Чтение онлайн

на главную

Жанры

80000 кіламетраў пад вадой

Верн Жуль

Шрифт:

Мора не давала нам нудзіцца ў час гэтага пераходу. Яно разгортвала перад намі відовішча за відовішчам, спектакль за спектаклем, кожны раз па-іншаму, кожную гадзіну змяняючы дэкарацыю і пастаноўку. Яно не толькі пацяшала нас, але адкрывала нам самыя сукрытыя тайны.

Удзень 11 снежня я сядзеў у салоне, чытаючы кнігу з бібліятэкі капітана Нэма. Нэд Лэнд і Кансель цешыліся ярка асветленай вадой праз крышталёвае акно. «Наўтылус» не рухаўся. Напоўніўшы рэзервуары, ён трымаўся на ўзроўні тысячы метраў, у мала населеным пласце акіяна, у які толькі часам трапляе буйная рыба.

Я чытаў у гэты час цікавую кнігу Жака Масэ — «Слугі страўніка», захапляючыся дасціпнасцю аўтара, калі Кансель

раптам гукнуў мяне:

— Ці не можа гаспадар падыйсці на хвіліну? — сказаў ён нейкім дзіўным голасам.

— Што здарылася, Кансель?

— Няхай гаспадар паглядзіць!

Я пакінуў кнігу і прыціскаючыся да акна, пачаў углядацца.

У вадкай прасторы, ярка асветленай электрычным пражэктарам, вісела нерухома нейкая чорная маса. Я пільна ўглядаўся ў яе, стараючыся разгледзець пароду гэтага велізарнага кітападобнага. Раптам здагадка маланкай мільганула ў маім мазгу.

— Гэта карабель! — закрычаў я.

— Так, — адказаў канадзец, — патануўшы карабель…

Нэд Лэнд не памыліўся. Перад намі быў патануўшы карабель, абрэзаныя ванты якога яшчэ віселі на ланцугах. Корпус яго быў яшчэ ў добрым стане, і здавалася, што крушэнне здарылася не болей, як некалькі гадзін назад. Тры абрубкі, узвышаючыся над палубай амаль на два футы, сведчылі аб тым, што караблю ў барацьбе за жыццё прышлося ахвяраваць свае мачты. Але, відаць, гэта не дапамагло…

Як сумна было глядзець на гэты затануўшы карабель!.. Але яшчэ больш сумнае відовішча мела яго палуба, дзе ляжалі некалькі трупаў, прывязаўшых сябе вяроўкамі да поручняў, відаць каб не быць змытымі хвалямі. Я налічыў шэсць трупаў: чатырох мужчын — адзін з іх стаяў, трымаючы ў руках стырно, — і жанчыну, якая напалову высунулася са шчыліны люка і трымала ў руках дзіцянё. Жанчына была маладая. Пры яркім святле пражэктара я мог нават разглядзець рысы яе твару, яшчэ не кранутага гніццём. Апошняй намогай яна падняла над галавой дзіця; бедная малютка так і памерла, абняўшы ручкай матчыну шыю… Трупы трох матросаў застылі ў жудасных позах — смерць захапіла іх, відаць, у сударгавай спробе развязаць вяроўкі, што прывязалі іх да палубы тануўшага карабля. Чацвёрты, стырнавы, стаяў прама са спакойным і строгім тварам. Сіваватыя валасы яго прыклеіліся да твару. Яго рукі застылі на стырне. Здавалася, стары стырнавы прадаўжаў кіраваць затануўшым трохмачтавіком у яго апошнім шляху па глыбінях акіяна…

Які жудасны спектакль! Мы замерлі, не гаворачы ні слова, са сціснутым сэрцам, і, не адрываючыся, глядзелі на гэты малюнак крушэння. Я ўжо бачыў, як набліжаліся, бліскаючы вачыма, велізарныя акулы, якіх прывабіў пах чалавечага мяса…

«Наўтылус» абышоў вакол затануўшага карабля, і я здолеў прачытаць надпіс на яго карме:

«Фларыда»
Зундэрлянд.

Раздзел дзевятнаццаты

Ванікоро

Гэта трагічная сустрэча адкрыла сабой цэлую серыю марскіх катастроф, сляды якіх «Наўтылус» сустрэў на сваім шляху. З таго часу, як мы апынуліся ў больш ажыўленых морах, мы часта пачалі сустракацца з затануўшымі суднамі, якія дагнівалі, вісячы ў вадзе. У больш глыбокіх пластах, на дне нам сустракаліся гарматы, ядры, якары, ланцугі і тысячы іншых жалезных прадметаў, з’едзеных іржавінай.

11 снежня мы наблізіліся да архіпелага Паўмоту, якому Бугенвіль у свой час даў назву «Небяспечнай групы астравоў»; астравы гэтага архіпелага параскіданы на працягу больш двух тысяч кіламетраў са ўсходне-паўднёвага ўсхода на заходне-паўночны захад між 13°3' — 20°50' паўднёвай шыраты і 125°30' — 151°30' заходняй даўгаты. Крайні ўсходні востраў групы завецца востравам Дзюсі, крайні заходні — востравам Лазарава.

Гэты архіпелаг займае плошчу ў трыста семдзесят квадратных лье і складаецца з пяцідзесяці груп астраўкоў, у ліку якіх знаходзіцца і група Гамб’е, належачая Францыі. Астравы гэтыя — каралавыя. Павольная, але несупынная праца паліпаў падымае іх з вады і раней ці пазней злучыць паміж сабою. Потым гэты новы востраў злучыцца з бліжэйшымі архіпелагамі, і паміж Новай Зеландыяй і Новай Каледоніяй, з аднаго боку, і Маркізскімі астравамі — з другога, узнікне новае сухазем’е.

У той дзень, калі я развіў гэтую тэорыю перад капітанам Нэма, ён холадна адказаў мне:

— Зямля адчувае патрэбу не ў новых сухазем’ях, а ў новых людзях!

Выпадкова курс «Наўтылуса» ішоў міма вострава Клермон-Тонера, аднаго з цікавейшых ва ўсім архіпелагу, адкрытага ў 1882 годзе капітанам «Мінеўры» Бэлем. Гэтая выпадковасць дазволіла мне азнаёміцца з дзіўнымі калоніямі мадрэпор, якім абавязаны жыццём астравы гэтай часткі Ціхага акіяна.

Мадрэпоры, якіх не трэба змешваць з караламі, з’яўляюцца тканінай, пакрытай вапеннай абалонкай. Розніца ў структуры іх абалонкі дала Мільн-Эдвардсу, майму славутаму настаўніку, магчымасць падзяліць іх на пяць груп. Гэтыя мікраскапічныя жывыя істоты, выдзяленні якіх ствараюць паліпнякі, мільярдамі жывуць у сваіх ячэйках. З выдзяляемай імі вапны вырастаюць скалы, кручы, астраўкі і астравы. Тут яны ствараюць вапнавы абруч, акружаючы лагуну, альбо маленькае возера, якое злучаецца з морам праз падводныя шчыліны; там яны будуюць бар’еры з скал, падобныя да тых, якія аблямоўваюць берагі Новай Каледоніі, альбо цэлыя астравы, як напрыклад, архіпелаг Паўмоту. У іншых месцах, напрыклад на астравах Маўрыкія, яны ўзводзяць зубчатыя скалы, высокія стромкія сцены, ля падножжа якіх глыбіня акіяна вельмі значная.

Мы плылі на адлегласці некалькіх кабельтоваў ад падножжа вострава Клермон-Тонера, і я не спыняўся захапляцца грандыёзнай працай, зробленай драбнюткімі будаўнікамі.

Кансель задаў мне пытанне, колькі часу патрабуе ўзвядзенне гэткай сцяны, і надзвычайна быў здзіўлены, калі я паведаміў яму, што вучоныя вылічылі, што за год вышыня сцяны вырастае на тры міліметры.

— Значыцца, для таго, каб пабудаваць гэтую сцяну вышынёй у трыста метраў…

— Патрабавалася сто тысяч гадоў, сябар мой Кансель! Выходзіць, што біблія занадта амаладзіла зямлю. Апрача таго, біблійскія сцвярджэнні робяцца яшчэ менш праўдападобнымі, калі ўспомніць, якія велізарныя тэрміны патрабуюцца для таго, каб дапатопныя лясы ператварыліся ў каменны вугаль!

Калі «Наўтылус» выплыў на паверхню акіяна, я змог разглядзець ва ўсіх дробязях гэты востраў Клермон-Тонер, ледзь выступаючы з вады і зарослы густым лесам. Яго вапнавая глеба была заплоднена, мусіць, гураганамі і бурамі. Калісьці якое-небудзь зерне, падхопленае гураганам на суседняй зямлі, упала на яго глебу, угноеную рэшткамі рыб і водарасцяў. Следам за тым бурныя хвалі выкінулі на яго какосавы арэх, вырасшы на пальме, што знаходзілася за тысячы міль. Зерні далі парасткі, выраслі дрэвы. Дрэвы затрымлівалі выпарэнні. Узніклі раўчакі. Расліннасць пачала пашырацца. Якія-небудзь жучкі, чарвякі, закінутыя сюды дрэвамі, якія бура прынесла з бліжэйшай зямлі, былі першымі жыхарамі вострава. Затым чарапахі сталі закопваць у берагавы пясок свае яйкі. Птушкі звілі гнёзды на маладых дрэвах. Паступова развілося жывёльнае царства. Нарэшце, прываблены свежай зелянінай і багаццем жывёлы, сюды перасяліўся чалавек.

Поделиться:
Популярные книги

Академия проклятий. Книги 1 - 7

Звездная Елена
Академия Проклятий
Фантастика:
фэнтези
8.98
рейтинг книги
Академия проклятий. Книги 1 - 7

Титан империи 5

Артемов Александр Александрович
5. Титан Империи
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Титан империи 5

Я – Орк. Том 6

Лисицин Евгений
6. Я — Орк
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я – Орк. Том 6

Бальмануг. (Не) Любовница 2

Лашина Полина
4. Мир Десяти
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Бальмануг. (Не) Любовница 2

Генерал Скала и ученица

Суббота Светлана
2. Генерал Скала и Лидия
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.30
рейтинг книги
Генерал Скала и ученица

Газлайтер. Том 1

Володин Григорий
1. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 1

Сын Петра. Том 1. Бесенок

Ланцов Михаил Алексеевич
1. Сын Петра
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.80
рейтинг книги
Сын Петра. Том 1. Бесенок

Восход. Солнцев. Книга IV

Скабер Артемий
4. Голос Бога
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Восход. Солнцев. Книга IV

Ваше Сиятельство 2

Моури Эрли
2. Ваше Сиятельство
Фантастика:
фэнтези
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство 2

Газлайтер. Том 12

Володин Григорий Григорьевич
12. История Телепата
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 12

Книга пяти колец

Зайцев Константин
1. Книга пяти колец
Фантастика:
фэнтези
6.00
рейтинг книги
Книга пяти колец

Я – Орк. Том 3

Лисицин Евгений
3. Я — Орк
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Я – Орк. Том 3

Авиатор: назад в СССР 14

Дорин Михаил
14. Покоряя небо
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Авиатор: назад в СССР 14

Провинциал. Книга 4

Лопарев Игорь Викторович
4. Провинциал
Фантастика:
космическая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Провинциал. Книга 4