Чтение онлайн

на главную

Жанры

80000 кіламетраў пад вадой

Верн Жуль

Шрифт:

Пакінуўшы яго за гэтым заняткам, я працягваў назіранне гэтага цікавага з’явішча прыроды.

На працягу некалькіх гадзін «Наўтылус» разразаў сваім вострым носам белесаватыя воды малочнага мора, і я звярнуў увагу на тое, што ён рухаецца зусім без шуму, нібы праходзячы праз згусткі мыльнай пены.

Каля паўночы мора нечакана набыло звычайны колер наперадзе нас, але за кармой, колькі бачыла вока, неба, адбіваючы белату вод, здавалася асветленым водбліскам паўночнага ззяння.

Раздзел другі

Новая прапанова капітана Нэма

Дваццаць восьмага лютага, падняўшыся ў поўдзень на паверхню вады пад 9°4' паўночнай шыраты, «Наўтылус» апынуўся побач

з нейкай зямлёю, ляжаўшай у васьмі мілях да захаду. Мне кінулася ў вочы перш за ўсё награмаджэнне даволі высокіх гор з капрызнымі абрысамі спадаў; некаторыя з іх дасягалі вышыні больш за дзве тысячы футаў. Пасля таго, як назіранні былі зроблены, я спусціўся ў салон і ўбачыў па карце, што гэта былі берагі вострава Цэйлона — гэтага перла Індыі.

Я адправіўся ў бібліятэку, каб пашукаць кнігі аб гэтым надзвычайна ўрадлівым востраве, і знайшоў працу Х.К. Сіра пад назвай «Цэйлон і сінгалезы».

Сеўшы з кнігай у салоне, я перш за ўсё адзначыў геаграфічныя каардынаты гэтага вострава: ад 5°55' да 9°49' паўночнай шыраты і ад 79°42' да 82°4' усходняй даўгаты (ад Грынвіча); даўжыня яго — дзвесце семдзесят пяць міль; максімальная шырыня — сто пяцьдзесят міль; даўжыня берагавой лініі — дзевяцьсот міль; нарэшце яго плошча — дваццаць чатыры тысячы чатырыста сорак восем міль, г. зн. толькі крыху менш за Ірландыю.

У гэты час у салон увайшлі капітан Нэма і яго памочнік. Капітан паглядзеў на карту. Потым, абярнуўшыся да мяне, сказаў:

— Востраў Цэйлон славіцца лоўляй перлаў. Ці не хочаце, спадар прафесар, пабываць на месцы гэтай лоўлі?

— З прыемнасцю, капітан.

— Добра. Гэта вельмі лёгка зрабіць. Праўда, мы ўбачым толькі месца лоўлі, а не саміх лаўцоў, бо сезон лоўлі яшчэ не пачаўся. Але гэта не мае значэння. Я загадаю зараз-жа ўзяць курс на Манаарскую затоку. Мы прыбудзем туды ноччу.

Капітан сказаў некалькі слоў на невядомай мове свайму памочніку, і той хутка выйшаў з салона. Зараз-жа «Наўтылус» апусціўся ў ваду, як паказваў манометр, на глыбіню трыццаць футаў.

Узяўшы карту, я пачаў шукаць Манаарскую затоку і знайшоў яе каля маленькага астраўка таго-ж імя, пад 9° паўночнай шыраты, на паўночна-заходнім беразе Цэйлона. Для таго, каб дасягнуць яе, нам трэба было прайсці ўздоўж усяго заходняга ўзбярэжжа вострава.

Капітан Нэма зноў загаварыў:

— Спадар прафесар, — пачаў ён, — лоўля перлаў адбываецца ў Бенгальскай затоцы, у Індыйскім моры, у Кітайскім і Японскім морах, у морах, абмываючых поўдзень Амерыкі, у Панамскай затоцы, у Каліфарнійскай затоцы. Але на Цэйлоне гэтая лоўля дае найлепшыя вынікі. На жаль, мы надта рана прышлі сюды. Лаўцы перлаў прыязджаюць у Манаарскую затоку не раней сярэдзіны сакавіка — да гэтага часу тут збіраюцца да трохсот суднаў, якія на працягу трыццаці дзён займаюцца гэтым прыбытковым промыслам. Кожнае судна мае каманду ў дзесяць грабцоў і дзесяць нырцоў. Нырцы разбіваюцца на дзве змены, па чарзе ныраючыя ў ваду. Яны спускаюцца на глыбіню дванаццаці метраў пры дапамозе цяжкога каменя, які яны заціскаюць між ног і выпускаюць тады, калі дасягаюць патрэбнай глыбіні. Потым камень гэты, прывязаны вяроўкай да карабля, выцягваецца грабцамі назад на борт.

— Значыцца, гэтыя варварскія спосабы ўсё яшчэ існуюць?

— Так, тут нічога не змянілася, — адказаў Нэма, — хоць гэтыя перлавыя багацці належаць самай індустрыяльнай у свеце краіне — Англіі, якая атрымала іх ва ўласнасць па Ам’енскаму трактату 1802 года.

— Мне ўсё-такі здаецца, што скафандр такога тыпу, як вашы, мог-бы прынесці значную карысць у гэтым промысле?

— Вядома, таму што час прабывання пад вадой гэтых няшчасных нырцоў, натуральна, вельмі абмежаваны. Ангелец Персіваль у апісанні свайго падарожжа на Цэйлон гаворыць аб адным кафры, які мог цэлых пяць хвілін заставацца пад вадою, але мне гэтае сцвярджэнне заўсёды здавалася сумніцельным. Я ведаю, што ёсць плаўцы, якія

знаходзяцца пад вадой бадай хвіліну — пяцьдзесят сем секунд, а некаторыя, самыя моцныя, нават восемдзесят сем — амаль паўтары хвіліны! Але такіх дужа мала, ды і ў гэтых няшчасных, калі яны вяртаюцца на борт, з вушэй і носу выходзіць афарбаваная крывёю вада. Мне здаецца, што сярэдняя доўгасць прабывання ныральшчыка пад вадой, не перавышае трыццаці секунд, і за гэты кароткі час ён павінен знайсці, сарваць і кінуць у сетку перлавыя ракавіны. Нізальшчыкі рэдка дажываюць да сярэдніх гадоў, большасць з іх памірае маладымі; зрок іхні хутка слабне, вочы пачынаюць гнаіцца, язвы пакрываюць усё цела. Часта яны раптам паміраюць пад вадой ад разрыву сэрца.

— Так, — сказаў я, — гэта трудная прафесія… І ўсё гэта прыносіцца ў ахвяру жаночым капрызам… Але, скажыце, капітан, колькі ракавін вылаўлівае такім чынам адно судна?

— Ад сарака да пяцідзесяці тысяч у працоўны дзень. Гавораць, што ў 1814 годзе англійскі ўрад арганізаваў лоўлю перлаў для дзяржавы, і лаўцы набралі за дваццаць дзён семдзесят шэсць мільёнаў ракавін.

— Прынамсі, праца лаўца добра аплачваецца?

— Наадварот — мізэрна. У Панаме яны зарабляюць не больш даляра за тыдзень. Часцей за ўсё яны атрымліваюць па меднай манеце каштоўнасцю ў адно су [38] за кожную ракавіну, маючую ў сабе перл. Але не кожная ракавіна, сярод сабраных імі, мае гэты перл.

38

Су — дзве капейкі.

— Па аднаму су за перл, які ўзбагачае прамыслоўца? Гэта агідна!

— Такім чынам, спадар прафесар, — сказаў капітан Нэма, — вы і вашы спадарожнікі можаце агледзець перлавае дно Манаарскай затокі. Калі выпадкова ў гэты час там будзе які лавец, вы пазнаёміцеся і з тэхнікай гэтага промысла.

— Гэта будзе вельмі цікава.

— Дарэчы, прафесар, вы не баіцеся акул?

— Акул? — ускрыкнуў я.

Гэтае пытанне здалося мне, мякка кажучы, дарэмным.

— Дык як-жа? — настойваў капітан Нэма.

— Павінен шчыра прызнацца, капітан, — сказаў я, — што я яшчэ недастаткова прызвычаіўся да гэтых рыбак…

— А мы прызвычаіліся настолькі, што ўжо не заўважаем іх і хутка вы таксама будзеце глядзець на іх, — адказаў мне капітан. — Мы будзем добра ўзброены і адначасова, калі ўдасца, зробім паляванне на якую-небудзь акулу. Гэта цікавае паляванне. Значыцца, да заўтрага, прафесар? Мы адправімся раніцаю.

Сказаўшы гэта самым бесклапотным тонам, капітан Нэма выйшаў з салона.

Каб вас запрасілі паляваць на мядзведзяў у гарах Швейцарыі, вы, напэўна, адказалі-б: «Добра, заўтра пойдзем паляваць на мядзведзяў». Калі-б вас запрасілі паляваць па львоў у раўнінах Атласа альбо на тыграў у джунглях Індыі, вы, магчыма, падумалі-б: «Што-ж, папаляваць на тыграў альбо на львоў, гэта цікава». Але калі вас запрашаюць паляваць на акул не з палубы карабля, а ў іхнім уласным родным асяроддзі, вы, напэўна, сур’ёзна падумаеце, раней як прымеце такое запрашэнне.

Скажу шчыра, калі капітан Нэма выйшаў з салона, я павінен быў сцерці з ілба выступіўшы на ім халодны пот.

«Падумай добра, — сказаў я сабе, — спяшацца няма куды. Адна справа — паляванне на выдраў у падводных лясах вострава Крэспо — гэта толькі прыемная забава. Але другая справа — вандраваць па дну мора, калі цвёрда ўпэўнены, што немінуча сустрэнеш акул. Я ведаю, што ў некаторых месцах, у прыватнасці на Андаманскіх астравах, негры не баяцца нападаць на акул з кінжалам у адной руцэ і пятлёй — у другой. Але я ведаю таксама, што шмат смельчакоў, якія ўступаюць у паядынак з гэтымі вялізнымі драпежнікамі, не вяртаюцца жывымі. Акрамя таго, я-ж не негр, а калі-б і быў ім, дык у гэтым выпадку мае хістанні былі-б да некаторай ступені апраўданымі».

Поделиться:
Популярные книги

Идеальный мир для Лекаря 12

Сапфир Олег
12. Лекарь
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 12

Повелитель механического легиона. Том I

Лисицин Евгений
1. Повелитель механического легиона
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Повелитель механического легиона. Том I

Воевода

Ланцов Михаил Алексеевич
5. Помещик
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Воевода

«Три звезды» миллиардера. Отель для новобрачных

Тоцка Тала
2. Три звезды
Любовные романы:
современные любовные романы
7.50
рейтинг книги
«Три звезды» миллиардера. Отель для новобрачных

Мой любимый (не) медведь

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
7.90
рейтинг книги
Мой любимый (не) медведь

Сопряжение 9

Астахов Евгений Евгеньевич
9. Сопряжение
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
технофэнтези
рпг
5.00
рейтинг книги
Сопряжение 9

Сержант. Назад в СССР. Книга 4

Гаусс Максим
4. Второй шанс
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Сержант. Назад в СССР. Книга 4

Табу на вожделение. Мечта профессора

Сладкова Людмила Викторовна
4. Яд первой любви
Любовные романы:
современные любовные романы
5.58
рейтинг книги
Табу на вожделение. Мечта профессора

Довлатов. Сонный лекарь 2

Голд Джон
2. Не вывожу
Фантастика:
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Довлатов. Сонный лекарь 2

70 Рублей - 2. Здравствуй S-T-I-K-S

Кожевников Павел
Вселенная S-T-I-K-S
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
70 Рублей - 2. Здравствуй S-T-I-K-S

Провинциал. Книга 4

Лопарев Игорь Викторович
4. Провинциал
Фантастика:
космическая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Провинциал. Книга 4

Горничная для тирана

Шагаева Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Горничная для тирана

Вечный. Книга IV

Рокотов Алексей
4. Вечный
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Вечный. Книга IV

Как я строил магическую империю 3

Зубов Константин
3. Как я строил магическую империю
Фантастика:
попаданцы
постапокалипсис
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Как я строил магическую империю 3