Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

80000 кіламетраў пад вадой

Верн Жуль

Шрифт:

Але, узабраўшыся па прыкладу капітана Нэма на скалу, я не заўважыў на гарызонце ніякага вулкана. Вядома, аднак, што Джэмс Росс знайшоў у антарктычных водах пад 167° даўгаты і 77°32' шыраты два дзейных кратэры, якім ён даў назву Тэрор і Эрэбус.

Расліннасць на астраўку была надзвычай бедная. Некалькі лішайнікаў на скалах ды выкінутыя морам на бераг водарасці — вось і ўся флора астраўка. Фауну прадстаўлялі малюскі, зоафіты, у прыватнасці каралавыя паліпы і марскія зоркі, але галоўным чынам птушкі. Птушак тут было безліч. Тысячамі яны насіліся ў паветры, заглушаючы нас крыкамі; тысячамі яны сядзелі на кожным выступе скал, бязбоязна гледзячы на нас і смела блытаючыся ля нашых ног. Гэта былі пінгвіны,

настолькі-ж быстрыя і спрытныя на вадзе, дзе іх можна лічыць рыбамі, наколькі яны цяжкія і нязграбныя на зямлі. Яны збіраліся ў вялікія групы, неахвочыя на рухі, але ахвочыя на крыкі, літаральна аглушаўшыя нас.

Сярод птушак я заўважыў белых іржанак, з атрада іржанкападобных, велічынёй з голуба, з белым апярэннем, кароткай канічнай формы дзюбай і чырвоным кальцом вакол вачэй. Кансель забіў некалькі гэтых птушак, з якіх можна зрабіць вельмі смачную страву.

У паветры насіліся буйныя альбатросы, размах крылляў якіх даходзіць да чатырох метраў, — іх правільна называюць акіянскімі каршунамі; велізарныя буравеснікі, небяспечныя ворагі цюленяў; маранка, разнавіднасць качкі, і, нарэшце, цэлая хмара глупышоў — белых, з абведзенымі карычневай паласой крыллямі, і сініх, якія водзяцца толькі ў Антарктыцы.

— Яны такія тлустыя, — сказаў я Канселю, — што жыхары Фарэрскіх астравоў устаўляюць у толькі што забітую птушку кнот і атрымоўваюць гатовы свяцільнік.

— Каб прырода пастаралася яшчэ крышачку, — адказаў Кансель, — дык гэта была-б ідэальная лямпа! Як шкада, што яны не маюць гатовых кнотаў!

За паўмілі ад таго месца, дзе мы спыніліся, зямля была ўся ўскапана ямамі — гнёздамі пінгвінаў. Капітан Нэма пазней загадаў сваім матросам злавіць некалькі соцень гэтых птушак, бо іхняе цмянае мяса дужа смачнае. Іхні крык нагадваў рыканне асла. Гэтыя птушкі, велічынёй з гуся, з чорным апярэннем, з белымі плямамі на грудзях і жоўтай палоскай на шыі, дазвалялі забіваць сябе каменнем, нават не ратуючыся ўцяканнем.

Між тым туман не рассейваўся, і ў адзінаццаць гадзін сонца яшчэ не паказвалася. Гэта дужа мяне непакоіла. Без сонца мы не маглі зрабіць назіранняў. А без назіранняў нельга ведаць, ці дасягнулі мы полюса.

Калі я падышоў да капітана Нэма, ён стаяў, абапёршыся на скалу, і моўчкі глядзеў на мора. Ён, здавалася, быў нездаволены і часамі з нецярплівасцю пазіраў на неба. Але што рабіць? Гэты мужны і моцны чалавек не мог таксама ўладаць небам, як ён уладаў морам.

Настаў поўдзень, а сонца ўсё яшчэ не паказвалася ні на секунду. Скрозь густыя хмары, што затулілі ўсё неба, не відаць было нават таго месца, дзе знаходзілася сонца. Хутка з гэтых хмар пайшоў снег.

— Прыйдзецца чакаць да заўтра, — проста сказаў капітан, і мы вярнуліся на «Наўтылус» сярод снежнай завірухі.

У той час, калі мы былі на востраве, матросы «Наўтылуса» паспелі закінуць і выцягнуць невад. Я з вялікай цікавасцю разглядаў вылаўленых рыб. Антарктычнае мора служыць прытулкам вялікай колькасці рыб, якія ратуюцца ад бур больш нізкіх шырот, каб… трапіць тут у зубы маржоў і цюленяў. Я заўважыў некалькі мойваў, даўжынёю ў дваццаць сантыметраў — храшчавых рыбак са срабрыстай з бурымі плямамі луской, антарктычных хімер, даўжынёю ў тры футы, з выцягнутым у даўжыню, слізкім і гладкім целам, афарбаваным у пераліўчатыя тоны залаціста-жоўтага, бурага і белага колераў, з мордай, якая высоўвалася наперад у выглядзе конуса, і доўгім тонкім хвастом. Мне не спадабалася іхняе мяса, але Канселю яно здалося даволі смачным.

Завіруха працягвалася да наступнага ранку. Немагчыма было нават высунуць нос на палубу. Седзячы ў салоне і запісваючы ў дзённік

падзеі апошніх дзён, я праз адчынены люк чуў крыкі глупышоў і альбатросаў, якія лёталі ў паветры, не зважаючы на завіруху. «Наўтылус» не стаяў на месцы, а ідучы ўздоўж берагу, прасунуўся яшчэ на дзесятак міль на поўдзень. Сонца, нізка павіслае над самым гарызонтам, кідала цмянае святло.

На другі дзень 20 сакавіка, завіруха сціхла. Холад трохі павялічыўся. Тэрмометр паказваў два градусы ніжэй нуля. Туман разышоўся, і я пачаў спадзявацца, што ў гэты дзень мы здолеем зрабіць астранамічныя назіранні.

Капітан Нэма яшчэ не выходзіў. Шлюпка «Наўтылуса» адвезла на бераг невядомай зямлі Канселя і мяне. Глеба і тут была выразна вулканічнага паходжання. Усюды віднеліся сляды лавы, шлакі, базальт, але кратэра я нідзе не бачыў. Таксама, як і на востраве, тут былі тысячы птушак. Апрача птушак, жывёльнае царства было прадстаўлена тут вялікімі стадамі марскіх сысуноў, спакойна глядзеўшых на нас, калі мы праходзілі каля іх. Гэта былі цюлені. Адны з іх ляжалі на беразе, другія ляжалі на крыгах, трэція плавалі ля берага або вылазілі на яго. Яны не палохаліся пры нашым набліжэнні, бо, як відаць, упершыню бачылі чалавека. Статак быў такі вялікі, што яго хапіла-б на некалькі соцень паляўнічых суднаў.

— Чэснае слова, — сказаў Кансель, — я бясконца рады, што Нэд Лэнд не суправаджае нас!

— Чаму, Кансель?

— Таму, што гэты заўзяты паляўнік перабіў-бы ўсіх цюленяў!

— Усіх ён не забіў-бы — рукі кароткія. Але што некаторыя з гэтых рахманых жывёлін сапраўды пацярпелі-б — сумнявацца не прыходзіцца. А гэта дужа не спадабалася-б капітану Нэма, які не любіць дарэмна праліваць кроў бяскрыўдных жывёлін.

— І ён мае рацыю.

— Вядома, Кансель. Аднак скажы, ты не паспеў яшчэ пракласіфікаваць гэтыя дасканалыя ўзоры марской фаўны?

— Гаспадар-жа ведае, што я не дужа спрытны ў практычнай галіне. Каб гаспадар патурбаваўся назваць мне гэтых жывёлін…

— Гэта цюлені і маржы.

— Два віды, якія належаць да класа сысуноў, падкласа аднаутробных, атрада ластаногіх, — паспяшыў сказаць Кансель.

— Правільна, Кансель, — адказаў я. — Але-ж у гэтых відаў ёсць свае разнавіднасці, і калі я не памыляюся, мы будзем мець магчымасць назіраць іх тут. Хадзем!

Было каля васьмі гадзін раніцы. Да поўдня — моманту астранамічных назіранняў — у нас было вольных амаль чатыры гадзіны. Я прапанаваў Канселю пайсці па беразе шырокай бухты, якая глыбока ўразалася ў гранітныя берагі гэтай зямлі.

Там, колькі бачыла вока, — гэта можна было сказаць без ніякага пераўвелічэння, — зямля, прыбярэжныя крыгі і палосы вады былі завалены тысячамі тысяч марскіх сысуноў. Я гатоў быў шукаць вачыма Пратэя, міфічнага пастуха гэтых вялізных статкаў бога мора Нептуна. Галоўным чынам тут былі цюлені. Яны размяшчаліся сямействамі — самец, галава і абаронца сям’і, і пад яго апекай самка, гадуючая дзяцей. Ужо падрослыя маладыя самцы гулялі асобна, здалёк.

Цюлені перасоўваюцца па зямлі з вялікай цяжкасцю, нязграбнымі скачкамі: раней яны падымаюцца на заднія ласты і кідаюцца ўперад усім тулавам, потым згібаюць пярэднія лапы, кладуцца на грудзі, згорбліваюць спіну і гэтым падсоўваюць наперад заднюю частку тулава. Зрабіўшы: гэта, яны зноў падымаюцца на заднія канцовасці, і ўся працэдура паўтараецца. Але, нязграбныя на зямлі, цюлені надзвычай спрытныя ў вадзе, дзякуючы свайму гнуткаму спінному хрыбту, вузкаму тазу, густой і кароткай поўсці і балончатым лапам. Адпачываючы на паверхні вады і на беразе, гэтыя жывёлы прымалі вельмі грацыёзныя позы. Нездарма старажытныя людзі, назіраючы іхнія прывабныя рухі, выразлівы зрок прыгожых вачэй, лагодны выгляд морды, апаэтызавалі гэтых жывёл, ператварыўшы ў сваіх легендах самцоў у трытонаў, а самак — у сірэн.

Поделиться:
Популярные книги

Санек

Седой Василий
1. Санек
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
4.00
рейтинг книги
Санек

Отмороженный 6.0

Гарцевич Евгений Александрович
6. Отмороженный
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Отмороженный 6.0

Я — Легион

Злобин Михаил
3. О чем молчат могилы
Фантастика:
боевая фантастика
7.88
рейтинг книги
Я — Легион

Идеальный мир для Социопата 13

Сапфир Олег
13. Социопат
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Социопата 13

6 Секретов мисс Недотроги

Суббота Светлана
2. Мисс Недотрога
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
7.34
рейтинг книги
6 Секретов мисс Недотроги

Убивать чтобы жить 4

Бор Жорж
4. УЧЖ
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать чтобы жить 4

Вечная Война. Книга V

Винокуров Юрий
5. Вечная Война
Фантастика:
юмористическая фантастика
космическая фантастика
7.29
рейтинг книги
Вечная Война. Книга V

Здравствуй, 1984-й

Иванов Дмитрий
1. Девяностые
Фантастика:
альтернативная история
6.42
рейтинг книги
Здравствуй, 1984-й

На границе империй. Том 7

INDIGO
7. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
6.75
рейтинг книги
На границе империй. Том 7

Бездомыш. Предземье

Рымин Андрей Олегович
3. К Вершине
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Бездомыш. Предземье

Газлайтер. Том 1

Володин Григорий
1. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 1

Огненный князь

Машуков Тимур
1. Багряный восход
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Огненный князь

Генерал-адмирал. Тетралогия

Злотников Роман Валерьевич
Генерал-адмирал
Фантастика:
альтернативная история
8.71
рейтинг книги
Генерал-адмирал. Тетралогия

Месть Паладина

Юллем Евгений
5. Псевдоним `Испанец`
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
7.00
рейтинг книги
Месть Паладина