Чтение онлайн

на главную

Жанры

80000 кіламетраў пад вадой

Верн Жуль

Шрифт:

«Наўтылус» дайшоў да найбольшай глыбіні залягання кабеля — чатыры тысячы чатырыста трыццаць адзін метр. Адтуль мы адправіліся да месца, дзе ў 1863 годзе здарылася аварыя. Дно акіяна стварала тут шырокую лагчыну ў сто дваццаць метраў шырыні. Каб сюды можна было перанесці Манблан, вярхушка яго не выступала-б з вады. Лагчына гэтая канчалася ў сваёй усходняй частцы скалістай сцяной, вышынёю ў дзве тысячы метраў. Мы дасягнулі гэтай лагчыны 28 траўня. «Наўтылус» знаходзіўся цяпер не больш як за сто пяцьдзесят кіламетраў ад Ірландыі.

Можа капітан Нэма збіраўся абагнуць Брытанскія астравы? Не. На маё вялікае здзіўленне, ён зноў накіраваўся на поўдзень, да еўрапейскіх мораў.

Калі мы абміналі востраў Энглезі, я на момант убачыў агні яго маяка, якія асвятлялі шлях тысячам суднаў, якія ідуць з Глазга або Ліверпуля.

Важнае пытанне займала мой розум. Ці адважыцца «Наўтылус» увайсці ў Ламанш? Нэд Лэнд, які вылез з сваёй нары, як толькі мы наблізіліся да зямлі, бясконца пытаў мяне аб гэтым. Што я мог яму адказаць? Капітан Нэма, як і раней, не паказваўся. Ён падражніў канадца берагамі Амерыкі — ці не збіраецца ён падражніць цяпер мяне берагамі Францыі?

Тым часам «Наўтылус» плыў далей на поўдзень. 30 траўня ён прайшоў каля вострава Ленда, недалёка ад Брытанскіх астравоў.

Калі капітан Нэма хацеў увайсці ў Ламаншскі канал, ён павінен быў браць кірунак на ўсход.

Але ён не зрабіў гэтага.

Увесь дзень 31 траўня «Наўтылус» рабіў у моры нейкія дзіўныя кругі, надзвычай цікавіўшыя мяне. Здавалася, ён шукаў нейкае месца і не знаходзіў яго. А поўдні капітан Нэма сам зрабіў назіранне. Ён не звярнуўся да мяне з ніводным словам. Ён быў хмуры, як ніколі. Што магло яго засмуціць? Можа блізкасць берагоў Еўропы? Ці можа трывожылі яго якія-небудзь успаміны аб яго пакінутай радзіме? Што адчуваў ён — раскаянне ці шкадаванне? Гэтая думка доўгі час непакоіла мой розум. У мяне было нібы прадчуванне, што выпадак так або інакш выявіць тайну капітана Нэма.

На другі дзень, 1 чэрвеня, «Наўтылус» працягваў свае дзіўныя манеўры. Было відаць, што ён шукаў нейкае зусім пэўнае месца ў акіяне. Капітан Нэма, таксама як і напярэдадні, сам вымяраў вышыню сонца. Мора было спакойнае, неба чыстае. За восем міль на ўсход на гарызонце выразна вызначаўся контур вялікага судна, якое ішло на ўсіх парах. На ім не было ніякага сцяга, і я не мог высветліць яго нацыянальнасць.

Капітан Нэма, у момант, калі сонца праходзіла праз мерыдыян, узяў секстант і зрабіў назіранне з асаблівай стараннасцю. Гэта было зусім лёгка зрабіць, бо мора было абсалютна спакойнае. Зусім нерухомы «Наўтылус» не адчуваў ні бакавой, ні кілевай качкі. Я знаходзіўся ў гэты момант на палубе.

Як толькі пеленгацыя скончылася, капітан Нэма каротка сказаў:

— Гэта тут!

Ён спусціўся ўніз. Ці бачыў ён судна, якое, здавалася, зменшыла свой ход і набліжалася да нас? Я не магу гэтага сказаць.

Я вярнуўся ў салон. Люк зачынілі, і я пачуў сіпенне вады ў рэзервуарах. «Наўтылус» пачаў апускацца. Ён апускаўся па вертыкальнай лініі, бо вінт не працаваў.

Праз некалькі хвілін ён спыніўся на глыбіні восемсот трыццаць тры метры і дакрануўся носам да дна.

Святло ў салоне пагасла. Акяніцы адчыніліся, і скрозь акенную шыбу я ўбачыў мора, на паўмілі ярка асветленае праменнямі нашага пражэктара.

З левага акна я нічога не бачыў, акрамя спакойнай масы вады. З правага-ж борта судна я заўважыў у глыбіні нейкую цмяную масу, якая прыцягнула маю ўвагу. Гэта быў нейкі прадмет, пакрыты нібы абалонкай з белых чарапашак, быццам снежным накрыццём. Прыгледзеўшыся ўважлівей, я ўбачыў абрысы карабля без мачтаў, які, відаць, пайшоў на дно носам. Гэты адломак крушэння павінен быў шмат гадоў пакоіцца на дне акіяна, каб да такой ступені абрасці вапеннымі адлажэннямі.

Што гэта было за судна? Чаму «Наўтылус» прыйшоў наведаць яго магілу? Можа зусім не марская бура была прычынай яго гібелі?

Я не ведаў, што падумаць, як раптам капітан Нэма загаварыў марным голасам:

— Калісьці гэтае судна называлася «Марселец». Яно было спушчана на мора ў 1762 годзе і мела на сваім борце семдзесят чатыры гарматы. Трынаццатага жніўня 1778 года, пад камандай Ла-Пойпа-Вертрые, карабель гэты мужна біўся з «Прэстонам». Чацвёртага ліпеня 1779 года ён у складзе эскадры адмірала д’Этэна прымаў удзел ва ўзяцці Грэнады. У 1781 годзе, пятага верасня, ён змагаўся пад начальствам графа дэ-Граса ў бухце Чызпік. У 1794 годзе французская рэспубліка змяніла яго назву. Шаснаццатага красавіка гэтага-ж года ён далучыўся ў Брэсце да эскадры Віларэ-Жуаэза, якой было даручана праважаць транспарт з хлебам, ішоўшы з Амерыкі пад камандай адмірала Ван-Стабеля. Адзінаццатага і дванаццатага прэрыяля другога года эскадра гэта сустрэлася з англійскімі суднамі. спадар прафесар, сёння трынаццатае прэрыяля — першае чэрвеня 1868 года. Роўна семдзесят чатыры гады назад на гэтым самым месцы, пад 47°24' шыраты і 17°28' даўгаты, пасля гераічнай бойкі, амаль затопленае, згубіўшае ўсе мачты і трэць сваёй каманды судна палічыла за лепшае апусціцца ў ваду, чым здацца… Трыста пяцьдзясят шэсць застаўшыхся ў жывых байцоў, падняўшы на карме сцяг Рэспублікі, пайшлі на дно, гучна выклікаючы: «Няхай жыве Рэспубліка!»

— Гэта «Мсцівец»? — ускрыкнуў я.

— Так, спадар прафесар, «Мсцівец». Прыгожае імя, — прашаптаў капітан Нэма, скрыжаваўшы рукі.

Раздзел дваццаць першы

Брацкая магіла

Дзіўная манера гаворкі, нечаканасць усёй гэтай сцэны, гэтая гісторыя карабля патрыётаў, пачатая абы-якім тонам і скончаная з нейкім асаблівым хваляваннем, гэта імя «Мсцівец», значэнне якога не магло прайсці па-за маёй увагай, — усё гэта глыбока здзівіла мяне. Я не мог адарваць вачэй ад капітана. Паказваючы рукою ў мора, ён прагным зрокам ўглядаўся ў гэтыя славутыя адломкі.

Можа мне ніколі не прыйдзецца дазнацца, кім быў капітан Нэма, адкуль ён прыйшоў і куды ідзе, але я бачыў, як чалавек у ім бярэ верх над вучоным. Не простае чалавеканенавісніцтва замкнула ў гэтыя сталёвыя сцены капітана Нэма і яго таварышаў, а страшная грозная нянавісць, якую нават час не мог паслабіць.

Ці прагнуў ён помсты? Будучае павінна было паказаць гэта.

Тым часам «Наўтылус» павольна падымаўся на паверхню мора, і абрыс «Мсціўца» паступова знікаў з віду. Неўзабаве лёгкае калыханне паказала, што мы плывём па паверхні. У гэты момант я пачуў глухі выбух. Я паглядзеў на капітана. Ён не варухнуўся.

— Капітан? — сказаў я.

Ён не адказаў.

Я пакінуў яго і падняўся на палубу. Кансель і канадзец ужо былі там.

— Адкуль гэты грукат? — запытаўся я.

— Ад гарматнага стрэла, — адказаў Нэд Лэнд.

Я паглядзеў у той бок, дзе знаходзілася судна. Яно набліжалася да «Наўтылуса» на ўсіх парах. Нас аддзяляла не больш шасці міль.

— Што гэта за судна, Нэд?

— Іду ў заклад, што гэта ваеннае судна, — адказаў канадзец. — Гэта адразу відаць па яго снасцях і па вышыні яго мачтаў. Ох, каб яно напала на нас і патапіла гэты пракляты «Наўтылус»!

Популярные книги

Отмороженный

Гарцевич Евгений Александрович
1. Отмороженный
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Отмороженный

Недомерок. Книга 3

Ермоленков Алексей
3. РОС: Недомерок
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Недомерок. Книга 3

Сумеречный Стрелок 4

Карелин Сергей Витальевич
4. Сумеречный стрелок
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Сумеречный Стрелок 4

Я все еще не князь. Книга XV

Дрейк Сириус
15. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я все еще не князь. Книга XV

Лорд Системы 13

Токсик Саша
13. Лорд Системы
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Лорд Системы 13

Дорогой Солнца. Книга вторая

Котов Сергей
2. Дорогой Солнца
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
Дорогой Солнца. Книга вторая

Совершенный: пробуждение

Vector
1. Совершенный
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Совершенный: пробуждение

Внешняя Зона

Жгулёв Пётр Николаевич
8. Real-Rpg
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Внешняя Зона

Совок 5

Агарев Вадим
5. Совок
Фантастика:
детективная фантастика
попаданцы
альтернативная история
6.20
рейтинг книги
Совок 5

Последняя Арена 11

Греков Сергей
11. Последняя Арена
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Последняя Арена 11

Кодекс Охотника. Книга XXIV

Винокуров Юрий
24. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XXIV

Неожиданный наследник

Яманов Александр
1. Царь Иоанн Кровавый
Приключения:
исторические приключения
5.00
рейтинг книги
Неожиданный наследник

На границе империй. Том 3

INDIGO
3. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
5.63
рейтинг книги
На границе империй. Том 3

Отверженный VII: Долг

Опсокополос Алексис
7. Отверженный
Фантастика:
городское фэнтези
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Отверженный VII: Долг