Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

80000 кіламетраў пад вадой

Верн Жуль

Шрифт:

Капітан паціснуў плячыма. Абярнуўшыся да мяне, ён рэзка сказаў:

— Пайшлі ўніз. Вы і вашыя таварышы…

— Капітан, — крыкнуў я, — няўжо вы думаеце атакаваць гэтае судна?

— Не толькі атакаваць, але і патапіць, спадар прафесар.

— Вы не зробіце гэтага.

— Я зраблю гэта, — сурова адказаў капітан Нэма. — Не падумайце судзіць мяне, спадар прафесар. Выпадкова вы ўбачылі тое, чаго не павінны былі-б бачыць. Мае ворагі напалі на мяне, ім будзе дадзены страшны адпор.

— Чыё гэта судна?

— Вы не ведаеце гэтага? Тым лепей. Яго нацыянальнасць прынамсі

будзе захавана ад вас. Ідзіце-ж!

Канадзец, Кансель і я, мы не адважыліся пярэчыць. Пятнаццаць матросаў «Наўтылуса» абкружылі капітана, гледзячы на судна, якое набліжалася, з непрымірымай нянавісцю. Адчувалася, што прагнасць да помсты ўладала імі ўсімі ў аднолькавай ступені.

У той час, калі я спускаўся ўніз, новы снарад крануў карму «Наўтылуса». Я пачуў, як крычаў капітан:

— Страляй-жа, няшчаснае судна! Губляй свае нікчэмныя ядры. Ты не ўцячэш, ад біўня «Наўтылуса». Але я пагублю цябе не тут, не ў гэтым месцы. Я не хачу, каб твае абломкі змяшаліся з благароднымі абломкамі «Мсціўца».

Я пайшоў у свой пакой. Капітан і яго памочнік засталіся на палубе. Вінт пачаў рухацца. «Наўтылус» хутка аддаляўся і неўзабаве быў па-за дасягальнасцю стрэлаў ваеннага судна. Але праследванне не спынялася, і капітан Нэма падтрымліваў усё тую-ж дыстанцыю.

А чацвёртай гадзіне дня, не маючы сілы стрымаць нецярплівасць і трывогу, я падышоў да галоўнай лесвіцы.

Дзверы былі расчыненыя. Я ціхенька вылез на палубу. Капітан усхвалявана хадзіў па ёй узад і ўперад. Ён не спускаў вачэй з судна, якое ішло пад ветрам на адлегласці якіх-небудзь пяці-шасці міль ад нас. Ён кружыў наўкол карабля, як дзікі звер, зацягваючы яго на ўсход, дазваляючы яму праследваць сябе. Але пакуль што сам не нападаў на яго. Можа ён яшчэ вагаўся?

Я зрабіў спробу зноў умяшацца ў гэтую справу. Але я ледзьве паспеў выказаць слова, як капітан Нэма прымусіў мяне змоўкнуць.

— Справядлівасць і права на маім баку, — сказаў ён. — Я прыгнечаны, а вось прыгнятальнік! Гэта праз яго я страціў усё, што любіў, усё, што для мяне было дарагім і — святым, — радзіму, жонку, дзяцей, бацьку, маці — усё! Усё, што я ненавіджу, — тут, на гэтым караблі! Маўчыце-ж!

Я кінуў апошні зрок на ваенны карабель, які набліжаўся пад усімі парамі, і спусціўся ўніз, да Нэда Лэнда і Канселя.

— Мы павінны ўцякаць! — сказаў я.

— Вельмі добра, — адказаў Нэд. — Але чыё гэта судна?

— Гэтага я не ведаю. Так або інакш, але яно будзе пушчана на дно яшчэ да наступлення ночы. У кожным выпадку, лепш загінуць разам з ім, чым зрабіцца ўдзельнікам учынку, аб справядлівасці якога мы не можам судзіць.

— Таксама і я думаю, — сурова адказаў Нэд. — Пачакаем ночы.

Ноч надышла. Глыбокая маўклівасць панавала на караблі. Компас паказваў на тое, што «Наўтылус» не змяніў свайго кірунку. Я чуў мерныя ўдары яго вінта. Ён трымаўся на паверхні.

Мы рашылі ўцячы ў той момант, калі карабель наблізіцца да нас настолькі, каб нас маглі пачуць або хоць убачыць, — праз тры дні павінен быў наступіць поўнік, і месяц свяціў даволі ярка. Апынуўшыся на борце гэтага судна, мы калі і не здолеем папярэдзіць яго гібель, дык ў кожным разе паспрабуем зрабіць усё, што будзе можна.

Многа разоў мне здавалася, што «Наўтылус» рыхтуецца пачаць бой; але, дазволіўшы свайму супраціўніку наблізіцца на некаторую адлегласць, ён зноў павялічваў хуткасць і аддаляўся ад яго.

Частка ночы прайшла спакойна. Скупа перакідваючыся словамі, мы чакалі зручнага моманту. Мы былі вельмі ўсхваляваныя. Нэд Лэнд хацеў пусціцца плысці да карабля. Я прымушаў яго чакаць. Я быў упэўнены, што «Наўтылус» нападзе на свайго праследвальніка на паверхні мора, а ў гэтым выпадку ўцячы нам будзе не толькі магчыма, але і лёгка.

А трэцяй гадзіне раніцы, палаючы ад непакою, я зноў падняўся на палубу. Капітан Нэма быў там. Ён стаяў на носе. Чорны сцяг развяваўся над яго галавой. Ён не адрываў вачэй ад карабля. Яго напружаны зрок нібы прыцягваў праследвальніка, гіпнатызаваў яго, цягнуў яго за сабою, як буксірны канат.

Месяц праходзіў праз мерыдыян. На ўсходзе паказаўся Юпіцер. Усё было ціха навакол. Здавалася, што неба і акіян спаборнічалі адзін з адным у спакоі.

І калі я параўноўваў гэтае зацішша стыхій з нянавісцю, кіпеўшай у кожным кутку няўлоўнага «Наўтылуса», я адчуваў, як уздрыгвала ўся мая істота.

Карабель быў за дзве мілі ад нас. Ён набліжаўся, ідучы ўвесь час па слядах фасфарычнага святла, што вылучаў пражэктар «Наўтылуса». Я бачыў яго распазнавальныя агні, — зялёныя і чырвоныя, — і белы ліхтар, які вісеў на фок-мачце. Снапы іскраў вырываліся з яго труб, асвятляючы прастору, — як відаць, ён давёў ціск пары да вышэйшага пункта.

Я заставаўся на палубе да шасці гадзін раніцы. Капітан Нэма па-ранейшаму не заўважаў мяне. Ваенны карабель знаходзіўся ўсяго за паўтары мілі ад нас і з першым пробліскам світання аднавіў абстрэл.

Набліжаўся момант, калі «Наўтылус» павінен быў напасці на свайго супраціўніка, і, як толькі гэта здарыцца, я і мае таварышы пакінем назаўсёды гэтага чалавека, якога я не асмельваўся абвінавачваць.

Я збіраўся спусціцца ўніз, каб папярэдзіць Канселя і Нэда Лэнда; у гэты момант памочнік капітана і некалькі матросаў падняліся па палубу. Капітан Нэма не бачыў іх ці не хацеў іх бачыць. На «Наўтылусе» рыхтаваліся да бою. Рыхтаванні гэтыя былі вельмі простыя. Былі спушчаны поручы, абкружаўшыя палубу. Вышкі пражэктара і штурвальнай рубкі былі ўцягнуты ў сярэдзіну корпуса падводнай лодкі — яны ледзь выступалі цяпер над ім. Паверхня доўгай жалезнай цыгары не мела больш ніводнае пукатасці — нішто не перашкаджала ёй цяпер манеўраваць.

Я вярнуўся ў салон. «Наўтылус» заставаўся на паверхні, якая асвятлялася першымі ранішнімі праменнямі сонца.

Надышоў жудасны дзень 2 чэрвеня.

А пятай гадзіне лаг паказаў мне, што «Наўтылус» зменшыў сваю хуткасць. Я зразумеў, што ён хоча падпусціць фрэгат на блізкую адлегласць. Гарматныя стрэлы рабіліся ўсё больш гучнымі. Ядры пенілі ваду вакол нас, уразаючыся ў яе з нейкім рэзкім свістам.

— Сябры мае — сказаў я, — час прыйшоў! Паціснем адзін аднаму рукі, і няхай будзе, што будзе!

Поделиться:
Популярные книги

Мастер 6

Чащин Валерий
6. Мастер
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Мастер 6

Болотник

Панченко Андрей Алексеевич
1. Болотник
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.50
рейтинг книги
Болотник

Старатель 3

Лей Влад
3. Старатели
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Старатель 3

Идеальный мир для Лекаря 5

Сапфир Олег
5. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 5

Приручитель женщин-монстров. Том 3

Дорничев Дмитрий
3. Покемоны? Какие покемоны?
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Приручитель женщин-монстров. Том 3

Мастер 3

Чащин Валерий
3. Мастер
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Мастер 3

Кодекс Охотника. Книга XIV

Винокуров Юрий
14. Кодекс Охотника
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XIV

Невеста

Вудворт Франциска
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
8.54
рейтинг книги
Невеста

Наследник

Кулаков Алексей Иванович
1. Рюрикова кровь
Фантастика:
научная фантастика
попаданцы
альтернативная история
8.69
рейтинг книги
Наследник

Волк 2: Лихие 90-е

Киров Никита
2. Волков
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Волк 2: Лихие 90-е

Три `Д` для миллиардера. Свадебный салон

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
короткие любовные романы
7.14
рейтинг книги
Три `Д` для миллиардера. Свадебный салон

Мимик нового Мира 5

Северный Лис
4. Мимик!
Фантастика:
юмористическая фантастика
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Мимик нового Мира 5

Целитель

Первухин Андрей Евгеньевич
1. Целитель
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Целитель

Последний Паладин. Том 5

Саваровский Роман
5. Путь Паладина
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Последний Паладин. Том 5