Чтение онлайн

на главную

Жанры

80000 кіламетраў пад вадой

Верн Жуль

Шрифт:

Мы былі вельмі задаволены вынікамі свайго палявання. Захоплены Нэд збіраўся на другі дзень вярнуцца на гэты чароўны востраў і пазабіваць усіх спажыўных чацвераногіх. Але ён не прадбачыў, што падзеі абярнуцца інакш…

Каля шасці гадзін вечара мы вышлі на бераг мора. Шлюпка стаяла на тым месцы, дзе мы яе пакінулі. «Наўтылус» здалёк здаваўся даўгім рыфам і выступаў з вады за дзве мілі ад нас.

Нэд Лэнд, не адкладваючы, узяўся за гатаванне абеда. Ён быў майстрам у кухеннай справе. Падсмажаныя ім «адбіўныя катлеты з бары-утанга» неўзабаве напаілі

паветра прыемным пахам…

Але я лаўлю сябе на тым, што таксама, як і канадзец, захапляюся смажаным кавалкам свініны. Даруй мне гэта, чытач, як я прабачаю канадца…

Такім чынам абед выйшаў на дзіва. Два вяхіры дапоўнілі меню. Цеста сагі, плады хлебнага дрэва, некалькі пладоў мангавага дрэва, з дзесятак ананасаў і перабушаваўшы сок какосавага арэха прывялі нас у добрадушны настрой. Мне здаецца, што мае шаноўныя сябры, ды і я таксама, зрабіліся цяжэйшымі ад сытасці.

— Што, калі мы не вернемся сёння ўвечары на «Наўтылус»? — сказаў Кансель.

— Ні сёння, ні заўтра і ніколі, — дадаў Нэд Лэнд.

У гэты момант каля нашых ног упаў камень, які абарваў словы гарпуншчыка.

Раздзел дваццаць другі

Маланка капітана Нэма

Не ўстаючы, мы азірнуліся ў бок лесу. Мая рука замярцвела на паўдарозе да рота, але Нэд Лэнд свой кавалак данёс да рота.

— Каменні звычайна не падаюць з неба, — сказаў Кансель. — Калі-ж гэта здараецца, яны завуцца аэралітамі.

Другі камень, кінуты больш трапна, вырваў з рук Канселя смачную ножку вяхіра, падмацоўваючы важкасць яго заўвагі.

Ускочыўшы на ногі і ўскінуўшы стрэльбы на плечы мы ўсе трое гатовы былі сустрэць усякі напад.

— Няўжо гэта малпы? — сказаў Нэд Лэнд.

— Бадай што, — адказаў Кансель. — Гэта дзікуны.

— Да шлюпкі! — скамандаваў я і скіраваўся да вады.

І сапраўды час быў адступаць, бо за сотню крокаў, на ўзлессі, што засланяла кругавід налева ад нас, паказалася чалавек дваццаць дзікуноў, узброеных лукамі і прашчамі.

Да шлюпкі было дваццаць метраў. Дзікуны набліжаліся, не спяшаючыся, але з зусім варожымі намерамі. Камні і стрэлы дажджом сыпаліся на нас.

Нэд Лэнд не захацеў кінуць сабраны харч і, не гледзячы на пагражаючую небяспеку, пацягнуў да лодкі тушы забітых кабана і кенгуру.

За дзве хвіліны мы перанеслі ў лодку харч, зброю, штурхнулі яе на ваду, прыладзілі вёслы і селі самі. Не паспелі мы ад’ехаць на два кабельтавы, як сотня выючых і рыкаючых дзікуноў зайшла ў мора па пояс. Я думаў, што іхнія крыкі пачуюць на «Наўтылусе». Але не: палуба падводнага карабля заставалася зусім пустыннай.

Праз дваццаць хвілін мы прычалілі да «Наўтылуса». Люк быў адчынены. Прывязаўшы шлюпку да борта, мы спусціліся ў судна.

Я зайшоў у салон, адкуль данесліся гукі аргана. Капітан Нэма іграў з такім захапленнем, што не заўважыў нават майго прыходу.

— Капітан, — сказаў я.

Ён не чуў.

— Капітан, — паўтарыў я, дакрануўшыся да яго пляча.

Ён здрыгануўся і хутка павярнуўся.

— Ах, гэта вы, спадар прафесар! — сказаў ён. — Ну, як было паляванне? Якія расліны знайшлі?

— Надта добра капітан, дзякую. Але скажу па шчырасці, мы прывялі за сабой зграю двухногіх, суседства якіх мне здаецца небяспечным…

— Двухногіх?

— Дзікуноў.

— Дзікуноў? — з насмешкаю паўтарыў капітан Нэма. — Вас, мабыць, здзівіла, прафесар, што, ступіўшы нагой на адну з зямель нашай планеты, вы натрапілі на дзікуноў? Дзе толькі няма дзікуноў!.. Ды і чым яны горшыя ад іншых, гэтыя людзі, якіх вы называеце дзікунамі?

— Але, капітан…

— Што тычыцца мяне, дык я дзікуноў сустракаў усюды.

— Але ўсё-ж такі, — адказаў я, — калі вы не хочаце дапусціць навалы гэтай аравы на «Наўтылус», раю вам прыняць меры перасцярогі.

— Супакойцеся, прафесар, няварта аб гэтым турбавацца.

— Але гэтых дзікуноў вельмі многа!

— Колькі?

— Не менш сотні!

— Спадар Аранакс, — сказаў капітан, зноў апускаючы пальцы на клавішы аргана, — каб усё тубыльскае насельніцтва Новай Гвінеі сабралася на гэтым пляжы, то і ў гэтым выпадку «Наўтылусу» нічога не пагражала-б.

Пальцы капітана забегалі па клавішах інструмента. Я звярнуў увагу на тое, што ён удараў толькі па чорных костках, што надавала яго музыцы мінорныя адценні. Хутка ён забыўся на маю прысутнасць і цалкам захапіўся ігрой. Я не асмеліўся больш адрываць яго і ціха выйшаў з салона.

Я падняўся на палубу. Была ўжо ноч — у гэтых нізкіх шыротах дзень раптам, без змроку, пераходзіць у ноч. Востраў Гвебараар ледзь быў відаць у цемры.

Але шматлікія агні кастроў, запаленых на беразе, сведчылі аб тым, што дзікуны і не думалі пакідаць яго.

Я заставаўся ў адзіноце на палубе на працягу доўгіх гадзін, то ўспамінаючы пра тубыльцаў, але ўжо без ніякай трывогі, бо капітан Нэма заразіў мяне сваёй упэўненасцю, то проста аддаўшыся захапленню гэтай трапічнай ноччу. Мае мары звярталіся да Францыі пры поглядзе на бліскучыя на паўночным схіле неба зоркі, якія праз некалькі гадзін павінны былі ўбачыць маю радзіму. Месяц пачаў падымацца, гасячы сузор’і. Я падумаў, што гэты адданы спадарожнік зямлі праз два дні падыме марскую ваду і здыме «Наўтылус» з мелі. Каля поўначы, пераканаўшыся, што пацямнеўшая паверхня вады таксама спакойная, як і сонны бераг, я вярнуўся ў сваю каюту і спакойна заснуў.

Ноч прайшла без здарэнняў. Дзікуны, відаць, спалохаліся аднаго выгляду страшыдлы, якое ляжала на вадзе, бо скрозь адчыненыя люкі яны мелі вольны доступ ва ўнутр «Наўтылуса».

А шостай гадзіне раніцы 8 студзеня я зноў падняўся на палубу. Ранне толькі разганяла начныя цені. Неўзабаве скрозь разарваныя клоччы туману паказаўся востраў — раней пляж, а потым і верхавіны дрэў.

Тубыльцы ўсё яшчэ былі тут, толькі стала іх болей — чалавек пяцьсот-шэсцьсот. Некаторыя з іх, карыстаючыся адлівам, па аголеных верхавінах рыфаў наблізіліся да «Наўтылуса» і спыніліся на адлегласці не больш двух кабельтоваў ад яго.

Поделиться:
Популярные книги

Неудержимый. Книга XVIII

Боярский Андрей
18. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XVIII

Защитник

Кораблев Родион
11. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Защитник

Ратник

Ланцов Михаил Алексеевич
3. Помещик
Фантастика:
альтернативная история
7.11
рейтинг книги
Ратник

Последняя жена Синей Бороды

Зика Натаэль
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Последняя жена Синей Бороды

Дракон с подарком

Суббота Светлана
3. Королевская академия Драко
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.62
рейтинг книги
Дракон с подарком

Огненный князь 4

Машуков Тимур
4. Багряный восход
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Огненный князь 4

Диверсант

Вайс Александр
2. Фронтир
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Диверсант

Вперед в прошлое 6

Ратманов Денис
6. Вперед в прошлое
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Вперед в прошлое 6

Жена по ошибке

Ардова Алиса
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.71
рейтинг книги
Жена по ошибке

На границе империй. Том 7. Часть 3

INDIGO
9. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.40
рейтинг книги
На границе империй. Том 7. Часть 3

Дайте поспать!

Матисов Павел
1. Вечный Сон
Фантастика:
юмористическое фэнтези
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Дайте поспать!

Медиум

Злобин Михаил
1. О чем молчат могилы
Фантастика:
фэнтези
7.90
рейтинг книги
Медиум

Черный Маг Императора 5

Герда Александр
5. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 5

Я не Монте-Кристо

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
5.57
рейтинг книги
Я не Монте-Кристо