Чтение онлайн

на главную

Жанры

80000 кіламетраў пад вадой

Верн Жуль

Шрифт:

Калі «Наўтылус» пачаў рыхтавацца да апускання, я вярнуўся ў салон. Люкі зачыніліся, і мы пайшлі прама на захад.

Цяпер мы перасякалі Індыйскі акіян, прасторную раўніну, займаючую плошчу ў пяцьсот пяцьдзесят мільёнаў гектараў. Воды гэтага акіяна да таго празрыстыя, што, гледзячы на іх з палубы карабля, у слабых людзей кружыцца галава.

«Наўтылус» плыў звычайна на глыбіні ад ста да двухсот метраў. Так працягвалася некалькі дзён. Іншы на маім месцы напэўна скардзіўся-б на нудоту і аднастайнасць гэтага падарожжа. Але штодзённыя ранішнія прагулкі па палубе, пад свежым, насычаным соллю, ветрыкам, назіранне цудаў акіяна праз вокны салона, чытанне кніг з бібліятэкі капітана Нэма, вядзенне запісаў у дзенніку — усё гэта цалкам займала мае дні, не пакідаючы для нуды альбо стомленасці ніводнае хвіліны.

І Нэд Лэнд, і Кансэль, і я сам адчувалі сябе зусім здаровымі. Харчовы рэжым «Наўтылуса» наогул задавальняў нас, і каб не боязнь пакрыўдзіць канадца, я з радасцю адмовіўся-б ад гэтых «зямных» дадаткаў да агульнага стала, якія ён ухітраўся неяк набываць. Пры той нязменнасці тэмпературы, якая была вакол нас, немагчыма было захварэць нават насмаркам, а каб гэта і здарылася, то ў аптэчцы «Наўтылуса» быў дастатковы запас парашку з мадрэпоры dendrophyles, вядомай ў Правансе пад назвай «марскога кропу», вельмі добрага лякарства супраць кашля і насмарку.

На працягу некалькіх дзён, падымаючыся раніцай на палубу, я здзіўляўся багаццю вадзяных птушак, асабліва чаек і паморнікаў. Матросы «Наўтылуса» палявалі на іх, і гэтая «вадзяная дзічына», адпаведным чынам згатаваная, выходзіла дужа смачнай стравай. Сярод буйных птушак, якія залятаюць далёка ад берагоў і адпачываюць ад зморанасці на хвалях, звярталі на сябе ўвагу сваім непрыемным крыкам, здалёк нагадваючым крык асла, прыгожыя альбатросы, належачыя да атрада трубканосаў. Сямейства весланогіх было прадстаўлена тут шпаркакрылымі фрэгатамі, лавіўшымі рыбу, якая плавае блізка ад паверхні мора, і шматлікімі фаэтонамі, велічынёю з голуба, белы плюмаж якіх, ледзь афарбаваны ў ружовы колер з бакоў, яшчэ больш падкрэслівае надзвычайную чарнату крылляў.

У сеці «Наўтылуса» траплялі кожны дзень новыя разнавіднасці марскіх чарапах; у прыватнасці адзначу цікавую чарапаху карэту, альбо бісу, з паўкруглым пукатым панцырам, які дорага каштуе ў продажы. Гэтыя чарапахі могуць вельмі доўга знаходзіцца пад вадою, зачыніўшы мясісты клапан, што знаходзіцца ля выхадной адтуліны іхняга насавога канала. Некаторыя з карэтт былі злоўлены, калі яны спалі, схаваўшыся ў свой панцыр для абароны ад марскіх жывёл. Мяса іх нясмачнае, але яйкі іхнія лічацца тонкай стравай.

Што тычыцца рыб, дык назіранне за імі праз адчыненыя вокны салона заўсёды захапляла нас. Я знайшоў тут некалькі відаў, якіх да гэтага часу не даводзілася назіраць. Раней за ўсё назаву кузаўкоў — рыб, якія жывуць выключна ў цёплых морах, асабліва ў Чырвоным моры, Індыйскім акіяне і ля берагоў Цэнтральнай Амерыкі. Гэтыя рыбы, таксама як чарапахі ды ракападобныя і марскія вожыкі, маюць панцыр, але не крамяністы ці вапенны, а моцны касцяны, які складаецца са злучаных адна з адной пласцінак. Цела кузаўкоў у гэткім панцыры мае выгляд трохсценнай, чатырохсценнай альбо пяцісценнай каробкі з цвёрдымі сценкамі, і зусім не гнуткае. Рухацца ў іх можа толькі канец хваста ды канец морды, якія пакрыты мяккай скурай, але і гэтыя рухі не надта гнуткія і могуць рабіцца не ва ўсіх напрамках. Нам трапляліся трохкутныя кузаўкі, мяса якіх вельмі далікатнае, і рагатыя кузаўкі з чатырохсценным панцырам; іх завуць рагатымі за тое, што над іхнімі вялікімі круглымі вачыма тырчаць даўгія калючкі, падобныя на рогі.

Назаву яшчэ шыпаватых скатаў, маючых дужа доўгія, падобныя на пугу, хвасты з вострымі шыпамі. Хвост гэты можа наносіць страшэнныя ўдары, небяспечныя нават для чалавека.

У запісах, якія вёў Кансель, адзначаны яшчэ некаторыя разнавіднасці рыб: іглабрухі, якіх мы ўжо сустракалі ў Ціхім акіяне; скаты даўганосыя, мяса якіх наогул нясмачнае, але чамусьці лічыцца далікатнай стравай у Англіі і знаходзіць шмат аматараў; скаты электрычныя — круглыя голыя рыбы, без лускі і калючак; мармуровыя электрычныя скаты, даўжынёю ў паўтара метры і шырынёю ў адзін метр, афарбаваныя ў рудаваты колер з больш светлымі мармуровымі плямамі на спіне, і г.д.

З прадстаўнікоў іншых відаў адзначу яйцападобных рыб, цёмна-карычневых, бадай чорных, з белымі пражылкамі, без хваста; двузубых, падобных на дзікабразаў, якія могуць надзьмувацца і прымаць выгляд шара, з усіх бакоў абкружанага калючкамі; марскіх канькоў, такіх самых, як і ў іншых акіянах; пегасавых рыб з далёка высунутым наперад рыльцам і шырокімі гарызантальна стаячымі груднымі плаўнікамі, падобнымі на крыллі і надаючымі гэтым маленькім рыбкам фантастычны выгляд; ліры-рыбы, афарбаваныя ў жоўты колер і пакрытыя сапфіра-блакітнымі праменнямі і плямамі. Мяса іхняе белае і смачнае.

Мы сустракалі таксама цёмна-сініх паруснікаў даўжынёй шэсць метраў, якія могуць распусціць свой вялізны моцны плаўнік на вышыню паўтара метры і карыстацца ім, як парусам; валасахвостаў звычайных з вельмі даўгім і тонкім стружкападобным целам, афарбаваным у самцоў у срабрыста-белы колер, і з шэравата-жоўтым плаўніком; нарэшце — акіянскіх мухаловак, узброеных стрэльбай, аб якой не сніў нават Рэмінгтон і іншыя фабрыканты зброі, але трапна збіваючай казявак набоем з… каплі вады.

З 21 па 23 студзеня «Наўтылус» рабіў у суткі па дзвесце пяцьдзесят лье, альбо па пяцьсот сорак міль. Інакш кажучы, мы ішлі з хуткасцю дваццаці двух міль у гадзіну. Калі нам і ўдавалася разгледзець пры такім шпаркім руху некаторых рыб, дык гэта значыла, што прыцягнутыя яркім святлом пражэктара, яны імкнуліся праваджаць нас. Але большасць з іх зараз-жа адставалі, і мала хто з іх ухітраўся больш-менш доўгі час плысці разам з намі.

Дваццаць чацвёртага раніцай мы ўбачылі востраў Кілінга, які знаходзіцца пад 12°5' паўднёвай шыраты і 94°33' даўгаты. Гэта каралавы востраў, паросшы раскошнымі какосавымі пальмамі. У свой час яго наведалі Чарльз Дарвін і капітан Фіц-Рой. «Наўтылус» прайшоў на блізкай адлегласці ад берагоў гэтага незаселенага вострава. Драгі вылавілі з вады мноства самых разнастайных паліпаў, у тым ліку некалькі цікавых экземпляраў дэльфінчыкаў, заняўшых месца ў калекцыі капітана Нэма.

Неўзабаве востраў Кілінга знік з вачэй, і «Наўтылус» узяў курс на паўночны захад, у бок Індыйскага паўвострава.

— Мы набліжаемся да цывілізаваных краін, — сказаў мне ў гэты дзень Нэд Лэнд. — Гэта будзе лепей за Новую Гвінею, дзе дзікуноў больш, як касуль. У Індыі, спадар прафесар, ёсць шасейныя і жалезныя дарогі і гарады — англійскія, французскія, індускія. Там на кожным кроку можна сустрэць земляка. Як па-вашаму, ці не прыйшоў ужо час развітацца з капітанам Нэма?

— Не, не, не! — рашуча адказаў я канадцу. — Цішэй едзеш, далей будзеш! «Наўтылус» набліжаецца цяпер да заселеных зямель. Ён трымае курс на Еўропу. Няхай ён нас даставіць туды. Вось калі мы падплывем да еўрапейскіх берагоў, толькі тады зробім так, як нам падкажа асцярожнасць. Дарэчы, я не веру ў тое, што капітан Нэма дазволіць нам адправіцца на паляванне на малабарскі альбо карамандэльскі бераг з такой-жа ахвотай, як на востраў Гвебараар.

Популярные книги

Эфемер

Прокофьев Роман Юрьевич
7. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
7.23
рейтинг книги
Эфемер

Хозяйка усадьбы, или Графиня поневоле

Рамис Кира
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.50
рейтинг книги
Хозяйка усадьбы, или Графиня поневоле

Энфис. Книга 1

Кронос Александр
1. Эрра
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.70
рейтинг книги
Энфис. Книга 1

Ученик. Книга вторая

Первухин Андрей Евгеньевич
2. Ученик
Фантастика:
фэнтези
5.40
рейтинг книги
Ученик. Книга вторая

Хозяйка лавандовой долины

Скор Элен
2. Хозяйка своей судьбы
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.25
рейтинг книги
Хозяйка лавандовой долины

Назад в ссср 6

Дамиров Рафаэль
6. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.00
рейтинг книги
Назад в ссср 6

Возвышение Меркурия. Книга 12

Кронос Александр
12. Меркурий
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 12

Идеальный мир для Лекаря 2

Сапфир Олег
2. Лекарь
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 2

Восход. Солнцев. Книга VIII

Скабер Артемий
8. Голос Бога
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Восход. Солнцев. Книга VIII

Последний реанорец. Том I и Том II

Павлов Вел
1. Высшая Речь
Фантастика:
фэнтези
7.62
рейтинг книги
Последний реанорец. Том I и Том II

На границе империй. Том 9. Часть 5

INDIGO
18. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 9. Часть 5

Кодекс Охотника. Книга X

Винокуров Юрий
10. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
6.25
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга X

Внешники

Кожевников Павел
Вселенная S-T-I-K-S
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Внешники

Прометей: Неандерталец

Рави Ивар
4. Прометей
Фантастика:
героическая фантастика
альтернативная история
7.88
рейтинг книги
Прометей: Неандерталец