Чтение онлайн

на главную

Жанры

80000 кіламетраў пад вадой

Верн Жуль

Шрифт:

Я-б правёў яшчэ доўгія гадзіны ля акна, цешачыся хараством мора і неба, каб акяніцы раптам не зачыніліся. У гэтую хвіліну «Наўтылус» акурат падыходзіў да стромкай сцяны. Як ён абміне гэтую перашкоду, я не мог сабе ўявіць. Прыйшлося вярнуцца ў сваю каюту. «Наўтылус» не рухаўся. Я заснуў з цвёрдым рашэннем устаць раней.

Але наступнай раніцай я прачнуўся толькі каля васьмі гадзін. Я зараз-жа пайшоў у салон. Манометр паказваў, што «Наўтылус» плыве на паверхні акіяна. Ды аб гэтым я мог здагадацца і па шуму крокаў на палубе. Але-ж ніякага гойдання, якое бывае пры плаванні на паверхні акіяна, не адчувалася.

Я

прайшоў да люка. Ён быў адчынены. Але замест яркага дзённага святла, якое я чакаў убачыць, мяне абкружыла глыбокая цемрадзь. Дзе мы былі? Няўжо я праспаў цэлыя суткі і цяпер была ноч? Але не, ніводная зорка не блішчэла на небе, ды і наогул ноч ніколі яе бывае гэткай цёмнай. Я не ведаў, што і падумаць, як раптам з цемры мяне клікнуў голас:

— Гэта вы, спадар прафесар?

— А, капітан Нэма! Дзе мы знаходзімся?

— Пад зямлёю, спадар прафесар.

— Пад зямлёю? — ускрыкнуў я. — І «Наўтылус» плавае?

— Ён заўсёды плавае.

— Але… я нічога не разумею…

— Пацярпіце некалькі хвілін. Пражэктар зараз засвеціцца, і вы ўсё зразумееце.

Я сеў на вышку пражэктара і цярпліва стаў чакаць. Цемра была настолькі густой, што я не бачыў нават капітана Нэма. Але, падняўшы вочы ўверх, я ўбачыў акурат над сваёю галавою нейкае невыразнае мільганне, нейкае паўсвятло, якое пранікала праз круглую адтуліну. У гэтую хвіліну запаліўся пражэктар, і яго асляпляючае святло знішчыла гэтае няяснае мільганне.

Калі вочы мае прызвычаіліся да святла, я пачаў азірацца навакол.

«Наўтылус» стаяў нерухома каля берагу, які нагадваў узбярэжную якога-небудзь парта. Падводны карабель знаходзіўся на паверхні возера, абкружанага з усіх бакоў каменнай сцяной. Дыяметр возера меў прыблізна дзве мілі; значыцца, акружына яго працягвалася на шэсць міль. Узровень вады ў возеры быў той-жа, што і ў акіяне, бо гэтае возера абавязкова павінна было злучацца з акіянам. Гэта сцвярджалася і паказаннямі манометра. Высокія сцены звісалі над вадой і злучаліся ўверсе, на вышыні пяцьсот ці шэсцьсот метраў, у вялізны купал. У вышэйшым пункце гэтага купала адчынялася тая самая адтуліна, якая прапускала слабае святло, як відаць, водбліск сонечных праменняў.

Раней чым прыступіць да ўважлівага агляду гэтай вялізнай пячоры, нават раней чым задацца пытаннем, ці была гэтая пячора натуральнай альбо штучна зробленай чалавечымі рукамі, я падышоў да капітана Нэма і запытаў у яго:

— Дзе мы знаходзімся?

— У самым цэнтры згаслага вулкана, — адказаў ён, — залітага морам у выніку якога-небудзь тэктанічнага страсення. У той час, як вы спалі, спадар прафесар, «Наўтылус» пранік у гэтую лагуну праз натуральны канал, які праходзіць на глыбіні дзесяць метраў пад паверхняю акіяна. Гэта адна з гаваней «Наўтылуса» — верная, надзейная, схаваная ад нясціплых вачэй і абароненая ад вятроў усіх румбаў. Пакажыце мне хоць адзін порт на вашых сухазем’ях і астравах, які здолеў-бы так надзейна схаваць судна ад урагану, як гэтая пячора!

— Сапраўды, — сказаў я, — вы тут у поўнай бяспечнасці, капітан Нэма. Што можа пагражаць вам тут, у нетрах бяздзейнага вулкана? Але скажыце, ці мне здалося толькі, ці сапраўды

я разглядзеў уверсе адтуліну?

— Так, гэта былы кратэр вулкана; калісьці ў ім бушавала лава, пары серы і слупы полымя. Цяпер-жа ён служыць для таго, каб забяспечыць маю гавань тым свежым, жыўным паветрам, якім мы дыхаем.

— Які гэта вулкан?

— Гэты вулкан знаходзіцца на адным з незлічоных астраўкоў, параскіданых у гэтай частцы акіяна. Для праходзячых міма караблёў — гэта проста выступаючая з мора скала; для нас-жа — гэта бяспечнейшы ў свеце порт. Я выпадкова адкрыў яго, і гэты выпадак саслужыў мне немалую службу.

— Хіба нельга спусціцца сюды праз адтуліну кратэра?

— Гэта таксама немагчыма, як немагчыма мне падняцца адгэтуль да кратэра. Прыкладна футаў на сто ўверх яшчэ можна ўзабрацца па сценах, але далей яны нахіляюцца, звужваюцца і прабрацца вышэй зусім нельга.

— Я бачу, капітан, што прырода прыходзіць вам на дапамогу ўсюды і заўсёды. Вы ў поўнай бяспечнасці ў гэтым падземным возеры, і нічыё нясціплае наведванне не можа застрашыць вас. Але навошта вам спатрэбіўся гэты прытулак? «Наўтылусу»-ж не патрэбна гавань.

— Не, спадар прафесар, але яму патрэбна электрычнасць, каб рухацца, батарэі — каб вырабляць электрычную энергію, натрый — каб жывіць гэтыя батарэі, вугаль — каб атрымаць натрый, і капальні — каб здабываць каменны вугаль. Тут-жа мора паглынула цэлыя лясы, якія раслі ў далёкія геалагічныя эпохі; скамянелыя, ператвораныя ў каменны вугаль, яны з’яўляюцца для мяне невычарпальнымі складамі паліва.

— Значыцца, вашы матросы ператвараюцца тут у капальнікаў?

— Зусім правільна. Гэтыя капальні знаходзяцца пад вадой, таксама, як і вугальныя шахты Ньюкасла. Апранутыя ў скафандры, з кіркай і лапатаю ў руках, мае матросы здабываюць тут вугаль, збаўляючы мяне ад неабходнасці атрымліваць яго з земных капальняў. Калі я палю каменны вугаль для выпрацоўкі натрыя, дым, што падымаецца над кратэрам, надае гэтай гары выгляд дзейнічаючага вулкана.

— Ці ўбачу я, як здабываюць вугаль вашы матросы?

— Не, у гэты раз не ўбачыце, бо я спяшаюся працягваць наша падводнае кругасветнае плаванне. Я абмяжуюся тым, што забяру запас гатовага натрыя, які хаваецца тут. Як толькі мы пагрузім яго на борт, гэта значыць не пазней, як праз дзень, мы зноў кранёмся ў дарогу. Таму, калі вы хочаце азнаёміцца з гэтай пячорай і абыйсці навакол лагуну, дык скарыстайце гэты дзень стаянкі, спадар прафесар.

Падзякаваўшы капітана, я адправіўся да сваіх таварышаў, якія яшчэ не выходзілі з сваёй каюты. Я прапанаваў ім пайсці за мною, не гаворачы, дзе мы знаходзімся.

Яны вышлі на палубу. Кансель, які ніколі не здзіўляўся, знайшоў і цяпер зусім натуральным, што заснуўшы пад вадою, ён прачнуўся пад зямлёю. Што тычыцца Нэда Лэнда, дык ён зацікавіўся толькі адным — ці няма якога-небудзь выхаду з гэтай пячоры на вольнае паветра?

Пасля снедання, гадзін каля дзесяці раніцы, мы сышлі на бераг.

— Вось мы і зноў на зямлі! — сказаў Кансель.

— Ну, якая-ж гэта зямля! — адказаў канадзец. — Ды апрача таго мы не на, а пад зямлёй.

Паміж возерам і падножжам сцяны быў пясчаны пляж, найбольшая шырыня якога не перавышала пяцьсот футаў. Па гэтым пясчаным беразе можна было лёгка абыйсці вакол усяго возера.

Поделиться:
Популярные книги

Я Гордый часть 2

Машуков Тимур
2. Стальные яйца
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я Гордый часть 2

Приручитель женщин-монстров. Том 5

Дорничев Дмитрий
5. Покемоны? Какие покемоны?
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Приручитель женщин-монстров. Том 5

Бездомыш. Предземье

Рымин Андрей Олегович
3. К Вершине
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Бездомыш. Предземье

Идеальный мир для Социопата 3

Сапфир Олег
3. Социопат
Фантастика:
боевая фантастика
6.17
рейтинг книги
Идеальный мир для Социопата 3

Сонный лекарь 4

Голд Джон
4. Не вывожу
Фантастика:
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Сонный лекарь 4

(Противо)показаны друг другу

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.25
рейтинг книги
(Противо)показаны друг другу

Корсар

Русич Антон
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
6.29
рейтинг книги
Корсар

"Фантастика 2023-123". Компиляция. Книги 1-25

Харников Александр Петрович
Фантастика 2023. Компиляция
Фантастика:
боевая фантастика
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Фантастика 2023-123. Компиляция. Книги 1-25

Идеальный мир для Лекаря 10

Сапфир Олег
10. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 10

Вперед в прошлое 5

Ратманов Денис
5. Вперед в прошлое
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Вперед в прошлое 5

Дворянская кровь

Седой Василий
1. Дворянская кровь
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.00
рейтинг книги
Дворянская кровь

Системный Нуб

Тактарин Ринат
1. Ловец душ
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Системный Нуб

Система Возвышения. (цикл 1-8) - Николай Раздоров

Раздоров Николай
Система Возвышения
Фантастика:
боевая фантастика
4.65
рейтинг книги
Система Возвышения. (цикл 1-8) - Николай Раздоров

Путь Шамана. Шаг 1: Начало

Маханенко Василий Михайлович
1. Мир Барлионы
Фантастика:
фэнтези
рпг
попаданцы
9.42
рейтинг книги
Путь Шамана. Шаг 1: Начало