Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

80000 кіламетраў пад вадой

Верн Жуль

Шрифт:

А тут капітан Нэма сам апускаўся на патрэбную глыбіню, і тэрмометр, апушчаны ў розныя пласты вады, адразу-ж даваў зусім дакладнае і бясспрэчнае паказанне.

Такім чынам, то апускаючыся пры дапамозе напоўненых вадою рэзервуараў, то з дапамогаю нахіленых рулёў глыбіні, капітан Нэма паслядоўна дасягаў узроўню ў тры, чатыры, пяць, сем, дзевяць і дзесяць тысяч метраў пад паверхняю акіяна і прыйшоў да канчатковага вываду, што пад усімі шыротамі тэмпература вады на глыбіні ніжэй тысячы метраў раўняецца заўсёды чатыром з паловаю градусам Цэльсія.

Я сачыў за гэтымі даследваннямі

з вялікай цікавасцю. Часта я пытаў сябе: навошта капітану Нэма гэтыя навуковыя даследванні? Няўжо ён думае аб карысці людзей? Гэта было непраўдападобна, бо рана ці позна яго работы павінны былі разам з ім назаўсёды загінуць у глыбіні якога-небудзь далёкага мора. Хіба толькі ён хацеў перадаць мне вынікі сваіх даследванняў. У гэтым выпадку трэба было дапусціць, што ён думае абмежаваць нейкім тэрмінам маё пражыванне на борце «Наўтылуса». На жаль, покуль што не было падстаў так думаць.

Як-бы там ні было, але капітан Нэма падзяліўся са мною вынікамі зробленага ім даследвання шчыльнасці вады ў важнейшых морах зямнога шара. З гэтага паведамлення я разам з тым атрымаў асабіста для сябе ўрок, нічым не звязаны з навукай.

Гэта здарылася раніцай 15 студзеня. Я прагульваўся з капітанам Нэма па палубе «Наўтылуса», калі ён нечакана запытаў мяне, ці ведаю я, што марская вада ў розных месцах мае неаднолькавую шчыльнасць. Я адказаў адмоўна і дадаў, што навука не мае правераных звестак па гэтаму пытанню.

— Я сам зрабіў гэтае даследванне, — сказаў мне капітан Нэма, — і ручаюся за дакладнасць яго.

— Добра, — адказаў я, — але «Наўтылус» — гэта абасоблены свет, і вынаходствы яго вучоных ніколі не дойдуць да жыхароў зямнога шара.

— Ваша праўда, прафесар, — сказаў капітан Нэма, трохі падумаўшы, — «Наўтылус» сапраўды абасоблены свет. Ён таксама далёка знаходзіцца ад зямлі, як планеты, якія круцяцца разам з ёю вакол сонца. І таксама, як на зямлі не даведаюцца ніколі аб працы вучоных Сатурна, альбо Юпіцера, таксама застануцца невядомымі работы вучоных «Наўтылуса». Але вам, лёс якога выпадкова аказаўся з лёсам «Наўтылуса», я магу паведаміць вынікі сваіх назіранняў.

— Я слухаю вас з увагаю, капітан.

— Вы пэўна ведаеце, спадар прафесар, што марская вада мае большую шчыльнасць, як прэсная? Але гэтая шчыльнасць неаднолькавая. Сапраўды, калі прыняць за адзінку шчыльнасць прэснай вады, дык шчыльнасць вод Атлантычнага акіяна будзе раўняцца адной цэлай і дваццаці васьмі тысячным, Ціхага акіяна — адной цэлай і дваццаці шасці тысячным. Гэтая шчыльнасць раўняецца для вод Міжземнага мора…

«Ага, — падумаў я, — ён забіраўся і ў Міжземнае мора!»

— Адной цэлай і трыццаці адной тысячнай, для вод Іёнічнага мора — адной цэлай і васямнаццаці тысячным і для вод Адрыятычнага мора — адной цэлай і дваццаці дзевяці тысячным.

Відаць было, што «Наўтылус» не ўхіляўся ад самых ажыўленых мораў зямнога шара. Адгэтуль я зрабіў вывад, што калі-небудзь, а можа і хутка — ён наблізіцца да больш цывілізаваных земляў. Я падумаў аб тым, што гэтая навіна найбольш спадабаецца Нэд Лэнду.

На працягу наступных дзён мы разам зрабілі рад доследаў, маючых дачыненне да насычанасці вады солямі на розных глыбінях, даследванні электрычнасці,

афарбоўкі, празрыстасці вады. Увесь гэты час я здзіўляўся надзвычайнай вынаходлівасці капітана Нэма, з якою магла спрачацца толькі яго ласкавасць да мяне. Але па сканчэнні гэтых доследаў ён зноў знік, і па-ранейшаму я застаўся адзінокім на борце падводнага карабля.

16 студзеня «Наўтылус» нібы заснуў на некалькі метраў ніжэй паверхні мора. Яго электрычныя машыны спыніліся, і скаваны вінт не перашкаджаў плыні несці падводнае судна абы куды. Я меркаваў, што машыны спынены для дробнага цякучага рамонту, неабходнасць якога абумоўлівалася толькі што зробленым вялікім прабегам пры значнай хуткасці.

У гэты дзень мае таварышы і я заўважылі цікавае з’явішча. Акяніцы на вокнах салона расчыніліся і, паколькі пражэктар «Наўтылуса» бяздзейнічаў, а неба, пакрытае густымі навальнічнымі хмарамі, амаль не асвятляла ніжнія пласты вады, у акаляючым нас асяроддзі панаваў паўзмрок.

Я цешыўся дзіўным выглядам мора, як раптам «Наўтылус» трапіў у паласу яскравага святла. Спачатку я падумаў, што запаліўся электрычны пражэктар і асвятліў водныя пласты. Але ўгледзеўшыся ўважлівей, я пераканаўся, што гэта не так.

«Наўтылус» быў знесены плынню ў фасфарасцыруючы пласт вады, свячэнне якога па кантрасту з акаляючай цемрай здавалася асляпляюча яркім. Гэтае свячэнне стваралася мірыядамі мікраскапічных фасфарасцыруючых жывёлінак, вылучэнні якіх узмацняліся, адбіваючыся ад металічнай паверхні падводнага карабля. Я заўважыў нечаканае шуганне святла сярод гэтага бліскучага мора, падобнае на струмень растопленага свінца ў распаленай печы; дзякуючы гэтаму шуганню, па кантрасту, некаторыя ўчасткі фасфарасцыруючага пласта рабілі ўражанне цёмных. Не, гэтае святло зусім не было падобнае на спакойную прамяністасць нашага пражэктара, у ім адчувалася сіла і рух. Адразу можна было заўважыць, што гэта святло жыве!

Сапраўды, гэта было згрупаванне незлічонай колькасці марскіх інфузорый, падобных да шарыкаў з празрыстага кісяля і маючых ніцевідныя шчупальцы. У трыццаці кубічных сантыметрах вады налічваецца не менш дваццаці пяці тысяч гэтых драбнюткіх прасцейшых істот. Светланоснасць іх павялічваецца з прычыны мільгацення, уласцівага медузам, астэрыям, аўрэліям і іншым фасфарасцыруючым зоафітам, убіраючым у сябе прадукты гніцця арганічных матэрый у марской вадзе, а магчыма і слізь, якую вылучаюць рыбы.

На працягу многіх гадзін «Наўтылус» плаваў у гэтых празрыстых водах. Наша захапленне яшчэ больш павялічылася, калі мы ўбачылі вялікіх марскіх жывёлін, якія жвава гулялі ў гэтым святле, напрыклад саламандры. Я ўбачыў у гэтым халодным агні нястомных акрабатаў дэльфінаў і мечаносаў даўжынёю ў тры метры, вялізныя мячы якіх некалькі разоў закраналі акно салона. Потым з’явіліся больш дробныя рыбы, разнастайныя спінарогі, макрэлі і сотні іншых.

Якое нечаканае ачараванне было ў гэтым відовішчы! Магчыма, што атмасферныя ўмовы павялічвалі інтэнсіўнасць свячэння інфузорый. Можа над паверхняй мора разгулялася навальніца? Але на глыбіні некалькіх метраў, дзе плыў «Наўтылус», непагадзь не мела сілы, і мы ціха гойдаліся ў спакойнай вадзе.

Поделиться:
Популярные книги

Дайте поспать! Том III

Матисов Павел
3. Вечный Сон
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Дайте поспать! Том III

Путь Чести

Щукин Иван
3. Жизни Архимага
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
6.43
рейтинг книги
Путь Чести

Энфис 2

Кронос Александр
2. Эрра
Фантастика:
героическая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Энфис 2

Сумеречный Стрелок 2

Карелин Сергей Витальевич
2. Сумеречный стрелок
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Сумеречный Стрелок 2

Сводный гад

Рам Янка
2. Самбисты
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Сводный гад

Книга пяти колец. Том 3

Зайцев Константин
3. Книга пяти колец
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.75
рейтинг книги
Книга пяти колец. Том 3

Диверсант

Вайс Александр
2. Фронтир
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Диверсант

Ученичество. Книга 2

Понарошку Евгений
2. Государственный маг
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Ученичество. Книга 2

Титан империи 3

Артемов Александр Александрович
3. Титан Империи
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Титан империи 3

Последний попаданец 9

Зубов Константин
9. Последний попаданец
Фантастика:
юмористическая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Последний попаданец 9

Измена. Право на сына

Арская Арина
4. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Право на сына

Неестественный отбор.Трилогия

Грант Эдгар
Неестественный отбор
Детективы:
триллеры
6.40
рейтинг книги
Неестественный отбор.Трилогия

Хозяйка дома на холме

Скор Элен
1. Хозяйка своей судьбы
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Хозяйка дома на холме

Гром над Академией. Часть 2

Машуков Тимур
3. Гром над миром
Фантастика:
боевая фантастика
5.50
рейтинг книги
Гром над Академией. Часть 2