Чтение онлайн

на главную

Жанры

80000 кіламетраў пад вадой

Верн Жуль

Шрифт:

— Так, спадар прафесар, суадносіны амаль такія. На кожны фут айсберга, што высоўваецца над паверхняй мора, прыпадае па тры футы, апушчаных у ваду [54] . Такім чынам, паколькі гэтыя ледзяныя горы не выступаюць над паверхняй акіяна больш чым на сто метраў, яны павінны быць апушчаны ў ваду не больш як на трыста метраў. А што значыць для «Наўтылуса» трыста метраў?

— Нічога, капітан!

— Больш таго, мы зможам апусціцца яшчэ глыбей, у тыя пласты вады, дзе тэмпература аднолькавая пад усімі шыротамі, і там бяспечна

будзем смяяцца з трыццаці-саракаградусных марозаў, якія будуць на паверхні вады.

54

Правільней: на адну выступаючую частку айсберга прыпадае дзевяць частак у вадзе. (Рэд.)

— Вы зусім правільна гаворыце, капітан! — ускрыкнуў я.

— Адзіная цяжкасць, якую нам прыйдзецца перамагчы, — казаў далей капітан Нэма, — гэта знаходжанне пад вадою на працягу некалькіх сутак без аднаўлення запасу паветра.

— Толькі ўсяго? — сказаў я. — На «Наўтылусе» досыць вялікія рэзервуары. Мы запоўнім іх, і яны забяспечаць нас поўнасцю неабходнай колькасцю кісларода!

— Вельмі добра, спадар прафесар, — зноў усміхнуўся капітан. — Дазвольце мне падзяліцца з вамі яшчэ адным сумненнем — мне не хацелася-б, каб вы потым абвінавачвалі мяне ў бязглуздасці.

— У чым вы яшчэ сумняваецеся?

— Магчыма, што мора каля полюса, калі яно існуе, усё пакрыта лёдам і, значыцца, мы не будзем магчы выбрацца на яго паверхню.

— Што вы, капітан! Няўжо вы забыліся, што «Наўтылус» узброены біўнем? Вы зможаце накіраваць яго па дыяганалі на ледзяную сталь, і ён лёгка праб’е сабе выхад.

— Аднак, спадар прафесар, сёння вы загаварылі зусім новай моваю!

— Аднак, капітан, — працягваў я, усё больш і больш запаляючыся, — чаму-б нам не сустрэць на паўднёвым полюсе такое-ж вольнае ад ільдоў мора, як і на паўночным? Полюсы холадаў не супадаюць з зямнымі полюсамі як у паўднёвым паўшар’і, так і ў паўночным. Таму, пакуль не будзе даказана адваротнае, мы маем права дапускаць існаванне вольных ад лёду мораў або зямель у гэтых двух процілеглых пунктах зямнога шара.

— І я так думаю, спадар прафесар, — адказаў капітан Нэма. — Звярніце толькі ўвагу на тое, што пасля столькіх супярэчанняў супраць майго праекту, вы згаджаецеся з ім.

Капітан Нэма казаў праўду. Я цяпер спаборнічаў з ім у смеласці. Цяпер я ўгаворваў яго пусціцца ў плаванне да полюса. Я нават выперадзіў яго… Але не, нікчэмны фантазёр! Капітан Нэма абдумаў ужо даўно ўсё «за» і «супраць» і цяпер пацяшаўся, гледзячы на тое, як ты кідаешся ад адной крайнасці да другой, як ты нястрымана аддаешся марам!

Між тым капітан Нэма не траціў часу. Ён паклікаў на палубу свайго памочніка. Яны загаманілі на сваёй незразумелай мове. Ці то памочнік быў яшчэ раней папярэджаны аб планах капітана, ці ён не бачыў у іх нічога немагчымага, але на твары яго не адзначылася нават здзіўлення.

Але як ён не быў спакойны, яму не прышлося перафарсіць у гэтым Канселя, калі я аб’явіў яму рашэнне капітана Нэма ісці да полюса. Спакойнае «як захоча гаспадар» было адзіным адказам гэтага адважнага хлапца, і больш нічога я ад яго не мог дабіцца.

Іншая справа Нэд Лэнд, — наўрад ці можна было-б вышэй узняць плечы, чым гэта зрабіў канадзец, выслухаўшы маё паведамленне.

— Ведаеце, спадар прафесар, — сказаў ён, — вы і ваш капітан Нэма выклікаеце ў мяне жаль!

— Але зразумейце, Нэд, мы-ж трапім на полюс, на полюс!

— Магчыма, што вы і трапіце туды, але вось вярнуцца адтуль вы не здолееце!

І з гэтымі словамі Нэд Лэнд пайшоў да сябе ў каюту, «каб не нарабіць бяды», сказаў ён, зачыняючы за сабой дзверы.

Тым часам «Наўтылус» пачаў рыхтавацца да сваёй адважнай экспедыцыі. Магутныя насосы нагняталі ў рэзервуары паветра пад высокім ціскам. Каля чатырох гадзін пасля поўдня капітан Нэма сказаў мне, што зараз будзе зачынены люк. Я кінуў апошні позірк на перашкаджаўшы нам бар’ер з суцэльных ільдоў. Надвор’е было яснае, неба ачысцілася ад воблакаў. Холад быў даволі значны — 12° ніжэй нуля, але ветру не было, і гэты мароз не вельмі даваў сябе адчуваць.

Чалавек дзесяць матросаў, з кіркамі ў руках, вышлі на палубу і пачалі калоць лёд вакол «Наўтылуса». Яны хутка вызвалілі судна, бо малады лёд быў яшчэ тонкі. Тады мы ўсе спусціліся ў сярэдзіну карабля, люк зачынілі, і «Наўтылус» павольна апусціўся ў ваду.

Я зайшоў у салон у суправаджэнні Канселя. Мы селі каля расчыненага акна і глядзелі на ніжнія пласты вады Паўднёвага Ледавітага акіяна. Тэрмометр паказваў хуткае павышэнне тэмпературы вонкавага асяроддзя, стрэлка манометра паўзла ўправа па цыферблату.

На глыбіні трыста метраў, як і прадбачыў капітан Нэма, вада была ўжо без лёду і мы маглі пачаць плаванне пад суцэльнымі ільдамі. Але «Наўтылус» апускаўся далей, пакуль не дасягнуў васьмісот метраў. Тэмпература вады ў гэтых пластах была на два градусы вышэй, чым ля паверхні. Само сабой зразумела, што тэмпература ў сярэдзіне «Наўтылуса», якая падтрымлівалася электрычнымі печкамі, ніколькі не залежала ад вонкавай тэмпературы і заўсёды стаяла на нармальным узроўні.

Усе манеўры «Наўтылус» выконваў надзвычайна паслухмяна і дакладна.

— З дазволу гаспадара скажу, што па маёй думцы мы пройдзем шчасліва, — заўважыў Кансель.

— Спадзяюся, — адказаў я з глыбокай упэўненасцю.

На гэтай вольнай ад ільдоў глыбіні «Наўтылус» узяў кірунак прама да полюса, ідучы ўздоўж пяцьдзясят другога мерыдыяна. Ад 67°30' да 90° трэба было прайсці два з паловай градусы, або крыху больш за дзве тысячы кіламетраў. «Наўтылус» плыў з сярэдняй хуткасцю прыкладна пяцьдзясят кіламетраў у гадзіну, гэта значыць з хуткасцю кур’ерскага поезда. Калі нішто не затрымае яго на дарозе, дык у сорак з невялікім гадзін ён павінен дасягнуць полюса.

Навіна пейзажа трымала Канселя і мяне частку ночы каля акна салона. Электрычнае святло пражэктара асвятляла ваду. Але мора было пустынным. Рыбы не вадзіліся ў гэтых скаваных водах.

Хуткасць ходу «Наўтылуса» адчувалася толькі па безупыннаму дрыжанню яго стальнога корпуса.

Каля двух гадзін пасля поўначы я рашыў прайсці да сябе ў каюту, каб паспаць некалькі гадзін. Кансель пайшоў таксама. Праходзячы калідорам да сябе, я не сустрэў капітана Нэма. Я рашыў, што ён дзяжурыць у штурвальнай рубцы.

Поделиться:
Популярные книги

Набирая силу

Каменистый Артем
2. Альфа-ноль
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
рпг
6.29
рейтинг книги
Набирая силу

Сердце Дракона. Том 11

Клеванский Кирилл Сергеевич
11. Сердце дракона
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
6.50
рейтинг книги
Сердце Дракона. Том 11

Польская партия

Ланцов Михаил Алексеевич
3. Фрунзе
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.25
рейтинг книги
Польская партия

Восьмое правило дворянина

Герда Александр
8. Истинный дворянин
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Восьмое правило дворянина

Ты предал нашу семью

Рей Полина
2. Предатели
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Ты предал нашу семью

Как я строил магическую империю 2

Зубов Константин
2. Как я строил магическую империю
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Как я строил магическую империю 2

Наследник старого рода

Шелег Дмитрий Витальевич
1. Живой лёд
Фантастика:
фэнтези
8.19
рейтинг книги
Наследник старого рода

Возвращение Низвергнутого

Михайлов Дем Алексеевич
5. Изгой
Фантастика:
фэнтези
9.40
рейтинг книги
Возвращение Низвергнутого

Лорд Системы

Токсик Саша
1. Лорд Системы
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
4.00
рейтинг книги
Лорд Системы

Довлатов. Сонный лекарь 2

Голд Джон
2. Не вывожу
Фантастика:
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Довлатов. Сонный лекарь 2

Дурашка в столичной академии

Свободина Виктория
Фантастика:
фэнтези
7.80
рейтинг книги
Дурашка в столичной академии

Барон диктует правила

Ренгач Евгений
4. Закон сильного
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Барон диктует правила

Кодекс Охотника. Книга XIII

Винокуров Юрий
13. Кодекс Охотника
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
7.50
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XIII

Удобная жена

Волкова Виктория Борисовна
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Удобная жена