Чтение онлайн

на главную

Жанры

80000 кіламетраў пад вадой

Верн Жуль

Шрифт:

Перада мною ў думках праплывалі зграі акул; я бачыў іхнія вялізныя пасці, узброеныя некалькімі радамі зубоў, здольных перакусіць напалам чалавека; я адчуваў, як гэтыя зубы ўядаюцца ў мае бакі…

Акрамя таго, я не мог зразумець той бесклапотнасці, з якой капітан зрабіў мне гэтую прапанову. Можна было падумаць, што ён запрашаў мяне ў лес на паляванне на якую-небудзь нічога не вартую лісічку.

«Кансель, пэўна, адмовіцца, — падумаў я. — Гэта дасць і мне магчымасць адхіліць запрашэнне капітана Нэма».

Што тычыцца Нэда Лэнда, прызнаюся, я менш верыў у яго разважнасць. Небяспека, якой-бы вялікай яна ні была,

заўсёды вабіла гэтую баявую натуру.

Я вярнуўся да кнігі Сіра, але перагортваў яе зусім машынальна; з яе старонак на мяне глядзелі страшэнныя разяўленыя пасці акул.

У салон увайшлі ў гэтую хвіліну Нэд Лэнд і Кансель. У абодвух быў добры настрой. Яны не ведалі, што чакае іх.

— Ведаеце, — звярнуўся да мяне Нэд Лэнд, — ваш капітан Нэма — ліха на яго! — толькі што зрабіў нам даволі прыемную прапанову.

— А, — сказаў я, — вы ўжо ведаеце?

— З дазволу гаспадара, — адказаў Кансель, — скажу, што камандзір «Наўтылуса» запрасіў нас наведаць цікавыя перлавыя промыслы ў Цэйлоне. Ён быў выключна далікатны з намі і трымаў сябе, як сапраўдны джэнтльмен.

— Ён больш нічога не сказаў вам?

— Нічога, — адказаў канадзец, — калі не лічыць яго заўвагі аб тым, што ён і вас запрасіў прыняць удзел у гэтым маленькім шпацыры.

— Сапраўды, — сказаў я. — Але ён не сказаў вам нічога аб…

— Не, спадар прафесар. Вы, вядома, пойдзеце з намі, так?

— Я?.. Вядома. Я бачу, што вам пачынаюць падабацца падводныя прагулкі, містэр Лэнд?

— Так, гэта цікава. Дужа цікава.

— Але можа крыху і небяспечна, — сказаў я, нібы мімаходзь.

— Што-ж можа быць небяспечнага ў простай пагулянцы на перлавую мялізну? — адказаў Нэд Лэнд.

Было відаць, што капітан Нэма не лічыў патрэбным палохаць маіх таварышаў думкай аб акулах. Я глядзеў на іх так, нібы яны ўжо страцілі руку ці нагу. Ці трэба было мне папярэдзіць іх аб небяспецы? Вядома. Але я не ведаў, як узяцца за гэта.

— Ці не згадзіцца гаспадар, — сказаў Кансель, — расказаць нам што-небудзь аб лоўлі перлаў?

— Пра самую лоўлю, ці пра звязаныя з ёй небяспекі? — запытаўся я, убачыўшы ў гэтым магчымасць даць гутарцы належны кірунак.

— Пра лоўлю, — адказаў канадзец. — Трэба заўсёды ведаць усё пра дарогу, па якой збіраешся ісці.

— У такім выпадку сядайце бліжэй, прыяцелі мае, і я раскажу вам аб перлавым промысле ўсё, што сам даведаўся з кнігі Сіра.

Нэд і Кансель селі на канапу побач са мной. Канадзец перш за ўсё задаў мне пытанне:

— Спадар прафесар, што такое перл?

— Для паэта, дружа Нэд, перл — гэта сляза мора. Для ўсходніх народаў — гэта зацвярдзелая раса; для дам — гэта каштоўнейшы авальны камень з цмяным бляскам, які можна насіць, як аздобу на пальцах, на шыі, альбо ў вушах; для хіміка — гэта злучэнне фосфарнакіслых солей з вуглекіслым кальцыем і невялікай колькасцю жалатыны; нарэшце, для натураліста гэта проста хваравіты нараст у некаторых двустворчатых ракушак…

— Належачых да аддзела малюскаў, класа пласцін-чатажаберных, — падхапіў Кансель.

— Зусім правільна, мой вучоны прыяцель. Усе тыя малюскі, якія вылучаюць перламутр, г. зн. блакітную, фіялкавую альбо белую матэрыю, усцілаючую ўнутраную паверхню створак іх ракавін, — усе яны могуць рабіць перлы.

— І спажыўныя ракушкі таксама? — спытаў канадзец.

— Але, і спажыўныя ракушкі некаторых вадаёмаў Шатландыі, Уэльса,

Ірландыі, Саксоніі, Багеміі, Францыі [39] .

— Так, — сказаў канадзец, — будзем мець гэта на ўвазе. Спатрэбіцца калі-небудзь!

39

Варта адзначыць, што перлы сустракаюцца і ў нас у СССР у некаторых паўночных рэках. Яны, вядома, дробныя, але ў некаторых выпадках каштоўнасць іх дасягае 100 р. за штуку.

— Але галоўным пастаўшчыком перлаў з’яўляецца перлавая ракавіна. Перл — гэта не што іншае, як перламутравы нараст, прыняўшы сферычную форму. Перл альбо прыклейваецца да створак ракавіны, або гняздзіцца ў складках цела малюска. Незалежна ад таго, дзе ўтварыўся перл — ці на створках ці на целе малюска — ён заўсёды мае ядро, вакол якога тонкімі канцэнтрычнымі пластамі з года ў год нарастаюць перлавыя адклады. Ядром можа служыць мёртвае яйка або выпадкова трапіўшая пад створкі пясчынка.

— Ці можа быць некалькі перлаў у адной ракавіне? — запытаўся Кансель.

— Гэта бывае. Некаторыя ракавіны вырошчваюць цэлыя перлавыя каралы. У друку паведамлялася аб ракавіне, у якой знайшлі — праўда, я мала веру ў гэта — цэлых сто пяцьдзесят акул.

— Сто пяцьдзесят акул? — ускрычаў Нэд Лэнд.

— Няўжо я сказаў акул? — замяшаўся я. — Я хацеў сказаць перлаў. Акулы — гэта бязглуздзіца.

— Вядома, — сказаў Кансель. — Але ці не скажа гаспадар, як здабываюць перлы з ракавін?

— Ёсць розныя спосабы. Іншы раз, калі перл прыклеіўся да створак, яго вымаюць проста абцугамі. Але часцей за ўсё сабраныя ракавіны раскладаюцца на цыноўках, тут-жа на беразе, і іх пакідаюць мерці на свежым паветры. Праз дзесяць дзён, калі малюскі пачынаюць гнісці, іх ссыпаюць у вялікія басейны з марской вадою, а потым адчыняюць створкі ракавін і мыюць іх. Тут пачынаецца работа сартавальнікаў: сабраўшы раней перлы, прыклееныя да створак, яны аддзяляюць тады ад ракавін перламутравыя пласцінкі, якія ідуць у асобны продаж, і, нарэшце, кіпяцяць парэнхіму [40] малюскаў да абсалютнага расплывання і адцэджваюць з вадкасці аж да драбнюткіх перлаў.

40

Парэнхіма — у ніжэйшых жывёл тканіна, напаўняючая ўсе прамежкі паміж органамі.

— Каштоўнасць перла залежыць толькі ад яго велічыні? — запытаўся Кансель.

— Не, не толькі ад велічыні, — адказаў я, — але і ад формы, «вады», г. зн. колеру, бляску, тых пераліваў святла, якія робяць перл такім прыемным для вока. Самыя буйныя перлы ствараюцца ў зборках цела малюскаў. Яны белага колеру, большай часткай не празрыстыя, але часам апалава-празрыстыя. Яны бываюць пераважна сферычнымі альбо грушавіднымі па форме. Сферычныя перлы ідуць на бранзалеты, грушавідныя — на завушніцы і падвескі. Тыя і тыя прадаюцца па штуках. Перлы, прыліплыя да створак, маюць менш правільную форму і таму каштуюць таней першых і прадаюцца на вагу. Нарэшце, трэці гатунак — гэта дробныя перлы. Яны прадаюцца меркамі і служаць галоўным чынам для розных вышывак, асабліва царкоўнага адзення.

Поделиться:
Популярные книги

Его наследник

Безрукова Елена
1. Наследники Сильных
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.87
рейтинг книги
Его наследник

Сердце Дракона. Том 9

Клеванский Кирилл Сергеевич
9. Сердце дракона
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
7.69
рейтинг книги
Сердце Дракона. Том 9

Белые погоны

Лисина Александра
3. Гибрид
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
технофэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Белые погоны

Системный Нуб 4

Тактарин Ринат
4. Ловец душ
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Системный Нуб 4

Барон меняет правила

Ренгач Евгений
2. Закон сильного
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Барон меняет правила

(Не)нужная жена дракона

Углицкая Алина
5. Хроники Драконьей империи
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.89
рейтинг книги
(Не)нужная жена дракона

Я Гордый часть 2

Машуков Тимур
2. Стальные яйца
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я Гордый часть 2

На границе империй. Том 5

INDIGO
5. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
7.50
рейтинг книги
На границе империй. Том 5

Сотник

Ланцов Михаил Алексеевич
4. Помещик
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Сотник

Мятежник

Прокофьев Роман Юрьевич
4. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
7.39
рейтинг книги
Мятежник

Не грози Дубровскому! Том II

Панарин Антон
2. РОС: Не грози Дубровскому!
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Не грози Дубровскому! Том II

Огни Эйнара. Долгожданная

Макушева Магда
1. Эйнар
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Огни Эйнара. Долгожданная

Жена по ошибке

Ардова Алиса
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.71
рейтинг книги
Жена по ошибке

Черный Маг Императора 9

Герда Александр
9. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 9