Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

80000 кіламетраў пад вадой

Верн Жуль

Шрифт:

Вядома, пры ўсіх гэтых умовах жыццё зрабілася нязносным.

Аднойчы — я не магу сказаць якога чысла — я заснуў досвіткам хваравітым і цяжкім сном. Калі я прачнуўся, я ўбачыў Нэда Лэнда, які стаяў, схіліўшыся над маёй галавой.

Ён прашаптаў мне:

— Мы ўцякаем!

— Калі? — запытаўся я.

— Бліжэйшай ноччу. На «Наўтылусе» не існуе цяпер ніякага нагляду. Судна як быццам заснула. Вы згодны, спадар прафесар?

— Але. Дзе мы знаходзімся?

— Каля нейкай зямлі. Мне ўдалося разгледзець яе сёння раніцай у тумане, за дваццаць міль на ўсход.

— Якая-ж гэта зямля?

— Я

не ведаю, але якой-бы яна ні была, мы будзем шукаць на ёй прытулку.

— Так, Нэд… Так, гэта вырашана, мы ўцякаем у гэтую ноч, нават калі нам суджана загінуць у моры!

— Мора бурнае, вецер моцны, але зрабіць дваццаць міль у лёгкай лодачцы «Наўтылуса» не так ужо цяжка. Мне ўдалося паціху аднесці ў яе сёе-тое з прыпасаў і некалькі бутэлек вады.

— Я паследую за вамі!

— Ведайце-ж, калі я пападуся, я буду абараняцца. Я гатоў лепш памерці, чым здацца!

— Мы памром разам, дарагі Нэд.

Я быў гатовы на ўсё. Канадзец выйшаў. Я падняўся на палубу. Там ледзь можна было трымацца на нагах, такія моцныя былі ўдары хваляў. Неба было грознае. Але таму што за гэтым туманам знаходзілася зямля, трэба было ўцякаць! Мы не павінны былі траціць ні дня, ні гадзіны.

Я вярнуўся ў салон, баючыся і разам з тым жадаючы сустрэцца з капітанам Нэма; мне хацелася і не хацелася яго бачыць. Што я яму скажу? Ці здолею я захаваць той мімавольны жах, які ён надаваў мне? Не! Лепш нам не сустракацца тварам да твару! Лепш забыць яго! І ўсё-ж…

Як доўга цягнуўся гэты дзень, апошні дзень, які я павінен быў правесці на «Наўтылусе»! Я заставаўся ўвесь час адзін. Нэд Лэнд і Кансель баяліся гаварыць са мной, каб не выдаць сябе.

А шостай гадзіне я абедаў. Я не быў галодны, але я прымушаў сябе есці, не гледзячы на агіду, каб падтрымаць сілы.

А палове сёмай Нэд Лэнд увайшоў у мой пакой. Ён сказаў мне:

— Мы болей не ўбачымся да самага моманту ўцякання. У дзесяць гадзін месяц яшчэ не з’явіцца. Скарыстаем цемру. Ідзіце прама да лодкі. Я з Канселем будзем чакаць вас там.

Канадзец выйшаў, не даўшы мне часу адказаць яму.

Я хацеў праверыць кірунак «Наўтылуса» і вярнуўся ў салон. Мы ўзялі курс на поўнач-паўночны ўсход і ішлі са страшэннай хуткасцю на глыбіні пяцьдзясят метраў.

Я кінуў апошні ўзрок на цуды прыроды і творы мастацтва, якія хаваліся ў гэтым музеі, на ўсе гэтыя калекцыі, не маючыя роўных сабе на ўсім зямным шары і прызначаныя на пагібель разам з тым, хто сабраў іх тут. Мне хацелася надоўга захаваць усё гэта ў памяці. Я цэлую гадзіну аддаваўся маўкліваму сузіранню скарбаў, раскладзеных пад шклом і асвятлёных яркім электрычным святлом, якое мякка лілося са столі. Потым я вярнуўся ў свой пакой.

Там я пераапрануўся ў шчыльны марскі гарнітур, сабраў усе свае нататкі і схаваў іх пад вопратку. Сэрца маё ўзмоцнена калацілася. Маё хваляванне, мой узбуджаны выгляд напэўна выдалі-б мяне капітану Нэма, каб я трапіў яму на вочы.

Што ён рабіў у гэты момант? Я падышоў да яго дзвярэй і прыслухаўся. Я пачуў шолах крокаў. Капітан Нэма быў там. Кожны шум палохаў мяне. Мне здавалася, што зараз ён выйдзе і запытаецца, чаму я хачу ўцякаць. Мяне апанаваў жах, выабражэнне разгулялася. Гэтае становішча было такім пакутлівым, што я мімаволі запытваў сябе, ці не лзтгш сустрэцца з капітанам

твар-у-твар?

Вядома, гэта было-б вар’яцтвам, і на шчасце я ў самы час стрымаў сябе. Вярнуўшыся ў свой пакой, я расцягнуўся на ложку і пастараўся супакоіцца.

Хваляванне маё патрохі сціхла, але мозг працягваў шалёна працаваць. Я ўспамінаў, што я перажыў на борце «Наўтылуса», усе шчаслівыя і няшчасныя падзеі, якія адбыліся з часу майго падання з палубы «Аўраама Лінкальна». Падводныя паляванні, Тарэсава пратока, нова-гвінейскія дзікуны, прыпынак на мяліне, каралавы магільнік, Аравійскі тунель, востраў Сантарын, крыцкі вадалаз, Атлантыда, ледзяны затор, паўднёвы полюс, суцэльныя ільды, бойка са спрутамі, бура ў Гальфштрэме, «Мсцівец» і нарэшце гэтая жудасная сцэна гібелі ваеннага судна з усёй яго камандай! Усе гэтыя карціны праносіліся перад маімі вачыма, як дэкарацыі, бясконца змяняючыся на тэатральнай сцэне, і ва ўсіх гэтых успамінах нязменна прымаў удзел капітан Нэма. У маім уяўленні асоба яго прымала страшэнныя памеры. Гэта быў не чалавек, падобны да ўсіх людзей, а нейкі таемны жыхар вод, геній акіяна.

Было ўжо дзевяць з паловай гадзін. Галава мая палала, я сціснуў яе рукамі і заплюшчыў вочы. Я спрабаваў ні аб чым не думаць. Заставалася яшчэ паўгадзіны. Паўгадзіны немарасці! Яны зробяць мяне вар’ятам!

Раптам да мяне дайшлі ціхія гукі аргана, сумная мелодыя, нейкая песня. Ледзьве дыхаючы, я ўсёй сваёй істотай убіраў у сябе гэтыя гукі, ахоплены, як і капітан Нэма, нейкім музычным натхненнем.

Потым раптоўная думка ашаломіла мяне: капітан Нэма пакінуў свой пакой. Ён знаходзіўся ў салоне, праз які мне трэба было прайсці праз паўгадзіны! Я сустрэнуся з ім у апошні раз, і ён завядзе гутарку са мною! Адзін яго жэстаў можа знішчыць мяне, адзінае яго слова можа назаўсёды прыкаваць мяне да гэтага карабля!

Прабіла дзесяць гадзін. Надышоў момант, калі я павінен быў пакінуць пакой і далучыцца да маіх таварышаў. Я не мог болей вагацца, нават калі сам капітан Нэма з’явіцца перада мной.

З найвялікшай перасцярогай я трохі адчыніў дзверы, — мне здавалася, што яны паварочваюцца на сваіх петлях з жахлівым рыпаннем. Мажліва, рып гэты існаваў толькі ў маёй галаве.

Я прабіраўся вобмацкам па цёмных пераходах «Наўтылуса», спыняючыся на кожным кроку, каб сцішыць стуканне свайго сэрца.

Нарэшце я дабраўся да дзвярэй салона і ціха адчыніў іх. У салоне была глыбокая цемра. Ціха гучалі акорды аргана. Капітан Нэма быў там. Ён не бачыў мяне. Я думаю, ён не ўбачыў-бы мяне і пры самым яркім дзённым святле, — такім вялікім быў экстаз, ахапіўшы яго.

Я ступіў на дыван, палохаючыся малейшага шолаху, які мог-бы выдаць маю прысутнасць. Спатрэбілася цэлых пяць хвілін, каб дайсці да дзвярэй, якія знаходзіліся ў глыбіні салона і. вялі ў бібліятэку.

Я нарыхтаваўся ўжо адчыніць іх, як раптам пачуў уздых капітана Нэма. Гэты ўздых прымацаваў мяне да месца. Я зразумеў, што капітан Нэма ўстаў са свайго месца, я нават разгледзеў у цемры яго сілуэт, бо слабыя праменні святла пранікалі сюды з бібліятэкі. Ён ціха набліжаўся да мяне са скрыжаванымі на грудзях рукамі, — здавалася, ён не ідзе, а соўгаецца, як цень. Яго грудзі уздымаліся ад рыданняў. Я пачуў словы, якія ён прашаптаў, — апошнія яго словы, пачутыя мною:

Поделиться:
Популярные книги

Огни Эйнара. Долгожданная

Макушева Магда
1. Эйнар
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Огни Эйнара. Долгожданная

Real-Rpg. Еретик

Жгулёв Пётр Николаевич
2. Real-Rpg
Фантастика:
фэнтези
8.19
рейтинг книги
Real-Rpg. Еретик

Вперед в прошлое 2

Ратманов Денис
2. Вперед в прошлое
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Вперед в прошлое 2

Как я строил магическую империю

Зубов Константин
1. Как я строил магическую империю
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Как я строил магическую империю

Возвращение Безумного Бога 5

Тесленок Кирилл Геннадьевич
5. Возвращение Безумного Бога
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвращение Безумного Бога 5

Ненужная жена

Соломахина Анна
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.86
рейтинг книги
Ненужная жена

Идеальный мир для Социопата 6

Сапфир Олег
6. Социопат
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
6.38
рейтинг книги
Идеальный мир для Социопата 6

Вечный. Книга II

Рокотов Алексей
2. Вечный
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Вечный. Книга II

Мимик нового Мира 6

Северный Лис
5. Мимик!
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Мимик нового Мира 6

Разбуди меня

Рам Янка
7. Серьёзные мальчики в форме
Любовные романы:
современные любовные романы
остросюжетные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Разбуди меня

Новая мама в семье драконов

Смертная Елена
2. В доме драконов
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Новая мама в семье драконов

Ты всё ещё моя

Тодорова Елена
4. Под запретом
Любовные романы:
современные любовные романы
7.00
рейтинг книги
Ты всё ещё моя

Разведчик. Заброшенный в 43-й

Корчевский Юрий Григорьевич
Героическая фантастика
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
альтернативная история
5.93
рейтинг книги
Разведчик. Заброшенный в 43-й

Газлайтер. Том 9

Володин Григорий
9. История Телепата
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 9