Чтение онлайн

на главную

Жанры

80000 кіламетраў пад вадой

Верн Жуль

Шрифт:

— Гэта класіфікацыя абжораў, — рассмяяўся Кансель. — Але скажыце, ці ведаеце вы розніцу паміж касцістымі і храшчавымі рыбамі?

— Мажліва што і ведаю, Кансель.

— А далейшы падзел гэтых класаў?

— Не, пра гэта не маю ўяўлення, Кансель.

— У такім разе слухайце, Нэд, і запамінайце. Касцістыя рыбы падзяляюцца на шэсць атрадаў. Першы атрад — калючапёрыя рыбы з цэльнай і рухомай верхняй сківіцай і з жабрамі, нагадваючымі па форме грэбень. Гэты атрад уключае пятнаццаць сямействаў, г. зн. амаль тры чвэрці ўсіх вядомых рыб. Прадстаўнік атрада — звычайны акунь.

— Даволі смачная рыба, — зазначыў Нэд Лэнд.

— Другі атрад, — прадаўжаў Кансель, — адкрытапузырныя, у якіх брушныя плаўнікі знаходзяцца пад чэравам, ззаду грудных, і не прымацаваны да плечавых

касцей. Гэты атрад уключае пяць сямействаў і ў яго ўваходзіць большая частка прэснаводных рыб. Прадстаўнікі атрада: карп, шчупак.

— Фу, — пагардліва сказаў канадзец, — не люблю прэснаводных рыб.

— Трэці атрад, — казаў Кансель, — мяккапёрыя, брушныя плаўнікі якіх размешчаны пад груднымі і непасрэдна прымацаваны да плечавых касцей. У гэтым атрадзе чатыры сямействы. Прадстаўнік атрада — камбала.

— Во гэта дык рыба! — ускрыкнуў гарпуншчык, упарта прадаўжаючы разглядаць рыб толькі з кулінарнага пункту гледжання.

— Чацвёрты атрад, — не слухаючы, прадаўжаў Кансель, — складае адно толькі сямейства вугроў [26] , — з падоўжаным целам, пазбаўленым брушных плаўнікоў і пакрытым шчыльнай, нярэдка слізістай скурай.

— Нясмачныя, — уставіў гарпуншчык.

— Пяты атрад, — казаў Кансель, — пучкажабёрныя з цэльнымі рухавымі сківіцамі, але з жабрамі, якія складаюцца з маленькіх пучкоў, размешчаных папарна ўдоўж жаберных дуг. У гэтым атрадзе толькі адно сямейства [27] ігліцавых. Прадстаўнік — марскі канёк.

26

Паводле Брэма вугры не складаюць самастойнага атрада, а ўваходзяць у атрад адкрытапузырных.

27

Паводле Брэма, два — ігліцавыя і трубакрылыя.

— Фу, брыдота! — ускрыкнуў канадзец.

— Шосты і апошні [28] — зроснасківічныя, сківічная костка якіх нерухома злучана з паміжсківічнай і паднёбны звод злучаецца з чэрапам. У гэтым атрадзе два сямействы — цвёрдаскурыя і скалазубыя. Прадстаўнік — луна-рыба.

— Якая можа толькі запэцкаць каструлю, — заўважыў канадзец.

— Вы зразумелі мяне, дружа? — запытаў вучоны Кансель.

— Ні д’ябла не зразумеў, Кансель, — адказаў гарпуншчык. — Але прадаўжайце. Тое, што вы гаворыце, вельмі цікава.

28

Прапушчаны атрад зроснаглотачных.

— Што датычыць падкласа храшчавых рыб, — спакойна прадаўжаў Кансель, — дык ён уключае ў сябе ўсяго толькі тры атрады.

— Чым меней, тым лепш, — зазначыў Нэд.

— Першы кругларотыя [29] , сківіцы якіх злучаны ў адно кальцо, а жабры адкрываюцца, шматлікімі шчылінамі. У гэтым атрадзе толькі адно сямейства [30] . Прадстаўнік — мінога.

— Нядрэнная рыба, — адказаў Нэд Лэнд.

— Другі атрад — акулы і скаты [31] з жабрамі, як у кругларотых, але з рухомай ніжняй сківіцай.

29

Паводле Брэма, не ўваходзіць у падклас храшчавых.

30

Паводле Брэма, два — максіны і міногі.

31

Паводле Брэма, два асобных атрады.

— Як! — ускрыкнуў Нэд. — Акула і скат у адным атрадзе? Ну, браце Кансель, калі вы хочаце, каб скаты ўцалелі, не раю вам змяшчаць іх у адзін атрад з акуламі.

— Трэці атрад, — не міргнуўшы вокам, прадаўжаў Кансель, — асятровыя [32] , жабры якіх адкрываюцца адной шчылінай, прыкрытай крышкай. У гэтым атрадзе чатыры сямействы. Прадстаўнік — асётр.

— Ага, Кансель, лепшае захавалі на самы канец! Ці скончылі вы?

— Так, Нэд. Але майце на ўвазе, што вы ўведалі яшчэ самую дробязь, бо атрады падзяляюцца на падатрады, сямействы, падсямействы, роды, віды, разнавіднасці.

32

Паводле Брэма, адносяцца да падкласа не храшчавых, а косных рыб.

— Во, Кансель, акурат некалькі рознавіднасцей, — сказаў канадзец, павяртаючыся тварам да акна.

— Так, рыбы, — усклікнуў Кансель. — Можна падумаць, што знаходзішся ў акварыуме.

— Не, — адказаў я, — акварыум — гэта-ж толькі клетка, а гэтыя рыбы такія-ж вольныя, як птушкі ў паветры.

— Ну, Кансель, назавіце-ж мне гэтых рыб, — папрасіў Нэд Лэнд.

— Гэта не па маёй спецыяльнасці, — адказаў Кансель, — звярніцеся да майго гаспадара.

І сапраўды, гэты добры дзяцюк, заўзяты класіфікатар, не быў натуралістам, і я не ведаю, ці мог ён адрозніць у натуры тунца ад пузанка. У гэтых адносінах ён быў простай процілегласцю канадца, які адразу называў усіх рыб.

— Гэта спінарог, — сказаў я.

— Прамавугольны спінарог, — дадаў Нэд Лэнд.

— Род спінарогаў, сямейства цвёрдаскурых, атрад зроснасківічных, — прашаптаў Кансель.

Сапраўды, Кансель і Нэд Лэнд, разам узятыя, склалі-б аднаго выдатнага натураліста!

Канадзец не памыліўся. Мноства спінарогаў, з прамавугольнымі, нібы спрасаванымі целамі, з лускаватай скураю, з шыпам на спінным плаўніку, круціліся наўкол «Наўтылуса», варушачы чатырма радамі калючак, якімі ўсеяны іх хвост. Цяжка ўявіць сабе што-небудзь прыгажэйшае за іх луску — шэрую на спіне і белую на чэраве, залатыя плямы якой блішчэлі агнямі ў цёмнай вадзе. Побач са спінарогамі плылі скаты, нібы палотнішчы, узнятыя на ветры. Сярод іх я заўважыў кітайскага ската з жаўтаватай спіною, квола ружовым чэравам і трыма шыпамі над вокам; гэтая рознавіднасць надзвычайна рэдка сустракаецца. У часы Ласепеда [33] ў існаванні кітайскіх скатаў нават наогул сумняваліся, бо ён бачыў іх толькі ў адным зборы японскіх малюнкаў.

33

Ласепед (1756–1825) — вядомы французскі натураліст.

На працягу двух гадзін цэлая падводная армія суправаджала «Наўтылус». Сярод прыгажэйшых адна за адну і спрытнейшых рыб я распазнаў зялёнага губана, султанку з падвойнай чорнай рыскай на спіне, японскую макрэль з сінім целам і срэбнай галавою, блішчастых лазоравых рыб, адна назва якіх замяняе цэлае апісанне, паласатых спараў з сіне-зялёнымі плаўнікамі, спараў з чорнай паласою вакол хваста, спараў з шасцю «паяскамі», бекасавых рыб, з якіх некаторыя дасягалі цэлага метра даўжыні, японскіх саламандраў, мурэн даўжынёю ў шэсць футаў, з маленькімі жывымі вочкамі і шырокім ротам, усеяным зубамі.

Мы не пераставалі захапляцца. Нэд называў рыб, Кансель зараз-жа класіфікаваў іх, а я прыходзіў у экстаз ад хараства іх форм і хуткасці руху. Нідзе мне яшчэ не даводзілася бачыць жывых, вольных рыб у іх натуральным асяроддзі.

Не буду пералічаць усе рознавіднасці, прамільгнуўшыя перад нашымі вачыма, усю гэтую калекцыю рыб японскіх і кітайскіх мораў. Прывабленыя, відаць, яркім электрычным святлом, яны сцякаліся зграямі, больш шматлікія, як птушкі ў паветры.

Раптам салон асвятліўся. Жалезныя акяніцы засунуліся. Цудоўнае відовішча знікла, але я доўга яшчэ быў ахоплены марамі, пакуль вочы мае выпадкова не спыніліся на прыборах, вісеўшых на сцяне. Стрэлка компаса па-ранейшаму паказвала кірунак на ўсход — паўночны ўсход, манометр — ціск у пяць атмасфер, што адпавядала пяцідзесяціметровай глыбіні, а электрычны лаг — хуткасць у пятнаццаць міль у гадзіну.

Поделиться:
Популярные книги

Сумеречный стрелок 7

Карелин Сергей Витальевич
7. Сумеречный стрелок
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Сумеречный стрелок 7

Идеальный мир для Социопата 3

Сапфир Олег
3. Социопат
Фантастика:
боевая фантастика
6.17
рейтинг книги
Идеальный мир для Социопата 3

Системный Нуб 2

Тактарин Ринат
2. Ловец душ
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Системный Нуб 2

Эволюция мага

Лисина Александра
2. Гибрид
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Эволюция мага

Дайте поспать! Том IV

Матисов Павел
4. Вечный Сон
Фантастика:
городское фэнтези
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Дайте поспать! Том IV

Последний попаданец 12: финал часть 2

Зубов Константин
12. Последний попаданец
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
рпг
5.00
рейтинг книги
Последний попаданец 12: финал часть 2

Барон не играет по правилам

Ренгач Евгений
1. Закон сильного
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Барон не играет по правилам

Граф

Ланцов Михаил Алексеевич
6. Помещик
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Граф

Магнатъ

Кулаков Алексей Иванович
4. Александр Агренев
Приключения:
исторические приключения
8.83
рейтинг книги
Магнатъ

Седьмая жена короля

Шёпот Светлана
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Седьмая жена короля

Табу на вожделение. Мечта профессора

Сладкова Людмила Викторовна
4. Яд первой любви
Любовные романы:
современные любовные романы
5.58
рейтинг книги
Табу на вожделение. Мечта профессора

Идеальный мир для Лекаря 10

Сапфир Олег
10. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 10

Последний Паладин. Том 7

Саваровский Роман
7. Путь Паладина
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Последний Паладин. Том 7

Неожиданный наследник

Яманов Александр
1. Царь Иоанн Кровавый
Приключения:
исторические приключения
5.00
рейтинг книги
Неожиданный наследник