Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

80000 кіламетраў пад вадой

Верн Жуль

Шрифт:

Які спектакль разыграўся перад нашымі вачыма! Нават Нэд Лэнд захапіўся і скончыў тым, што пачаў бурна пляскаць у далоні.

«Наўтылус» ператварыўся ў гіганцкі гарпун, паслухмяную прыладу ў руках свайго капітана. Ён кідаўся на мясістых кашалотаў і разразаў іх на часткі, пакідаючы за сабой два скалечаных, крывавых кавалкі жывёліны. Ён не адчуваў страшэнных удараў хваста, якія сыпаліся на яго абшыўку, як не заўважаў моцных штуршкоў раз’юшаных кашалотаў. Пакончыўшы з адным драпежнікам, ён кідаўся на другога, павярнуўшыся вакол сваёй восі, каб не марнаваць часу і не выпусціць вызначанай ахвяры, імчаўся ўперад,

вяртаўся назад, паслухмяны стырну, ныраў, калі кашалот намагаўся ўцячы ў глыбіню, вяртаўся на паверхню, калі той усплываў, атакаваў яго з бакоў, з фронту, з тылу і разразаў альбо разрываў яго пры ўсякай хуткасці і адкуль-бы ні трапіў удар.

Якая бойня! Які гром стаяў над паверхняй вады! Які рэзкі свіст ад дыхання спалоханых кашалотаў! Ускаламучаныя гіганцкімі хвастамі, хваляваліся нават заўсёды спакойныя ніжэйшыя пласты вады.

Больш гадзіны працягвалася гэтае масавае знішчэнне, ад якога не здолеў выратавацца ніводзін кашалот. Некалькі разоў, аб’яднаўшыся ў атрады па дзесяць-дванаццаць жывёлін, кашалоты пераходзілі ў наступленне, спрабуючы скрышыць «Наўтылус» сваёй масай. Скрозь вокны салона можна было ўбачыць іхнія разяўленыя пасці са страшэннымі зубамі, іхнія бліскучыя ярасцю вочы.

Нэд Лэнд, не ўладаючы сабою, праклінаў іх і пагражаў ім кулакамі. Кашалоты ўядаліся зубамі ў барты падводнага карабля, як сабакі ўядаюцца ў глотку зацкаванага ў лесе звера.

Але «Наўтылус», павялічыўшы ход, не заўважаў ні цяжару, ні шалёнай спробы затрымаць яго, цягнуў іх за сабою ў глыбіню або выцягваў на паверхню, не спыняючы ні на секунду пагоні за чарговай ахвярай.

Нарэшце статак кашалотаў паменшыўся. Хваляванне сціхла. «Наўтылус» вярнуўся на паверхню вады. Люк адчыніўся, і мы паспяшылі падняцца на палубу.

Мора было ўсеяна скалечанымі тушамі. Каб у вадзе сярод статка кашалотаў разарваўся снарад вялікай знішчальнай сілы, дык і ён не мог-бы больш разарваць, расшматаць у клоччы гэтыя тушы мяса. Вада была афарбаваная ў чырвоны колер на некалькі міль навакол, і «Наўтылус» плаваў нібы ў акіяне крыві.

Капітан Нэма далучыўся да нас.

— Ну-с, містэр Лэнд, што скажаце? — звярнуўся ён да канадца.

— Мне няма чаго сказаць, капітан, — адказаў канадзец, энтузіязм якога ўжо зменшыўся. — Вы паказалі нам страшэннае відовішча, гэта бясспрэчна. Але я не мяснік, я паляўнік, а вы паказалі нам бойню…

— Гэта было знішчэнне злых і драпежных жывёлін, — сказаў капітан Нэма, — і «Наўтылус» не сякач мясніка!

— Усё-такі я аддаю перавагу свайму гарпуну, — сказаў канадзец.

— У кожнага свая зброя, — адказаў капітан, пільна ўглядаючыся ў Нэд Лэнда.

Я спалохаўся, што той нагавора зараз капітану грубасці, — гэта магло скончыцца дрэнна для ўсіх нас, але на шчасце канадзец звярнуў увагу на кіта, да якога «Наўтылус» у гэтую хвіліну прычальваў.

Гэтая жывёліна не паспела выратавацца ад кашалотаў. Я пазнаў у ёй паўднёвага кіта, зусім чорнага, з уціснутай галавою. Анатамічна ён адрозніваецца ад звычайных кітоў тым, што сем шыйных пазванкоў у яго зрастаюцца, і тым, што ў яго на два рабры болей, чым ў паўночных яго родзічаў.

Няшчасны кіт ляжаў на баку, з брухам пракушаным кашалотамі ў шмат якіх месцах. Ён быў мёртвы. Пад яго скалечаным плаўніком тулілася дзіцянё, якога ён не здолеў абараніць. З раскрытай пасці забітай самкі лілася вада,

якая цурчэла паміж пласцінкамі кітовага вуса, як раўчак.

Капітан Нэма загадаў прычаліць «Наўтылус» да тушы. Двое матросаў узабраліся на бок жывёлы, і я са здзіўленнем убачыў, што яны выцэджваюць з яго грудных залоз малако. Яны нацадзілі гэткім чынам дзве ці тры бочкі.

Капітан прапанаваў мне выпіць кубак гэтага яшчэ цёплага малака. Я не мог стрымаць грымасы агіднасці пры гэтай прапанове. Але ён запэўніў мяне, што кітовае малако дужа смачнае і нічым не адрозніваецца ад кароўяга.

Я паспрабаваў яго і прызнаў, што капітан Нэма казаў праўду. Гэтыя тры бочкі малака былі каштоўным здабыткам для нас, бо масла і сыр, што атрымаліся з яго, павінны былі ўнесці прыемныя змены ў нашу страву.

З гэтага дня я з прыкрасцю пачаў заўважаць, што Нэд Лэнд усё больш злосна глядзіць на капітана Нэма, і я рашыў пільна сачыць за тым, каб канадзец не зрабіў якога-небудзь дзікага ўчынку.

Раздзел трынаццаты

У ільдах

«Наўтылус» нязменна накіроўваўся на поўдзень. Ён плыў са значнай хуткасцю ўздоўж пяцідзесятага мерыдыяна. Няўжо ён хацеў дасягнуць полюса? Я не верыў у гэта, бо сакавік у паўднёвых палярных краінах адпавядае верасню паўночных краін, гэта значыць пачатку восені.

Чатырнаццатага сакавіка пад 55° даўгаты я ўпершыню ўбачыў плывучы лёд. Гэта былі невялічкія адломкі ільдзін, сіняватыя крыгі даўжынёй дваццаць, дваццаць пяць футаў, аб якія разбіваліся з грукатам марскія хвалі.

«Наўтылус» ішоў па паверхні акіяна. Нэд Лэнд, які часта плаваў у палярных марах, не адзін раз бачыў і раней плывучыя ільды. Кансель і я любаваліся гэтым відовішчам упершыню.

На небасхіле працягнулася асляпляюча белая паласа. Англійскія кіталовы называюць яе «ледзяным блескам». Якімі густымі не былі-б воблакі, яны не могуць зацямніць яе. Гэтая паласа азначае блізкасць ледзянога поля.

І сапраўды, неўзабаве з’явіліся больш буйныя крыгі, блеск якіх узмацняўся ці слабнуў у залежнасці ад становішча атмасферы. Бакі некаторых плывучых ледзяных гор — айсбергаў — былі пакрэслены зялёнымі палосамі, нібы пражылкамі сернакіслай медзі. Другія крыгі прасвечвалі наскрозь, як вялізныя каштоўныя каменні. Трэція адбівалі сонечныя праменні тысячамі тысяч сценак сваіх крышталяў. Нарэшце чацвёртыя засыпаныя снегам, здаваліся грандыёзнымі кавалкамі мармуру, якога хапіла-б на пабудову цэлага горада.

Чым далей на поўдзень мы спускаліся, тым больш плывучых ільдзін мы сустракалі, тым магутней станавіліся паасобныя ільдзіны і айсбергі. Арктычныя птушкі звілі сабе на іх гнёзды тысячамі. Гэта былі глупышы, буравеснікі, пуфіны, аглушаўшыя нас сваімі крыкамі. Некаторыя з іх прымалі «Наўтылус» за тушу кіта, і, усеўшыся на яго палубу, пачыналі дзюбаць звонкае жалеза.

У часе гэтага плавання сярод ільдоў капітан Нэма часта і доўга бываў на палубе. Ён з найвялікшай увагай аглядаў гэтыя пустынныя месцы. Я бачыў, як часамі запаляўся яго звычайна халодны зрок. Можа ён думаў у гэты час, што ў гэтых палярных водах, недасяжных для чалавека, ён быў адзіным уладаром? Магчыма. Але ён не казаў гэтага голасна. Ён гадзінамі стаяў нерухома і быццам прачынаўся ад сну тады, калі ільдзіны абкружалі «Наўтылус» і трэба было выбірацца з пасткі.

Поделиться:
Популярные книги

Здравствуй, 1985-й

Иванов Дмитрий
2. Девяностые
Фантастика:
альтернативная история
5.25
рейтинг книги
Здравствуй, 1985-й

Идеальный мир для Лекаря 16

Сапфир Олег
16. Лекарь
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 16

Кодекс Охотника. Книга VII

Винокуров Юрий
7. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
4.75
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга VII

Назад в СССР: 1984

Гаусс Максим
1. Спасти ЧАЭС
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
4.80
рейтинг книги
Назад в СССР: 1984

Как я строил магическую империю

Зубов Константин
1. Как я строил магическую империю
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Как я строил магическую империю

Дядя самых честных правил 8

Горбов Александр Михайлович
8. Дядя самых честных правил
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Дядя самых честных правил 8

Попаданка в академии драконов 4

Свадьбина Любовь
4. Попаданка в академии драконов
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.47
рейтинг книги
Попаданка в академии драконов 4

Стеллар. Трибут

Прокофьев Роман Юрьевич
2. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
8.75
рейтинг книги
Стеллар. Трибут

6 Секретов мисс Недотроги

Суббота Светлана
2. Мисс Недотрога
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
7.34
рейтинг книги
6 Секретов мисс Недотроги

Лорд Системы 11

Токсик Саша
11. Лорд Системы
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Лорд Системы 11

Золотая осень 1977

Арх Максим
3. Регрессор в СССР
Фантастика:
альтернативная история
7.36
рейтинг книги
Золотая осень 1977

Я не князь. Книга XIII

Дрейк Сириус
13. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я не князь. Книга XIII

Моя (не) на одну ночь. Бесконтрактная любовь

Тоцка Тала
4. Шикарные Аверины
Любовные романы:
современные любовные романы
7.70
рейтинг книги
Моя (не) на одну ночь. Бесконтрактная любовь

Раб и солдат

Greko
1. Штык и кинжал
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Раб и солдат