Чтение онлайн

на главную

Жанры

80000 кіламетраў пад вадой

Верн Жуль

Шрифт:

— Мы ведаем цяпер, — сказаў Нэд Лэнд, — што нам няма чаго чакаць ад гэтага чалавека. «Наўтылус» набліжаецца да Лонг-Айленда. Мы павінны ўцячы, якое-б ні было надвор’е.

Але неба рабілася ўсё больш і больш пагражаючым. З’явіліся праракальнікі ўрагану. Малочна-белы туман насіўся ў паветры. Кругавід затуліўся навальнічнымі хмарамі. Воблакі несліся нізка над морам з незвычайнай хуткасцю. Мора ўздымалася і бушавала. Птушкі зніклі, за выключэннем буравеснікаў, гэтых сяброў буры. Барометр нізка апусціўся.

Навальніца пачалася ўдзень дванаццатага траўня, акурат тады, калі «Наўтылус» знаходзіўся на траверзе Лонг-Айленда, за некалькі міль ад Нью-Ёрка.

Я магу апісаць гэтую барацьбу стыхій, бо замест таго, каб схавацца ў глыбіні мора, капітан Нэма, па незразумеламу капрызу, застаўся на паверхні мора.

Вецер дзьмуў з паўднёвага ўсходу з хуткасцю пятнаццаць метраў у секунду; каля трох гадзін пасля поўдня хуткасць яго дасягнула дваццаці пяці метраў у секунду. Гэта была ўжо бура.

Капітан Нэма заняў месца на палубе. Ён прывязаў сябе да поручаў, каб не быць змытым раз’юшанымі валамі. Я ўскараскаўся туды-ж і прывязаў сябе побач з ім, аднолькава захапляючыся бурай і гэтым незвычайным чалавекам, які сустракаў яе з узнятай галавой. Клоччы хмар дакраналіся да паднятых хваляў мора. Я не бачыў тых маленькіх прамежных хваляў, якія ствараюцца звычайна між вялікімі валамі. Нічога, акрамя чорных, як сажа, валоў, грэбень якіх нават не рассыпаўся ў пырсках, настолькі ён быў шчыльным. Вышыня іх усё ўзрастала. «Наўтылус» клаўся на бок, або падымаўся прама ўгару, як мачта, страшэнна хістаючыся і апускаючыся носам у ваду.

Каля пяці гадзін вечара пайшоў праліўны дождж, але ён не заспакоіў ні ветру, ні мора. Ураган нёсся з хуткасцю сорак пяць метраў у секунду, гэта значыць звыш сарака лье ў гадзіну. Такія ўраганы разбураюць будынкі, зносяць чарапічныя дахі, разбіваюць жалезныя краты і як мячыкі перакочваюць вялікія гарматы на палубах караблёў. Але «Наўтылус» сярод гэтага хаосу цалкам спраўдзіў словы аднаго выдатнага інжынера: «Няма такога карабля, калі ён добра пабудаваны, які не мог-бы змагацца з морам». Гэта не была нерухомая скала, якую хвалі маглі разбурыць, — гэта было сталёвае верацяно, рухавае і пакорнае чалавеку; без снасцяў і без мачтаў, яно паспяхова змагалася з раз’юшанай стыхіяй.

Я ўважліва назіраў гэтыя нібыта сарваўшыяся з ланцуга валы. Яны дасягалі пятнаццаці метраў вышыні пры даўжыні ад ста пяцідзесяці да ста сямідзесяці пяці метраў і каціліся з хуткасцю на палову меншай, чым хуткасць ветру. Іхні аб’ём і іхняя магутнасць павялічваліся ў залежнасці ад глыбіні мора. Я зразумеў тады ролю гэтых хваляў, якія ўбіраюць у сябе паветра, нясуць яго ў глыб мора, дастаўляючы туды такім чынам кісларод. Найбольшы ціск іх, па вылічэннях вучоных, дасягае трох тысяч кілаграмаў на квадратны фут паверхні, на якую яны навальваюцца. Вось гэткія іменна хвалі зрушылі з месца на Гебрыдскіх астравах скалу вагаю восемдзесят чатыры тысячы фунтаў. Гэта яны ў час буры 23 снежня 1864 года, разбурыўшы частку горада Ііда ў Японіі, з хуткасцю семсот кіламетраў у гадзіну пранесліся па акіяну і ў той-жа дзень дасягнулі берагоў Амерыкі, каб разбіцца аб іх.

Калі надыходзіла ноч, я ўбачыў на гарызонце вялікі карабель, які безнадзейна змагаўся з бурай. Ён ляжаў у дрэйфе, падтрымліваючы пары, каб трымацца супраць ветру. Мабыць гэта быў адзін з параходаў, якія робяць рэйсы паміж Нью-Ёркам і Ліверпулем або Гаўрам. Неўзабаве ён знік у цемры.

Каля дзесяці гадзін вечара ўсё неба было быццам ахоплена полымем. Вогненныя маланкі рассякалі паветра. Я не мог глядзець на іхні нясцерпны блеск, але капітан Нэма не адводзіў вачэй ад неба. Здавалася, ён, удыхаў у сябе самую душу буры…

Неймаверны гул страсаў паветра, — шум хваляў, выццё ветру, грукат грому… Вецер нібы дзьмуў з усіх чатырох бакоў, і цыклон, пачаўшыся з ўсходу туды-ж і вяртаўся, прайшоўшы поўнач, захад і поўдзень.

Ах, гэты Гальфштрэм! Ён цалкам заслужыў сваё імя караля навальніц! Што-ж, як не розная тэмпература вод і пластоў паветра над яго цячэннем, раджае гэтыя страшэнныя цыклоны!

За дажджом паследваў нібы вогненны лівень. Струмені вады, здавалася, ператварыліся ў патокі расплаўленага металу.

Можна было падумаць, што капітан Нэма, выбіраючы сабе па заслугах смерць, жадае быць забітым маланкай.

У момант страшэннай кілевай качкі «Наўтылус» падняў у паветры свой сталёвы бівень, падобны да громаадвода, і я бачыў, як сыпаліся з яго іскры.

Зусім знясілеўшы, я на жываце падпоўз да люка, адчыніў яго і спусціўся ў салон. Ураган дасягнуў у гэты час найвышэйшага напружання. У сярэдзіне «Наўтылуса» ні секунды нельга было ўтрымацца на нагах.

Капітан Нэма сышоў уніз толькі а поўначы. Я чуў, як напаўняліся рэзервуары, і «Наўтылус» павольна апускаўся ў спакойную глыб мора. Акяніцы ў салоне былі адчынены, і я бачыў цэлыя зграі вялікіх рыб, якія ў сполаху нібы здані насіліся ў вогненай вадзе. Некаторыя з іх былі забіты маланкай на маіх вачах.

«Наўтылус» усё апускаўся. Я думаў, што ён знойдзе спакойную зону на глыбіні пятнаццаці метраў. Але марская паверхня была настолькі бурнай, што нам прышлося апусціцца на глыбіню пяцідзесяці метраў у нетры акіяна.

Але затое тут, у глыбіні, якая цішыня, які спакой! Хто-б мог падумаць, што на паверхні мора ў гэты час бушуе такі жудасны ураган!

Раздзел дваццаты

Пад 47°24' шыраты і 17°28' даўгаты

Бура адкінула нас на ўсход. Усе надзеі уцячы каля Нью-Ёрка або св. Лаўрэнція зніклі. Беднага Нэда апанаваў адчай, ён трымаўся ў баку ад усіх, як капітан Нэма. Мы з Канселем не разлучаліся.

Я сказаў ужо, што «Наўтылус» быў адкінуты на ўсход, дакладней кажучы — да паўночнага ўсходу. На працягу некалькіх дзён ён вандраваў або пад вадой, або на паверхні мора, бадай увесь час у тумане, такім небяспечным для мораплаўцаў. Туманы гэтыя ствараюцца галоўным чынам ад раставання айсбергаў, што насычае атмасферу вадзянымі парамі.

Колькі суднаў гіне ў гэтых краях, спрабуючы дабрацца да берагу, арыентуючыся на нявернае мігценне яго аганькоў! Колькі няшчасцяў здарылася з-за туманаў! Колькі сутычак суднаў, не гледзячы на агні ліхтароў, не гледзячы на свісткі, не гледзячы на трывожны звон суднавых званоў! Колькі ўдараў аб падводныя камні там, дзе вецер заглушае шум прыбою!

Нядзіва, што дно марское ў гэтых месцах нагадвала поле бойкі; рэшткі крушэнняў усцілалі яго — адны старыя і трухлявыя, другія свежыя, з бліскучай яшчэ медзянай абшыўкай, у якой адбівалася святло нашага пражэктара. Колькі тут ляжала суднаў, якія загінулі без вестак з усёй сваёй камандай і жывым грузам эмігрантаў! Колькі крушэнняў кожны год здараецца ў гэтых адзначаных ва ўсіх даведніках небяспечнейшых зонах — вострава Сен-Поль, мыса Рас, пратокі Бель-Іль, вусця ракі Лаўрэнція! Толькі за некалькі апошніх гадоў у жалобны спіс патануўшых у гэтых месцах караблёў прышлося занесці «Сальвея», «Ізіду», «Парамату», «Венгерца», «Канадца», «Англа-Сакса», «Гумбольта», «Злучаныя штаты», усе патопленыя ураганамі, «Арктыку» і «Ліёнца», загінуўшых пры сутычцы, «Прэзідэнта», «Ціхі акіян», «Горад Глазго», загінуўшых ад невядомых прычын.

Популярные книги

Возвышение Меркурия. Книга 13

Кронос Александр
13. Меркурий
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 13

Три `Д` для миллиардера. Свадебный салон

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
короткие любовные романы
7.14
рейтинг книги
Три `Д` для миллиардера. Свадебный салон

Небо для Беса

Рам Янка
3. Самбисты
Любовные романы:
современные любовные романы
5.25
рейтинг книги
Небо для Беса

Бремя империи

Афанасьев Александр
Бремя империи - 1.
Фантастика:
альтернативная история
9.34
рейтинг книги
Бремя империи

Приручитель женщин-монстров. Том 2

Дорничев Дмитрий
2. Покемоны? Какие покемоны?
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Приручитель женщин-монстров. Том 2

Кодекс Охотника. Книга XVIII

Винокуров Юрий
18. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XVIII

Ведьма

Резник Юлия
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
8.54
рейтинг книги
Ведьма

70 Рублей

Кожевников Павел
1. 70 Рублей
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
попаданцы
постапокалипсис
6.00
рейтинг книги
70 Рублей

Последняя Арена 11

Греков Сергей
11. Последняя Арена
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Последняя Арена 11

LIVE-RPG. Эволюция-1

Кронос Александр
1. Эволюция. Live-RPG
Фантастика:
социально-философская фантастика
героическая фантастика
киберпанк
7.06
рейтинг книги
LIVE-RPG. Эволюция-1

На границе империй. Том 9. Часть 5

INDIGO
18. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 9. Часть 5

Сирота

Ланцов Михаил Алексеевич
1. Помещик
Фантастика:
альтернативная история
5.71
рейтинг книги
Сирота

Черный Маг Императора 8

Герда Александр
8. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 8

Проводник

Кораблев Родион
2. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
7.41
рейтинг книги
Проводник