Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

80000 кіламетраў пад вадой

Верн Жуль

Шрифт:

Прайшло яшчэ хвілін дзесяць. Раптам капітан Нэма спыніўся. Мне здалося, што ён спыніўся таму, што не ведае куды ісці, і мы зараз павернем назад. Але не: ён даў знак сабрацца вакол яго ў глыбіні даволі шырокай расколіны ў падводнай скале. Затым ён працягнуў руку да нейкай кропкі ў вадзе, і я пачаў уважліва ўглядацца ў яе.

За пяць метраў ад мяне мільгануў нейкі цень. Трывожная думка аб акулах пранеслася ў маёй галаве. Але я дарэмна ўсхваляваўся: на гэты раз яшчэ справа была не ў гэтых акіянскіх драпежніках. Гэта быў чалавек, жывы чалавек, індус-рыбак, небарака, мусіць нырнуў за перлавымі ракавінамі. Я ўбачыў дно яго лодкі,

якая стаяла недалёка, над яго галавой. Ён ныраў і зараз-жа вяртаўся на паверхню. Апускаючыся ў ваду, ён трымаў нагамі вялікі камень, прывязаны вяроўкай да кармы лодкі. Гэта дапамагала яму хутчэй спускацца на дно; на глыбіні, прыкладна, пяць метраў ён выпускаў камень, кідаўся на калені і паспешна запаўняў сетку ля пояса ракавінамі, якія першымі трапляліся ў рукі. Потым ён усплываў на паверхню, высыпаў у лодку ракавіны, выцягваў на паверхню камень і зноў паўтараў сваю аперацыю. Пад вадою ён знаходзіўся кожны раз не болей трыццаці секунд.

Вадалаз не бачыў нас. Цень скалы хавала нас ад яго. Ды ці магло прыйсці ў галаву беднаму індусу, што людзі, істоты, падобныя да яго, знаходзіліся побач з ім пад вадою і сачылі за кожным яго рухам?

Шмат разоў ён ныраў і зноў падымаўся на паверхню. Кожны раз ён паспяваў набраць не больш дзесяці ракавін, бо іх прыходзілася адрываць ад дна, да якога яны моцна прылеплены. А колькі гэтых ракавін, з-за якіх ён рызыкаваў жыццём, былі пустымі!

Я сачыў за ім з вялікай увагай. Ён ныраў і падымаўся на паверхню праз правільныя адрэзкі часу. На працягу паўгадзіны яго працы нішто не перашкаджала. Я вельмі захапіўся назіраннем гэтай цікавай работы і зусім забыўся на пагражаючыя лаўцу небяспекі, як раптам у тую хвіліну, калі індус стаяў на каленях, збіраючы ракавіны, я ўбачыў, што ён нечакана шарахнуўся ад жаху, ускочыў на ногі і паспешна адштурхнуўся ад дна, каб усплыць.

Я зразумеў прычыну яго спалоху. Над няшчасным вадалазам мільгануў вялізны цень. Гэта была велізарная акула, якая неслася наперарэз яму з адчыненай пасцю і палаючымі вачыма!

Я скамянеў ад жаху і не мог зрабіць ніякага руху.

Пражэрлівы драпежнік кінуўся на няшчаснага індуса. Той адскочыў у бок і ўхіліўся ад расчыненай пасці, але не здолеў выратавацца ад страшэннага ўдара хвастом па грудзях, і адразу паваліўся на дно.

Уся гэтая сцэна адбылася на працягу некалькіх секунд. Акула вярнулася і, павярнуўшыся на спіну, рыхтавалася перарэзаць індуса напалам, як раптам я ўбачыў, што капітан Нэма, які стаяў побач са мной, рашуча зрабіў крок насустрач страшыдлу, трымаючы кінжал у руцэ.

Ён хацеў уступіць у паядынак са страшэнным драпежнікам.

Акула ўжо збіралася праглынуць беднага вадалаза, калі ўбачыла новага супраціўніка. Мігам павярнуўшыся на жывот, яна кінулася яму насустрач. Я і цяпер выразна памятаю ўсе падрабязнасці жудаснай барацьбы.

Капітан Нэма спыніўся і спакойна чакаў набліжэння вялізнай акулы. Калі тая кінулася на яго, ён з незвычайнай спрытнасцю адскочыў у бок, ухіліўся ад штуршка і да самай ручкі ўсадзіў ёй у бруха кінжал.

Але на гэтым справа не скончылася. Толькі тут і пачалася барацьба.

Акула, фігуральна кажучы, зараўла. Кроў струменем лілася з яе раны. Вада вакол нас так густа афарбавалася ў непразрысты чырвоны колер, што я не бачыў ужо

далейшага.

Толькі праз некалькі секунд, калі вада прасвятлела, я ўбачыў, што адважны капітан учапіўся ў плаўнік акулы і шалёна змагаецца з ёю, лупцуючы яе наўзмах кінжалам у бруха, але не маючы магчымасці нанесці апошні рашучы ўдар — у сэрца. Акула люта круцілася, ускаламучваючы ваду з такой сілай, што я ледзь трымаўся на нагах. Я хацеў кінуцца на дапамогу капітану, але, ахоплены жахам, не мог зрабіць ніводнага кроку.

З роспаччу я бачыў, як становішча барацьбітаў змяняецца. Капітан паваліўся на дно, прыціснуты вялізнай тушай, якая навалілася на яго. Пасць акулы раскрылася, вялізная і жудасная, і праз секунду капітан ужо развітаўся-б з жыццём, каб не дапамога Нэда Лэнда.

Як маланка, кінуўся канадзец на акулу і нанёс ёй страшэнны ўдар гарпуном.

Вада зноў сцямнела ад новых патокаў крыві і закруцілася ад шалёных удараў хваста акулы. Але Нэд Лэнд не прамахнуўся. Яго гарпун трапіў акуле ў самае сэрца. Гэта была агонія. Хваляванне, узнятае сударгавымі рухамі страшыдлы, было настолькі вялікім, што зваліла мяне з ног.

Тым часам Нэд Лэнд дапамог капітану падняцца на ногі. Не атрымаўшы ніводнае драпіны ў барацьбе, ён зараз-жа падбег да індуса, адрэзаў вяроўку з каменем, схапіў яго ўпоперак цела і, адапхнуўшыся ад дна, усплыў на паверхню акіяна.

Мы ўтрох паследвалі за ім і праз некалькі секунд дасягнулі лодкі няшчаснага вадалаза. Першай турботай капітана Нэма было вярнуць небараку прытомнасць. Я баяўся, што гэта яму не ўдасца, але не лічыў справу безнадзейнай, бо індус не доўга быў пад вадой. Вось толькі ўдар хваста акулы мог забіць яго на месцы.

На шчасце, гэтага не здарылася, і ад энергічных расціранняў Канселя і капітана Нэма прытомнасць паступова вярталася да бедака. Ён адчыніў вочы. Якое здзіўленне і жах павінны былі ахапіць яго, калі ён убачыў чатыры вялізныя медныя галавы, схіліўшыяся над ім!

І што ён павінен быў падумаць, калі капітан Нэма адвязаў ад свайго пояса сетку з перламі і палажыў яму ў руку? Гэты багаты падарунак вадзянога чалавека быў з трапятаннем, дрыжачай рукою ўзяты бедным цэйлонскім індусам. Спалох і здзіўленне на яго твары лепш за словы гаварылі, што ён не ведае, якім цудоўным істотам ён абавязаны адначасова жыццём і багаццем.

Па знаку капітана Нэма мы вышлі з лодкі, вярнуліся на дно перлавай мяліны і пасля паўгадзіннай хады падышлі да якара, на якім стаяла шлюпка «Наўтылуса».

Падняўшыся на борт яе, мы, пры дапамозе матросаў, першым чынам вызваліліся ад цяжкіх металёвых касак.

Першае слова капітана Нэма было накіравана да Нэда Лэнда:

— Дзякую, містэр Лэнд! — сказаў ён.

— Няма за што, капітан, — адказаў канадзец. — Я толькі вярнуў вам доўг.

Бледная ўхмылка прабегла па твары капітана, і гэтым усё скончылася.

— Да «Наўтылуса»! — скамандаваў ён.

Лодка стралой панеслася па хвалях. Праз некалькі хвілін мы праплылі каля трупа акулы.

Па вострай мордзе і даўгім, падобным на серп, і важкім плаўнікам, якія даходзілі амаль да спіннога плаўніка, нарэшце па шыфернаму колеру спіны і беламу колеру бруха я пазнаў у ёй блакітную акулу — адну з самых небяспечных парод акул.

Кансель глядзеў на яе з навуковай цікавасцю, і я ўпэўнены, што ён у гэтую хвіліну залічваў яе ў падклас храшчавых рыб, сямейства сапраўдных акул і від блакітных акул. І рабіў правільна.

Поделиться:
Популярные книги

Измена. Право на сына

Арская Арина
4. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Право на сына

Возвышение Меркурия. Книга 7

Кронос Александр
7. Меркурий
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 7

Тринадцатый

NikL
1. Видящий смерть
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
6.80
рейтинг книги
Тринадцатый

Идеальный мир для Социопата 12

Сапфир Олег
12. Социопат
Фантастика:
фэнтези
постапокалипсис
рпг
7.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Социопата 12

Неудержимый. Книга XIII

Боярский Андрей
13. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XIII

АН (цикл 11 книг)

Тарс Элиан
Аномальный наследник
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
АН (цикл 11 книг)

Береги честь смолоду

Вяч Павел
1. Порог Хирург
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Береги честь смолоду

Сын Петра. Том 1. Бесенок

Ланцов Михаил Алексеевич
1. Сын Петра
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.80
рейтинг книги
Сын Петра. Том 1. Бесенок

Измена. Наследник для дракона

Солт Елена
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Наследник для дракона

Воин

Бубела Олег Николаевич
2. Совсем не герой
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
9.25
рейтинг книги
Воин

Сонный лекарь 7

Голд Джон
7. Сонный лекарь
Фантастика:
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Сонный лекарь 7

Измена. Жизнь заново

Верди Алиса
1. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Жизнь заново

Мастер 2

Чащин Валерий
2. Мастер
Фантастика:
фэнтези
городское фэнтези
попаданцы
технофэнтези
4.50
рейтинг книги
Мастер 2

Темный Лекарь

Токсик Саша
1. Темный Лекарь
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Лекарь