Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

80000 кіламетраў пад вадой

Верн Жуль

Шрифт:

— Ніколькі, прафесар, — адказаў капітан пасля нядоўгага вагання. — Вы-ж ніколі не пакінеце гэтага падводнага карабля. Пройдзем у салон. Там мой рабочы кабінет, і там я раскажу ўсё, што вы павінны ведаць пра «Наўтылус».

Раздзел трынаццаты

Некалькі лічбаў

Праз некалькі хвілін мы ўжо сядзелі з цыгаркамі ў зубах на канапе ў салоне. Капітан Нэма даў мне чарцяжы, на якіх «Наўтылус» быў паказаны ў прадольным і папярэчным разрэзах. Затым ён пачаў сваё тлумачэнне:

— Вось, спадар Аранакс, чарцяжы судна, на якім вы знаходзіцеся. Гэта выцягнуты: ў даўжыню цыліндр з канічнымі

канцамі. Форма яго падобна да цыгары, а цыгаравідная форма лічыцца ў Лондане лепшай для такога роду канструкцый. Даўжыня цыліндра, ад канца да канца, дакладна складае семдзесят метраў, а найвялікшая яго шырыня — у цэнтры — восем метраў. Я не прытрымліваўся звычайнай для хуткаходных суднаў суадпаведнасці шырыні да даўжыні, як адзін да дзесяці, але пры даных мною суадносінах лобавае супраціўленне невялікае і выціскаемая вада не тармозіць ходу.

Гэтыя велічыні ўжо дазваляюць вам вылічыць плошчу і аб’ём «Наўтылуса». Плошча яго дакладна складае адну тысячу адзінаццаць і сорак пяць сотых квадратнага метра, аб’ём — адну тысячу пяцьсот і дзве дзесятых кубічнага метра. З гэтага вынікае, што, поўнасцю пагружаны ў ваду, ён выціскае тысячу пяцьсот кубічных метраў, або тон, вады.

Складаючы план гэтага судна, прызначанага для падводнага плавання, я ставіў сабе задачу, каб пры спуску на ваду дзевяць дзесятых яго плошчы былі пагружаны ў мора і адна дзесятая выступала з вады. Пры такіх умовах яно павінна было выціскаць дзевяць дзесятых свайго аб’ёму, або тысячу трыста пяцьдзесят шэсць і сорак восем сотых кубічнага метра, і важыць столькі-ж тон. Мне, значыцца, трэба было не дапускаць перацяжарвання судна звыш гэтай вагі.

«Наўтылус» мае два корпусы — адзін унутраны і другі вонкавы, злучаныя між сабой жалезнымі бэлькамі, якія маюць форму літары «Т»; гэтыя бэлькі надаюць яму незвычайную трываласць. Сапраўды, дзякуючы такой сістэме, пустацелы «Наўтылус» уладае такой-жа супраціўляемасцю, якую ён меў-бы ўвесь літы. Ягоная абшыўка не прагінаецца, дасканаласць мацаванняў і аднароднасць матэрыялаў, пайшоўшых на канструкцыю судна, дазваляюць яму не баяцца самага бурнага мора.

Гэтыя два корпусы складаюцца са сталёвых лістоў, шчыльнасць якіх у адносінах да вады дае сем і восем сотых. Таўшчыня лістоў унутранога корпуса — каля пяці сантыметраў і вага яго — трыста дзевяноста чатыры і дзевяноста шэсць сотых тоны. Вонкавы корпус, кіль, які мае ў вышыню пяцьдзесят і ў шырыню дваццаць пяць сантыметраў і які адзін важыць шэсцьдзесят дзве тоны, машыны, баласт, усё астатняе абсталяванне і абстаноўка, унутраныя пераборкі і падпоркі — усё гэта разам узятае важыць дзевяцьсот шэсцьдзесят адну і пяцьдзесят дзве сотых тоны, што разам з трымастамі дзевяноста чатырма і дзевяноста шасцю сотымі тоны ўнутранага корпуса складае патрэбную сумарную вагу ў тысячу трыста пяцьдзесят шэсць і сорак восем сотых тоны. Вы зразумелі мяне?

— Зразумеў.

— Такім чынам, — прадаўжаў капітан, — калі «Наўтылус» знаходзіцца на паверхні вады, пры гэтай нагрузцы ён выступае на адну дзесятую частку. Значыцца, каб на караблі былі рэзервуары ёмкасцю ў гэтую дзесятую частку, г. зн. ёмкасцю ў сто пяцьдзесят і семдзесят дзве сотых тоны, і каб гэтыя рэзервуары напоўніць вадою, дык «Наўтылус», выціскаючы тысячу пяцьсот сем кубаметраў, або, што тое самае, вагаю ў тысячу пяцьсот сем тон, поўнасцю апусціўся-б пад ваду. Гэта самае і адбываецца

на практыцы. На «Наўтылусе» ёсць рэзервуары, размешчаныя ў яго ніжняй частцы. Калі адкрыць краны, рэзервуары напаўняюцца вадою, і карабель поўнасцю пагружаецца ў мора на ўзровень з паверхняю.

— Надзвычайна добра, капітан. Але тут, па-мойму, і пачынаюцца галоўныя цяжкасці. Я разумею, што вы можаце пагрузіцца ў ваду настолькі, што ніводзін сантыметр «Наўтылуса» не выступае на паверхню. Але вось калі вы спускаецеся ў глыб, хіба вашае судна не сустракае павялічанага ціску? Хіба гэты ціск не выштурхоўвае яго знізу ўгару з сілаю, прыкладна, адной атмасферы на кожныя трыццаць футаў вадзянога пласта, або, іначай кажучы, з сілаю аднаго кілаграма на квадратны сантыметр?

— Зусім правільна, прафесар.

— У такім разе, калі толькі вы не запаўняеце вадою ўвесь «Наўтылус» поўнасцю, я не бачу, якім чынам вы прымушаеце яго пагружацца глыбока ў ваду.

— Спадар прафесар, — сказаў капітан Нэма, — нельга змешваць статыку з дынамікай — гэта можа пацягнуць за сабою сур’ёзныя памылкі. Для таго, каб дасягнуць вялікіх глыбінь акіяна, трэба затраціць зусім нямнога работы. Сачыце за ходам маіх разважанняў.

— Я слухаю вас уважліва.

— Для азначэння, наколькі трэба павялічыць вагу «Наўтылуса», каб ён мог пагружацца ў глыбіню мораў, я павінен быў заняцца разлікам змяншэння аб’ёму, займаемага марской вадой на розных глыбінях, пад ціскам вышэйляжачых пластоў.

— Гэта безумоўна, капітан.

— Аднак, хаця нельга адмаўляць, што вада ўладае здольнасцю сціскацца, але трэба сказаць, што сціскальнасць яе надта абмежаваная і сапраўды, паводле навейшых даных, вада сціскаецца на чатырыста трыццаць шэсць дзесяцімільённых частак пры павелічэнні ціску на адну атмасферу, гэта значыць на глыбіні трыццаць футаў. Калі трэба пагрузіцца на глыбіню ў тысячу метраў, дык трэба ўзяць у разлік змяншэнне аб’ёму ад ціску слупа вады вышынёю ў тысячу метраў, гэта значыць, ціск у сто атмасфер. Гэтае змяншэнне аб’ёму вызначаецца ў такім выпадку ў чатырыста трыццаць шэсць стотысячных. Выходзіць, што вага судна павінна будзе павялічыцца да тысячы пяцісот трынаццаці цэлых і сямідзесяці сямі сотых тоны, замест нармальнай вагі ў тысячу пяцьсот сем і дзве дзесятых тоны. Такім чынам, патрабуецца павелічэнне вагі ўсяго на шэсць і пяцьдзесят сем сотых тоны.

— Усяго?

— Усяго толькі, спадар Аранакс, і разлік гэты няцяжка праверыць. Між тым у мяне ёсць запасныя рэзервуары ёмкасцю ў сто тон. Дзякуючы ім я магу пагружацца на значныя глыбіні. Для таго, каб падняцца на ўзровень з паверхняю вады, мне даволі вызваліць гэтыя дадатковыя рэзервуары ад вадзянога баласта. Калі-ж я хачу, каб «Наўтылус» выплыў з вады на адну дзесятую частку свайго аб’ёму, я цалкам павінен апаражняць усе рэзервуары.

Мне не было чаго сказаць супраць гэтых разважанняў, якія грунтаваліся на дакладных лічбах.

— Я прымаю вашы разлікі, капітан, — сказаў я. — І сапраўды, смешна было-б супярэчыць, калі практыка штодня пацвярджае іхнюю правільнасць. Але ў мяне ўзнікае яшчэ адно сумненне.

— Якое?

— Калі вы апускаецеся на глыбіню ў тысячу метраў, сценкі корпуса «Наўтылуса» адчуваюць ціск у сто атмасфер. Значыцца, калі вы на такой глыбіні захочаце апаражніць рэзервуары, каб аблегчыць ваш карабель і ўзняцца на паверхню, дык насосам, што выштурхоўваюць ваду з рэзервуараў, прыйдзецца перамагчы дадатковае супраціўленне ў сто кілаграмаў на кожны квадратны сантыметр. А гэта патрабуе ад насосаў такой магутнасці…

Поделиться:
Популярные книги

Без шансов

Семенов Павел
2. Пробуждение Системы
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
Без шансов

Назад в ссср 6

Дамиров Рафаэль
6. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.00
рейтинг книги
Назад в ссср 6

Идеальный мир для Лекаря 13

Сапфир Олег
13. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 13

Не грози Дубровскому! Том V

Панарин Антон
5. РОС: Не грози Дубровскому!
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Не грози Дубровскому! Том V

Морозная гряда. Первый пояс

Игнатов Михаил Павлович
3. Путь
Фантастика:
фэнтези
7.91
рейтинг книги
Морозная гряда. Первый пояс

Лишняя дочь

Nata Zzika
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
8.22
рейтинг книги
Лишняя дочь

Не грози Дубровскому! Том II

Панарин Антон
2. РОС: Не грози Дубровскому!
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Не грози Дубровскому! Том II

На границе империй. Том 9. Часть 3

INDIGO
16. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 9. Часть 3

Мастер 2

Чащин Валерий
2. Мастер
Фантастика:
фэнтези
городское фэнтези
попаданцы
технофэнтези
4.50
рейтинг книги
Мастер 2

Его маленькая большая женщина

Резник Юлия
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
8.78
рейтинг книги
Его маленькая большая женщина

Царь поневоле. Том 2

Распопов Дмитрий Викторович
5. Фараон
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Царь поневоле. Том 2

Кодекс Крови. Книга I

Борзых М.
1. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга I

Второй Карибский кризис 1978

Арх Максим
11. Регрессор в СССР
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.80
рейтинг книги
Второй Карибский кризис 1978

Ведьма

Резник Юлия
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
8.54
рейтинг книги
Ведьма