80000 кіламетраў пад вадой
Шрифт:
Сустрэча з павуком навяла мяне на думку, што ў гэтых цмяных глыбінях маглі пражываць і іншыя жывёлы, больш страшныя, супроць якіх мой скафандр не з’явіцца дастатковай абаронай. Я вырашыў быць асцярожным.
Я думаў, што гэты адпачынак азначаў канец прагулкі, але аказалася, што я памыліўся, — замест таго, каб павярнуць да «Наўтылуса», капітан Нэма зноў пайшоў наперад.
Дно паступова ўсё больш зніжалася, і ідучы па яго пакатасці, мы адыходзілі ўсё далей у глыб мора. Павінна было
Я вызначыў глыбіню нашага апускання ў сто пяцьдзесят метраў, хаця, вядома, ніякіх прылад для вымярэння адлегласці ад паверхні вады ў мяне не было. Але я ведаў, што нават у самых празрыстых марах сонечныя праменні не могуць пранікаць глыбей. Між тым на той глыбіні, дзе мы знаходзіліся, была поўная цемра. Прыходзілася ісці вобмацкам. Але раптам наперадзе бліснула даволі яркае святло. Гэта капітан Нэма засвяціў свой электрычны ліхтарык. Яго спадарожнік узяў з яго прыклад. Тады Кансель і я таксама засвяцілі свае ліхтары: мы павярнулі выключальнік, і змеевідная трубка, напоўненая газам, засвяцілася ад дзеяння электрычнага току. Пры злучаным святле нашых чатырох ліхтароў мора асвяцілася ў радыусе дваццаці пяці метраў.
Капітан Нэма прадаўжаў паглыбляцца ў цёмны лес. Дрэвы пайшлі радзей. Я прыкмеціў, што расліннае жыццё знікла хутчэй, як жывёльнае. Мы ўжо амаль не сустракалі марскіх раслін, у той час як зоафіты, членістаногія, малюскі і рыба яшчэ капашыліся вакол нас.
Мне прыйшла ў галаву думка, што электрычныя ліхтары павінны былі прывабіць да нас жыхароў гэтых цёмных пластоў. Але хоць яны і набліжаліся да нас, дык усё-ж заставаліся на значнай адлегласці, недастатковай для паспяховага палявання.
Некалькі разоў я бачыў, як капітан Нэма спыняўся і прыладжваў стрэльбу да пляча, не страляючы.
Нарэшце каля чатырох гадзін дня мы дайшлі да мэты нашага дзіўнага падарожжа. Перад намі раптам вырасла велізарная гранітная сцяна, велічнае награмаджэнне скал з цёмнымі пячорамі; сцяна гэтая была амаль зусім вертыкальнай. Гэта было падножжа вострава Крэспо. Гэта была зямля.
Капітан Нэма раптам спыніўся. Жэстам ён прапанаваў нам паследваць яго прыкладу, і як мне ні хацелася ўзыйсці на гэтую сцяну, але прыйшлося і мне спыніцца. Тут канчаліся ўладанні капітана Нэма. Ён не хацеў перайсці мяжы іх. За гэтай мяжой пачынаўся іншы свет, у які ён не хацеў уступаць!
Мы пайшлі назад. Капітан Нэма зноў стаў на чале нашага маленькага атрада і павёў нас наперад. Мне здалося, што мы вярталіся да «Наўтылуса» іншай дарогай. Гэта новая дарога дужа крутая, а таму і дужа ўтомная, хутка наблізіла нас да паверхні мора.
Аднак зварот у верхнія пласты вады быў не настолькі хуткім, каб пагражаць нам непрыемнымі вынікамі: як вядома, раптоўная змена ціску выклікае ў чалавечым арганізме кровезліянне з прычыны разрыву крывяносных судзін. Гэтая небяспека пагражае ўсім неасцярожным вадалазам, якія хутка падымаюцца на паверхню з вялікіх глыбінь.
Неўзабаве мы зноў вышлі ў асветленыя пласты вады. Таму што сонца ўжо стаяла нізка над
Мы ішлі на глыбіні дзесяць метраў, акружаныя зграямі самых разнастайных рыбак, больш шматлікіх і больш рухавых, чымся птушкі ў паветры. Але да гэтага часу ніводная вадзяная жывёліна, вартая стрэлу, не траплялася нам на вока.
Раптам я ўбачыў, што капітан Нэма ўскінуў стрэльбу да пляча і стаў прыцэльвацца ў нейкую істоту, што рухалася ў падводным хмызняку. Ён спусціў курок. Пачуўся слабы свіст, і за некалькі крокаў ад нас звалілася нейкая жывёліна.
Гэта была прыгожая марская выдра — адзінае марское чацвераногае. Скура гэтай жывёлы, даўжынёю ў паўтара метра, цёмна-бурая на спіне і срабрыста-белая на жываце, вельмі высока цэніцца на расейскім і кітайскім рынках. Я з цікавасцю разглядваў гэтага звярка з доўгім плоскім целам на кароткіх нагах, з пляскатай галавою, тупой мордай, кароткімі круглымі вушамі, вельмі развітай перапонкай паміж пальцамі і даўгім, завостраным, сплюшчаным хвастом. Гэта каштоўнае драпежнае аднаўтробнае, на якога старанна палююць рыбакі, стала за апошні час вельмі рэдкай здабычай. Яно водзіцца цяпер толькі ў паўночных частках Ціхага акіяна, і, магчыма, недалёка той час, калі яно зусім знікне.
Матрос падняў забітую жывёліну, ускінуў яе на плячо, і мы зноў крануліся ў дарогу.
На працягу гадзіны мы ішлі па пясчанай раўніне. Месцамі яна падымалася да паверхні мора, не даходзячы да яе толькі на два метры. Тады я бачыў нас саміх у выразным люстраным адбітку — здавалася, што над намі ішла група людзей, паўтараючая ўсе нашы рухі і жэсты, але… галавой уніз і нагамі ўгару.
Яшчэ адно з’явішча, якое заслугоўвае быць адзначаным: над намі бесперапынку праносіліся і раставалі густыя хмары, на момант засланяўшыя святло. Падумаўшы над прычынамі гэтага дзіўнага з’явішча, я зразумеў, што эфект гэтых «хмар» быў не чым іншым, як вынікам хвалявання на паверхні вады. Прыгледзеўшыся, я нават заўважыў пеністыя «барашкі» на грэбнях хваляў. Празрыстасць вады была такая, што я ясна бачыў нават цені вялікіх марскіх птушак, хутка мільгаючых над вадой.
Тут я і стаў сведкам самага цікавага стрэлу, які калі-небудзь даводзілася бачыць паляўнічаму. Да вады набліжалася, лунаючы на шырока распластаных крыллях, нейкая вялікая птушка. Яе можна было выразна бачыць. Матрос з «Наўтылуса» ўскінуў на плячо стрэльбу і стрэліў у яе, калі яна ляцела на некалькі метраў ад паверхні вады. Птушка каменем упала ў ваду, і сіла яе падання настолькі была вялікай, што перасіліўшы супраціўленне вады, яна спусцілася бадай у самыя рукі трапнага стралка. Гэта быў буйны альбатрос, выдатны прадстаўнік групы марскіх птушак.
На працягу двух гадзін мы ішлі то па пясчанай раўніне, то па заросшым водарасцямі лугам, праз якія было цяжка прабівацца.
Павінен прызнацца, што я траціў ужо апошнія сілы, калі ўбачыў за паўмілі ад нас слабае святло. Гэта быў пражэктар «Наўтылуса». Не пазней як праз дваццаць хвілін мы павінны былі вярнуцца на борт карабля. Там я спадзяваўся зноў уздыхнуць поўнымі грудзямі, — мне здавалася, што сціснутае паветра, паступаючае пад каску з рэзервуара, мае недастаткова кіслароду. Але я не прадбачыў адной сустрэчы, якая крыху затрымала наш зварот.