Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

80000 кіламетраў пад вадой

Верн Жуль

Шрифт:

Калі «Наўтылус» праходзіў каля іх, заліваючы іх святлом свайго пражэктара, здавалася, што зараз-жа ў іх на кармавым флагштоку ўзнімецца сцяг, вітаючы сустрэчнае судна і жадаючы яму шчаслівай дарогі.

Але сцяг не ўздымаўся. Смерць і нямая цішыня непадзельна панавалі на гэтым марскім могільніку…

Я заўважыў, што па меры набліжэння «Наўтылуса» да Гібралтарскай пратокі ўсё большая колькасць гэтых сумных рэшткаў крушэння засцілала марское дно. Чым цясней зыходзяцца берагі Еўропы і Афрыкі, тым часцей робяцца сутычкі суднаў. Я бачыў тут мноства жалезных карпусоў, скалечаных рэшткаў

параходаў, стаячых тырчком альбо ляжачых на баку, падобных на фантастычных жывёл. Асабліва цяжкае ўражанне рабіў адзін калёсны параход: борт яго быў як быццам распораты, трубы пагнуліся, ад колаў застаўся толькі пакамячаны жалезны каркас, стырно адарвалася ад кармы і вісела на жалезным ланцугу, корпус яго быў увесь з’едзены іржой… Колькі чалавек загінула на ім? Колькі засталося ў жывых, каб расказаць аб гэтай жудаснай катастрофе? А можа, хвалі зайздросна хавалі сваю тайну?.. Мне прыйшла ў галаву думка, што гэты параход — той самы «Атлас», таемнае знікненне якога гадоў дваццаць назад доўга хвалявала свет. Якую жудасную кнігу можна было-б напісаць пра тайны дна Міжземнага мора, пра гэты велізарны магільнік, дзе захавана столькі багацця, дзе столькі людзей знайшлі сваю смерць!

Між тым абыякі да ўсяго «Наўтылус» працягваў свой хуткі падводны бег. 18 лютага, каля трох гадзін а поўначы ён апынуўся каля ўвахода ў Гібралтарскую пратоку.

Там існуе два цячэнні — верхняе, даўно вядомае, якое нясе воды Атлантычнага акіяна ў Міжземнае мора, і сустрэчнае, ніжняе цячэнне, існаванне якога было даказана лагічным шляхам. Сапраўды, узровень вады ў Міжземным моры, пры звычайным прыліве вады з Атлантычнага акіяна і з акаляючых яго рэк, павінен быў-бы з года ў год павышацца, бо ўстаноўлена, што адных выпарэнняў недастаткова для стрымання яго ў раўнавазе. Між тым, гэты ўзровень не павышаецца і, значыцца, немінуча трэба дапусціць існаванне другога цячэння, якое праходзіць над самым дном Гібралтарскае пратокі і выносіць у Атлантычны акіян лішкі Міжземнаморскай вады.

Так яно і аказалася ў сапраўднасці. «Наўтылус» скарыстаў гэтае спадарожнае цячэнне і хутка праімчаўся праз вузкую пратоку. На секунду перад маімі вачыма мільганулі руіны выдатнага храма Геркулеса, што апусціўся на дно, па словах Плінія, разам з астраўком, на якім ён быў пабудаваны, і праз некалькі хвілін мы ўсплылі на паверхню ўжо ў Атлантычным акіяне.

Раздзел восьмы

Бухта Віго

Атлантычны акіян! Велізарная водная раўніна, паверхня якой мае дваццаць пяць мільёнаў квадратных міль, раўніна, якая цягнецца ў даўжыню амаль на дзевяць тысяч міль пры сярэдняй шырыні дзве тысячы семсот міль! Гэтае вялізнае мора амаль не было вядома ў старадаўнасці. Магчыма, толькі карфагеняне, гэтыя галандцы старадаўнасці, у сваіх гандлёвых плаваннях агібалі заходнія берагі Еўропы і Афрыкі! Звілістыя берагі гэтага акіяна раскінуліся на вялікай працяжнасці і павыразаны вусцямі найвялікшых у свеце рэк: св. Лаўрэнція, Місісіпі, Амазонкі, Ла-Платы, Орыноко, Нігера, Эльбы, Лауры, Рэйна, уліваючых у яго свае воды, што абваднялі самыя культурныя і самыя дзікія ў свеце краіны! Велічная гладзь вады, якую ва ўсіх кірунках баразняць караблі ўсіх краін і ўсіх народаў, і якая канчаецца двума жудаснымі для мораплаўцаў мысамі — мысам Горн і Добрай Надзеі!..

«Наўтылус» рассякаў сваім вострым фарштэўнем воды Атлантычнага акіяна пасля таго, як за тры з паловай месяцы прайшоў звыш дзесяці тысяч лье — адлегласць, амаль роўная даўжыні зямнога экватара. Куды ён накіраваўся цяпер, якія неспадзяванасці рыхтуе нам будучае?

Пасля выхаду з Гібралтарскай пратокі «Наўтылус» узяў курс у адкрыты акіян. Ён зноў вярнуўся на паверхню вады, і мы зноў мелі магчымасць выконваць свае штодзённыя прагулкі на свежым паветры.

Як толькі мы ўсплылі

ў першы раз, я паспяшаў падняцца на палубу з Нэдам Лэндам і Канселем.

За дваццаць міль ад нас ледзь віднеўся на кругавідзе мыс св. Вінцэнта, які замыкае з паўднёвага захаду Іспанскі паўвостраў. Дзьмуў даволі моцны паўднёвы вецер, які ўзняў на няветлівым моры вялікую хвалю. «Наўтылус» вельмі хістала. Немагчыма было доўга заставацца на яго палубе, на якую кожную хвіліну набягалі патокі салёнай вады. Падыхаўшы крышку свежым паветрам, мы паспяшылі апусціцца ў сярэдзіну карабля.

Я вярнуўся ў сваю каюту. Кансель пайшоў да сябе, але канадзец, нечым заклапочаны, пайшоў за мной. Нечакана хуткі пераход цераз Міжземнае мора не дазволіў яму выканаць свой план, і ён нават не спрабаваў захаваць сваю прыкрасць.

Ён зачыніў дзверы каюты, сеў на крэсла і моўчкі паглядзеў на мяне.

— Разумею вас, дружа, Нэд, — сказаў я яму. — Але супакойцеся, вам няма ў чым папракаць сябе! У тых умовах, у якіх прайшло гэтае плаванне, думаць аб уцяканні было немагчыма!

Нэд Лэнд не адказаў. Яго нахмураныя бровы і шчыльна сціснутыя вусны сведчылі, што яго апанавала адна неадступная ідэя.

— Паслухайце, — сказаў я яму, — будзьце разважлівым! Нічога не страчана! Мы падымемся зараз да поўначы ўздоўж берагоў Партугаліі. Мы пройдзем каля Францыі і Англіі, дзе таксама лёгка знайсці прытулак. Вось каб «Наўтылус» па выхадзе з Гібралтарскай пратокі накіраваўся на поўдзень, дзе бадай няма сушы, я-б і сам падзяляў вашу трывогу. Але цяпер мы ведаем, што капітан Нэма не ўхіляецца людных мораў, і я не сумняваюся, што праз некалькі дзён вы зможаце падрыхтаваць зусім бяспечныя ўцёкі.

Нэд Лэнд яшчэ больш пільна паглядзеў на мяне і, раскрыўшы нарэшце вусны, сказаў:

— Мы бяжым сёння ўвечары!

Я схапіўся, як укушаны. Прызнаюся, я зусім не быў падрыхтаваны да гэтага паведамлення. Я хацеў супярэчыць канадцу, але не знаходзіў адпаведных слоў.

— Мы ўмовіліся чакаць зручнага выпадку, — прадаўжаў Нэд Лэнд. — Гэты выпадак ёсць. Сёння ўвечары мы будзем усяго за некалькі міль ад іспанскага берага. І Ночы цяпер цёмныя, без месяца. Вецер шуміць ва ўсю. Вы далі мне слова, спадар прафесар, і я спадзяюся на вас.

Я па-ранейшаму маўчаў. Канадзец устаў і падышоў бліжэй да мяне.

— Сёння ў дзевяць гадзін! — сказаў ён. — Я папярэдзіў Канселя. У гэтую гадзіну капітан Нэма, мусіць, зачыніцца ў сваім пакоі, а можа ўжо ляжа спаць. Ні механік, ні матросы, не могуць убачыць нас. Кансель і я схаваемся пад лесвіцай, што вядзе на палубу. Вы, спадар прафесар, будзеце чакаць майго сігнала ў бібліятэцы. Вёслы, мачты, парус знаходзяцца ў шлюпцы. Мне ўдалося нават аднесці ў яе крыху харчоў. Я дастаў таксама англійскі ключ, каб адкруціць гайкі, якія трымаюць шлюпку на палубе «Наўтылуса». Такім чынам усё падрыхтавана. Бывайце, да вечара!

— Мора дужа бурнае, — сказаў я.

— Згодзен з вамі, — адказаў канадзец, — але прыйдзецца не звяртаць на гэта ўвагі. Воля каштуе невялікай небяспекі. Шлюпка «Наўтылуса» моцная, а прайсці некалькі міль пры спадарожным ветры нават у такое падвор’е — гэта проста глупства. Хто ведае, можа заўтра мы будзем ужо за сотню міль ад берага? Калі ўмовы складуцца спрыяльна для нас, дык між дзесяццю і адзінаццаццю гадзінамі вечара мы ўжо выберамся на сушу ў якім-небудзь пункце іспанскага ўзбярэжжа. Калі-ж не, то ў гэты час мы будзем мёртвымі. Значыцца, да вечара!

З гэтымі словамі канадзец выйшаў з каюты, пакінуўшы мяне ў поўнай трывозе. Я чамусьці думаў, што калі прыйдзе час для ўцёкаў, можна будзе ўсё дэталёва абмеркаваць і паспрачацца з Нэдам Лэндам. Але ўпарты канадзец не дазволіў мне нават і слова сказаць. Ды і што я яму мог адказаць? Нэд Лэнд тройчы меў рацыю. Гэта быў больш-менш зручны выпадак, і ён рашыў скарыстаць яго.

Ці меў я права адмовіцца ад свайго слова і ставіць з-за асабістых інтарэсаў на карту лёс сваіх таварышаў? Хіба заўтра капітан Нэма не мог зноў зацягнуць нас у водную пустыню, далёкую ад усякай зямлі?

Поделиться:
Популярные книги

Газлайтер. Том 9

Володин Григорий
9. История Телепата
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 9

Системный Нуб

Тактарин Ринат
1. Ловец душ
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Системный Нуб

Лорд Системы 13

Токсик Саша
13. Лорд Системы
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Лорд Системы 13

Генерал Империи

Ланцов Михаил Алексеевич
4. Безумный Макс
Фантастика:
альтернативная история
5.62
рейтинг книги
Генерал Империи

Возвышение Меркурия. Книга 16

Кронос Александр
16. Меркурий
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 16

Черный Маг Императора 5

Герда Александр
5. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 5

Столичный доктор. Том III

Вязовский Алексей
3. Столичный доктор
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Столичный доктор. Том III

Неудержимый. Книга IX

Боярский Андрей
9. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга IX

Кодекс Крови. Книга VII

Борзых М.
7. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга VII

Прометей: владыка моря

Рави Ивар
5. Прометей
Фантастика:
фэнтези
5.97
рейтинг книги
Прометей: владыка моря

Леди Малиновой пустоши

Шах Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.20
рейтинг книги
Леди Малиновой пустоши

Провинциал. Книга 1

Лопарев Игорь Викторович
1. Провинциал
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Провинциал. Книга 1

Инферно

Кретов Владимир Владимирович
2. Легенда
Фантастика:
фэнтези
8.57
рейтинг книги
Инферно

Болотник 2

Панченко Андрей Алексеевич
2. Болотник
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.25
рейтинг книги
Болотник 2