Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

80000 кіламетраў пад вадой

Верн Жуль

Шрифт:

Акіян тут быў неглыбокі. Гэта навяло мяне на думку, што абодва галоўных востравы архіпелага і ўсе прылягаючыя да іх маленькія астраўкі ў даўнейшыя часы складалі частку Магеланавай зямлі.

Фалклендскія астравы былі, відаць, адкрыты славутым Джонам Дэвісам, які даў ім назву Дэвісавых паўднёвых астравоў. Значна пазней Рычард Гаўкінс назваў іх астравамі святой Дзевы. У пачатку XVIII стагоддзя маракі з Сен-Мало назвалі гэтыя астравы Малуінскімі ў гонар свайго роднага горада, і, нарэшце, англічане, якім гэтыя астравы належаць і зараз, назвалі іх Фалклендскімі астравамі.

Дзікія гусі і качкі зграямі кружыліся над палубай, і шмат каму з іх прыйшлося ў гэты дзень аздобіць наш абедзены стол. З рыб я звярнуў увагу на касцістых членаў сямейства коўбневых, у асаблівасці на бычкоў-коўбняў даўжынёй у дваццаць сантыметраў, скрозь усеяных бураватымі і жоўтымі плямамі.

Калі зніклі з віду апошнія вяршыні гор Фалклендскіх астравоў, «Наўтылус» апусціўся ў ваду і на глыбіні дваццаці-дваццаці пяці метраў паплыў уздоўж амерыканскіх берагоў.

Капітан Нэма па-ранейшаму не паказваўся.

Да 3 красавіка мы плылі ў патагонскіх водах, то апускаючыся ў акіян, то ўсплываючы на яго паверхню. 4 красавіка «Наўтылус» абмінуў шырокі ліман, створаны дэльтай Ла Платы, і апынуўся на траверзе Уругвая, але за пяцьдзесят міль ад берагу. Ён па-ранейшаму трымаў кірунак на поўнач, ідучы за ўсімі звілінамі берага амерыканскага кантынента. З моманту нашага ўступлення на борт падводнага карабля, у Японскім моры, ён зрабіў шаснаццаць тысяч лье, або шэсцьдзесят чатыры тысячы кіламетраў.

Каля адзінаццаці гадзін раніцы мы перасеклі тропік Казерога на трыццаць сёмым мерыдыяне. Відаць, капітану Нэма, на вялікую непрыемнасць Нэду Лэнду, не падабалася суседства гэтых заселеных месцаў Бразіліі, і ён вёў свой карабель з галавакружальнай хуткасцю. Ніводная рыбіна, ніводная птушка, якімі хуткімі яны ні былі, не маглі ўгнацца за «Наўтылусам», і таму мы не мелі магчымасці назіраць фауну гэтых мораў.

Аж да 9 красавіка мы ішлі з той-жа шалёнай хуткасцю. Увечары гэтага дня мы апынуліся блізка ля самага ўсходняга пункта паўднёва-амерыканскага сухазем’я — каля мыса Рок. Але тут «Наўтылус» сышоў з курса і на значнай глыбіні паплыў да падводнай лагчыны, якая злучала гэты мыс з Сіера-Леонэ на афрыканскім беразе. Гэтая лагчына раздвойваецца на высаце Антыльскіх астравоў і канчаецца на поўначы вялікай нізінай, якая ідзе ў глыбіню на дзевяць тысяч метраў. У гэтых месцах геалагічны разрэз акіянскага дна да самых Малых Антыльскіх астравоў мае выгляд стромкага ўцёса вышынёю ў шэсць тысяч метраў.

Каля астравоў Зялёнага мыса праходзіць другая, не менш высокая сцяна, якая замыкае з поўдня патануўшае сухазем’е Атлантыды. Дно гэтай вялізнай даліны месцамі ўсеяна горамі, якія робяць асабліва прыгожым падводны пейзаж. Я кажу аб гэтым, галоўным чынам на падставе рукапісных карт, складзеных, відаць, самім капітанам Нэма па непасрэдных назіраннях.

На працягу двух дзён мы наведалі ўсе глыбіні гэтых вод. «Наўтылус» пачаў дзейнічаць сваімі стырнамі глыбіні, робячы вертыкальныя зігзагі. Але 2 красавіка ён раптам усплыў на паверхню, і мы зноў убачылі зямлю ля вусця ракі Амазонкі, прасторная дэльта якой вылівае ў мора столькі вады, што на многа міль ад берагу акіянская вада прэсная.

Мы перайшлі экватар. На дваццаць міль да захаду ад нас засталася Гвінея, французская калонія, дзе мы знайшлі-б добры прытулак. Але вецер дзьмуў з сілай урагана, і шалёныя хвалі не дазвалялі і думаць, каб спусціць на ваду простую шлюпку. Гэта было відавочна нават для Нэда Лэнда, бо ён не пачынаў са мной гутаркі аб уцёках. З свайго боку і я не рабіў ніякіх намёкаў па гэтаму пытанню, каб не штурхнуць яго на бязглуздую спробу, якая немінуча павінна была скончыцца бядой.

Ды гэтая адтэрміноўка мяне і не засмучала, бо я цешыўся цікавымі назіраннямі. На працягу двух дзён — 11 і 12 красавіка — «Наўтылус» увесь час заставаўся на паверхні мора, і невад яго прынёс багаты ўлоў зоафітаў і рыб. Адну з трапіўшых ў невад рыб Канселю суджана было запамятаць надоўга.

Вось як была справа.

Закінуты матросамі невад прынёс у ліку іншых рыб разнавіднасць ската, плоскага і — каб яму адрэзаць хвост — зусім круглага. Скат гэты быў досыць вялікім і павінен быў важыць не менш дваццаці кілаграмаў. Бруха ў яго было белае, спіна бурая, з вялікімі мармуровымі плямамі, з гладкай скурай і двухлопаснымі плаўнікамі. Выкінуты з невада на палубу скат шалёна выкручваўся, спрабуючы перавярнуцца на жывот, і ў сваіх корчах так блізка падкаціўся на край палубы, што яшчэ секунда — і ён зваліўся-б назад у ваду. Але Кансель, якога гэта рыба зацікавіла, кінуўся да яе і, раней чым я паспеў папярэдзіць яго, схапіў яе абодвума рукамі.

У тую-ж секунду ён паваліўся на палубу дагары нагамі, напалову паралізаваны.

Ён закрычаў:

— Ах, гаспадар, гаспадар! Ратуйце!

Гэта быў першы выпадак за ўвесь час нашага знаёмства, калі ён звяртаўся да мяне не як да трэцяй асобы.

Канадзец і я паднялі яго на ногі і пачалі энергічна масіраваць. Калі ён вярнуў магчымасць валодаць сваім целам, гэты вечны класіфікатар прашаптаў слабым голасам:

— Клас рыб, падклас храшчавых рыб, атрад скатаў, сямейства электрычных скатаў, від мармуровых электрычных скатаў…

— Так, мой сябар, — сказаў я, — мармуровы электрычны скат і прывёў цябе ў гэткае гаротнае становішча.

— Гаспадар можа мне паверыць, — адказаў Кансель, — што я адпомшчу гэтаму скату.

— Якім чынам?

— Я яго з’ем!

І ён выканаў сваё абяцанне ў той-жа вечар, але, відаць, толькі дзеля таго, каб адпомсціць, бо мяса ската было агідным на смак.

Няшчасны Кансель сутыкнуўся з самай небяспечнай разнавіднасцю электрычных скатаў.

Гэты дзіўны скат у вадзе — добрым правадніку тока — забівае рыб на адлегласці ў некалькі метраў, настолькі моцны яго электрычны зарад.

Назаўтра, 12 красавіка, «Наўтылус» наблізіўся ўдзень да берагу галандскай калоніі, каля вусця ракі Мароні.

Тут мы ўбачылі некалькі сямействаў ламантынаў. Гэта былі манаты, якія, як дзюгоні, належаць да атрада сірэн, або марскіх кароў. Гэтыя буйныя жывёліны, даўжынёй у шэсць-сем метраў, важаць каля чатырох тысяч кілаграмаў.

Я расказаў Канселю, якую карысную ролю прызначыла мудрая прырода гэтым сысунам: разам з цюленямі яны пасвяцца ў падводных прэрыях, знішчаючы зараслі, якія засмечваюць вусці трапічных рэк.

Популярные книги

Я до сих пор не князь. Книга XVI

Дрейк Сириус
16. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я до сих пор не князь. Книга XVI

Энфис 5

Кронос Александр
5. Эрра
Фантастика:
героическая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Энфис 5

Купец. Поморский авантюрист

Ланцов Михаил Алексеевич
7. Помещик
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Купец. Поморский авантюрист

Охота на эмиссара

Катрин Селина
1. Федерация Объединённых Миров
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Охота на эмиссара

Стоп. Снято! Фотограф СССР

Токсик Саша
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.25
рейтинг книги
Стоп. Снято! Фотограф СССР

Я тебя не отпускал

Рам Янка
2. Черкасовы-Ольховские
Любовные романы:
современные любовные романы
6.55
рейтинг книги
Я тебя не отпускал

Темный Патриарх Светлого Рода

Лисицин Евгений
1. Темный Патриарх Светлого Рода
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Патриарх Светлого Рода

Разбуди меня

Рам Янка
7. Серьёзные мальчики в форме
Любовные романы:
современные любовные романы
остросюжетные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Разбуди меня

Он тебя не любит(?)

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
7.46
рейтинг книги
Он тебя не любит(?)

Аристократ из прошлого тысячелетия

Еслер Андрей
3. Соприкосновение миров
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Аристократ из прошлого тысячелетия

(Противо)показаны друг другу

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.25
рейтинг книги
(Противо)показаны друг другу

Сила рода. Том 1 и Том 2

Вяч Павел
1. Претендент
Фантастика:
фэнтези
рпг
попаданцы
5.85
рейтинг книги
Сила рода. Том 1 и Том 2

Восход. Солнцев. Книга VII

Скабер Артемий
7. Голос Бога
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Восход. Солнцев. Книга VII

Измена. Право на семью

Арская Арина
Любовные романы:
современные любовные романы
5.20
рейтинг книги
Измена. Право на семью