Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

80000 кіламетраў пад вадой

Верн Жуль

Шрифт:

Наступнай раніцай, 19 сакавіка, я заняў зрання сваю назіральную варту каля акна салона. Электрычны лаг паказваў мне, што «Наўтылус» ішоў з паменшанай хуткасцю. Ён падымаўся цяпер да паверхні мора, але не адразу, а паступова, павольна аслабаняючы свае рэзервуары.

Сэрца маё забілася мацней. Ці здолеем мы выйсці на паверхню? Ці сустрэнем мы вольныя ад ільдоў прасторы?

Але не. Штуршок паказаў мне, што «Наўтылус» наткнуўся на лёд, а па глухому гуку відаць было, што пласт яго вельмі тоўсты. І сапраўды, паказанні манометра пацвердзілі гэта — мы знаходзіліся на глыбіні

паўтары тысячы футаў. Значыцца, над намі быў пласт лёду ў дзве тысячы футаў таўшчынёю, з якіх пяцьсот футаў выступалі над паверхняй! Выходзіла, што суцэльны лёд быў у гэтым месцы таўсцей, чымся ў тым, дзе мы апусціліся пад ваду. У гэтым факце не было нічога прыемнага для нас.

На працягу дня «Наўтылус» некалькі разоў аднаўляў спробу выбрацца на паверхню, але кожны раз натыкаўся на столь з тоўстага лёду. Месцамі гэтая «столь» даходзіла ў глыбіню да дзевяцьсот метраў, гэта значыць таўшчыня ледзянога пласта раўнялася тысячы двумстам метрам, з якіх трыста ўзвышаліся над морам. Гэта было ўжо ў тры разы больш, чым найбольшая вышыня айсбергаў у момант нашага апускання ў ваду.

Я старанна адзначаў глыбіню залягання айсбергаў і склаў такім чынам прымітыўную карту гэтага падводнага перавернутага горнага ланцуга.

Да вечара наша становішча не змянілася. Лёд увесь час цягнуўся на глыбіні ад чатырохсот да пяцісот метраў. Гэта было ўжо некаторым патанчэннем ледзянога пакрыцця, але ўсё-такі яшчэ вялізная тоўшча аддзяляла нас ад адкрытага мора.

Было ўжо каля васьмі гадзін вечара. Ужо чатыры гадзіны назад «Наўтылус» павінен быў-бы, як звычайна, аднавіць свой запас паветра. Аднак я не адчуваў яшчэ ніякага сціску пры дыханні, хоць капітан Нэма не выпусціў яшчэ ні літра кіслароду з запасных рэзервуараў.

Гэтую ноч я дрэнна спаў. Надзея і трывога па чарзе хвалявалі мяне. Я ўставаў некалькі разоў з ложка. «Наўтылус» усё шукаў праход. Каля трох гадзін раніцы я выйшаў у салон і, паглядзеўшы на манометр, убачыў, што ўнутраная паверхня ледзянога пакрыцця праходзіць цяпер на глыбіні ўсяго толькі пяцідзесяці метраў. Масіўны лёд паступова ператвараўся ў айсфельд — у ледзяное поле. Падводныя горы давалі месца раўніне.

Я не адводзіў вачэй ад манометра. Мы ўвесь час падымаліся, ідучы па дыяганалі за нахіленай паверхняй ільду, якая мігцела тысячамі іскраў пры святле нашага пражэктара.

Пласт ільду рабіўся ўсё танчэй і танчэй з кожным пройдзеным кіламетрам.

Нарэшце ў шэсць гадзін гэтага памятнага дня, 19 сакавіка, дзверы салона расчыніліся, і капітан Нэма з парога сказаў:

— Мора вольнае ад ільдоў!

Раздзел чатырнаццаты

Паўднёвы полюс

Я кінуўся на палубу.

Так! Мора было вольнае. Толькі сям-там плавалі паасобныя крыгі і айсбергі. Далей на поўдзень лёду зусім не было. Тысячы птушак насіліся ў паветры, і мірыяды рыб усіх колераў — ад цёмна-сіняга да фіялетавага — баразнілі хвалі. Тэрмометр Цэльсія паказваў тры градусы вышэй за нуль. Пасля толькі што перанесеных халадоў па той бок суцэльных ільдоў, гэта была амаль вясенняя тэмпература.

— Дзе мы знаходзімся? — запытаўся

я капітана. Сэрца маё шалёна стукала. — На полюсе?

— Я сам не ведаю, — адказаў ён. — У поўдзень вызначу па вышыні сонца.

— Але ці пакажацца сонца ў гэтым тумане? — запытаўся я, недаверліва гледзячы на ахутанае воблакамі неба.

— Калі яно выгляне хоць на паўхвіліны, гэтага будзе досыць, — адказаў капітан.

За дзесяць міль на поўдзень ад «Наўтылуса» відаць быў адзінокі маленькі востраў, які ўзвышаўся метраў на дзвесце над узроўнем мора. Мы накіраваліся да яго, але паціху, бо на моры маглі быць рыфы.

Праз гадзіну мы падышлі да самага астраўка. Яшчэ праз дзве гадзіны мы скончылі абход яго. Яго берагавая лінія працягвалася на чатыры-пяць міль. Вузкая пратока аддзяляла яго ад нейкай зямлі, можа нават сухазем’я, бо мяжы яго не было відаць. Існаванне гэтай зямлі як быццам пацвярджала гіпотэзу Моры. Дасціпны амерыканец звярнуў увагу на тое, што паміж паўднёвым полюсам і шасцідзесятай паралеллю мора пакрыта плывучымі горамі, якія ніколі не сустракаюцца ў паўночнай палове зямлі. З гэтага назірання ён зрабіў вывад, што ў межах паўднёвага палярнага круга павінна існаваць нейкае сухазем’е, бо айсбергі не могуць нараджацца ў моры, а толькі на зямлі. Па яго вылічэннях лёд вакол паўднёвага полюса стварае вялізнае кола дыяметрам чатыры тысячы кіламетраў.

Між тым «Наўтылус», баючыся сесці на мяліну, спыніўся за тры кабельтовы ад берагу, над якім узвышалася велічнае награмаджэнне скал. Шлюпка была спушчана на ваду. Капітан, двое матросаў з прыладамі, Кансель і я ўселіся ў яе. Было каля дзесяці гадзін уранні.

Я яшчэ не бачыў гэтай раніцай Нэда Лэнда. Канадзец, мусіць, не хацеў прызнаць сябе пераможаным, бачачы паўднёвы полюс.

Некалькі ўзмахаў вёслаў наблізілі шлюпку да пясчанага пляжа, дзе яна і спынілася.

Кансель сабраўся выскачыць на бераг, але я спыніў яго.

— Капітан Нэма, — сказаў я, — вам належыць гонар першаму ступіць на гэтую зямлю!

— Так, спадар прафесар, — адказаў капітан. — І я, не задумваючыся, зраблю гэта, бо ўпэўнены, што перада мной на гэтую зямлю ніколі не ступала чалавечая нага!

З гэтымі словамі ён лёгка ўскочыў на пясок. Затым узабраўся на скалу і там, склаўшы накрыж рукі на грудзях, нерухомы, маўклівы, з палаючым зрокам, здавалася, уступаў ва ўладанне гэтымі палярнымі землямі. Прастаяўшы так у экстазе некалькі хвілін, ён павярнуўся да нас і крыкнуў:

— Калі ласка, спадарства, сыходзьце на зямлю!

Я зараз-жа выскачыў на пясок. Кансель паследваў за мною. Матросы засталіся ў шлюпцы.

Глеба, наколькі бачыла вока, складалася з чырванаватага туфу, нібы была пасыпана зверху тоўчанай цэглай. Шлакі, струмені застылай лавы, кавалкі пемзы пакрывалі яе. Астравок быў безумоўна вулканічнага паходжання. У некаторых месцах з-пад глебы прарываліся струменьчыкі дыму з рэзкім серкавым пахам. Гэта сведчыла, што падземны агонь захаваў усю сваю сілу.

Поделиться:
Популярные книги

На распутье

Кронос Александр
2. Лэрн
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
стимпанк
5.00
рейтинг книги
На распутье

Идеальный мир для Лекаря 15

Сапфир Олег
15. Лекарь
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 15

Гром над Академией Часть 3

Машуков Тимур
4. Гром над миром
Фантастика:
фэнтези
5.25
рейтинг книги
Гром над Академией Часть 3

Попаданка в Измену или замуж за дракона

Жарова Анита
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.25
рейтинг книги
Попаданка в Измену или замуж за дракона

Проданная невеста

Wolf Lita
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.80
рейтинг книги
Проданная невеста

Лорд Системы

Токсик Саша
1. Лорд Системы
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
4.00
рейтинг книги
Лорд Системы

Вторая жизнь майора. Цикл

Сухинин Владимир Александрович
Вторая жизнь майора
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Вторая жизнь майора. Цикл

Сердце Дракона. Том 12

Клеванский Кирилл Сергеевич
12. Сердце дракона
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
7.29
рейтинг книги
Сердце Дракона. Том 12

Уязвимость

Рам Янка
Любовные романы:
современные любовные романы
7.44
рейтинг книги
Уязвимость

Имя нам Легион. Том 4

Дорничев Дмитрий
4. Меж двух миров
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Имя нам Легион. Том 4

Безумный Макс. Ротмистр Империи

Ланцов Михаил Алексеевич
2. Безумный Макс
Фантастика:
героическая фантастика
альтернативная история
4.67
рейтинг книги
Безумный Макс. Ротмистр Империи

Наследница Драконов

Суббота Светлана
2. Наследница Драконов
Любовные романы:
современные любовные романы
любовно-фантастические романы
6.81
рейтинг книги
Наследница Драконов

Вечный. Книга III

Рокотов Алексей
3. Вечный
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Вечный. Книга III

Дурашка в столичной академии

Свободина Виктория
Фантастика:
фэнтези
7.80
рейтинг книги
Дурашка в столичной академии