Чтение онлайн

на главную

Жанры

80000 кіламетраў пад вадой

Верн Жуль

Шрифт:

Люк быў адчынены, вярней сарваны, і свежае паветра струменямі хлынула ва ўсе закавулкі «Наўтылуса»…

Раздзел семнаццаты

Ад мыса Горн да Амазонкі

Не памятаю, як я трапіў на палубу. Магчыма, што мяне перанёс туды канадзец. Я дыхаў поўнымі грудзямі, з асалодай уцягваючы ў лёгкія пахнуўшы соллю марскі вецер. Мае таварышы побач са мною з захапленнем пілі ўдосыць свежы подых мора. Чалавек, які доўга галадаў, павінен з вялікай стрыманасцю есці прапанаваную яму ежу, інакш ён захварэе. Іншая справа мы, —

мы не павінны былі ні ў чым абмяжоўваць сябе, і мы дыхалі, дыхалі, набіраючы поўныя лёгкія паветра, і п’янелі ад гэтай волі, п’янелі ад бадзёрасці, якая ўлівалася ў наша цела з кожным подыхам.

— Ах, — ускрыкнуў Кансель, якое цудоўнае свежае паветра! Няхай гаспадар дыхае ўволю — тут хопіць усім!

Нэд Лэнд — той не размаўляў, але ён так шырока адчыняў рот, што яму пазайздросціла-б нават акула. І з якой сілай уцягваў ён паветра ў лёгкія! Канадзец, смактаў яго са свістам, як палаючая печка.

Сілы хутка вярнуліся да нас. Зусім ачуняўшы і агледзеўшыся навакол, я ўбачыў, што мы адны на палубе. Нікога з матросаў «Наўтылуса» не было тут. Не з’явіўся і капітан Нэма. Гэтыя дзіўныя людзі, відаць, задавальняліся паветрам, цыркулюючым у сярэдзіне карабля. Ніхто з іх не прыйшоў усцешыцца свежасцю марскога ветрыка.

Першымі вымаўленымі мною словамі былі словы падзякі маім спадарожнікам і верным таварышам. Нэд Лэнд і Кансель выратавалі мне жыццё, калі ў мяне пачалася агонія. Ніякімі словамі нельга было аддзякаваць за гэтую паслугу.

— Хопіць, спадар прафесар, — спыніў мяне Нэд Лэнд, — аб гэтым не варта гаварыць. У нас-жа і заслугі ніякай няма. Гэта было чыста матэматычнае пытанне — ваша жыццё даражэй за наша, значыцца, яго і трэба было захаваць у першую чаргу!

— Не, Нэд, яно не даражэй за ваша! Нічыё жыццё не можа быць каштоўней жыцця добрага і благароднага чалавека, а вы і добры і благародны!

— Добра, добра! — прамармытаў засаромлены канадзец.

— А ты, мой дарагі Кансель, ты дужа пакутаваў?

— Мне не хапала некалькі глыткоў свежага паветра, але я думаю, што хутка прызвычаіўся-б дыхаць і гэткім. Акрамя таго, калі я бачыў, як корчыцца ў муках гаспадар, мне і дыхаць не хацелася. Як гаворыцца ў такіх выпадках, у мяне дыханне сціскала ў…

Засаромлены Кансель змоўк, так і не скончыўшы фразы.

— Сябры мае, — расчулена адказаў я, — перажытыя гадзіны злучылі нас назаўсёды непарушанай дружбай, і вы маеце права патрабаваць ад мяне…

— І патрабуем! — спыніў мяне канадзец.

— Што? — запытаў Кансель.

— Каб спадар прафесар пайшоў за намі, калі мы будзем уцякаць з гэтага праклятага «Наўтылуса».

— Дарэчы, — запытаў Кансель, — куды накіроўваецца «Наўтылус»? Ці ідзём мы на поўнач?

— Вядома, — адказаў я, — мы-ж ідзём насустрач сонцу, а ў гэтых месцах сонца — гэта поўнач.

— Але цяпер застаецца даведацца, ці накіроўваемся мы ў Атлантычны або Ціхі акіян, гэта значыць у людныя ці ў пустынныя моры, — сказаў канадзец.

На гэтае пытанне я не мог даць адказу. Але я баяўся, што капітан Нэма павядзе свой карабель

у той вялізны акіян, які амывае берагі Азіі і Амерыкі. Такім чынам ён закончыць сваё кругасветнае падарожжа і вернецца ў тую частку свету, дзе «Наўтылус» карыстаўся найбольшай воляй.

Але як ажыццявіць план Нэда Лэнда, калі мы зноў апынёмся ў пустынных водах Ціхага акіяна, далёка ад заселеных зямель?

Адказ на гэтае важнае пытанне мы павінны былі атрымаць у самым хуткім часе. «Наўтылус» плыў з вялікай шпаркасцю. Мы хутка мінулі палярны круг і ўзялі курс на мыс Горн.

Трыццаць першага сакавіка каля сямі гадзін увечары мы былі ўжо на траверзе гэтага крайняга пункта амерыканскага сухазем’я.

Да гэтага часу перажытыя пакуты пачалі ўжо забывацца. Страцілі сваю прыкрасць і ўспаміны аб днях няволі ў ільдах Мы думалі толькі аб будучым. Капітан Нэма не паказваўся ні ў салоне, ні на палубе.

Адзнакі, якія штодзённа наносіў на карту памочнік капітана, паказвалі мне курс нашага карабля. У гэты вечар стала відаць, што мы ідзем у Атлантычны акіян.

Я паведаміў Канселю і Нэду Лэнду вынікі сваіх назіранняў.

— Гэта радасная вестка, — сказаў канадзец. — Але куды ідзе «Наўтылус»?

— Пакуль не магу вам сказаць гэтага, Нэд.

— Можа ваш капітан хоча пасля паўднёвага полюса адкрыць паўночны і адтуль прайсці ў Ціхі акіян славутым Паўночна-заходнім праходам?

— Мы-ж у кожным разе не будзем падбухторваць яго! — сказаў Кансель.

— Але мы пастараемся пазбавіць яго нашай прысутнасці раней, чым ён прывядзе ў выкананне свой план, — адказаў канадзец.

— Як-бы там ні было, — заявіў Кансель, — ён малайчына, гэты капітан Нэма, і я на буду шкадаваць аб тым, што пазнаёміўся з ім.

— Асабліва пасля таго, як развітаецеся з ім, — іранічна дадаў канадзец.

На другі дзень, 1 красавіка, калі «Наўтылус» за некалькі хвілін да поўдня падняўся на паверхню мора, мы апынуліся каля нейкага берагу. Гэта была Вогненная Зямля, якая атрымала гэтую назву ад першых даследчых з-за шматлікіх дымкоў, якія курыліся над стрэхамі тубыльскіх халуп.

Вогненная зямля — гэта архіпелаг, які прасціраецца на сто дваццаць кіламетраў у даўжыню і трыста дваццаць у шырыню паміж 53° і 56° паўднёвай шыраты і 67°50' і 77°15' заходняй даўгаты. Бераг бліжэйшага да нас вострава быў нізкі, але на кругавідзе відаць былі высокія горы. Я, здаецца, пазнаў гару Сарміента, якая падымаецца на дзве тысячы семдзесят метраў над узроўнем мора. Стромкая вяршыня гэтай гары праракае маракам добрае або дрэннае надвор’е, у залежнасці ад таго, ці вольная яна ад воблакаў, ці ахутана туманам. Так сказаў мне Нэд Лэнд.

— І што-ж, Нэд, барометр аказваецца верным? — спытаў я.

— Надзвычайна верным, спадар прафесар, — адказаў канадзец. — Ён ні разу не ашукаў нас, калі мы ішлі Магеланавай пратокай.

Вяршыня гары ў гэтую хвіліну рэзка вызначалася на сінім фоне неба. Гэта праракала добрае надвор’е.

Апусціўшыся зноў у ваду, «Наўтылус» з вялікай хуткасцю паплыў далей на поўнач.

Увечары мы падышлі да Фалклендскіх астравоў, і калі досвіткам наступнага дня мы ўсплылі на паверхню акіяна, я ўбачыў суровыя вяршыні гор.

Поделиться:
Популярные книги

Возвышение Меркурия. Книга 13

Кронос Александр
13. Меркурий
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 13

Сирота

Ланцов Михаил Алексеевич
1. Помещик
Фантастика:
альтернативная история
5.71
рейтинг книги
Сирота

Идеальный мир для Лекаря 25

Сапфир Олег
25. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 25

Хроники Сиалы. Трилогия

Пехов Алексей Юрьевич
Хроники Сиалы
Фантастика:
фэнтези
9.03
рейтинг книги
Хроники Сиалы. Трилогия

Повелитель механического легиона. Том I

Лисицин Евгений
1. Повелитель механического легиона
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Повелитель механического легиона. Том I

Жена моего брата

Рам Янка
1. Черкасовы-Ольховские
Любовные романы:
современные любовные романы
6.25
рейтинг книги
Жена моего брата

Темный Лекарь

Токсик Саша
1. Темный Лекарь
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Лекарь

Седьмая жена короля

Шёпот Светлана
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Седьмая жена короля

Real-Rpg. Еретик

Жгулёв Пётр Николаевич
2. Real-Rpg
Фантастика:
фэнтези
8.19
рейтинг книги
Real-Rpg. Еретик

Измена

Рей Полина
Любовные романы:
современные любовные романы
5.38
рейтинг книги
Измена

Кротовский, побойтесь бога

Парсиев Дмитрий
6. РОС: Изнанка Империи
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Кротовский, побойтесь бога

Пограничная река. (Тетралогия)

Каменистый Артем
Пограничная река
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
9.13
рейтинг книги
Пограничная река. (Тетралогия)

Книга 5. Империя на марше

Тамбовский Сергей
5. Империя у края
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Книга 5. Империя на марше

Как я строил магическую империю 4

Зубов Константин
4. Как я строил магическую империю
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
аниме
фантастика: прочее
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Как я строил магическую империю 4