен быў-бы адвыкнуць здзіўляцца, пакуль знаходжуся на «Наўтылусе»!

— Але ўсё-ткі, што вас так здзіўляе?

— Велізарная хуткасць, якую павінен будзе развіць «Наўтылус», каб даставіць нас да паслязаўтрашняга дня ў Міжземнае мора! Яму-ж прыйдзецца апісаць поўны круг вакол берагоў усёй Афрыкі, каля мыса Добрай Надзеі!

— Але хто вам сказаў, што «Наўтылус» будзе агінаць усю Афрыку? Хто сказаў, што ён пройдзе каля мыса Добрай Надзеі?

— Аднак… калі «Наўтылус» не паплыве па сухазем’і альбо не перанясецца па паветры над Суэцкім перашыйкам…

— А чаму-б не прайсці пад ім, спадар прафесар?

— Пад перашыйкам?

— Вядома! — спакойна адказаў капітан Нэма. — Прырода даўно ўжо зрабіла пад гэтай вузкай палоскай зямлі тое, што людзі з такой цяжкасцю робяць на паверхні яе.

— Як? Там ёсць праход?

— Але, падводны праход, названы мною Аравійскім тунелем. Ён пачынаецца пад Суэцам і канчаецца каля Пелузіума.

— Але-ж Суэцкі перашыек складаецца з сыпучага пяску?

— Толькі да пэўнай мяжы. Але на глыбіні пяцьдзесят метраў пачынаецца ўжо нерухомая гранітная сцяна.

— Значыцца, вы выпадкова знайшлі гэты тунель? — запытаў я, усё болей і болей здзіўлены.

— Выпадкова і ў той-жа час невыпадкова. Частка разважання была ў гэтым вынаходстве большая, чымсь удзел выпадку.

— Я слухаю вас, капітан, з напружанай увагай, але мой розум адмаўляецца верыць вушам.

— Ах, спадар прафесар, мець вушы, каб не чуць, — гэта ўласціва ўсім часам! Гэты праход не толькі рэальна існуе, але я ўжо карыстаўся ім не раз. Каб яго не было, я не стаў-бы забірацца ў гэты тупік — Чырвонае мора!

Поделиться:
Популярные книги

Дракон с подарком

Суббота Светлана
3. Королевская академия Драко
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.62
рейтинг книги
Дракон с подарком

Наследница Драконов

Суббота Светлана
2. Наследница Драконов
Любовные романы:
современные любовные романы
любовно-фантастические романы
6.81
рейтинг книги
Наследница Драконов

Кровь Василиска

Тайниковский
1. Кровь Василиска
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
4.25
рейтинг книги
Кровь Василиска

Академия

Сай Ярослав
2. Медорфенов
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Академия

Мятежник

Прокофьев Роман Юрьевич
4. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
7.39
рейтинг книги
Мятежник

Чиновникъ Особых поручений

Кулаков Алексей Иванович
6. Александр Агренев
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Чиновникъ Особых поручений

Чужое наследие

Кораблев Родион
3. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
8.47
рейтинг книги
Чужое наследие

Мастер 7

Чащин Валерий
7. Мастер
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
попаданцы
технофэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Мастер 7

Темный Лекарь 2

Токсик Саша
2. Темный Лекарь
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Лекарь 2

Восход. Солнцев. Книга IX

Скабер Артемий
9. Голос Бога
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Восход. Солнцев. Книга IX

Попаданка в деле, или Ваш любимый доктор

Марей Соня
1. Попаданка в деле, или Ваш любимый доктор
Фантастика:
фэнтези
5.50
рейтинг книги
Попаданка в деле, или Ваш любимый доктор

Кукловод

Злобин Михаил
2. О чем молчат могилы
Фантастика:
боевая фантастика
8.50
рейтинг книги
Кукловод

Бремя империи

Афанасьев Александр
Бремя империи - 1.
Фантастика:
альтернативная история
9.34
рейтинг книги
Бремя империи

Элита элит

Злотников Роман Валерьевич
1. Элита элит
Фантастика:
боевая фантастика
8.93
рейтинг книги
Элита элит