Чтение онлайн

на главную

Жанры

80000 кіламетраў пад вадой

Верн Жуль

Шрифт:

Нэд Лэнд быў поўны рашучасці, Кансель — спакойны, я ледзь стрымліваў ахапіўшае мяне хваляванне.

Мы прайшлі ў бібліятэку. У той момант, калі я штурхануў створку дзвярэй, якія вялі на галоўную лесвіцу, я пачуў, як раптоўна зачынілася крышка люка.

Канадзец кінуўся да прыступак, але я затрымаў яго. Добра знаёмае сіпенне сказала мне, што рэзервуары «Наўтылуса» папаўняюцца вадой. І сапраўды, праз некалькі хвілін «Наўтылус» апусціўся на некалькі метраў ніжэй паверхні мора.

Я зразумеў яго манеўр. Было надта позна, каб дзейнічаць. «Наўтылус» не збіраўся нападаць на

фрэгат наверсе, дзе той быў абаронены непранікальным панцырам. Ён хацеў атакаваць яго пад вадой, ніжэй ватэр-лініі, там, дзе канчалася яго металёвая абшыўка.

Такім чынам, мы зноў палоннікі, ды яшчэ вымушаныя сведкі надыходзячай жудаснай драмы. Аднак, час быў неадпаведным для разважанняў. Схаваўшыся ў маім пакоі, мы моўчкі глядзелі адзін на аднаго. Глыбокі жах апанаваў мяне. Я знаходзіўся ў тым напружаным становішчы, якое звычайна бывае перад якім-небудзь страшэнным узрушэннем. Я балюча чакаў выбуху, я прыслухоўваўся да кожнага шолаху, я ўвесь напружыўся.

Між тым «Наўтылус» значна павялічыў хуткасць. Відаць, ён браў разгон. Увесь корпус яго дрыжаў.

Раптам я ўскрыкнуў. Адбылася сутычка. Адносна, гэта быў лёгкі штуршок. І ўсё-ж я адчуў, з якой сілай сталёвы бівень увайшоў у дрэва. Пачуўся скрып і трэск. І «Наўтылус», па інерцыі руху, прайшоў праз карабель, як ігла праходзіць праз халсціну.

Я не мог болей вытрымаць. Ашалеўшы ад жаху я пабег з пакоя ў салон.

Капітан Нэма быў там. Маўклівы, пахмуры, няўмольны, ён глядзеў на тое, што адбывалася за шклом.

Вялізная нязграбная маса цямнела пад вадой і, каб да канца прысутнічаць пры яе агоніі, «Наўтылус» апускаўся на дно разам з ёй. За дзесяць метраў ад сябе я бачыў расколаты амаль надвое корпус судна, — вада залівала яго з страшэнным шумам. На палубе рухалася мноства чорных ценяў.

Вада ўсё прыбывала. Няшчасныя кідаліся на ванты, узбіраліся на мачты, выкручваліся пад вадой. Гэта быў чалавечы мурашнік, раптоўна захоплены паводкай.

Паралізаваны жахам, з валасамі, стаўшымі ўгару, ледзьве дыхаючы, шырока расчыніўшы вочы, я глядзеў на гэты жудасны спектакль, не маючы сілы адарваць вачэй ад шкла, быццам прыкаваны да акна.

Вялізны карабель павольна апускаўся. «Наўтылус» ішоў за ім следам. Раптам адбыўся выбух. Сціснутае паветра разарвала палубу з такой сілай, быццам узарваўся парахавы склеп. Ціск вады быў такі вялікі, што «Наўтылус» адкінула ў бок.

Тады няшчаснае судна пачало хутчэй ісці на дно. Мільгнулі яго мачты, аблепленыя ахвярамі, рэі, якія гнуліся пад цяжарам цел, затым вярхушка грот-мачты, — і нарэшце цёмная маса знікла ў віры з усёй сваёй камандай мерцвякоў…

Я павярнуўся да капітана Нэма. Гэты страшны суддзя, сапраўдны дэман нянавісці, па-ранейшаму глядзеў у цемру. Калі ўсё было скончана, ён накіраваўся да дзвярэй свайго пакоя, адчыніў іх, пераступіў парог.

Я сачыў за ім вачыма.

У глыбіні пакоя, на сцяне, пад партрэтамі яго ўлюблёных герояў, я ўбачыў партрэт зусім яшчэ маладой жанчыны і двух маленькіх дзяцей.

Капітан Нэма глядзеў на іх некалькі імгненняў і, упаўшы на калені, заплакаў.

Раздзел дваццаць другі

Апошнія словы капітана Нэма

Страшная здань знікла, і вокны зачыніліся. Але святло ў салоне не запалялася. Цемра і цішыня панавалі на «Наўтылусе». Ён імкліва бег з гэтага месца руйнавання і тугі.

Я вярнуўся ў свой пакой, дзе Нэд і Кансель чакалі мяне ў глыбокай маўклівасці. Я адчуваў непераможны жах перад капітанам Нэма. Якія-б пакуты не перанёс ён ад людзей, ён усё-ж не меў права іх так караць. І ён зрабіў мяне калі не ўдзельнікам, дык сведкай сваёй помсты. Гэта было ўжо занадта!

А адзінаццатай гадзіне запалілася электрычнае святло. Я прайшоў у салон. Там нікога не было. Я паглядзеў на прыборы: «Наўтылус» ішоў на поўнач з хуткасцю дваццаць пяць міль у гадзіну, то па паверхні мора, то пад вадой на глыбіні трыццаць футаў.

Знайшоўшы наша месцазнаходжанне на карце, я ўбачыў, што мы прайшлі вусце Ламанша і нясёмся цяпер з небывалай хуткасцю да паўночных мораў.

Да вечара мы прайшлі дзвесце лье па Атлантычнаму акіяну. Змрок згушчаўся, і да ўсходу месяца мора пакрылася цемрай.

Я вярнуўся ў свой пакой. Але заснуць мне не ўдавалася. Мяне душылі кашмары. Уся гэтая жудасная сцэна гібелі судна неадступна стаяла перад маімі вачыма.

З гэтага дня на карце пакінулі адзначаць пройдзены за дзень шлях.

Хто можа сказаць, як далёка забіраўся «Наўтылус» на поўнач Атлантычнага акіяна, несучыся ўперад з неаслабнай хуткасцю сярод паўночных туманаў? Ці набліжаўся ён да Шпіцбергена або ён ішоў да берагоў Новай Зямлі? Можа ён праходзіў па мала вядомых марах: Беламу мору, Карскаму, Обскай губе, каля архіпелага Лярава, міма амаль невядомых берагоў Паўночнай Азіі. Я не мог-бы адказаць на гэта.

Я страціў здольнасць сачыць за часам. Здавалася, быццам дзень і ноч, як на полюсе, не чаргаваліся больш у звычайнай сваёй паслядоўнасці. Я адчуваў, што ўцягнуты ў край таямнічага і страшэннага, больш уласцівага хворай фантазіі Эдгара По, чымсь сапраўднаму жыццю. Кожную хвіліну я чакаў, што ўбачу, падобна герою твора По, Гардону Піму, «загорнутую ў пакрывала чалавечую фігуру, якая размерамі сваімі перавышала ўсе жывыя істоты на зямлі, якая зачыняла доступ да полюса».

Мне здаецца, — а можа я і памыляюся, — што гэтае вандраванне наўдачу працягвалася або пятнаццаць або дваццаць дзён, і я не ведаю, колькі яшчэ яно цягнулася-б, каб не здарылася катастрофа, якой скончылася наша падарожжа.

Капітана Нэма нібы не існавала на караблі, таксама як і яго памочніка. Ніхто з каманды не паказваўся ні на адну хвіліну. «Наўтылус» амаль увесь час плыў пад вадой. Калі ён падымаўся на паверхню, каб набраць паветра, акяніцы адчыняліся і зачыняліся аўтаматычна.

Я зусім не ведаў, дзе мы знаходзімся.

Да таго-ж канадзец, вычарпаўшы ўсе свае сілы і цярпенне, больш не паказваўся. Ён упарта маўчаў. Кансель не мог дабіцца ад яго ніводнага слова і непакоіўся, каб ён не скончыў самагубствам у прыпадку роспачы і суму па радзіме. Ён неадступна сачыў за кожным яго рухам.

Поделиться:
Популярные книги

В теле пацана 6

Павлов Игорь Васильевич
6. Великое плато Вита
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
В теле пацана 6

Неудержимый. Книга II

Боярский Андрей
2. Неудержимый
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга II

Кодекс Охотника. Книга V

Винокуров Юрий
5. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
4.50
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга V

Три `Д` для миллиардера. Свадебный салон

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
короткие любовные романы
7.14
рейтинг книги
Три `Д` для миллиардера. Свадебный салон

Газлайтер. Том 2

Володин Григорий
2. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 2

Совок 9

Агарев Вадим
9. Совок
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.50
рейтинг книги
Совок 9

Бездомыш. Предземье

Рымин Андрей Олегович
3. К Вершине
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Бездомыш. Предземье

Охотник за головами

Вайс Александр
1. Фронтир
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Охотник за головами

Не грози Дубровскому!

Панарин Антон
1. РОС: Не грози Дубровскому!
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Не грози Дубровскому!

Воин

Бубела Олег Николаевич
2. Совсем не герой
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
9.25
рейтинг книги
Воин

Прогрессор поневоле

Распопов Дмитрий Викторович
2. Фараон
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Прогрессор поневоле

Особое назначение

Тесленок Кирилл Геннадьевич
2. Гарем вне закона
Фантастика:
фэнтези
6.89
рейтинг книги
Особое назначение

Не кровный Брат

Безрукова Елена
Любовные романы:
эро литература
6.83
рейтинг книги
Не кровный Брат

Покоритель Звездных врат

Карелин Сергей Витальевич
1. Повелитель звездных врат
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Покоритель Звездных врат