Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

80000 кіламетраў пад вадой

Верн Жуль

Шрифт:

Ноч прайшла спакойна. Каманда па-ранейшаму заставалася бяздзейнай. Як відаць, яе столькі-ж турбавала прысутнасць дзікуноў на палубе, як салдат якога-небудзь бліндыраванага форта непакояць мурашкі, што бегаюць па бліндажах.

У шэсць гадзін раніцы я ўстаў. Люкі яшчэ не адчыняліся. Значыцца, паветра не аднаўлялася з учорашняга дня. Але гэта і не адчувалася, бо рэзервуары своечасова дадалі ў збяднеўшую атмасферу падводнага карабля некалькі кубічных метраў кісларода.

Я працаваў у сваёй каюце да поўдня, не бачыўшы капітана Нэма. На борце судна не было відаць ніякіх рыхтаванняў да адплыцця.

Я пачакаў яшчэ некалькі часу, а потым

пайшоў у салон. Гадзіннік паказваў палову трэцяй. Праз дзесяць хвілін прыліў павінен быў дасягнуць вышэйшага пункта і, калі капітан Нэма не памыліўся ў сваіх разліках, «Наўтылус» павінен быў усплыць на паверхню вады. Калі-ж гэта не здарыцца, пройдзе яшчэ шмат месяцаў, пакуль ён здолее пакінуць каралавае дно.

Неўзабаве корпус судна пачаў уздрыгваць. Я пачуў, як рыпела абшыўка аб шурпатае дно.

У дзве гадзіны трыццаць пяць хвілін капітан Нэма выйшаў у салон.

— Зараз мы адправімся, — сказаў ён.

— Ага, — буркнуў я.

— Я загадаў адчыніць люкі.

— А папуасы?

— Папуасы? — капітан Нэма паціснуў плячыма.

— Яны-ж забяруцца ў сярэдзіну «Наўтылуса».

— Якім чынам?

— Праз люк, які вы загадалі адчыніць.

— Прафесар, — спакойна адказаў капітан Нэма, — праз люк «Наўтылуса» не заўсёды можна прайсці нават тады, калі ён адчынены.

Я паглядзеў на капітана.

— Вы не разумееце? — запытаўся ён.

— Нічога не разумею.

— У такім выпадку ідзіце за мной. Вы ўбачыце.

Мы пайшлі да сходаў, што вялі да люка. Там ужо знаходзіліся Нэд Лэнд і Кансель, з вялікай цікавасцю глядзеўшыя на працу некалькіх матросаў, адчыняўшых люк пад акампанімент шалёных крыкаў і лямантаў, якія несліся з палубы.

Дзверцы люка адкінуліся ў бакі. Адразу-ж у адтуліне паказаліся дваццаць раз’юшаных твараў. Але першы-ж з дзікуноў, які палажыў руку на поручні лесвіцы, быў адкінуты невядома якой сілай і пабег эксцэнтрычна падскокваючы і дзіка крычучы.

Дзесяць яго сяброў паследвалі яго прыкладу, і ўсе дзесяць такім-жа чынам адступілі.

Кансель быў у захапленні. Нэд Лэнд, пад уплывам свайго ваяўнічага тэмперамента, кінуўся праведваць адступаючага ворага; але не паспеў ён ухапіцца рукою за поручні, як у сваю чаргу быў адкінуты назад.

— Тысяча чарцей! — закрычаў ён. — Мяне ўдарыла маланка!

Гэтыя словы растлумачылі мне ўсё. Поручні лесвіцы былі ператвораны ў праваднік току высокага напружання. Кожны, хто датыкаўся да іх, атрымліваў страшэнны штуршок. Гэты штуршок быў-бы смяротным, каб капітан Нэма пажадаў накіраваць у поручні ток з усіх сваіх батарэй. Але ён абмежаваўся тым, што стварыў не смяротны, але непраходны бар’ер паміж нападаючымі і нутром свайго карабля.

Між тым перапалоханыя насмерць папуасы паспешна адступалі. Мы, стрымліваючы ўхмылкі, суцяшалі Нэда Лэнда, які лаяўся, як вар’ят.

У гэтую хвіліну «Наўтылус», падняты хваляй прыліву, усплыў на паверхню акіяна. Было роўна дзве гадзіны сорак хвілін — момант, вызначаны капітанам Нэма.

Вінт карабля паважана пачаў біць ваду. Але паступова хуткасць вярчэння павялічвалася, і цэлы, някрануты «Наўтылус» выгнаў з небяспечных месцаў Тарэсавай пратокі.

Раздзел дваццаць трэці

Зноў у турме

На другі дзень, 10 студзеня, «Наўтылус» зноў плыў у адкрытым акіяне. Але на гэты раз

хуткасць яго была вельмі значная — не менш трыццаці пяці міль у гадзіну. Вінт круціўся з такой шпаркасцю, што сачыць за ім і падлічыць колькасць абаротаў у хвіліну я не мог.

Калі я ўспомніў, што гэтая цудоўная сіла — электрычнасць — не толькі прыводзіла ў рух «Наўтылус», але і асвятляла, і ацяпляла яго, і абараняла ад нападкаў звонку, ствараючы загароду, за якую не мог ступіць ніхто без рызыкі загінуць на месцы ад удару маланкі, — калі я ўспомніў усё гэта, майму захапленню не было мяжы, і ад апаратаў яно пашырылася на пабудаваўшага іх інжынера.

Мы трымалі курс на захад. 11 студзеня мы абмінулі мыс Весель пад 135° даўгаты і 10° паўночнай шыраты, які пільнуе ўваход у затоку Карпентарыя. Тут было нямала падводных скал, але яны былі параскіданы на значных адлегласцях адна ад адной і з вялікай дакладнасцю азначаны на карце.

«Наўтылус» лёгка прайшоў паміж рыфамі Монэ злева і скаламі Вікторыі справа, размешчанымі пад 130° даўгаты на той-жа дзесятай паралелі, усцяж якой мы плылі.

13 студзеня мы ўвайшлі ў воды мора Цімор ля вострава таго-ж імя, які ляжыць пад 120° даўгаты. Гэты востраў, плошчай у тысячу шэсцьсот дваццаць пяць квадратных лье, кіруецца некалькімі раджамі. Гэтыя ўладары завуць сябе сынамі кракадзілаў, гэта значыць, лічуць сябе самымі шляхетнымі істотамі, якія толькі могуць існаваць на свеце. Драпежныя продкі раджаў у вялікай колькасці водзяцца ў рэчках вострава і, дзякуючы свайму сваяцтву з манархамі, карыстаюцца надзвычайнай пашанай насельніцтва. Іх даглядаюць, ім дагаджаюць, кормяць маладымі дзяўчатамі, і гора таму, хто адважыцца падняць руку на аднаго з гэтых свяшчэнных паўзуноў!

Але «Наўтылус» не цікавіўся гэтымі агіднымі гадамі. Мы бачылі востраў Цімор усяго некалькі хвілін, у поўдзень, калі памочнік капітана рабіў чарговае назіранне. Таксама мімаходзь я ўбачыў маленькі востраў Році, які належыць да той-жа групы; насельніцтва яе славіцца сваёй пекнатой і высока цэніцца на меланезійскіх нявольнічных рынках.

Адсюль «Наўтылус» раптам завярнуў на паўднёвы захад, да Індыйскага акіяна. Куды нас занясе капрыз капітана Нэма? Ці падымемся мы да берагоў Азіі? Ці наблізімся мы да еўрапейскага сухазем’я? Гэтыя дапушчэнні цяжка ўзгадніць са звычайнай нянавісцю капітана Нэма да заселеных зямель. Значыцца, мы спусцімся яшчэ паўднёвей? Можа «Наўтылус» абыйдзе мыс Добрай Надзеі і мыс Горн і даплыве да паўднёвага полюса? Якім шляхам мы вернемся ў воды Ціхага акіяна, дзе падводнаму караблю было больш за ўсё прастору? Толькі будучыня магла даць адказ на гэтыя пытанні.

Прайшоўшы ўдоўж падводных рыфаў Карц’е, Гіберніі, Серынгапатама і Скота, апошніх аплотаў цвёрдай зямлі, высунутых глыбока ва ўладанні варожай вадкай стыхіі, 14 студзеня мы апынуліся ў адкрытым моры, далёка ад сухазем’я. Хуткасць руху «Наўтылуса» значна знізілася. Капрызны і нясталы карабель альбо ўвесь час ішоў на вялікай глыбіні, альбо доўга не пакідаў паверхні акіяна.

У часе гэтага плавання капітан Нэма зрабіў цікавыя назіранні тэмпературы марской вады на розных глыбінях. У звычайных умовах гэтыя назіранні ажыццяўляюцца пры дапамозе даволі складаных прылад; але паказанні іх не заўсёды заслугоўваюць веры, ці будуць гэта тэрмаметрычныя зонды, шкло якіх часта не вытрымлівае высокага ціску, ці прылады, дзейнасць якіх грунтуецца на неаднолькавай электрычнай супраціўляльнасці розных металаў. Да таго-ж атрыманыя такім чынам вынікі цяжка паддаюцца кантролю.

Поделиться:
Популярные книги

Дайте поспать! Том III

Матисов Павел
3. Вечный Сон
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Дайте поспать! Том III

Путь Чести

Щукин Иван
3. Жизни Архимага
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
6.43
рейтинг книги
Путь Чести

Энфис 2

Кронос Александр
2. Эрра
Фантастика:
героическая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Энфис 2

Сумеречный Стрелок 2

Карелин Сергей Витальевич
2. Сумеречный стрелок
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Сумеречный Стрелок 2

Сводный гад

Рам Янка
2. Самбисты
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Сводный гад

Книга пяти колец. Том 3

Зайцев Константин
3. Книга пяти колец
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.75
рейтинг книги
Книга пяти колец. Том 3

Диверсант

Вайс Александр
2. Фронтир
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Диверсант

Ученичество. Книга 2

Понарошку Евгений
2. Государственный маг
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Ученичество. Книга 2

Титан империи 3

Артемов Александр Александрович
3. Титан Империи
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Титан империи 3

Последний попаданец 9

Зубов Константин
9. Последний попаданец
Фантастика:
юмористическая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Последний попаданец 9

Измена. Право на сына

Арская Арина
4. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Право на сына

Неестественный отбор.Трилогия

Грант Эдгар
Неестественный отбор
Детективы:
триллеры
6.40
рейтинг книги
Неестественный отбор.Трилогия

Хозяйка дома на холме

Скор Элен
1. Хозяйка своей судьбы
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Хозяйка дома на холме

Гром над Академией. Часть 2

Машуков Тимур
3. Гром над миром
Фантастика:
боевая фантастика
5.50
рейтинг книги
Гром над Академией. Часть 2