Чтение онлайн

на главную

Жанры

80000 кіламетраў пад вадой

Верн Жуль

Шрифт:

Я чакаў капітана Нэма. Але ён не з’яўляўся.

Хранометр паказваў пяць гадзін пасля поўдня.

Нэд Лэнд і Кансель вярнуліся ў сваю каюту. Я таксама пайшоў у свой пакой. Абед чакаў мяне на стале. Ён складаўся з чарапахавага супу, смажанай султанкі, пячонка якой, прыгатаваная асобна, была на дзіва далікатнай стравай, і філею з круглагаловага шыпаглаза, больш смачнага, як сёмга.

Вечар я правёў за чытаннем, пісаннем і ў разважаннях. Калі сон пачаў авалодваць мною, я расцягнуўся на ложку і моцна заснуў, у той час, як «Наўтылус» хутка рухаўся па

«Чорнай рацэ».

Раздзел пятнаццаты

Пісьмовае запрашэнне

На другі дзень, 9 лістапада, я прачнуўся толькі познім ранкам, пасля дванаццацігадзіннага сну. Кансель прыйшоў, як зазвычай, запытацца, «як гаспадар правёў ноч», і прапанаваць свае паслугі. Ён пакінуў свайго сябра-канадца які спаў так моцна, як быццам нічым іншым той усё сваё жыццё і не займаўся.

Я прадставіў слаўнаму Канселю балбатаць, колькі яму ўздумаецца, адказваючы яму абы як і абы што. Мяне клапаціла адсутнасць капітана Нэма на ўчарашнім спектаклі, і я спадзяваўся, што ўдасца пабачыць яго ў гэты дзень.

Я апрануўся ў свой гарнітур з вісона. Выгляд гэтай тканіны выклікаў у Канселя рад заўваг. Я сказаў яму, што тканіна зроблена з шаўкавістых валокнаў, якімі прымацоўваюцца да скалаў некаторыя міжземнаморскія ракушкі. Даўней з гэтых валокнаў вырабляліся прыгожыя тканіны, панчохі, пальчаткі, бо вісон дае вельмі мяккую і вельмі цёплую тканіну. Такім чынам, само мора забяспечвала каманду «Наўтылуса» адзеннем, і яна не мела патрэбы ні ў баваўнянку, ні ў воўне, ні ў шаўкавістых чарвяках.

Апрануўшыся, я выйшаў у салон. Там нікога не было.

Я аддаўся разгляду каштоўнасцей, сабраных пад шклянымі вітрынамі. Я капаўся ў гербарыях, запоўненых самымі рэдкімі марскімі раслінамі, якія захавалі, не гледзячы на тое, што яны былі засушаны, незвычайнае хараство і яскравасць фарбаў.

У гэтых занятках прайшоў увесь дзень. Капітан Нэма не паказваўся. Жалезныя акяніцы на вокнах салона не расчыняліся. Мажліва, што нас не хацелі перанасычаць гэтым цудоўным відовішчам.

«Наўтылус» па-ранейшаму трымаў курс на ўсход-поўнач-усход і ішоў на глыбіні пяцідзесяці-шасцідзесяці метраў з хуткасцю дванаццаці міль у гадзіну.

Наступны дзень, 10 лістапада, прайшоў у такім-жа адзіноцтве. Я не бачыў ніводнага чалавека з каманды «Наўтылуса». Нэд і Кансель правялі большую частку дня са мною. Незразумелая адсутнасць капітана здзіўляла нас. Магчыма, гэты дзіўны чалавек захварэў? Або ён рашыў змяніць свае меркаванні наконт нас.

Урэшце, як правільна сказаў Кансель, нам не было на што скардзіцца. Мы карысталіся поўнай свабодаю, нас смачна і сытна кармілі. Наш гаспадар добрасумленна выконваў нашу ўмову. Да таго-ж самая незвычайнасць нашага становішча абяцала нам столькі ўцех, што мы не мелі рацыі скардзіцца на лёс.

У гэты дзень я пачаў весці запіс усіх падзей, што дазваляла мне цяпер расказваць аб іх з велізарнейшай дакладнасцю. Цікавая падрабязнасць: дзённік свой я пісаў на паперы, зробленай з марскіх водарасцяў…

Адзінаццатага лістапада рана-рана прыток свежага паветра даў мне зразумець,

што мы ўзняліся на паверхню акіяна, каб аднавіць запасы кіслароду. Я накіраваўся да лесвіцы і ўзняўся на палубу «Наўтылуса».

Была шостая гадзіна раніцы. Стаяў густы туман. Мора было шэрае, але спакойнае, лёгкая зыб ледзь гойдала яго паверхню. Мяне займала пытанне: ці выйдзе на палубу капітан Нэма?

Але пакуль што, апроч стырнавога, заключанага ў сваю шкляную будку, на палубе нікога не было.

Сеўшы на выступ, створаны дном шлюпкі, я прагна ўдыхаў насычаныя соллю выпарэнні.

Патроху, пад дзеяннем прамых сонечных прамянёў, туман развеяўся. Ззяючае свяціла ўзнялося з-за гарызонту на ўсходзе. Мора выбухнула пад яго праменямі, як ракета, начыненая порахам. Шматлікія перыстыя, зазубраныя па краях воблачкі, прадвяшчаўшыя ветраны дзень, афарбаваліся ў на дзіва тонкія тоны.

Але што значыць ветраны дзень для «Наўтылуса», які не баіцца ніякіх бур?

Я любаваўся гэтым вясёлым, жыццярадасным усходам сонца, калі за маёй спіною пачуліся крокі. Хтосьці ўзнімаўся на палубу.

Я нарыхтаваўся ўжо аддаць паклон капітану Нэма, але гэта аказаўся яго памочнік — я яго бачыў ужо раней, пры першым наведванні капітана. Ён выйшаў на палубу і як быццам не заўважыў маёй прысутнасці. Прыставіўшы да вачэй моцны бінокль, ён з велізарнейшай увагай стаў аглядаць краявід. Скончыўшы агляд, ён падышоў да люка і прамовіў наступны сказ, — я дакладна запомніў яго гучанне, бо потым часта чуў яго пры падобных-жа абставінах:

— Nautron respoc lorni virch!

Не ведаю, што ён азначаў.

Кінуўшы гэтыя словы, памочнік спусціўся ўніз па драбінцы. Я падумаў, што «Наўтылус» зараз зноў апусціцца ў ваду, і таму паспяшаўся ў сваю чаргу сыйсці ўніз і вярнуцца ў свой пакой.

Так, без змен, прайшлі пяць дзён. Кожную раніцу я выходзіў на палубу. Кожную раніцу той-жа чалавек вымаўляў той-жа сказ. Але капітан Нэма не з’яўляўся.

Я прымірыўся ўжо з тым, што больш не ўбачу яго, калі 16 лістапада, увайшоўшы ў свой пакой у суправаджэнні Канселя і Нэда Лэнда, я знайшоў на стале адрасаваны мне ліст.

Я нецярпліва ўскрыў канверт. Ён быў надпісаны цвёрдым і чытэльным почыркам па-французску, але абрысы літар мелі падабенства да гатычных літараў нямецкага алфавіту.

Вось змест гэтага ліста:

ПАНУ ПРАФЕСАРУ АРАНАКСУ
на борце «Наўтылуса»

16 лістапада 1867 года

Капітан Нэма запрашае прафесара Аранакса прыняць удзел у паляванні, якое адбудзецца заўтра раніцаю ў лясах вострава Крэспо. Капітан Нэма будзе вельмі рады, калі спадарожнікі спадара прафесара пажадаюць далучыцца да гэтай экскурсіі.

Камандзір «Наўтылуса»

Капітан НЭМА
Поделиться:
Популярные книги

Кодекс Крови. Книга III

Борзых М.
3. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга III

Идеальный мир для Лекаря 21

Сапфир Олег
21. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 21

Неудержимый. Книга VIII

Боярский Андрей
8. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
6.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга VIII

Бальмануг. Студентка

Лашина Полина
2. Мир Десяти
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Бальмануг. Студентка

Энфис 2

Кронос Александр
2. Эрра
Фантастика:
героическая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Энфис 2

Мастер Разума VII

Кронос Александр
7. Мастер Разума
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Мастер Разума VII

Попаданка

Ахминеева Нина
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Попаданка

Опер. Девочка на спор

Бигси Анна
5. Опасная работа
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Опер. Девочка на спор

Возвращение

Кораблев Родион
5. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
6.23
рейтинг книги
Возвращение

Волк 4: Лихие 90-е

Киров Никита
4. Волков
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Волк 4: Лихие 90-е

Бальмануг. (Не) Любовница 2

Лашина Полина
4. Мир Десяти
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Бальмануг. (Не) Любовница 2

Невеста вне отбора

Самсонова Наталья
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.33
рейтинг книги
Невеста вне отбора

Большая игра

Ланцов Михаил Алексеевич
4. Иван Московский
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Большая игра

Идеальный мир для Лекаря 17

Сапфир Олег
17. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 17