Чтение онлайн

на главную

Жанры

80000 кіламетраў пад вадой

Верн Жуль

Шрифт:

— Што-ж, спадар прафесар, у такім разе нам прыйдзецца абыйсціся без яго дазволу.

Я не адказаў канадцу. Спрачацца мне не хацелася. Але ў глыбіні душы я цвёрда парашыў скарыстаць да канца магчымасці, прадастаўленыя выпадкам, закінуўшым мяне на падводны карабель.

Пасля вострава Кілінга «Наўтылус» зменшыў ход. Мы часта апускаліся цяпер на вялікія глыбіні з дапамогаю стырна глыбіні. Мы апускаліся на два, часам на тры кіламетры пад паверхню мора, але ні разу не даследавалі ўсёй глыбіні Індыйскага акіяна, дзе апушчаны на трынаццаць кіламетраў зонд не дасягаў дна. Тэмпература ніжэйшых пластоў вады і тут была такой самай, як і ў Ціхім акіяне —

чатыры з паловай градусы вышэй нуля. Я звярнуў увагу толькі на адну з’яву — што ў неглыбокіх месцах тэмпература павярхоўных пластоў вады заўсёды ніжэй, як у глыбокіх.

Дваццаць пятага студзеня акіян быў зусім пустынным, і «Наўтылус» увесь дзень плыў па паверхні яго, расцінаючы хвалі сваім магутным вінтом і ўздымаючы фантаны пырскаў на вялікую вышыню. Нядзіва, што караблі, якія бачылі «Наўтылус» толькі здалёк, прымалі яго за кіта.

Я правёў тры чвэрці дня на палубе, гледзячы на мора. Кругавід увесь час быў пустынным. Толькі каля чатырох гадзін дня здалёк паказаўся параход, які ішоў на захад. Яго мачты выразна вызначаліся на гарызонце на працягу некалькіх хвілін, але з парахода нельга было заўважыць «Наўтылус», які ледзь высоўваўся з вады.

Я падумаў, што гэты параход належыць «Паўвостраўнаму і ўсходняму параходнаму таварыству», абслугоўваючаму лінію Цэйлон — Сідней, з заходам у Мельбурн і на мыс караля Георга.

А пятай гадзіне па поўдні, незадоўга да кароткага трапічнага змяркання, Кансель і я зрабіліся сведкамі захапіўшага нас відовішча.

Існуе адзін прывабны малюск, сустрэча з якім, па думцы старадаўніх, прадвяшчае шчасце. Арыстотэль, Атэней і Пліній вывучалі яго звычкі і густ і не пашкадавалі на яго апісанне ўсяго паэтычнага арсенала старадаўняй Грэцыі і Рыма. Сучасная навука ведае гэты малюск пад імем арганаўта.

Кожны, хто звярнуўся-б з пытаннем да Канселя, даведаўся-б, што аддзел малюскаў падзяляецца на пяць класаў; што да першага класа, які завецца класам галаваногіх, адносяцца толькі два сямействы — двух і чатырохжаберных, якія розняцца па колькасці жабраў; што сямейства двужаберных уключае тры віды: арганаўтаў, кальмараў і каракаціц у той час, як сямейства чатырохжаберных толькі адзін — караблікаў.

І калі, пазнаёміўшыся з гэтай наменклатурай, няўважлівы чытач зблытае арганаўта, маючага прысоскі, з караблікам, які мае шчупальцы, дык яму нельга гэтага дараваць!

Мы сустрэліся з цэлай зграяй арганаўтаў, якія плавалі па паверхні акіяна. Іх было шмат соцень. Гэтыя зграбныя малюскі рухаліся задам наперад пры дапамозе сваіх варонак, праз якія яны выштурхоўвалі ўцягнутую пры дыханні ваду. З васьмі іхніх прысоскаў шэсць, тонкіх і даўгіх, плавалі на паверхні вады, а два апошніх, так званыя гектакатылі, больш моцныя і загнутыя дугою, падстаўлены былі ветру, як парусы. Я выразна бачыў у вадзе іхнія спіральныя ракавіны, якія Кюв’е правільна параўноўвае з прыгожым ялікам. І сапраўды, яны дужа нагадваюць лодку. Гэтая лодка, «пабудаваная» самім арганаўтам з адкладзеных вапенных солей, носіць яго на сабе заўсёды, хоць малюск і не зрастаецца з ёю.

— Арганаўт заўсёды можа пакінуць сваю лодку, але ніколі не робіць гэтага, — сказаў я Канселю.

— Таксама, як і капітан Нэма, — адказаў Кансель. — Таму лепш было-б яму назваць свой карабель «Арганаўтам».

На працягу гадзіны «Наўтылус» плыў сярод зграі гэтых малюскаў. Але раптам, не ведаю чаму, іх хапіў жах. Як па камандзе,

усе парусы былі адначасова спушчаны, выстаўленыя наперад шчупальцы ўцягнуліся, целы скруціліся, лодкі перамясцілі свае цэнтры цяжару, і ўся флатылія ўмомант знікла пад вадой.

Ніколі яшчэ ніводная эскадра не рабіла гэткага складанага манеўра з гэткай арганізаванасцю і дакладнасцю.

У гэтую хвіліну сонца закацілася, і бадай адразу настала ноч. Зыб, паднятая лёгкім ветрыкам, паціху гушкала плывучы «Наўтылус».

На другі дзень, 26 студзеня, мы перасеклі экватар пад восемдзесят другім мерыдыянам і ўвайшлі ў воды паўночнага паўшар’я.

У гэты дзень нас праваджала вялізная зграя акул — страшэнных жывёлін, якія робяць моры небяспечнымі. Гэта былі плашаносныя акулы, з бурай спіной і белым брухам, узброеныя адзінаццацю радамі зубоў; гладкія акулы з вялікай чорнай плямай на шыі, аблямаванай белым ускрайкам і падобнай на вока; акулы калючапёрыя з закругленай і ўсеянай чорнымі кропкамі мордай. Некалькі разоў гэтыя велічэзныя драпежнікі кідаліся на вокны салона з страшэннай злосцю. У такія хвіліны Нэд Лэнд вар’яцеў. Яму хацелася быць на паверхні вады і паляваць на гэтых страшыдлаў, асабліва на тыгравых акул, пасць якіх усеяна зубамі, як мазаікай, вялізных — даўжынёй пяць метраў, якія кідаліся на шыбы салона надта настойліва.

Але тут «Наўтылус» паскорыў ход і адразу пакінуў ззаду нават самых шпаркіх акул.

Дваццаць сёмага студзеня каля ўвахода ў Бенгальскую затоку мы некалькі разоў сустракалі мерцвякоў, плаваючых па паверхні вады. Якое жудаснае відовішча! Гэта былі памёршыя жыхары індыйскіх гарадоў, якіх каршуны — адзіныя магільшчыкі гэтай краіны — не паспелі знішчыць. Цячэнне Ганга аднесла іх у адкрыты акіян, і тое, чаго не зрабілі каршуны, хутка зрабілі акулы…

Каля сямі гадзін вечара «Наўтылус» падняўся на паверхню і паплыў па малочна-белых хвалях. Колькі бачыла вока, акіян здаваўся малочным. Ці было гэта эфектам месяцавага святла? Не, бо малады месяц, які налічваў усяго два дні, яшчэ не ўсходзіў, і неба асветленае водбліскам праменняў толькі што схаваўшагася сонца, здавалася чорным па кантрасту з белым колерам вады. Кансель не верыў сваім вачам, гледзячы на гэтае дзівоснае з’явішча, ён запытаў мяне аб прычынах яго.

— Гэта так званае малочнае мора, — сказаў я. — Такія вялікія плямы малочна-белага колеру — не рэдкае з’явішча ля берагоў Індыі.

— Але ці не скажа мне гаспадар, з якой прычыны робіцца гэтае збяленне вады? — запытаў Кансель. — Не ператварылася-ж сапраўды марская вада ў малако.

— Зразумела — не, дружа мой. Гэтая здзіўляючая цябе афарбоўка вады выклікана мірыядамі інфузорый, бясколерных, бліскучых камячкоў слізі, таўшчынёю як волас, а даўжынёю прыкладна ў адну пятую частку міліметра. Гэтыя інфузорыі далучаюцца адна да аднае і ўтвараюць цэлыя палі, якія часам цягнуцца на многа кіламетраў.

— На многа кіламетраў! — ускрыкнуў Кансель.

— Так, дружа мой. І не спрабуй падлічыць колькасць інфузорый у такіх «палях». Табе ўсёроўна не ўдасца гэта, бо, калі я не памыляюся, некаторыя маракі паведамлялі, што яны сустракалі малочныя моры, якія цягнуліся на сорак і нават больш міль!

Але Кансель не паслухаўся маёй рады і моўчкі пачаў лічыць, колькі інфузорый змесціцца на плошчы ў сорак квадратных міль, калі кожная інфузорыя не таўсцей воласа і не даўжэй пятай часткі міліметра.

Поделиться:
Популярные книги

Его наследник

Безрукова Елена
1. Наследники Сильных
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.87
рейтинг книги
Его наследник

Сердце Дракона. Том 9

Клеванский Кирилл Сергеевич
9. Сердце дракона
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
7.69
рейтинг книги
Сердце Дракона. Том 9

Белые погоны

Лисина Александра
3. Гибрид
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
технофэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Белые погоны

Системный Нуб 4

Тактарин Ринат
4. Ловец душ
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Системный Нуб 4

Барон меняет правила

Ренгач Евгений
2. Закон сильного
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Барон меняет правила

(Не)нужная жена дракона

Углицкая Алина
5. Хроники Драконьей империи
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.89
рейтинг книги
(Не)нужная жена дракона

Я Гордый часть 2

Машуков Тимур
2. Стальные яйца
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я Гордый часть 2

На границе империй. Том 5

INDIGO
5. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
7.50
рейтинг книги
На границе империй. Том 5

Сотник

Ланцов Михаил Алексеевич
4. Помещик
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Сотник

Мятежник

Прокофьев Роман Юрьевич
4. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
7.39
рейтинг книги
Мятежник

Не грози Дубровскому! Том II

Панарин Антон
2. РОС: Не грози Дубровскому!
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Не грози Дубровскому! Том II

Огни Эйнара. Долгожданная

Макушева Магда
1. Эйнар
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Огни Эйнара. Долгожданная

Жена по ошибке

Ардова Алиса
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.71
рейтинг книги
Жена по ошибке

Черный Маг Императора 9

Герда Александр
9. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 9