Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

80000 кіламетраў пад вадой

Верн Жуль

Шрифт:

— Далібог, — сказаў канадзец, — я пачынаю разумець прывабнасць людаедства.

— Нэд! Нэд! Што вы сказалі? — ускрыкнуў Кансель. — Выходзіць, што вы людаед? Значыцца, падзяляючы з вамі каюту, я ўвесь час быў у небяспечным становішчы? Значыцца, мне пагражае адным прыгожым ранкам прачнуцца напалову з’едзеным?

— Сябра Кансель, я вас кахаю, але не настолькі, каб есці вас!

— Не веру вам, — адказаў Кансель. — Давайце паляваць. Трэба хутчэй падсунуць якую-небудзь дзічыну гэтаму канібалу, а то ў адзін з бліжэйшых дзён гаспадар знойдзе толькі

кавалкі свайго былога слугі.

У той час, як Нэд і Кансель перакідваліся гэтымі жартамі, мы дайшлі да ўскраю лесу. Прайшоўшы пад яго густыя галіны, мы на працягу двух гадзін абышлі яго з усіх бакоў.

Выпадак спрыяў нам у пошуках ужыткоўных раслін, і мы натрапілі на адну з самых карысных раслін трапічнага пояса: яна забяспечыла нас ежай, па якой мы нудзіліся на борце «Наўтылуса».

Я кажу пра хлебнае дрэва, якое пышна расце на востраве Гвебараар; мы вельмі хутка натрапілі на яго безнасенную разнавіднасць, атрымаўшую ў малайцаў назву «рыма».

Хлебнае дрэва адрознівалася ад іншых прамым ствалом вышынёю ў сорак футаў. Яго стройная закругленая верхавіна, складзеная з шматдольчатых лісцяў, адразу кідаецца ў вочы натуралісту. Сярод масы лісцяў звешваліся вялікія шаравідныя плады з шурпатай скурай, шырынёю адзін дэцыметр. Гэта карыснае дрэва, якім прырода ўзнагародзіла месцы, пазбаўленыя хлебных злакаў, без ніякага догляду і клопатаў дае плады на працягу васьмі месяцаў за год.

Нэд Лэнд добра ведаў гэтыя плады. Яму даводзілася ўжо есці іх у час сваіх шматлікіх падарожжаў, і ён ведаў, як ужываць іх.

Выгляд гэтых пладоў абудзіў яго апетыт.

— Спадар прафесар, — сказаў ён, — я памру ад нецярпення, калі не пакаштую зараз-жа мякаці, гэтага дрэва!

— Пакаштуйце, Нэд, пакаштуйце. Мы-ж для таго і забраліся сюды, каб рабіць доследы. Не саромцеся-ж.

— На гэта не пойдзе шмат часу, — сказаў ён.

Узброіўшыся запальваючым шклом; ён хутка запаліў касцёр з ламачча. Агонь весела затрашчаў. Тым часам Кансель і я выбіралі адпаведнае хлебнае дрэва.

Плады некаторых з іх не дасягнулі патрэбнай ступені спеласці, і іх тоўстая лушпіна пакрывала белую няспелую мякаць. Затое іншыя — а гэткіх было шмат, — празрыстыя і жаўтаватыя, здавалася, чакалі, каб іх сарвалі.

Плады хлебнага дрэва не маюць ніякага насення. Кансель прынёс Нэду некалькі гэтых пладоў. Канадзец разрэзаў іх на лустачкі і палажыў смажыцца на гарачыя вуголлі. Пры гэтым ён увесь час прыгаварваў:

— Вы ўбачыце, прафесар, які смачны гэты хлеб!

— Асабліва, калі даўно наогул не еў хлеба, — дадаў Кансель.

— Гэта нават не хлеб, — прадаўжаў канадзец. — Гэта смачнейшае пірожнае. Вам ніколі не даводзілася пакаштаваць яго, спадар прафесар?

— Ніколі, Нэд.

— У такім выпадку, рыхтуйцеся паласавацца смачнейшай стравай. Калі вы не папросіце другой порцыі — я не варты годнасці караля гарпуншчыкаў!

Праз некалькі

хвілін той бок лустак, які быў бліжэй да агню, зусім абсмаліўся. У сярэдзіне лусты паказалася белая мякаць, пахам нагадваючая арцішок.

Трэба прызнацца, што хлеб быў дужа смачным, і я еў яго з вялікай прыемнасцю.

— На жаль, — сказаў я, — наўрад ці гэтая мякаць захаваецца ў свежым выглядзе… Таму мне здаецца, не варта браць запас яе на борт.

— Што вы, спадар прафесар! — абурыўся Нэд Лэнд. — Вы гаворыце, як тэарэтык-натураліст, я-ж зраблю, як практык-пекар. Кансель, зрабіце запас гэтых пладоў, мы возьмем яго з сабою на борт.

— А як вы іх захаваеце?

— Зраблю з мякаці цеста. Пасля таго, як яно падыйдзе, яно можа захавацца бясконца доўга, не папсаваўшыся. Перад ужываннем яго трэба будзе згатаваць на кухні «Наўтылуса», і, не гледзячы на кіславаты прысмак, вы пальчыкі абліжаце, калі вам яго пададуць.

— Я бачу, Нэд, што за хлеб — дасканаласць, і нам няма чаго болей жадаць…

— Наадварот, спадар прафесар, — сказаў канадзец, — можна пажадаць яшчэ гародніны і садавіны для большай прыемнасці.

— Што-ж, давайце шукаць садавіну і гародніну.

Скончыўшы збор пладоў хлебнага дрэва, мы зноў пусціліся на пошукі новых страў для нашага «сухаземнага» абеда.

Пошукі не засталіся без поспехаў, і да поўдня мы сабралі добры запас бананаў. Гэтыя на дзіва далікатныя трапічныя фрукты спеюць на працягу круглага года, і малайцы, якія завуць іх «пізангамі», ядуць іх сырымі. Акрамя бананаў, мы набралі смачных пладоў манга і непраўдападобнай велічыні ананасаў. Хоць на гэтыя зборы і пайшло ў нас шмат часу, мы не шкадавалі аб гэтым.

Кансель не зводзіў вачэй з Нэда Лэнда. Гарпуншчык ішоў наперадзе і, праходзячы каля кустоў альбо дрэва, упэўненай рукой зрываў лепшыя плады для папаўнення запасаў.

— Ну, — сказаў нарэшце Кансель, — спадзяюся, цяпер задаволены, дружа Нэд? Вы атрымалі ўсё, што жадалі?

— Гм, — адказаў канадзец.

— Няўжо-ж вы яшчэ не задаволены?

— Уся гэтая траўка — толькі прыправа да абеда, — дэсерт, салодкае. А дзе суп? Дзе мяса?

— Так, так, Нэд, — сказаў я, — не запамятайце, калі ласка, свайго абяцання накарміць нас катлетамі! Штосьці я не бачу гэтых катлетак…

— Спадар прафесар, — адказаў канадзец, — паляванне не толькі не скончылася, але нават яшчэ не пачыналася. Цярпенне! Раней ці пазней, але мы сустрэнем крылатую альбо чацвераногую дзічыну, не тут, дык дзе-небудзь у другім месцы…

— І калі не сёння, дык у які-небудзь іншы дзень, — у тон канадцу падхапіў Кансель. — Аднак-жа забірацца ў глыбіню лесу няварта. Я раю вярнуцца да шлюпкі.

— Як? Ужо? — ускрыкнуў Нэд.

— Мы павінны вярнуцца на борт да наступлення цемры, — сказаў я.

— Але колькі цяпер часу? — нявесела запытаўся канадзец.

— Не меней двух гадзін, — адказаў, Кансель.

— Як хутка бяжыць час на цвёрдай зямлі! — глыбока ўздыхнуўшы, сказаў Нэд Лэнд.

— У дарогу! — адказаў Кансель.

Поделиться:
Популярные книги

Ретроградный меркурий

Рам Янка
4. Серьёзные мальчики в форме
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Ретроградный меркурий

Я еще не барон

Дрейк Сириус
1. Дорогой барон!
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я еще не барон

Полковник Империи

Ланцов Михаил Алексеевич
3. Безумный Макс
Фантастика:
альтернативная история
6.58
рейтинг книги
Полковник Империи

Бремя империи

Афанасьев Александр
Бремя империи - 1.
Фантастика:
альтернативная история
9.34
рейтинг книги
Бремя империи

Инферно

Кретов Владимир Владимирович
2. Легенда
Фантастика:
фэнтези
8.57
рейтинг книги
Инферно

Адмирал южных морей

Каменистый Артем
4. Девятый
Фантастика:
фэнтези
8.96
рейтинг книги
Адмирал южных морей

Защитник

Астахов Евгений Евгеньевич
7. Сопряжение
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Защитник

Я – Орк. Том 3

Лисицин Евгений
3. Я — Орк
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Я – Орк. Том 3

Мир-о-творец

Ланцов Михаил Алексеевич
8. Помещик
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Мир-о-творец

Кодекс Крови. Книга II

Борзых М.
2. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга II

Я – Орк. Том 4

Лисицин Евгений
4. Я — Орк
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я – Орк. Том 4

Хозяйка лавандовой долины

Скор Элен
2. Хозяйка своей судьбы
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.25
рейтинг книги
Хозяйка лавандовой долины

Разбуди меня

Рам Янка
7. Серьёзные мальчики в форме
Любовные романы:
современные любовные романы
остросюжетные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Разбуди меня

Курсант: назад в СССР 9

Дамиров Рафаэль
9. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Курсант: назад в СССР 9