Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

80000 кіламетраў пад вадой

Верн Жуль

Шрифт:

— Сапраўды, — сказаў я. — Але, з другога боку, гэтае азначэнне не будзе матэматычна верным таму, што момант раўнадзенства не супадае з поўднем.

— Я гэта ведаю, спадар прафесар, але гэтая недакладнасць для маіх мэт не адыгрывае ніякай ролі — яна можа вызначыцца памылкай у сотню метраў, што мяне зусім не цікавіць. Значыцца, да заўтра!

Капітан Нэма вярнуўся на борт «Наўтылуса». Кансель і я засталіся на беразе да пяці гадзін. Мы бадзяліся па пляжы, вывучаючы і назіраючы яго флору і фаўну, але нічога цікавага не знайшлі, калі не лічыць аднаго яйка пінгвіна, выдатнага па сваёй велічыні і афарбоўцы. Афарбаванае ў сіні колер і размалёванае нейкімі падобнымі да іерогліфаў палоскамі і кропкамі, яно магло быць цікавай цацкай, за якую аматар не пашкадаваў-бы заплаціць і тысячу франкаў. Я аддаў гэтае яйка Канселю; мой асцярожны памочнік панёс яго, нібыта каштоўнейшы фарфор, і шчасліва

даставіў на борт «Наўтылуса», дзе яно знайшло прытулак у адной з вітрын музея.

Я з вялікім апетытам з’еў за абедам кавалак цюленевай пячонкі, якая нагадвала па смаку свініну, і потым улёгся спаць, не забыўшыся, як індусы-сонцапаклоннікі, папрасіць дзённае свяціла, каб яно ласкава выглянула заўтра а поўдні.

— На другі дзень, 21 сакавіка, калі я а пятай гадзіне ўранні падняўся на палубу, капітан Нэма ўжо знаходзіўся там.

— Як быццам надвор’е паляпшаецца, — сказаў ён мне. — Я пачынаю спадзявацца. Пасля снедання мы паедзем на бераг і выберам там зручны назіральны пункт.

Дамовіўшыся з капітанам, я пайшоў да Нэда Лэнда. Мне хацелася запрасіць яго сыйсці на бераг. Але ўпарты канадзец рашуча адмовіўся. Я заўважыў, што дзень за днём ён робіцца ўсё больш хмурым і раздражлівым. Аднак на гэты раз мяне не засмуціла яго ўпартасць: на беразе было надта многа цюленяў, і не трэба было спакушаць гэтага ўпартага грэшніка.

Пасля снедання я паехаў на бераг. «Наўтылус» ноччу падаўся яшчэ на некалькі міль да поўдня. Ён стаяў цяпер у адкрытым моры, за чатыры кіламетры ад берага, над якім узвышаўся востры пік вышынёй у чатырыста-пяцьсот метраў. У шлюпцы, апрача мяне, знаходзіліся капітан Нэма і два матросы з каманды «Наўтылуса». Капітан узяў з сабою прасцейшыя прыборы для назірання: хранометр, падзорную трубу і барометр.

У час пераходу ад карабля да берагу мы сустрэлі некалькі кітоў. Гіганцкія сысуны гулялі статкамі ў спакойных водах гэтага мора, і я зразумеў, што гэты недасяжны для чалавека паўднёвы палярны басейн быў прытулкам для кітоў, якіх так бязлітасна ўсюды знішчаюць.

А дзявятай гадзіне мы падплылі да зямлі. Неба праяснілася. Хмары плылі на поўнач. Туман паступова рассейваўся. Капітан Нэма накіраваўся прама да гары, на якой, відаць, ён хацеў устанавіць назіральны пункт. Пад’ём па слізкіх абледзянелых скалах быў вельмі цяжкім. Капітан узбіраўся па самых стромкіх схілах са спрытнасцю, якой пазайздросціў-бы паляўнічы за пірэнейскімі сарнамі. Я ледзь паспяваў за ім, здзіўляючыся яго рухавасці, тым больш нечаканай, што ён шмат часу наогул не ступаў на цвёрдую зямлю.

Мы патрацілі амаль дзве гадзіны на пад’ём на пік. З вяршыні яго перад намі адкрыўся прыгожы від на мора, з выразна выступаючым берагам суцэльных ільдоў на поўначы. Ля падножжа піка рассцілалася асляпляюча белая снежная раўніна. Неба над нашай галавой было бледна-блакітным. З вады высоўваўся крайчык вогненага дыска сонца, быццам зрэзаны знізу лініяй гарызонта. Сотні вадзяных слупоў, што выкідалі кіты, уздымаліся і падалі фантанамі на паверхню вады. Далёка ў адкрытым моры відаць быў «Наўтылус», надзвычайна падобны на спячага кіта. І на захад і на ўсход, колькі бачыла вока, ішла зямля, усеяная хаатычнымі награмаджэннямі каменных крушняў і скал.

Узабраўшыся на вяршыню піка, капітан Нэма першым чынам азначыў яе вышыню над узроўнем мора, каб потым унесці папраўкі ў свае вылічэнні.

Без чвэрці дванаццаць дыск сонца, які да гэтага часу відаць быў толькі дзякуючы пераламленню праменняў у атмасферы, выплыў з-за гарызонта і асвятліў сваімі цёмна-чырвонымі праменнямі пахмурную адзінокую зямлю і мора, па якім да нас не плаваў ніводзін чалавек.

Капітан Нэма, узброіўшыся падзорнай трубой з люстэркам, якое каррэгіруе памылку зроку ў выніку пераламлення праменняў, стаў сачыць за дзённым свяцілам, якое кацілася над самым гарызонтам па вельмі даўгай дузе. Я трымаў у руцэ хранометр і сачыў за стрэлкамі, якія марудна паўзлі па яго цыферблату. Маё сэрца ўзмоцнена стукала: калі знікненне паловы сонечнага дыска за гарызонтам супадзе з поўднем, значыцца мы на самым полюсе.

— Поўдзень! — крыкнуў я.

— Паўднёвы полюс! — адказаў мне капітан Нэма ўзрушаным голасам. Ён даў мне падзорную трубу, і глянуўшы ў яе, я ўпэўніўся, што гарызонт перарэзаў бліскучы дыск на дзве зусім роўныя часткі.

Апошнія праменні сонца асвятлялі яшчэ вяршыню піка ў той час, калі па спадах яго ўжо хутка паўзлі ўверх цені шасцімесячнай палярнай ночы.

Палажыўшы мне руку на плячо, капітан Нэма загаварыў:

— Спадар прафесар! У 1600 годзе галандзец Герык, загнаны бурамі і цячэннямі, дасягнуў на сваім караблі 64° шыраты і адкрыў Паўднёва-Шатландскія астравы. Сямнаццатага лістапада 1773

года славуты капітан Кук, плывучы ўздоўж трыццаць восьмага мерыдыяна, дабраўся да 67°30' паўднёвай шыраты, а ў наступным 1774 годзе, трыццатага студзеня ён-жа, ідучы ўздоўж сто дзевятага мерыдыяна, дасягнуў 71°15' паўднёвай шыраты. У 1819 годзе расійскі даследчык Белінсгаўзен быў на шэсцьдзесят дзевятай паралелі, а праз два гады — у 1821 годзе — на шэсцьдзесят шостай, пад 111° заходняй даўгаты. У 1820 годзе англічанін Брунсфільд быў затрыманы ільдамі на 65°. У тым-жа годзе амерыканец Морэль, сцвярджэнні якога, аднак, не зусім заслугоўваюць давер’я, ідучы ўздоўж сорак другога мерыдыяна, убачыў адкрытае мора пад 70°14' шыраты. У 1825 годзе англічаніну Поўэль ільды перашкодзілі прайсці далей 62°. Але ў тым-жа годзе просты паляўнічы за цюленямі, англічанін Ведэль, дабраўся да 72°14' шыраты пад 35° даўгаты і да 74°15' шыраты пад 36° даўгаты. У 1829 годзе англічанін Ферстэр, капітан карабля «Шантэклер», адкрыў «антарктычны кантынент» пад 63°26' шыраты і 66°26' даўгаты. У 1831 годзе, першага лютага, англічанін Біскоэ адкрыў зямлю Эндэрбі пад 36°50' шыраты, а праз год, пятага лютага 1832 года, — зямлю Адэлаіды пад 67° шыраты і, нарэшце, дваццаць першага лютага — зямлю Грэхема пад 64°45' шыраты. У 1838 годзе француз Дзюмон-Дзюрвіль, затрыманы суцэльнымі ільдамі пад 62°57' шыраты, адкрыў зямлю Луі-Філіпа; праз два гады, дваццаць першага студзеня 1840 года, пад 66°30' ён-жа адкрыў зямлю Адэлаіды, а яшчэ праз восем дзён пад 64°40' — зямлю Клары. У 1838 годзе англічанін Уількс, ідучы ўздоўж сотага мерыдыяна, дасягнуў 69° шыраты. У 1839 годзе англічанін Балені адкрыў зямлю Сабрына на самым палярным кругу. Дванаццатага студзеня 1842 года англічанін Джэмс Росо, які стаяў на чале экспедыцыі на «Эрэбусе» і «Тэроры», пад 76°56' шыраты і 171°7' усходняй даўгаты адкрыў зямлю Вікторыі; дваццаць трэцяга чысла таго-ж месяца ён дасягнуў семдзесят чацвёртай паралелі, прабраўшыся на поўдзень далей, чым хто-небудзь з яго папярэднікаў; дваццаць сёмага студзеня ён быў на 76°8', дваццаць восьмага на 77°32', другога лютага на 78°4'. У 1842 годзе Рос вярнуўся ў Антарктыку, але не здолеў падняцца вышэй 71° шыраты. Нарэшце я, капітан Нэма, дваццаць першага сакавіка 1868 года дасягнуў паўднёвага полюса, або 90° паўднёвай шыраты і ўступаю зараз ва ўладанне гэтай часткі зямнога шара.

— Ад імя каго вы ўступаеце ва ўладанне гэтым сухазем’ем, капітан?

— Ад свайго ўласнага, спадар прафесар.

І з гэтымі словамі ён разгарнуў вялікі чорны сцяг з вышыванай на ім літарай «N» і, павярнуўшыся тварам да сонца, апошнія праменні якога яшчэ асвятлялі кругавід, усклікнуў:

— Бывай, сонца! Знікні, ззяючае свяціла! Апусціся ў гэта вольнае мора і пакрый на шэсць месяцаў начной цемраю маё новае ўладанне!

Раздзел пятнаццаты

Няшчасны выпадак, ці нязначнае здарэнне

На другі дзень, 22 сакавіка, а шостай гадзіне ўранні на «Наўтылусе» пачалі рыхтавацца да зваротнага пахода. Апошні водбліск змроку быў паглынуты начной цемрай. Холад быў даволі значны. Сузор’і надзвычай ярка блішчэлі на небе. У зеніце асляпляльна ззяў паўднёвы Крыж, адна з зорак якога адыгрывае ў паўднёвым паўшар’і ролю Палярнай зоркі.

Слупок у тэрмометры апусціўся да 12° ніжэй нуля. Свежы вецер калоў твар. Адкрытае мора каля берагу пакрывалася тонкімі ільдзінкамі, і можна было чакаць, што з гадзіны на гадзіну ўсё мора замерзне. Было відавочна, што на працягу шасцімесячнай ночы паўднёвы прыпалярны басейн зробіцца зусім недаступным. Што рабілі ў гэты час кіты? Хутчэй за ўсё яны адплывалі пад ільдамі ў незамярзаючыя моры на поўначы. Цюлені-ж і маржы, якія прызвычаены да вялікіх маразоў, заставаліся ў гэтых абледзянелых землях. Гэтыя жывёлы могуць рабіць палонкі ў ледзяных палях і не даюць ім пакрывацца лёдам. Праз гэтыя палонкі яны дыхаюць. Калі птушкі, выгнаныя халадамі, пералятаюць на поўнач, у больш цёплыя краі, маржы і цюлені застаюцца непадзельнымі гаспадарамі палярнага сухазем’я.

Тым часам «Наўтылус» напоўніў рэзервуары вадой і павольна пачаў апускацца ў ваду. На глыбіні ў тысячу футаў ён спыніў апусканне, вінт яго пачаў круціцца і карабель паплыў на поўнач з хуткасцю пятнаццаць міль у гадзіну. У вечары мы знаходзіліся ўжо пад нізка навіслым вялізнай таўшчыні пластом суцэльных ільдоў.

Вокны салона былі шчыльна зачынены акяніцамі, бо «Наўтылус» мог нечакана напароцца на якую-небудзь плывучую ільдзіну. Таму я прысвяціў гэты дзень прывядзенню ў парадак сваіх запісаў. Я ўвесь аддаўся ўспамінам аб полюсе.

Поделиться:
Популярные книги

Ретроградный меркурий

Рам Янка
4. Серьёзные мальчики в форме
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Ретроградный меркурий

Иван Московский. Том 5. Злой лев

Ланцов Михаил Алексеевич
5. Иван Московский
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.20
рейтинг книги
Иван Московский. Том 5. Злой лев

Хозяйка дома в «Гиблых Пределах»

Нова Юлия
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.75
рейтинг книги
Хозяйка дома в «Гиблых Пределах»

Имперец. Том 1 и Том 2

Романов Михаил Яковлевич
1. Имперец
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Имперец. Том 1 и Том 2

На границе империй. Том 9. Часть 4

INDIGO
17. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 9. Часть 4

Бывшая жена драконьего военачальника

Найт Алекс
2. Мир Разлома
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Бывшая жена драконьего военачальника

Я Гордый часть 2

Машуков Тимур
2. Стальные яйца
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я Гордый часть 2

Последний Паладин. Том 4

Саваровский Роман
4. Путь Паладина
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Последний Паладин. Том 4

Ваше Сиятельство

Моури Эрли
1. Ваше Сиятельство
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство

Пушкарь. Пенталогия

Корчевский Юрий Григорьевич
Фантастика:
альтернативная история
8.11
рейтинг книги
Пушкарь. Пенталогия

"Дальние горизонты. Дух". Компиляция. Книги 1-25

Усманов Хайдарали
Собрание сочинений
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Дальние горизонты. Дух. Компиляция. Книги 1-25

Эксперимент

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
4.00
рейтинг книги
Эксперимент

Темный Патриарх Светлого Рода 2

Лисицин Евгений
2. Темный Патриарх Светлого Рода
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Патриарх Светлого Рода 2

Все ведьмы – стервы, или Ректору больше (не) наливать

Цвик Катерина Александровна
1. Все ведьмы - стервы
Фантастика:
юмористическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Все ведьмы – стервы, или Ректору больше (не) наливать