Чтение онлайн

на главную

Жанры

80000 кіламетраў пад вадой

Верн Жуль

Шрифт:

Капітан Нэма рашыў паспрабаваць дасягнуць дна па спадзістай дыяганалі, з разбегу. Стырнам глыбіні надалі нахіл у 45°, і затым вінт быў запушчаны з найвялікшай хуткасцю. Лопасці яго з велізарнай сілай уразаліся ў ваду. Гэты магутны штуршок прымусіў здрыгануцца ўвесь карабель, які зараз-жа паслухмяна пусціўся ўніз. Капітан Нэма далучыўся да мяне, і мы разам сачылі за хуткім рухам уніз стрэлкі манометра. Неўзабаве «Наўтылус» мінуў заселеную зону, у якой жыве большасць рыб. Калі паасобныя віды рыб могуць жыць толькі ля самай паверхні акіяна або рэк, то існуюць і такія, што жывуць толькі ў глыбакаводных пластах. Сярод іх

я заўважыў гексанхаў — разнавіднасць грэбнезубых акул, з шасцю жабернымі шчылінамі, тэлескопаў з вялізнымі вачыма і, нарэшце, грэндэраў, якія жывуць на глыбіні ў тысячу дзвесце метраў, дзе ціск раўняецца ста дваццаці атмасферам.

Я запытаў капітана Нэма, ці здаралася яму назіраць рыб на вялікіх глыбінях.

— Рыб? — перапытаў ён. — На гэтых глыбінях яны сустракаюцца даволі рэдка. А што аб гэтым думае сучасная навука?

— Мы ведаем толькі наступнае: расліннае жыццё гіне хутчэй, чымся жывёльнае, адпаведна аддаленню ад паверхні ў ніжэйшыя пласты вады. Мы ведаем, што ў тых месцах, дзе яшчэ сустракаюцца жывыя істоты, нельга ўжо знайсці ніводнае расліны. Нам вядома, што вустрыцы і іншыя ракушкі жывуць і на глыбіні ў дзве тысячы метраў пад вадою і што Мак Клінток, герой палярных марэй, аднойчы вывудзіў жывую марскую зорку з глыбіні дзве з паловай тысячы метраў. Нарэшце вядома, што каманда англійскага фрэгата «Бульдог» на глыбіні ў чатыры тысячы метраў таксама вывудзіла жывую марскую зорку. Вось і ўсё, што мы ведаем. Але вы, капітан Нэма, пэўна скажаце, што наша навука нічога не ведае?

— Не, спадар прафесар, я не дазволю сабе гэткага грубіянства. Дазвольце яшчэ запытаць вас, чым тлумачыцца, што жывыя істоты могуць жыць на такой глыбіні?

— Гэта тлумачыцца двума прычынамі, — адказаў я. — Перш за ўсё тым, што вертыкальныя цячэнні, абумоўленыя неаднолькавай шчыльнасцю і насычанасцю вады соллю на розных глыбінях, выклікаюць рух вады, дастатковы для падтрымання жыцця прасцейшых іглакожых і марскіх зорак…

— Правільна, — сказаў капітан.

— І па-другое, тым, што колькасць распушчанага ў вадзе кісларода, без якога жыццё немагчыма, у глыбокіх пластах не змяншаецца, а павялічваецца і што высокі ціск у гэтых пластах толькі дапамагае яго канцэнтрацыі.

— Ага, вы і гэта ведаеце? — ускрыкнуў капітан Нэма, не хаваючы свайго здзіўлення. — Што-ж, я рады, што вам гэта вядома, бо гэта бясспрэчны факт. Я дадам толькі, што ў плавацельным пузыры рыб, вылаўленых на невялікай глыбіні, больш азота, чым кісларода, тады як у тых-жа рыб, злоўленых на вялікай глыбіні, заўсёды больш кісларода, як азота. Гэта даказвае справядлівасць вашай думкі. Але давайце працягваць нашы назіранні.

Я зноў паглядзеў на манометр. Стрэлка яго паказвала глыбіню ў шэсць тысяч метраў. Мы плылі ўжо на працягу гадзіны, і апусканне «Наўтылуса» па дыяганалі ўсё яшчэ працягвалася. Пустынныя воды вызначаліся надзвычайнай празрыстасцю, якую можна параўнаць толькі з празрыстасцю высокагорнага паветра.

Яшчэ праз гадзіну мы былі ўжо на глыбіні трынаццаці тысяч метраў, а дно акіяна яшчэ не было відаць.

Але, калі мы дасягнулі глыбіні чатырнаццаць тысяч метраў, я ўбачыў далёка ў вадзе чорныя верхавіны гор. Аднак гэтыя верхавіны маглі належаць і горам такой самай вышыні як Гімалаі або Манблан, а можа нават і вышэй, таму мы па-ранейшаму не маглі вызначыць глыбіню гэтага воднага бяздоння.

Не гледзячы на вялікі ціск, якому

падпадаў «Наўтылус», мы працягвалі апускацца. Я адчуваў, як уздрыгвае жалезная абшыўка падводнага судна, як выгінаюцца яго распоры, як трасуцца загарадкі, як выгінаюцца ў сярэдзіну пад ціскам вады вокны салона. Каб наш карабель не ўладаў трываласцю цэльнага, літага цела, яго ў адну секунду сплюшчыла-б у дошку.

Калі мы праходзілі блізка ад гор, чарнеючых у вадзе, я заўважыў на іх некалькі ракавін і розных марскіх зорак. Але хутка і гэтыя апошнія прадстаўнікі жывёльнага царства зніклі, і «Наўтылус», пераступіў мяжу жыцця, падобна паветранаму шару, які падняўся вышэй таго пласта, дзе можна дыхаць.

Мы знаходзіліся цяпер на глыбіні шаснаццаці тысяч метраў, і абшыўка «Наўтылуса» вытрымлівала ціск у шэсцьсот атмасфер, або, інакш кажучы, у тысячу шэсцьсот кілаграмаў на кожны квадратны сантыметр сваёй паверхні.

— Як дзіўна: плысці на гэткай глыбіні, дзе ніколі не было жыцця! — ускрыкнуў я. — Глядзіце, капітан, глядзіце на гэтыя велічныя скалы, на гэтыя пустынныя горы, на гэтыя апошнія межы акіяна, дзе не можа быць ні малейшай праявы жыцця! Якое дзівоснае відовішча! І як шкада, што ў нас застануцца толькі адны цмяныя ўспаміны аб ім.

— Гэтыя ўспаміны можна зрабіць і не цмянымі, — сказаў капітан.

— Што вы хочаце сказаць? — запытаў я. — Я не разумею вас.

— Я хачу сказаць, што няма нічога больш простага, як сфатаграфаваць гэты падводны пейзаж.

Не паспеў я выказаць здзіўлення ад новай прапановы капітана Нэма, як матрос прынёс у салон фатаграфічны апарат.

Раскінуты перад намі пейзаж, асвятлёны праменнямі электрычнага пражэктара, вызначаўся з дзіўнай яснасцю і выразнасцю. Празрыстасць і поўная нерухомасць вадкага асяроддзя стваралі ідэальныя ўмовы для фатаграфавання, нават лепшыя, чымся пры натуральным святле. «Наўтылус» спыніўся, мы накіравалі аб’ектыў апарата на падводную гару і праз некалькі секунд атрымалі дасканалы негатыў.

Я даю тут пазітыўны адбітак з яго. На фатаграфіі выразна вызначаюцца першабытныя скалы, ніколі не бачыўшыя дзённага святла, гранітныя слупы зямной паверхні, глыбокія пячоры, выдзеўбаныя ў масіве, і, нарэшце, надзвычай ясны контур верхавін, якія выступаюць на фоне вады, нібы намаляваныя рукою мастака. Фатаграфія не перадае толькі моцнага ўражання, якое рабіла поўная адсутнасць якога-б там ні было жыцця на гэтых чорных, гладкіх, нібы адпаліраваных скалах, зусім аднатонных, без адзінай каляровай плямы, грунтоўна стаячых на пясчаным дне, якое блішчыць пад праменнямі пражэктара.

Скончыўшы здымак, капітан Нэма звярнуўся да мяне:

— Прыйдзецца падняцца, спадар прафесар. Не варта надта доўга пакідаць корпус «Наўтылуса» пад такім ціскам.

— Я згодзен з вамі, капітан.

— Трымайцеся, — сказаў ён.

Я не паспеў запытаць капітана, як разумець яго параду і чаму я павінен трымацца, як раптам мяне кінула на падлогу.

Па загаду капітана Нэма вінт «Наўтылуса» быў спынены і стырны глыбіні пастаўлены рубам. У тую-ж секунду «Наўтылус» узвіўся ўгару, як паветраны шар. Хуткасць яго пад’ёму была сапраўды галавакружальнай. Ён рассякаў ваду з глухім звонам. Нічога нельга было разгледзець навакол — у чатыры хвіліны ён праляцеў шаснаццаць тысяч метраў і, выскачыўшы з вады, як лятучая рыба, зноў апусціўся ў яе, падняўшы хмару пырскаў на вялізную вышыню.

Поделиться:
Популярные книги

Тринадцатый IV

NikL
4. Видящий смерть
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Тринадцатый IV

Огненный князь 6

Машуков Тимур
6. Багряный восход
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Огненный князь 6

Изгой. Пенталогия

Михайлов Дем Алексеевич
Изгой
Фантастика:
фэнтези
9.01
рейтинг книги
Изгой. Пенталогия

Идеальный мир для Лекаря 7

Сапфир Олег
7. Лекарь
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 7

Искушение генерала драконов

Лунёва Мария
2. Генералы драконов
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Искушение генерала драконов

Запасная дочь

Зика Натаэль
Фантастика:
фэнтези
6.40
рейтинг книги
Запасная дочь

Смерть может танцевать 2

Вальтер Макс
2. Безликий
Фантастика:
героическая фантастика
альтернативная история
6.14
рейтинг книги
Смерть может танцевать 2

Гром над Академией Часть 3

Машуков Тимур
4. Гром над миром
Фантастика:
фэнтези
5.25
рейтинг книги
Гром над Академией Часть 3

Провалившийся в прошлое

Абердин Александр М.
1. Прогрессор каменного века
Приключения:
исторические приключения
7.42
рейтинг книги
Провалившийся в прошлое

Последняя жертва

Мид Райчел
6. Академия вампиров
Фантастика:
ужасы и мистика
9.51
рейтинг книги
Последняя жертва

Возвышение Меркурия. Книга 8

Кронос Александр
8. Меркурий
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 8

Наследник старого рода

Шелег Дмитрий Витальевич
1. Живой лёд
Фантастика:
фэнтези
8.19
рейтинг книги
Наследник старого рода

Книга 5. Империя на марше

Тамбовский Сергей
5. Империя у края
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Книга 5. Империя на марше

Кодекс Охотника. Книга XVI

Винокуров Юрий
16. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XVI