Чтение онлайн

на главную

Жанры

80000 кіламетраў пад вадой

Верн Жуль

Шрифт:

— Дарагі Нэд, — адказаў Кансель, — якую шкоду можа гэтае судна зрабіць «Наўтылусу»? Яно-ж не можа ні атакаваць яго пад вадой, ні абстраляць у глыбіні мора.

— Скажыце, Нэд, — запытаўся я, — ці можаце вы вызначыць нацыянальнасць гэтага судна?

Канадзец, нахмурыўшы бровы і прыплюшчыўшы вочы, стаў напружана ўглядацца ў абрысы судна.

— Не, прафесар, — адказаў ён нарэшце, — я не магу вызначыць яго нацыянальнасці — яго сцяг не ўзняты. Але я ўсёроўна сцвярджаю, што гэта ваеннае судна, бо на яго гротмачце развяваецца доўгі вымпел.

На

працягу чвэрці гадзіны мы разглядалі карабель, які накіроўваўся прама на нас.

Ён паволі набліжаўся.

Я не магу сабе ўявіць, што ён пазнаў «Наўтылус» на такой адлегласці, больш таго, я не думаў, што яму наогул вядома аб існаванні гэтага падводнага карабля.

Неўзабаве канадзец абвясціў мне, што гэта вялікае ваеннае судна, з біўнем і двума браніраванымі палубамі. Густы чорны дым узнімаўся з яго труб. Убраныя парусы зліваліся з рэямі. На ім не было сцяга. Адлегласць перашкаджала разгледзець колеры яго вымпела, які пляскаўся ў паветры, як вузкая стужка.

Ён хутка набліжаўся. Калі капітан Нэма дазволіць яму падыйсці блізка, нам можа трапіцца выпадак выратавацца.

— Прафесар, — сказаў Нэд Лэнд, — калі гэтае судна наблізіцца да нас на адлегласць адной мілі, я кінуся ў мора і прапаную вам паследваць майму прыкладу!

Я нічога не адказаў на прапанову канадца, і ўсё разглядаў судна, якое расло на вачах. Няхай сабе яно англійскае, французскае, амерыканскае ці рускае, — яно ўсёроўна падбярэ нас, абы толькі ўдалося даплысці да яго.

— Гаспадар памятае, напэўна, што ў нас ёсць некаторая практыка ў справе плавання, — сказаў Кансель. — Ён можа пакінуць мне клопат узяць яго на буксір, калі ён вырашыць паследваць парадзе сябра Нэда.

Я збіраўся ўжо адказаць, як раптам на носе ваеннага судна паказаўся белы дымок. Праз некалькі секунд вада, успененая паданнем цяжкога цела, заліла карму «Наўтылуса». Гук стрэла аглушыў мяне.

— Як? Яны страляюць па нас? — ускрыкнуў я.

— Адважныя людзі, — прашаптаў канадзец.

— Значыцца, яны не лічаць нас пацярпеўшымі крушэнне, што ратуюцца на якім-небудзь абломку карабля?

— Калі гаспадар пажадае… — пачаў Кансель.

У гэты момант новае ядро, упаўшае яшчэ бліжэй, абдало яго слупам пырскаў з ног да галавы.

— З дазволу гаспадара, скажу, — працягваў Кансель, — што яны прымаюць нас за нарвала і абстрэльваюць гэтага нарвала.

— Але яны павінны бачыць, што маюць справу з людзьмі! — ускрыкнуў я.

— Можа акурат таму яны і страляюць, — адказаў Нэд Лэнд, выразліва паглядзеўшы на мяне.

Гэтыя словы з’явіліся нейкім адкрыццём для мяне. Не было сумнення, што цяпер ужо ўсяму свету было вядома, якой думкі трэба трымацца адносна існавання міфічнага страшыдла. У часе сутычкі з «Аўраамам Лінкальнам», калі канадзец ударыў страшыдла сваім гарпуном, капітан Фарагут паспеў распазнаць, што нарвал, гэтае страшэннае стварэнне, быў ні чым іншым, як падводнаю лодкай, больш небяспечнай, чым самае незвычайнае кітападобнае!

Але, так

яно і было, і цяпер на ўсіх морах праследуюць гэтае небяспечнае судна.

І сапраўды, гэтае судна магло зрабіцца страшэннай пагрозай, калі, як лёгка можна было меркаваць, капітан Нэма збіраўся прысвяціць «Наўтылус» справе помсты. Цяпер я болей не сумняваўся, што ў тую ноч, у Індыйскім акіяне, калі капітан Нэма засадзіў нас у сталёвую камеру, «Наўтылус» змагаўся з нейкім суднам. Я не сумняваўся больш у тым, што чалавек, які пакоіўся цяпер на каралавым могільніку, быў ахвярай сутычкі, наўмысля выкліканай «Наўтылусам».

Заслона над таемным жыццём капітана Нэма крыху прыўзнімалася. І калі асоба яго не была яшчэ распазнаная, то ў кожным разе прадстаўнікі розных нацый, аб’яднаўшыся, праследвалі цяпер не няўлоўную жывёліну, а заўзятага ворага, чалавека, напоенага непрымірымай нянавісцю да ўсяго чалавецтва.

Усё гэта жудаснае мінулае прамільгнула перад маімі вачыма. Замест сяброў мы павінны былі спаткаць на караблі, што набліжаўся да нас, толькі бязлітасных ворагаў.

Тым часам ядры ўсё сыпаліся вакол нас. Некаторыя з іх, трапіўшы на паверхню вады пад пэўным вуглом, адляталі рыкашэтам на вялікую адлегласць і гінулі ў хвалях. Але ніводнае ядро не дасягнула да «Наўтылуса».

Ваеннае судна знаходзілася цяпер на адлегласці не больш трох міль ад нас.

Не гледзячы на ўсё большую кананаду, капітан Нэма не паказваўся на палубе. А між тым, каб адно з гэтых канічных ядраў ўдарыла прама ў корпус «Наўтылуса», гэты стрэл мог быць смяротным для падводнага карабля.

Канадзец сказаў мне:

— Спадар прафесар, мы павінны зрабіць усё, каб паказаць нападаючаму на «Наўтылус» караблю, што мы не маем ніякага дачынення да ягоных злачынстваў. Зробім спробу сігналізаваць. Тысяча чарцей! Можа яны ўсё-такі зразумеюць, што маюць справу з сумленнымі людзьмі!

Нэд Лэнд выняў з кішэні хустку. Але ледзь ён толькі паспеў разгарнуць яе, як быў схоплены жалезнаю рукою і, не гледзячы на сваю выключную сілу, кінуты на зямлю.

— Няшчасны! — ускрыкнуў капітан. — Ты хочаш, каб я пракалоў цябе біўнем нават раней, чым мы нападзём на гэты карабель?

Было страшна слухаць капітана Нэма, але яшчэ жудасней было глядзець на яго. Твар яго быў смяротна бледны. Зрэнкі звузіліся ад гневу. Голас, больш нагадваў рык звера. Схіліўшыся над ляжачым канадцам, ён з вялізнай сілай сціскаў яго плечы.

Нарэшце ён кінуў яго і павярнуўся тварам да ваеннага карабля, які ўсё сыпаў, ядры наўкол нас:

— А, ты ведаеш, хто я такі, карабель праклятага народу? — ускрыкнуў ён грамовым голасам. — Мне не трэба бачыць колеры твайго сцяга, каб пазнаць цябе! Глядзі! Зараз я табе пакажу свой сцяг!

І капітан Нэма разгарнуў чорны сцяг, падобны да таго, які ён падняў на паўднёвым полюсе.

У гэты момант ядро ўдарылася аб карму «Наўтылуса», не зрабіўшы ёй шкоды; ледзь не крануўшы рыкашэтам капітана Нэма, яно ўпала ў мора.

Поделиться:
Популярные книги

Мастер 6

Чащин Валерий
6. Мастер
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Мастер 6

Болотник

Панченко Андрей Алексеевич
1. Болотник
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.50
рейтинг книги
Болотник

Старатель 3

Лей Влад
3. Старатели
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Старатель 3

Идеальный мир для Лекаря 5

Сапфир Олег
5. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 5

Приручитель женщин-монстров. Том 3

Дорничев Дмитрий
3. Покемоны? Какие покемоны?
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Приручитель женщин-монстров. Том 3

Мастер 3

Чащин Валерий
3. Мастер
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Мастер 3

Кодекс Охотника. Книга XIV

Винокуров Юрий
14. Кодекс Охотника
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XIV

Невеста

Вудворт Франциска
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
8.54
рейтинг книги
Невеста

Наследник

Кулаков Алексей Иванович
1. Рюрикова кровь
Фантастика:
научная фантастика
попаданцы
альтернативная история
8.69
рейтинг книги
Наследник

Волк 2: Лихие 90-е

Киров Никита
2. Волков
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Волк 2: Лихие 90-е

Три `Д` для миллиардера. Свадебный салон

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
короткие любовные романы
7.14
рейтинг книги
Три `Д` для миллиардера. Свадебный салон

Мимик нового Мира 5

Северный Лис
4. Мимик!
Фантастика:
юмористическая фантастика
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Мимик нового Мира 5

Целитель

Первухин Андрей Евгеньевич
1. Целитель
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Целитель

Последний Паладин. Том 5

Саваровский Роман
5. Путь Паладина
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Последний Паладин. Том 5