Чтение онлайн

на главную

Жанры

80000 кіламетраў пад вадой

Верн Жуль

Шрифт:

— Ці не будзе гэта няскромнасцю, калі я запытаю вас, якім чынам вы знайшлі гэты тунэль?

— Якія могуць быць сакрэты адзін ад аднаго ў людзей, якім суджана ніколі не разлучацца? — адказаў капітан Нэма.

Я зрабіў выгляд, быццам не звяртаю ўвагі на падвойны сэнс гэтай фразы, і нарыхтаваўся слухаць тлумачэнні капітана Нэма.

— На думку аб існаванні тунеля, аб якім я адзін толькі ведаю, мяне штурхнула простая логіка, разважанне дапытлівага натураліста. Я звярнуў увагу на тое, што ў Чырвоным і Міжземным марах сустракаецца некаторая колькасць зусім аднолькавых відаў рыб — лятучай сельдзі, акунёў, паласатых шчаціназубаў і іншых. Пераканаўшыся

ў гэтым, я задаў сабе пытанне, ці не сведчыць гэта аб тым, што гэтыя моры злучаюцца? Калі такое злучэнне сапраўды існуе, дык падземнае цячэнне павінна абавязкова трымаць кірунак ад Чырвонага мора да Міжземнага, з той прычыны, што ўзровень вады ў першым вышэй, як у апошнім. Для высвятлення гэтага пытання я налавіў многа рыбы ў ваколіцах Суэца, надзеў кожнай з іх па меднаму пярсцёнку на хвост і зноў кінуў у ваду. Праз многа месяцаў каля берагоў Сірыі невад прынёс мне некалькі рыбак з маімі пазнавальнымі пярсцёнкамі. Такім чынам для мяне зрабілася пэўным існаванне падземнага злучэння двух мораў. Я пачаў шукаць гэты праход на сваім «Наўтылусе», знайшоў яго, рызыкнуў зайсці ў яго, і вось праз дзень-два, спадар прафесар, і вы таксама праедзеце праз Аравійскі тунель.

У той-жа дзень я перадаў Канселю і Нэду Лэнду тую частку сваёй гутаркі з капітанам Нэма, якая іх непасрэдна цікавіла. Калі я сказаў ім, што праз два дні мы будзем баразніць воды Міжземнага мора, Кансель запляскаў далонямі, а Нэд Лэнд паціснуў плячыма.

— Падводны тунэль? — ускрыкнуў ён. — Злучэнне паміж двума морамі? Хто пра гэта калі-небудзь чуў?

— Дружа Нэд, — адказаў яму Кансель. — Ці чулі вы калі-небудзь пра «Наўтылус»? Не. І тым не менш ён існуе. Таму не паціскайце недаверліва плячыма і не адмаўляйце фактаў з таго поваду, што вы нічога пра іх не чулі!

— Паглядзім, на чыім баку будзе праўда, — сказаў Нэд Лэнд, паківаўшы галавой. — Але нарэшце я толькі рад быў-бы паверыць у існаванне гэтага тунэля, каб хутчэй апынуцца ў Міжземным моры.

Раздзел пяты

Аравійскі тунэль

У гэты-ж вечар «Наўтылус», плывучы па паверхні мора, наблізіўся пад 21°30' паўночнай шыраты да аравійскага берагу. Я ўбачыў Джэду, важны гандлёвы пункт, які вядзе жвавы абмен з Егіптам, Сірыяй, Турцыяй і Індыяй. З той адлегласці, на якой мы знаходзіліся, я досыць выразна распазнаваў гарадскія будынкі, караблі, прышвартаваныя да узбярэжжа і стаячыя на рэйдзе, таму што нізкая асадка не дазваляла ім падыйсці да берагу. Перадвячорнае сонца залівала святлом белыя гарадскія будынкі, і яны асляпляюча блішчэлі. У баку ад горада размясціліся драўляныя і трысцёвыя халупы, вёскі аселых бедуінаў.

Але неўзабаве Джэда знікла ў начной цемры, і «Наўтылус» паспяшыў апусціцца ў крыху фасфарасцыруючую ваду.

Назаўтра, 10 лютага, усплыўшы на паверхню, мы ўбачылі недалёка многа караблёў, і «Наўтылус» паспяшыў зноў апусціцца ў ваду. Але ў поўдзень, у час звычайных назіранняў, мора было пустынным, і «Наўтылус» зноў мог падняцца на паверхню мора.

Я выйшаў на палубу ў суправаджэнні Нэда Лэнда і Канселя. На ўсходзе, у туманным марыве ледзь віднеўся контур нізкага берагу.

Абапёршыся аб дно шлюпкі, мы размаўлялі аб усякіх драбніцах, як раптам Нэд Лэнд выцягнуў руку і, паказваючы на нейкі пункт у моры, запытаў мяне:

— Ці бачыце вы там што-небудзь, спадар прафесар?

— Не, Нэд, — адказаў

я. — Вы-ж ведаеце, што ў мяне няма вашай вастрыні зроку.

— Глядзіце ўважліва, — настойваў Нэд, — там па штырборту, наперадзе, няўжо вы не бачыце нейкай рухаючайся масы?

— Сапраўды, — сказаў я, прыгледзеўшыся ўважлівей, — я бачу нейкае даўгое чарнаватае цела на паверхні мора.

— Яшчэ адзін «Наўтылус»? — запытаўся Кансель.

— Не, — адказаў канадзец, — але я наўрад ці памылюся, калі скажу, што гэта марская жывёла.

— Хіба ў Чырвоным моры водзяцца кіты? — спытаў Кансель.

— Калі сустрэнем, значыцца, водзяцца, — адказаў я жартуючы.

Прадаўгаватае чорнае цела знаходзілася не больш як за мілю ад нас. Здалёк яно рабіла ўражанне выступаючай з мора вялікай скалы. Але што гэта было, я пакуль не мог вызначыць.

— Не, гэта не кіт, — заўважыў Нэд Лэнд, не спускаючы вачэй з жывёлы. — Кіты — мае старыя знаёмыя, і я добра ведаю ўсе іхнія рухі.

— Пачакаем, — сказаў Кансель. — «Наўтылус» накіроўваецца ў той бок, і праз некалькі хвілін мы даведаемся, што гэта такое.

— Ага! Яно рухаецца!.. Яно нырае! — ускрыкнуў Нэд Лэнд. — Тысяча чарцей! Што-б гэта магло быць? У яго няма раздвоенага хваста, як у кітоў альбо кашалотаў, а яго плаўнікі нібы паадсяканыя…

— Але… — пачаў я.

— Глядзіце, — перапыніў мяне канадзец, — яно паварочваецца на спіну, грудзямі ўгару.

— Ды гэта проста сірэна-спакушальніца, — засмяяўся Кансель.

Гэтыя словы Канселя адразу навялі мяне на правільны шлях. Я зразумеў, што мы бачылі перад сабою прадстаўніка атрада сірэн, альбо марскіх кароў, пра якіх склалася легенда, што яны напалову жанчыны, напалову рыбы.

— Не, — сказаў я Канселю, — гэта не сірэна, а іншая рэдкая жывёліна з таго-ж атрада. Гэта дзюгоні.

— Дзюгонь, сямейства дзюгоней, падатрад марскіх кароў, атрад капытных, падклас аднаўтробных, клас сысуноў, аддзел хрыбетных, — зараз-жа адбарабаніў Кансель.

Калі Кансель класіфікаваў, заставалася толькі маўчаць і згаджацца з ім.

Тым часам Нэд Лэнд усё глядзеў. Яго вочы блішчэлі ад прагнасці, гледзячы на жывёлу. Можна было падумаць, што ён чакае толькі выпадку кінуцца ў мора, каб папасці на дзюгоня ў яго роднай стыхіі.

— Ах, спадар прафесар! — усклікнуў ён дрыжачым ад хвалявання голасам. — Мне ніколі яшчэ не даводзілася паляваць на гэткага!

У гэтых словах вызначыўся ўвесь характар Нэда Лэнда.

На палубу выйшаў капітан Нэма. Ён убачыў дзюгоня і, кінуўшы позірк на канадца, зразумеў прагнае яго жаданне.

Ён звярнуўся да Нэда Лэнда:

— Каб у вас зараз быў гарпун, містэр Лэнд, відаць ён пёк-бы вам руку. Праўда?

— Зусім правільна, капітан.

— Вы не адмовіліся-б на дзянёк вярнуцца да сваёй прафесіі гарпуншчыка і павялічыць яшчэ адной Перамогай спіс сваіх паляўнічых поспехаў?

— З прыемнасцю зрабіў-бы гэта!

— Што-ж, дзейнічайце!

— Дзякую, капітан, — сказаў Нэд Лэнд. Вочы ў яго загарэліся.

— Толькі адна ўмова: біць без промаху! Папераджаю, што гэта ў вашых-жа інтарэсах.

— Хіба дзюгонь такая небяспечная жывёла? — запытаў я. Канадзец пагардліва махнуў рукою.

— Так, бывае, — адказаў капітан. — Здараецца, што гэтая жывёла кідаецца на паляўнічых і перакульвае іхнія лодкі. Але для містэра Лэнда гэтая небяспека не страшная. У яго трапнае вока і верная рука. Я рэкамендаваў-бы яму не прамінуцца не столькі з-за небяспекі, колькі таму, што мяса дзюгоня смачная страва, а містэр Лэнд, паколькі мне вядома, любіць паласавацца.

Поделиться:
Популярные книги

Наваждение генерала драконов

Лунёва Мария
3. Генералы драконов
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Наваждение генерала драконов

Средневековая история. Тетралогия

Гончарова Галина Дмитриевна
Средневековая история
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
9.16
рейтинг книги
Средневековая история. Тетралогия

Прогрессор поневоле

Распопов Дмитрий Викторович
2. Фараон
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Прогрессор поневоле

Тайный наследник для миллиардера

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
5.20
рейтинг книги
Тайный наследник для миллиардера

Лорд Системы 4

Токсик Саша
4. Лорд Системы
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Лорд Системы 4

Вперед в прошлое 5

Ратманов Денис
5. Вперед в прошлое
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Вперед в прошлое 5

Энфис 4

Кронос Александр
4. Эрра
Фантастика:
городское фэнтези
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Энфис 4

Князь

Мазин Александр Владимирович
3. Варяг
Фантастика:
альтернативная история
9.15
рейтинг книги
Князь

В теле пацана

Павлов Игорь Васильевич
1. Великое плато Вита
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
В теле пацана

Авиатор: назад в СССР

Дорин Михаил
1. Авиатор
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.25
рейтинг книги
Авиатор: назад в СССР

Сонный лекарь 7

Голд Джон
7. Сонный лекарь
Фантастика:
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Сонный лекарь 7

Я снова граф. Книга XI

Дрейк Сириус
11. Дорогой барон!
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я снова граф. Книга XI

Огни Эйнара. Долгожданная

Макушева Магда
1. Эйнар
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Огни Эйнара. Долгожданная

Я – Орк. Том 3

Лисицин Евгений
3. Я — Орк
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Я – Орк. Том 3