Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

80000 кіламетраў пад вадой

Верн Жуль

Шрифт:

Раздзел дваццаты

Тарэсава пратока

У ноч з 27 на 28 снежня «Наўтылус» пакінуў Ванікоро і з вялікай хуткасцю паімчаўся на паўднёвы захад. У тры дні ён прайшоў адлегласць, якая аддзяляла Ванікоро ад паўднёва-ўсходняй часткі Новай Гвінеі, гэта значыць, звыш трох тысяч кіламетраў.

1 студзеня раніцай Кансель знайшоў мяне на палубе «Наўтылуса».

— Ці не дазволіць мне гаспадар пажадаць шчаслівага новага года? — запытаўся ён.

— Як-жа, як-жа, Кансель, з такой-жа прыемнасцю прымаю тваё пажаданне, як быццам мы былі-б у Парыжы, у маім кабінеце, у батанічным садзе. Дзякую за віншаванне, і

ў сваю чаргу — віншую цябе. Толькі дазволь запытацца, які год ты лічыў-бы шчаслівым: год, калі скончыцца наша паланенне, альбо год, на працягу якога наша дзіўнае падарожжа будзе прадаўжацца?

— Сапраўды, — сказаў Кансель, — я не ведаю, што адказаць гаспадару. Пэўна, мы бачым цікавыя рэчы, і за тыя два месяцы, што мы тут, нам не было часу сумаваць. Апошняе па часу відовішча тут заўсёды самае незвычайнае, і калі гэтая прагрэсія застанецца, дык цяжка сабе ўявіць, да чаго мы дойдзем! Думаю, што ніколі больш мы не сустрэнем гэткага выпадку…

— Ніколі! Твая праўда, Кансель!

— Акрамя таго капітан Нэма цалкам апраўдвае сваё лацінскае імя — Ніхто: ён так мала перашкаджае нам, нібы яго і няма на свеце.

— Праўда, Кансель.

— Таму дазваляю сабе сказаць гаспадару, што я буду лічыць шчаслівым той год, які дасць нам магчымасць убачыць усё!

— Убачыць усё, Кансель? Гэта можа быць занадта доўгім? Дарэчы, што аб гэтым думае Нэд Лэнд?

— Нэд Лэнд думае акурат наадварот, — адказаў Кансель. — Гэта чалавек са станоўчым розумам і прагным страўнікам. Яму недастаткова ўвесь час глядзець на рыб і есці рыбнае. Адсутнасць хлеба, мяса, віна — балюча для гэтага англасакса, які прызвычаены да крывавых біфштэксаў і да больш-менш значнай штодзённай порцыі віскі, джына альбо брэндзі [37] .

37

Спіртовыя напіткі.

— А мяне гэта менш за ўсё абыходзіць, — сказаў я. — Я добра прызвычаіўся да рэжыму «Наўтылуса».

— І я таксама, — адказаў Кансель. — Таму я з такой-жа ахвотай гатовы застацца тут, як Нэд Лэнд гатоў уцякаць. Такім чынам, калі надыходзячы год будзе нешчаслівым для мяне, — ён будзе шчаслівым для яго і наадварот. Значыцца, хто-небудзь з нас абавязкова будзе задаволены. Гаспадару-ж я дазваляю сабе пажадаць тое, што ён сам сабе жадае.

— Дзякую, Кансель. Прашу цябе толькі адкласці на нейкі час пытанне аб навагодніх падарунках і задаволіцца моцным пацісканнем рукі. Нічога больш я не магу табе прапанаваць.

— Гаспадар ніколі не быў больш шчодрым, — адказаў Кансель. З гэтымі словамі добры хлапец выйшаў.

2 студзеня лаг паказваў, што мы прайшлі адзінаццаць тысяч трыста сорак міль, альбо пяць тысяч дзвесце пяцьдзесят лье, з часу нашага адпраўлення з Японскага мора. Наперадзе «Наўтылуса» знаходзіліся небяспечныя зоны каралавых мораў, амываючых паўночна-ўсходнія берагі Аўстраліі.

Наш карабель ішоў на адлегласці некалькіх міль уздоўж здрадніцкага бар’ера з рыфаў, які ледзь не згубіў 10 чэрвеня 1770 года караблі капітана Кука. Карабель, на якім быў сам Кук, напароўся на скалу і не затануў толькі дзякуючы таму, што кавалак карала, які адламаўся пры сутычцы, заткнуў сабою прабоіну.

Мне вельмі хацелася аглядзець гэты бар’ер у трыста шэсцьдзесят лье, аб які заўсёды разбіваецца бурнае мора з грукатам, нагадваючым несціхальныя ўдары грому.

Але ў гэты час

нахіленыя плоскасці глыбіні пацягнула «Наўтылус» у ніжнія пласты вады, і мне так і не ўдалося ўбачыць гэтыя каралавыя сцены. Прыйшлося толькі задаволіцца знаёмствам з яго фаунай, што трапіла ў нашы сеці.

Я заўважыў у ліку іншых рознавіднасцей — скумбрыі велічынёй з добрага тунца, з срабрыста-сінім целам, пакрэсленым папярочнымі палоскамі, якія знікаюць пасля смерці. Гэтыя скумбрыі праваджалі нас цэлымі зграямі і забяспечвалі нас надзвычай смачным мясам. У сеці траплялі таксама ў вялікай колькасці спары даўжынёй не больш пяці сантыметраў, але дужа смачныя, і трыглы, сапраўдныя марскія ластаўкі, якія ў цёмныя ночы мільгаюць у моры і паветры сваім фасфарычным бляскам. Сярод малюскаў і зоафітаў у петлях невада я знайшоў таксама розных прадстаўнікоў альцыёнарый, лужанак жыварадзячых, байдарак, малаткоў.

Праз два дні пасля таго, як мы перасеклі Каралавае мора, 4 студзеня мы апынуліся недалёка ад берагоў Новай Гвінеі. Капітан Нэма сказаў мне пры сустрэчы, што ён збіраецца прайсці ў Індыйскі акіян, праз Тарэсаву пратоку. Больш ён нічога не дадаў, але Нэду Лэнду і гэтага было досыць: ён задаволена адзначыў, што мы набліжаемся да еўрапейскіх мораў.

Тарэсава пратока карыстаецца дрэннай рэпутацыяй з-за высцілаючых яе небяспечных рыфаў, таксама з-за дзікасці засяляючых яе берагі пляменняў. Яна аддзяляе Аўстралію ад Новай Гвінеі.

Новая Гвінея расцягнулася на чатырыста лье ў даўжыню і на трыста лье ў шырыню і займае плошчу ў сорак тысяч геаграфічных лье. Яна раскінутая паміж 0°19' і 10°2' паўднёвай шыраты і 128°23' і 146°15' даўгаты.

У поўдзень, калі памочнік капітана «браў» секстантам вышыню сонца, я ўбачыў верхавіны гор Арфалькса, якія ўздымаліся ўступамі і канчаліся вострымі пікамі.

Новая Гвінея была адкрыта ў 1511 годзе партугальцам Францыскам Серано; яе наведалі паслядоўна дон Хозе Менесес у 1526 годзе, Грыхальва — у 1527, іспанскі генерал Альвар дэ Сааведра — у 1528, Хіго Ортэц — у 1545, галандзец Шутэн — у 1616, Нікалай Стрэйк — у 1753, Тасман, Дамп’е, Фюмель, Картрэ, Эдвардс, Бугенвіль, Кук, Форэст, Мак Клёр, д’Антркасто ў 1792, Дзюперэй у 1823 і нарэшце Дзюмон-Дзюрвіль у 1827.

«Гэта цэнтр усяго чорнаскурага насельніцтва Меланезіі», сказаў аб Новай Гвінеі дэ Рыенцы.

Мне і ў галаву не прыходзіла, што выпадковасці нашага плавання прывядуць мяне да гэтых цікавых берагоў.

«Наўтылус» падышоў да ўваходу ў гэтую самую небяспечную ў свеце пратоку, перад якой у разважанні спыняліся нават самыя адважныя мораплаўцы. Гэтая пратока была адкрыта Луі Пац дэ-Торэсам на зваротным шляху з паўднёвых мораў у Меланезію; тут у 1848 годзе ледзь не загінулі на мяліне экспедыцыі Дзюмон-Дзюрвіля. Нават «Наўтылус», які не баіцца ніякіх небяспек у вадзе, павінен быў пазнаёміцца з яго каралавымі рыфамі.

Тарэсава пратока мае прыкладна сто трыццаць пяць — сто сорак кіламетраў у шырыню, але яна завалена незлічымай колькасцю астравоў і астраўкоў, скал і падводных рыфаў, якія робяць амаль немагчымым праход праз яе.

Капітан Нэма, улічваючы гэта, прыняў усе неабходныя перасцярогі: «Наўтылус» плыў на паверхні вады з вельмі малай хуткасцю. Лопасці яго вінта, як хвост стомленага кіта, павольна білі ваду.

Карыстаючыся гэтым, я і абодва мае таварышы вышлі на заўсёды пустую палубу і сталі за стырнавой будкай. Наўрад ці я памылюся, калі скажу, што капітан Нэма сапраўды знаходзіўся там, асабіста кіруючы «Наўтылусам».

Поделиться:
Популярные книги

Ретроградный меркурий

Рам Янка
4. Серьёзные мальчики в форме
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Ретроградный меркурий

Я еще не барон

Дрейк Сириус
1. Дорогой барон!
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я еще не барон

Полковник Империи

Ланцов Михаил Алексеевич
3. Безумный Макс
Фантастика:
альтернативная история
6.58
рейтинг книги
Полковник Империи

Бремя империи

Афанасьев Александр
Бремя империи - 1.
Фантастика:
альтернативная история
9.34
рейтинг книги
Бремя империи

Инферно

Кретов Владимир Владимирович
2. Легенда
Фантастика:
фэнтези
8.57
рейтинг книги
Инферно

Адмирал южных морей

Каменистый Артем
4. Девятый
Фантастика:
фэнтези
8.96
рейтинг книги
Адмирал южных морей

Защитник

Астахов Евгений Евгеньевич
7. Сопряжение
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Защитник

Я – Орк. Том 3

Лисицин Евгений
3. Я — Орк
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Я – Орк. Том 3

Мир-о-творец

Ланцов Михаил Алексеевич
8. Помещик
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Мир-о-творец

Кодекс Крови. Книга II

Борзых М.
2. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга II

Я – Орк. Том 4

Лисицин Евгений
4. Я — Орк
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я – Орк. Том 4

Хозяйка лавандовой долины

Скор Элен
2. Хозяйка своей судьбы
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.25
рейтинг книги
Хозяйка лавандовой долины

Разбуди меня

Рам Янка
7. Серьёзные мальчики в форме
Любовные романы:
современные любовные романы
остросюжетные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Разбуди меня

Курсант: назад в СССР 9

Дамиров Рафаэль
9. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Курсант: назад в СССР 9