Чтение онлайн

на главную

Жанры

80000 кіламетраў пад вадой

Верн Жуль

Шрифт:

Колькі яшчэ цудоўных і новых разнавіднасцей я мог-бы ўбачыць, каб «Наўтылус» не апусціўся ў больш глыбокія пласты! Нахіленыя гарызантальна стырны пацягнулі яго на дзве, тры і тры з паловай тысячы метраў у глыбіню. Тут жывёльнае жыццё было прадстаўлена толькі марскімі зоркамі, медузамі і некаторымі малюскамі.

Дваццатага сакавіка мы плылі на глыбіні, прыкладна, паўтары тысячы метраў. Бліжэйшымі да нас былі Багамскія астравы, параскіданыя, як група каменняў, на паверхні акіяна. Там падымаліся высокія падводныя скалы, стромкія сцены якіх былі адшліфаваныя вадой. Між іх ззялі чорныя шчыліны, якіх не мог асвятліць

нават электрычны пражэктар.

Скалы гэтыя былі пакрыты высокімі травамі, гіганцкімі водарасцямі і фукусам, — сапраўды гэта быў марскі сад, варты свету тытанаў.

Ад размовы аб гэтых велічэзных раслінах мы з Канселем і Нэдам, вядома, перайшлі да пералічэння гіганцкіх марскіх жывёлін. Адны з іх, пэўна, павінны былі служыць стравай для другіх. Аднак скрозь вокны нерухомага «Наўтылуса» я бачыў на даўгіх падводных галінах толькі некаторых прадстаўнікоў сямейства ракавідных — буйных фіялетавых крабаў з даўгімі клюшнямі.

Было ўжо адзінаццаць гадзін, калі Нэд Лэнд звярнуў маю ўвагу на тое, што ў высокіх водарасцях нешта дзеецца.

— Гэта вельмі добрае месца для спрутоў, — сказаў я, — і я ніколькі не здзівіўся-б, каб убачыў тут парачку гэтых страшыдлаў. Але дружа Нэд, відаць, памыліўся, бо я не бачу тут нічога падазронага.

— Шкада, — сказаў Кансель. — Я не адмовіўся-б разглядзець як след аднаго з гэтых спрутоў, якія, як я чакаў, здольны пацягнуць за сабой цэлы карабель у глыбіню марскога бяздоння. Гэтыя пачвары завуцца крак…

— Крак — і ўсё тут, — іранічна перапыніў яго канадзец.

— Кракенамі, — спакойна закончыў Кансель, не звярнуўшы ўвагі на кпіны свайго таварыша.

— Ніколі я не паверу, — сказаў Нэд Лэнд, — што такія страшыдлы існуюць на свеце.

— Чаму-ж? — адказаў Кансель. — Верылі-ж мы ў існаванне нарвала.

— І мы памыліліся, Кансель!

— Пэўна! Але іншыя і цяпер вераць у яго.

— Магчыма, Кансель, але што тычыцца мяне, дык я паверу ў існаванне гэтых пачвар толькі тады, калі буду анатамаваць іх уласнымі рукамі, — сказаў я.

— Значыцца, — сказаў Кансель, — гаспадар не верыць у гіганцкіх спрутаў?

— А хто-ж, чорт вазьмі, верыў у іх? — ускрыкнуў Нэд Лэнд.

— Шмат людзей, дружа Нэд.

— Толькі не рыбакі! Вучоныя — магчыма.

— Прашу прабачэння, Нэд, — і рыбакі, і вучоныя, і нават я, я сам, — сказаў Кансель з самым сур’ёзным выглядам. Я сваімі ўласнымі вачыма бачыў вялізнае судна, якое цягнулі ў бяздонне шчупальцы галаваногага.

— Вы гэта бачылі? — запытаў канадзец.

— Так, Нэд.

— Вашымі ўласнымі вачыма?

— Так, дружа Нэд.

— Дзе, хацеў-бы я ведаць?

— У Сен-Мало, — спакойна адказаў Кансель.

— У порце? — насмешліва запытаўся Нэд.

— Не, у царкве, — адказаў Кансель.

— У царкве? — здзіўлена крыкнуў канадзец.

— Так, дружа Нэд. Гэта была карціна, на якой быў намаляваны акурат такі спрут, аб якім мы гаварылі.

— Ах, вось як! — сказаў Нэд Лэнд і пырснуў ад смеху, — Кансель здзекуецца з мяне!

— А Кансель-жа гаворыць праўду, — сказаў я. — Я чуў аб гэтай карціне. Сюжэт яе ўзяты з легенды, а вы ведаеце, як трэба адносіцца да легенд з галіны прыродазнаўства, асабліва калі справа ідзе аб пачварах… Тут ужо фантазія не ведае мяжы. Людзі не задавальняюцца апавяданнямі аб спрутах, здольных пацягнуць на дно мора цэлы карабель. Нехта

Мікола Магнус сцвярджае, што ён бачыў спрута даўжынёй у цэлую мілю і больш падобнага на востраў, чым на жывую істоту. Другі «вачавідзец» паведамляе, што аднойчы біскуп Нідроскі пабудаваў алтар на вялізнай скале. Калі ён скончыў, скала кранулася і паплыла ў мора. Аказалася, што гэта быў спрут.

— Гэта ўсё? — запытаўся канадзец.

— Не, — адказаў я. — Другі біскуп, Пантапідан з Бергена, паведаміў аб спруце, на якім зусім вольна мог манеўраваць цэлы кавалерыйскі полк!

— Якія, аднак, брахуны былі гэтыя біскупы ў ранейшыя часы! — сказаў Нэд.

— І нарэшце старадаўнія прыродазнаўцы казалі аб страшыдлах, у якіх пасць была як затока, і якія былі такой велічыні, што не маглі праплысці праз Гібралтарскую пратоку.

— Вось гэта дык велічыня! — сказаў канадзец.

— Але якая частка праўды ва ўсіх гэтых апавяданнях? — запытаўся Кансель.

— Ніякай, сябры мае. Тут няма і цені праўды. Але для фантазіі апавядальнікаў патрэбна калі не прычына, дык прынамсі повад. Нельга адмаўляць, што існуюць спруты і кальмары велізарных размераў, але ўсё-ж меншыя за кітападобных. Арыстотэль, напрыклад, сцвярджаў, што бываюць кальмары даўжынёю ў пяць лакцей, гэта значыць тры метры дзесяць сантыметраў. Нашы рыбакі часта сустракалі кальмараў амаль два метры даўжыні. Па вылічэннях натуралістаў галаваногае — кальмар або спрут — даўжынёю толькі ў шэсць футаў мае шчупальцы даўжынёю ў цэлых дваццаць сем футаў. Гэтага зусім дастаткова, каб мець выгляд страшэннай пачвары!

— Іх ловяць і цяпер? — запытаўся канадзец.

— Не ведаю, ловяць іх ці не, але маракі ў кожным разе сустракаюць іх. Адзін з маіх прыяцеляў, капітан Поль Бос з Гаўра, сцвярджаў, што ў Індыйскім акіяне яму сустрэўся аднойчы вялізны спрут. Але самы дзіўны факт, які не пакідае больш сумненняў у існаванні гэтых гіганцкіх жывёл, здарыўся ў 1861 годзе.

— Што-ж гэта за факт? — запытаўся Нэд Лэнд.

— Зараз раскажу. У 1861 годзе на паўночны ўсход ад Тэнерыфа, амаль на той-жа шыраце, на якой мы знаходзімся цяпер, каманда пасыльнага судна «Алектон» заўважыла страшэннага кальмара. Камандзір судна, Бугэ, наблізіўся да жывёліны і атакаваў яе гарпунамі і кулямі, але без ніякага поспеху, бо кулі і гарпуны праходзілі ў яго мяккае цела, як ў жэле. Нарэшце, пасля доўгіх і бескарысных спроб, удалося накінуць пятлю на тулава малюска. Вузел слізнуў да хваставога плаўніка і там спыніўся. Паспрабавалі былі ўцягнуць страшыдла на борт судна, але цяжар яго быў настолькі вялікі, што вяроўка разрэзала яго напалам, хвост адарваўся, і вызваленая ад гэтай аздобы пачвара знікла ў хвалях.

— І гэта факт? — спытаў Нэд.

— Бясспрэчны факт, дружа Нэд. Гэтага кальмара прапанавалі назваць кальмарам Бугэ.

— А якой ён быў даўжыні?

— Метраў шэсць, ці не праўда? — сказаў Кансель, стоячы ля акна і разглядаючы шчыліны ў падводных скалах.

— Зусім правільна, — адказаў я.

— Ці не была яго галава аздоблена васьмю шчупальцамі, якія выкручваліся ў вадзе, як гняздо вужакаў.

— Акурат так.

— І яго вочы, якія знаходзіліся на макушцы галавы, былі дужа развітыя?

Поделиться:
Популярные книги

Неожиданный наследник

Яманов Александр
1. Царь Иоанн Кровавый
Приключения:
исторические приключения
5.00
рейтинг книги
Неожиданный наследник

Ты не мой Boy 2

Рам Янка
6. Самбисты
Любовные романы:
современные любовные романы
короткие любовные романы
5.00
рейтинг книги
Ты не мой Boy 2

Курсант: назад в СССР

Дамиров Рафаэль
1. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.33
рейтинг книги
Курсант: назад в СССР

Идеальный мир для Лекаря 4

Сапфир Олег
4. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 4

Приручитель женщин-монстров. Том 7

Дорничев Дмитрий
7. Покемоны? Какие покемоны?
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Приручитель женщин-монстров. Том 7

Я – Орк. Том 3

Лисицин Евгений
3. Я — Орк
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Я – Орк. Том 3

Титан империи

Артемов Александр Александрович
1. Титан Империи
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Титан империи

Цеховик. Книга 1. Отрицание

Ромов Дмитрий
1. Цеховик
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.75
рейтинг книги
Цеховик. Книга 1. Отрицание

Я все еще не князь. Книга XV

Дрейк Сириус
15. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я все еще не князь. Книга XV

Невеста на откуп

Белецкая Наталья
2. Невеста на откуп
Фантастика:
фэнтези
5.83
рейтинг книги
Невеста на откуп

Невеста напрокат

Завгородняя Анна Александровна
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.20
рейтинг книги
Невеста напрокат

Изменить нельзя простить

Томченко Анна
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Изменить нельзя простить

Фиктивный брак

Завгородняя Анна Александровна
Фантастика:
фэнтези
6.71
рейтинг книги
Фиктивный брак

Младший научный сотрудник

Тамбовский Сергей
1. МНС
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.40
рейтинг книги
Младший научный сотрудник